"Праграма супрацоўнiцтва памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Арменiя i Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь на 2011 - 2013 гады"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
Уступiла ў сiлу 19 мая 2011 года
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Арменiя i Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, якiя далей называюцца Бакамi,
у мэтах рэалiзацыi Пагаднення аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам культуры i па справах моладзi Рэспублiкi Арменiя i Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь у галiне культуры ад 17 кастрычнiка 2003 года
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным.
Артыкул 1
Бакi пагадзiлiся правесцi Днi культуры Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Арменiя ў 2011 годзе i Днi культуры Рэспублiкi Арменiя ў Рэспублiцы Беларусь у 2013 годзе. Умовы i канкрэтныя тэрмiны правядзення Дзён культуры будуць узгоднены Бакамi дадаткова ў рабочым парадку.
Артыкул 2
Бакi акажуць садзейнiчанне правядзенню гастроляў тэатраў, музычных i танцавальных калектываў Арменii i Беларусi (штогадова па аднаму з кожнага з Бакоў) на працягу дзеяння Праграмы.
Артыкул 3
Бакi правядуць Днi армянскага кiно ў Беларусi i Днi беларускага кiно ў Арменii. Умовы i тэрмiны правядзення Дзён кiно будуць узгоднены Бакамi дадаткова ў рабочым парадку.
Беларускi Бок будзе спрыяць удзелу прадстаўнiкоў Армянскага Боку ў наступных мерапрыемствах:
у Мiжнародным фестывалi анiмацыйных фiльмаў "Анiмаёўка" (г. Магiлёў, верасень, штогадова);
у Мiнскiм мiжнародным кiнафестывалi "Лiстапад" (г. Мiнск, лiстапад, штогадова).
Армянскi Бок будзе спрыяць удзелу прадстаўнiкоў Беларускага Боку ў наступных мерапрыемствах:
у Мiжнародным кiнафестывалi "Залаты абрыкос";
Мiжнародным маладзёжным кiнафестывалi "Гэта я";
Мiжнародным кiнафестывалi анiмацыi i дзiцяча-юнацкага кiно.
Артыкул 4
Бакi будуць садзейнiчаць абмену тэатральнымi пастаноўкамi i артыстамi Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра оперы i балета iмя А.А.Спендзiярава (Рэспублiка Арменiя) i Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 5
Бакi акажуць садзейнiчанне ўдзелу прадстаўнiкоў сваiх краiн у музычных i тэатральных фестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi другой краiны.
Беларускi Бок будзе спрыяць удзелу прадстаўнiкоў Армянскага Боку ў наступных мерапрыемствах:
у цыкле канцэртаў "Мiнская вясна" (г. Мiнск, красавiк, штогадова);
у Мiжнародным фестывалi мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" (г. Вiцебск, лiпень, штогадова);
у Мiжнародным тэатральным фестывалi "Белая Вежа" (г. Брэст, верасень, штогадова);
у Мiжнародным фестывалi мастацтваў "Беларуская музычная восень" (г. Мiнск, лiстапад, штогадова);
у Мiжнародным фестывалi сучаснай харэаграфii (г. Вiцебск, жнiвень - верасень, штогадова);
у Мiжнародным конкурсе вакалiстаў iмя Л.П.Александроўскай (г. Мiнск, лiстапад - снежань 2011 года);
у Мiжнародным дзiцячым конкурсе "Музыка надзеi" (г. Гомель, снежань, штогадова);
у Мiжнародным конкурсе выканаўцаў на аркестравых iнструментах iмя М.Ельскага (лiстапад - снежань 2012 года).
Армянскi Бок будзе спрыяць удзелу прадстаўнiкоў Беларускага Боку ў наступных мерапрыемствах:
у конкурсе вакалiстаў iмя Гоар Гаспарян (г. Ерэван, штогадова);
у Мiжнародным тэатральным фестывалi "Арммона" (г. Ерэван, штогадова);
у Мiжнародным тэатральным фестывалi "Армфэст" (г. Ерэван, штогадова);
у Дзiцяча-юнацкiм тэатральным фестывалi "Нран аттык" (г. Ерэван, штогадова);
у Мiжнародным лялечным фестывалi "Дзень туманянаўскай казкi";
у Мiжнародным фестывалi класiчнай музыкi "Ерэванскiя перспектывы";
у Мiжнародным фестывалi класiчнай музыкi "Вяртанне";
у Мiжнародным конкурсе iмя Арама Хачатурана (г. Ерэван, штогадова).
Артыкул 6
Бакi будуць заахвочваць устанаўленне прамых кантактаў памiж бiблiятэкамi сваiх краiн, а таксама спрыяць узаемнаму абмену спецыялiстамi памiж Нацыянальнай бiблiятэкай Арменii i Нацыянальнай бiблiятэкай Беларусi ў мэтах развiцця непасрэднага супрацоўнiцтва i абмену вопытам па ўсiх накiрунках дзейнасцi ў бiблiятэчнай сферы.
Артыкул 7
Бакi будуць заахвочваць устанаўленне прамых кантактаў памiж музеямi сваiх краiн, а таксама будуць садзейнiчаць абмену выстаўкамi маладых мастакоў Арменii i Беларусi.
Артыкул 8
Бакi акажуць садзейнiчанне арганiзацыi выстаўкi, прысвечанай 500-годдзю першай армянскай друкаванай кнiгi, у г. Мiнску ў 2012 годзе.
Артыкул 9
Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй у галiне ўлiку, аховы, рэстаўрацыi, выкарыстання i папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны, а таксама вывучаць магчымасцi сумеснага правядзення семiнараў i сiмпозiумаў.
Артыкул 10
Бакi ў межах сваёй кампетэнцыi будуць супрацоўнiчаць у рэалiзацыi праграм у рамках Савета Еўропы, Еўрапейскага саюза, ЮНЕСКА i СНД.
Артыкул 11
Бакi будуць садзейнiчаць устанаўленню прамых кантактаў памiж вышэйшымi i сярэднiмi спецыяльнымi ўстановамi адукацыi ў сферы культуры Бакоў, а таксама заахвочваць абмен спецыялiстамi ў гэтай галiне.
Артыкул 12
Бакi будуць ажыццяўляць культурны абмен на наступных умовах.
Пры абмене творчымi калектывамi, дэлегацыямi i асобнымi прадстаўнiкамi:
прымаючы Бок аплачвае выдаткi па пражыванню i харчаванню ў адпаведнасцi з зацверджанымi ў краiне нормамi, а таксама забяспечвае транспартам у адпаведнасцi з праграмай знаходжання;
накiроўваючы Бок аплачвае выдаткi на праезд (у тым лiку правоз багажу i рэквiзiту) у абодва бакi.
Пры абмене выстаўкамi з музейных фондаў i выстаўкамi сучаснага мастацтва ўмовы, тэрмiны, характар, месца экспанавання i выдаткi па страхаванню будуць вызначацца асобнымi дагаворамi.
Артыкул 13
Гэта Праграма ўступае ў сiлу з дня яе падпiсання i дзейнiчае да 31 снежня 2013 года.
Здзейснена ў горадзе Ерэване 19 мая 2011 года ў двух экзэмплярах, кожны на армянскай, беларускай i рускай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў перавагу мае тэкст на рускай мове.
Право Беларуси 2007 карта новых документов |