Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 09.12.2010 N 46 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Падзяцы Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь, Грамаце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, Ганаровай грамаце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых пастаноў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


На падставе падпункта 5.11-1 пункта 5 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Падзяцы Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь, Грамаце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, Ганаровай грамаце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 17 кастрычнiка 2003 г. N 27 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Ганаровай грамаце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь" ;

пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 4 красавiка 2006 г. N 7 "Об утверждении положений о Грамоте Министерства культуры Республики Беларусь и о Благодарности Министра культуры Республики Беларусь" ;

пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 26 верасня 2006 г. N 26 "О внесении изменений в постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 4 апреля 2006 г. N 7" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 169, 8/15133).

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.


Мiнiстр П.П.Латушка


                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      09.12.2010 N 46

ПАЛАЖЭННЕ АБ ПАДЗЯЦЫ МIНIСТРА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, ГРАМАЦЕ МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, ГАНАРОВАЙ ГРАМАЦЕ МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак аб'яўлення Падзякi Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Падзяка), узнагароджання Граматай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Грамата), Ганаровай граматай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Ганаровая грамата).

2. Падзякай, Граматай, Ганаровай граматай могуць быць заахвочаны:

работнiкi цэнтральнага апарата Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства), падпарадкаваных яму арганiзацый, упраўленняў i аддзелаў культуры мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў i падпарадкаваных iм арганiзацый;

iншыя грамадзяне i арганiзацыi.

3. Падзяка аб'яўляецца за:

плённую працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў i дасягненне высокiх паказчыкаў у рабоце;

паспяховае рашэнне актуальных задач, якiя стаяць перад Мiнiстэрствам, праяўленую пры гэтым iнiцыятыву i адказныя адносiны да справы;

актыўны ўдзел у правядзеннi культурных мерапрыемстваў, грамадскiм жыццi, iдэалагiчнай i выхаваўчай рабоце;

асабiсты ўклад у захаванне нацыянальнай гiсторыка-культурнай спадчыны;

iншыя дасягненнi ў працы.

4. Граматай узнагароджваюцца за:

шматгадовую добрасумленную працу ў сферы культуры;

асабiсты ўклад у рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры;

заслугi ў развiццi культуры i мастацтва, актыўны ўдзел у культурных мерапрыемствах, грамадскiм жыццi;

плённую творчую, навуковую, грамадскую i культурную дзейнасць;

поспехi ў арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу, эстэтычным i духоўным выхаваннi насельнiцтва, культурна-асветнiцкай дзейнасцi;

iншыя дасягненнi ў працы.

5. Ганаровай граматай узнагароджваюцца за:

шматгадовую плённую працу, накiраваную на развiццё i захаванне беларускай культуры;

значны ўклад у рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры;

высокiя дасягненнi ў галiне культуры i мастацтва, атрымаўшыя грамадскае прызнанне;

асабiсты ўклад у прапаганду культуры i мастацтва Беларусi, захаванне нацыянальнай гiсторыка-культурнай спадчыны;

значныя поспехi ў падрыхтоўцы высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў для сферы культуры, эстэтычным i духоўным выхаваннi насельнiцтва, культурна-асветнiцкай дзейнасцi;

iншыя дасягненнi ў працы.

6. Аб'яўленне Падзякi, узнагароджанне Граматай, Ганаровай граматай ажыццяўляецца, як правiла, паслядоўна.

Узнагароджанне Граматай ажыццяўляецца, як правiла, не раней як праз тры гады з дня аб'яўлення Падзякi.

Узнагароджанне Ганаровай граматай ажыццяўляецца, як правiла, не раней як праз пяць гадоў з дня ўзнагароджання Граматай.

7. Хадайнiцтвы аб аб'яўленнi Падзякi, узнагароджаннi Граматай, Ганаровай граматай (далей - хадайнiцтва) уносяцца на iмя Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстр):

намеснiкамi Мiнiстра, якiя курыруюць адпаведны накiрунак дзейнасцi Мiнiстэрства, адносна кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Мiнiстэрства, упраўленняў i аддзелаў культуры мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў i падпарадкаваных iм арганiзацый, а таксама кiраўнiкоў арганiзацый, падпарадкаваных Мiнiстэрству;

кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Мiнiстэрства па ўзгадненнi з намеснiкамi Мiнiстра, якiя курыруюць адпаведны накiрунак дзейнасцi Мiнiстэрства, адносна работнiкаў гэтых падраздзяленняў;

кiраўнiкамi арганiзацый, падпарадкаваных Мiнiстэрству, адносна работнiкаў гэтых арганiзацый, а таксама iншых грамадзян i арганiзацый;

кiраўнiкамi ўпраўленняў i аддзелаў культуры мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў i падпарадкаваных iм арганiзацый адносна работнiкаў гэтых органаў i арганiзацый, а таксама iншых грамадзян i арганiзацый;

кiраўнiкамi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiх аб'яднанняў i iншых арганiзацый адносна сваiх работнiкаў (членаў), а таксама iншых грамадзян i арганiзацый.

Рашэнне аб аб'яўленнi Падзякi, узнагароджаннi Граматай, Ганаровай граматай можа быць прынята Мiнiстрам па ўласнай iнiцыятыве.

8. Намеснiкамi Мiнiстра, кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Мiнiстэрства хадайнiцтвы ўносяцца ў выглядзе дакладной запiскi.

9. Хадайнiцтва на асоб, якiя названы у абзацах чацвёртым - шостым пункта 7 дадзенага Палажэння, павiнна ўключаць:

суправаджальнае пiсьмо;

прадстаўленне па форме згодна з дадаткам 1 або з дадаткам 2 да дадзенага Палажэння;

копiю 31-й старонкi пашпарта грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь (пры наяўнасцi).

Хадайнiцтва накiроўваецца ў Мiнiстэрства не пазней чым за месяц да дня магчымага аб'яўлення Падзякi, узнагароджання Граматай, Ганаровай граматай.

10. Прадстаўленнi запаўняюцца на беларускай мове машынапiсным спосабам цi з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогiй. Усе пазначаныя графы прадстаўлення павiнны быць запоўнены i змяшчаць дакладную iнфармацыю.

11. Уносiмыя на разгляд Мiнiстра хадайнiцтвы на асоб, якiя названы ў абзацах чацвёртым - шостым пункта 7 дадзенага Палажэння, падлягаюць разгляду i ўзгадненню кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Мiнiстэрства i намеснiкамi Мiнiстра, якiя курыруюць адпаведны накiрунак дзейнасцi Мiнiстэрства.

12. Аб'яўленне Падзякi, узнагароджанне Граматай, Ганаровай граматай ажыццяўляецца на падставе загада Мiнiстра.

Праект загада рыхтуе кадравая служба Мiнiстэрства.

13. Аб'яўленне Падзякi суправаджаецца ўручэннем спецыяльнага лiста аб аб'яўленнi Падзякi.

14. Спецыяльны лiст аб аб'яўленнi Падзякi, Грамата, Ганаровая грамата ўручаюцца Мiнiстрам цi па яго даручэннi iншай упаўнаважанай асобай асабiста грамадзянiну ва ўрачыстай абстаноўцы, а арганiзацыi - на ўрачыстым сходзе або пасяджэннi калектыву работнiкаў гэтай арганiзацыi.

15. Грамадзянам, якiм аб'яўлена Падзяка, уручана Грамата, Ганаровая грамата, можа выплачвацца грашовая прэмiя згодна з лакальнымi нарматыўнымi прававымi актамi.

Арганiзацыям уручаецца толькi спецыяльны лiст аб аб'яўленнi Падзякi, Грамата, Ганаровая грамата.

16. Запiс аб аб'яўленнi Падзякi, узнагароджаннi Граматай, Ганаровай граматай заносiцца ў працоўную кнiжку грамадзянiна.


Дадатак 1
да Палажэння аб Падзяцы
Мiнiстра культуры Рэспублiкi
Беларусь, Грамаце Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь,
Ганаровай грамаце Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь


Форма


                               ПРАДСТАЎЛЕННЕ
       да __________________________________________________________
          (аб'яўлення Падзякi Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь,
           узнагароджання Граматай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
              Беларусь, Ганаровай граматай Мiнiстэрства культуры
                              Рэспублiкi Беларусь)

1. Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) ______________ ___________________________________________________________________________ 2. Пасада, месца працы (службы) ___________________________________________ 3. Чысло, месяц i год нараджэння __________________________________________ 4. Грамадзянства __________________________________________________________ 5. Адукацыя _______________________________________________________________ 6. Звесткi аб ранейшых узнагародах Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i дата ўзнагароджання ____________________________________________ 7. Месца жыхарства або знаходжання, нумар тэлефона ________________________ 8. Агульны стаж работы (службы) ___________________________________________ 9. Стаж работы (службы) у дадзенай арганiзацыi ____________________________ 10. Характарыстыка з указаннем заслуг i дасягненняў _______________________ ___________________________________________________________________________ ___________________________________________________________________________ ___________________________________________________________________________
Кiраўнiк ___________________ ________________ _________________________ (назва арганiзацыi) (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча) М.П. __ _______________ ____ г.

Дадатак 2
да Палажэння аб Падзяцы
Мiнiстра культуры Рэспублiкi
Беларусь, Грамаце Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь,
Ганаровай грамаце Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь


Форма


                               ПРАДСТАЎЛЕННЕ
       да __________________________________________________________
          (аб'яўлення Падзякi Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь,
           узнагароджання Граматай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
              Беларусь, Ганаровай граматай Мiнiстэрства культуры
                               Рэспублiкi Беларусь)

1. Назва арганiзацыi ______________________________________________________ 2. Месцазнаходжанне _______________________________________________________ 3. Заслугi i дасягненнi ___________________________________________________ ___________________________________________________________________________ ___________________________________________________________________________ ___________________________________________________________________________ ___________________________________________________________________________
Кiраўнiк ___________________ ________________ _________________________ (назва арганiзацыi) (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча) М.П. __ _______________ ____ г.

Указы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner