Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20.10.2010 N 1524 "Аб правядзеннi навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесцi з 20 снежня 2010 г. па 10 студзеня 2011 г. навагоднюю дабрачынную акцыю "Нашы дзецi" з удзелам рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама i iншых мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.

2. Мiнiстэрству адукацыi да 10 снежня 2010 г. зацвердзiць пералiк рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiх аб'яднанняў, якiм прапануецца ўдзельнiчаць у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", i давесцi яго да ведама гэтых арганiзацый.

3. Кiраўнiкам рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", наведаць дзiцячыя дамы, у тым лiку сямейнага тыпу, школы-iнтэрнаты, дзiцячыя вёскi (гарадкi), дамы-iнтэрнаты для дзяцей-iнвалiдаў з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, апякунскiя i прыёмныя сем'i, сем'i, якiя выхоўваюць дзяцей-iнвалiдаў, цэнтры карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi, дзiцячыя сацыяльныя прытулкi, дамы дзiцяцi, дзiцячыя бальнiцы з мэтай вiншавання дзяцей з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым, уручэння падарункаў, аказання дапамогi ў вырашэннi iснуючых праблем.

Рэкамендаваць грамадскiм аб'яднанням i iншым юрыдычным асобам далучыцца да дабрачыннай акцыi.

4. Правесцi ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" 24 снежня 2010 г. у г. Мiнску ў дзяржаўнай установе "Палац Рэспублiкi" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дабрачыннае навагодняе свята з уручэннем падарункаў дзецям ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў з лiку:

дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без бацькоўскай апекi, выхаванцаў дзiцячых iнтэрнатных устаноў, дзяцей-iнвалiдаў;

дзяцей з мнагадзетных i малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў;

дзяцей з сем'яў ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i фiнансавых расследаванняў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры выкананнi абавязкаў воiнскай службы (службовых абавязкаў), з сем'яў работнiкаў, што абслугоўвалi воiнскiя кантынгенты ў Афганiстане або iншых дзяржавах, на тэрыторыi якiх вялiся баявыя дзеяннi, што загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi ў перыяд вядзення баявых дзеянняў;

дзяцей, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

навучэнцаў, якiя ўзнагароджаны па вынiках раённых, абласных (мiнскай гарадской), рэспублiканскiх i мiжнародных алiмпiяд, творчых конкурсаў i спартыўных спаборнiцтваў;

навучэнцаў, якiя маюць поспехi ў грамадскай рабоце.

У дабрачынным навагоднiм свяце ў г. Мiнску прымаюць удзел ад Брэсцкай, Вiцебскай, Гомельскай, Гродзенскай i Магiлёўскай абласцей па 100 дзяцей ад кожнай, ад Мiнскай вобласцi - 300 i г. Мiнска - 1570 дзяцей у адпаведнасцi са спiсамi, якiя ўзгадняюцца аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам.

У якасцi рэзерву на дабрачыннае навагодняе свята прадугледжваецца 30 падарункаў i 251 бiлет без падарунка для асоб, якiя суправаджаюць групы дзяцей, а таксама прадстаўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i грамадскiх аб'яднанняў.

Рэкамендаваць аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму правесцi 25 - 30 снежня 2010 г. з удзелам кiраўнiцтва аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама аналагiчныя мерапрыемствы ў абласных цэнтрах i г. Мiнску, а таксама дабрачынныя навагоднiя святы для дзяцей ва ўсiх гарадах i раёнах краiны ў час школьных канiкулаў з удзелам кiраўнiцтва гарадоў i раёнаў.

5. Стварыць арганiзацыйны камiтэт па правядзенню 24 снежня 2010 г. у г. Мiнску дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей у складзе згодна з дадаткам.

Дадзенаму арганiзацыйнаму камiтэту вызначыць расходы на арганiзацыю i правядзенне дабрачыннага навагодняга свята.

6. Аблвыканкамам, Мiнскаму гарвыканкаму забяспечыць дастаўку дзiцячых дэлегацый на дабрачыннае навагодняе свята i назад.

Мiнскаму гарвыканкаму арганiзаваць пры неабходнасцi пражыванне, харчаванне i культурную праграму для дэлегацый абласцей.

7. Фiнансаванне расходаў на правядзенне навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" ажыццявiць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання на цэнтралiзаваныя мерапрыемствы, а таксама пазабюджэтных сродкаў i эканомii каштарыса расходаў.

Рэкамендаваць мясцовым выканаўчым i распарадчым органам ажыццяўляць фiнансаванне названага мерапрыемства за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, пазабюджэтных асiгнаванняў i сродкаў з iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.


Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi


Дадатак
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
20.10.2010 N 1524


СКЛАД АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА ПА ПРАВЯДЗЕННЮ 24 СНЕЖНЯ 2010 Г. У Г. МIНСКУ ДАБРАЧЫННАГА НАВАГОДНЯГА СВЯТА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ


Патупчык             - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
Уладзiмiр Мiкалаевiч   (старшыня арганiзацыйнага камiтэта)

Радзькоў - Мiнiстр адукацыi (намеснiк старшынi арганiзацыйнага Аляксандр Мiхайлавiч камiтэта)
Амарын - першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў Уладзiмiр Вiктаравiч
Амельяновiч - Мiнiстр лясной гаспадаркi Мiхаiл Мiхайлавiч
Ананiч - першы намеснiк Мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Станiславаўна
Бузоўскi - першы сакратар Цэнтральнага камiтэта грамадскага Iгар Iванавiч аб'яднання "Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi"
Волкаў - дырэктар дзяржаўнай установы "Палац Рэспублiкi" Пётр Андрэевiч Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Драгун - намеснiк Мiнiстра гандлю Вячаслаў Леанiдавiч
Емяльяненка - начальнiк упраўлення сацыяльнай i выхаваўчай работы Юрый Уладзiмiравiч Мiнiстэрства адукацыi
Карачэўскi - першы намеснiк Мiнiстра культуры Уладзiмiр Мiхайлавiч
Мiкша - намеснiк Старшынi Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Аляксандр Сяргеевiч
Полудзень - намеснiк Мiнiстра ўнутраных спраў - начальнiк Яўгенiй Яўгенавiч мiлiцыi грамадскай бяспекi
Саламаха - першы намеснiк Старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай Аляксандр Пятровiч тэлерадыёкампанii
Салановiч - начальнiк упраўлення нагляду i прафiлактыкi Сяргей Адамавiч Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях
Сiвалобава - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай сферы Алена Аляксандраўна Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Хандогiна - галоўны саветнiк аддзела адукацыi, спорту, Юлiя Сяргееўна па справах сям'i i моладзi ўпраўлення сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Хаджаеў - першы намеснiк Мiнiстра аховы здароўя Валерый Асiмавiч
Цiцянкоў - намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкама Мiхаiл Сяргеевiч
Якжык - намеснiк Мiнiстра адукацыi Вiктар Вiктаравiч

Кодексы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner