Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11.10.2010 N 1483 "Аб выдзяленнi сродкаў з рэспублiканскага бюджэту"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 27 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2009 года "О республиканском бюджете на 2010 год" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у III квартале 2010 г. з рэспублiканскага бюджэту са сродкаў фонду фiнансавання расходаў, звязаных са стыхiйнымi бедствамi, аварыямi i катастрофамi, Дэпартаменту па ядзернай i радыяцыйнай бяспецы Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях 469,31 млн. рублёў на фiнансаванне мерапрыемстваў па папярэджанню надзвычайных сiтуацый (правядзенне экспертызы бяспекi пункта захавання радыеактыўных адходаў "Гомель-30").
2. Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях i Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем выдзеленых у адпаведнасцi з дадзенай пастановай сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
Право России 2007 карта новых документов |