Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29.09.2010 N 1404 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб правядзеннi рэспублiканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмiя"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У мэтах далейшага развiцця нацыянальнага тэатральнага мастацтва, стымулявання творчай дзейнасцi прафесiйных тэатраў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб правядзеннi рэспублiканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмiя".

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.


Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi


                                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                        Пастанова
                                                        Савета Мiнiстраў
                                                        Рэспублiкi Беларусь
                                                        29.09.2010 N 1404

ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРАВЯДЗЕННI РЭСПУБЛIКАНСКАГА КОНКУРСУ ТЭАТРАЛЬНАГА МАСТАЦТВА "НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ТЭАТРАЛЬНАЯ ПРЭМIЯ"


1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак арганiзацыi i правядзення рэспублiканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмiя" (далей - конкурс).

2. Конкурс праводзiцца ў мэтах падтрымкi тэатральнага мастацтва Рэспублiкi Беларусь, заахвочвання дзеячаў тэатральнага мастацтва краiны да стварэння высокамастацкiх спектакляў i акцёрскiх работ, выяўлення лепшых сцэнiчных работ i дзеячаў тэатральнага мастацтва, якiя паказалi найбольш яркiя вынiкi сваёй творчай працы.

3. Конкурс праводзiцца Мiнiстэрствам культуры сумесна з рэспублiканскiм грамадскiм аб'яднаннем "Беларускi саюз лiтаратурна-мастацкiх крытыкаў", грамадскiмi аб'яднаннямi "Беларускi саюз тэатральных дзеячаў" i "Беларускi саюз кампазiтараў" у тэрмiны, вызначаныя дадзеным Мiнiстэрствам.

4. Удзел у конкурсе прымаюць прафесiйныя тэатры Рэспублiкi Беларусь розных накiрункаў i жанраў. Ад аднаго тэатра для ўдзелу ў конкурсе можа быць вылучаны адзiн спектакль.

5. Конкурс праводзiцца па наступных намiнацыях:

"Лепшы спектакль";

"Лепшая рэжысёрская работа";

"Лепшая мужчынская роля";

"Лепшая жаночая роля";

"Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка" (сцэнаграфiя i касцюмы);

"Лепшае музычнае афармленне спектакля";

"Лепшая сучасная беларуская пастаноўка" (для сучасных драматургаў i (цi) рэжысёраў, якiя зрабiлi пастаноўку па творы сучаснага беларускага аўтара).

6. Конкурс праводзiцца ў два этапы. На першым этапе конкурсу ствараецца адборачная камiсiя, склад якой зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.

7. Тэатры накiроўваюць у адборачную камiсiю заяўку, да якой прыкладаюцца iнфармацыя з указаннем назвы спектакля i года яго стварэння, кароткая анатацыя спектакля, звесткi аб рэжысёрска-пастановачнай групе, матэрыялы з водгукамi прэсы, DVD-дыск з вiдэазапiсам спектакля.

8. Адборачная камiсiя з улiкам заявак тэатраў пасля прагляду вiдэаматэрыялаў (або прагляду спектакляў у тэатрах) прымае рашэнне аб вылучэннi кандыдатаў для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу ў адной цi ў некалькiх намiнацыях. Рашэннi адборачнай камiсii прымаюцца шляхам адкрытага галасавання на падставе большасцi галасоў. Рашэннi лiчацца правамоцнымi, калi на пасяджэннi прысутнiчала не менш за дзве трэцiя агульнага складу адборачнай камiсii. Рашэнне адборачнай камiсii афармляецца пратаколам.

Спiс спектакляў, якiя вылучаны для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу, публiкуецца ў сродках масавай iнфармацыi.

9. На другiм этапе конкурсу фармiруецца журы конкурсу з лiку прадстаўнiкоў грамадскiх аб'яднанняў, названых у пункце 3 дадзенага Палажэння, i Мiнiстэрства культуры, вядучых дзеячаў тэатральнага мастацтва рэспублiкi. Персанальны склад журы зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры ў складзе старшынi, яго намеснiкаў, сакратара i iншых членаў журы.

Журы конкурсу робiць прагляд у тэатрах спектакляў, якiя вылучаны для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу, абмяркоўвае iх i прымае рашэнне аб пераможцах. Пры вызначэннi пераможцаў конкурсу асноўнымi крытэрыямi з'яўляюцца высокi мастацкi ўзровень работ, наяўнасць арыгiнальных творчых iдэй i здабыткаў, якiя садзейнiчаюць развiццю нацыянальнага тэатральнага мастацтва.

Пераможцам у намiнацыi "Лепшы спектакль" лiчыцца спектакль па сукупнасцi творчай работы ўсiх яго стваральнiкаў: рэжысёра, акцёраў - выканаўцаў галоўных роляў, мастака, балетмайстра, кампазiтара.

10. Рашэнне журы прымаецца шляхам тайнага галасавання на падставе большасцi галасоў. Рашэнне журы лiчыцца правамоцным, калi на пасяджэннi прысутнiчала не менш за дзве трэцiя яго агульнага складу. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, лiчыцца канчатковым i перагляду не падлягае.

11. Па вынiках конкурсу пераможцы кожнай з намiнацый, акрамя пераможцаў у намiнацыi "Лепшы спектакль", атрымлiваюць грашовую прэмiю ў памеры 58 базавых велiчынь.

Пераможцы ў намiнацыi "Лепшы спектакль" атрымлiваюць грашовую прэмiю ў памеры 286 базавых велiчынь. Грашовая прэмiя ў дадзенай намiнацыi падзяляецца на роўныя часткi памiж стваральнiкамi спектакля.

Арганiзацыямi, грамадскiмi аб'яднаннямi для пераможцаў могуць быць устаноўлены iншыя ўзнагароды i заахвочваннi.

12. Вынiкi конкурсу абвяшчаюцца на ўрачыстай цырымонii, дзе пераможцам уручаюцца грашовыя прэмii, узнагароды (статуэткi, якiя сiмвалiзуюць конкурс), дыпломы.

13. Аплата расходаў, звязаных з работай адборачнай камiсii i журы конкурсу, вырабам дыпломаў i прызоў, правядзеннем урачыстай цырымонii ўручэння ўзнагарод, выплата грашовых прэмiй пераможцам ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных Мiнiстэрству культуры на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт сродкаў iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Право Украины 2009 (Письмо)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner