Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Конституционного Суда Республики Беларусь от 11.05.2010 N Р-448/2010 "Аб адпаведнасцi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай аб дзяржаўнай гранiцы"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., суддзяў Бойка Т.С., Данiлюка С.Я., Iзоткi У.П., Козыравай Л.Р., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П.

на падставе часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 i пункта 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь"

разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай аб дзяржаўнай гранiцы".

Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Чыгрынава С.П., прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Канстытуцыя), Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай аб дзяржаўнай гранiцы", Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь", iншых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь, якiя маюць дачыненне да разглядаемага пытання, Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь устанавiў:

Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай аб дзяржаўнай гранiцы" (далей - Закон) прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 2 красавiка 2010 г., адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 26 красавiка 2010 г. i прадстаўлены Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь на подпiс.

Закон з'яўляецца актам аб выражэннi згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай аб дзяржаўнай гранiцы (далей - Дагавор), якi падпiсаны ў г. Кiеве 12 мая 1997 года з мэтай усталявання дзяржаўнай гранiцы памiж вышэйназванымi краiнамi.

У Дагаворы даецца вызначэнне дзяржаўнай гранiцы памiж Дагаворнымi Бакамi на сушы, водах, у нетрах, паветранай прасторы. Яе праходжанне зафiксавана ў Пратаколе-апiсаннi пралягання лiнii дзяржаўнай гранiцы i ў альбоме тапаграфiчных карт, што з'яўляюцца неад'емнымi часткамi Дагавора. Згодна з артыкулам 7 Дагавора ён падлягае ратыфiкацыi.

У адпаведнасцi з абзацамi другiм i пятым артыкула 19 Закона "Аб мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь" ратыфiкацыi падлягаюць мiждзяржаўныя i мiжурадавыя дагаворы, у якiх прадугледжана ратыфiкацыя як адзiны спосаб выражэння згоды на абавязковасць мiжнароднага дагавора, а таксама аб тэрытарыяльным размежаваннi Рэспублiкi Беларусь з iншымi дзяржавамi. На падставе часткi першай артыкула 20 названага Закона ратыфiкацыя мiжнароднага дагавора Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь у форме закона.

Такiм чынам, выражэнне згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе Дагавора ў форме закона аб ратыфiкацыi з'яўляецца абгрунтаваным.

Па форме нарматыўнага прававога акта Закон адпавядае патрабаванням пункта 2 часткi першай артыкула 97 i часткi першай артыкула 104 Канстытуцыi, часткi першай артыкула 15 i часткi першай артыкула 16 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб нарматыўных прававых актах Рэспублiкi Беларусь".

Закон прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у межах кампетэнцыi ў адпаведнасцi з пунктам 2 часткi першай артыкула 97 Канстытуцыi, адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з пунктам 1 часткi першай артыкула 98 Канстытуцыi.

Такiм чынам, Канстытуцыйны Суд прыходзiць да вываду аб тым, што па зместу норм, форме акта, парадку яго прыняцця Закон адпавядае Канстытуцыi.

Кiруючыся часткамi першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, часткамi восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 i пунктам 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь", Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь


вырашыў:


1. Прызнаць Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай аб дзяржаўнай гранiцы" адпаведным Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.

3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.


Старшынствуючы - 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда

Рэспублiкi Беларусь П.П.Мiклашэвiч


Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner