Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Праграма супрацоўнiцтва памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры i турызму Украiны на 2010 - 2013 гады"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступила в силу 29 апреля 2010 года.


Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры i турызму Украiны (далей - Бакi),

iмкнучыся ўмацоўваць культурныя сувязi i паглыбляць узаемаразуменне памiж народамi абедзвюх краiн,

у адпаведнасцi з Пагадненнем аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Украiны ад 10 лютага 1993 года

дамовiлiся аб наступным:


Артыкул 1

Бакi будуць развiваць прамое супрацоўнiцтва ва ўсiх сферах культуры i мастацтва шляхам садзейнiчання абмену iнфармацыяй аб правядзеннi мiжнародных фестываляў, святкаваннi памятных дат i iншых значных падзей, якiя будуць адбывацца на тэрыторыi абедзвюх дзяржаў.


Артыкул 2

Бакi пагадзiлiся правесцi Днi культуры Рэспублiкi Беларусь ва Украiне ў 2010 годзе i Днi культуры Украiны ў Рэспублiцы Беларусь у 2011 годзе.

Умовы i канкрэтныя тэрмiны правядзення Дзён культуры будуць узгадняцца Бакамi дадаткова ў рабочым парадку.


Артыкул 3

Бакi будуць аказваць садзейнiчанне ўдзелу беларускiх i ўкраiнскiх музычных калектываў, асобных выканаўцаў у мiжнародных музычных конкурсах i фестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi дзяржаў Бакоў, устанаўленню i развiццю непасрэдных кантактаў у сферы музычнага мастацтва памiж канцэртнымi арганiзацыямi i творчымi саюзамi, абмену салiстамi i калектывамi.

Украiнскi Бок iнфармуе Беларускi Бок аб такiх мiжнародных музычных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Украiны:

Мiжнародны фестываль "Два днi i дзве ночы новай музыкi";

Мiжнародны музычны фестываль "Прэм'еры сезона";

Мiжнародны форум "Музыка маладых";

Мiжнародны музычны фестываль "Вiртуозы";

Мiжнародны фестываль класiчнай музыкi "Зоркi планеты";

Мiжнародны фестываль "Кiеў-музык-фэст".

Беларускi Бок iнфармуе Украiнскi Бок аб наступных мiжнародных музычных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь:

Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску";

Мiжнародны конкурс пiянiстаў "Мiнск-2010";

Мiжнародны фестываль "Беларуская музычная восень";

Мiжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер".

Арганiзацыi i ўстановы, зацiкаўленыя ва ўдзеле ў мерапрыемстве, будуць вырашаць пытаннi, звязаныя з удзелам у iм, непасрэдна з арганiзатарамi мерапрыемства.


Артыкул 4

Бакi будуць працягваць супрацоўнiцтва ў галiне народнай творчасцi i садзейнiчаць усталяванню прамых сувязяў памiж самадзейнымi калектывамi i дамамi народнай творчасцi абедзвюх дзяржаў.

Украiнскi Бок iнфармуе Беларускi Бок аб такiх мiжнародных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Украiны:

Мiжнародны фестываль сучаснага мастацтва "Гогаль-фэст";

Мiжнародны фестываль "Краина мрий";

Мiжнародны эка-культурны фестываль "Трипильське коло".

Беларускi Бок iнфармуе Украiнскi Бок аб наступных мiжнародных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь:

Мiжнародны фестываль народнай музыкi "Звiняць цымбалы i гармонiк";

Мiжнародны фестываль юных талентаў "Зямля пад белымi крыламi";

Мiжнародны фестываль харэаграфiчнага мастацтва "Сожскi карагод".

Арганiзацыi i ўстановы, зацiкаўленыя ва ўдзеле ў мерапрыемстве, будуць вырашаць пытаннi, звязаныя з удзелам у iм, непасрэдна з арганiзатарамi мерапрыемства.


Артыкул 5

Бакi ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам будуць падтрымлiваць розныя формы супрацоўнiцтва ў сферы забеспячэння культурных патрэбнасцяў нацыянальных меншасцяў.


Артыкул 6

Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне кiнематаграфii, уключаючы ўдзел беларускiх i ўкраiнскiх кiнематаграфiстаў, iх фiльмаў у мiжнародных кiнафестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi дзяржаў Бакоў, а таксама будуць спрыяць абмену iнфармацыяй у гэтай сферы.

Украiнскi Бок iнфармуе Беларускi Бок аб такiх кiнафестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi Украiны:

Кiеўскi мiжнародны кiнафестываль;

Бярдзянскi мiжнародны кiнафестываль;

Мiжнародны фестываль анiмацыйных фiльмаў "Крок";

Кiеўскi мiжнародны кiнафестываль "Маладосць".

Беларускi Бок iнфармуе Украiнскi Бок аб такiх кiнафестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь:

Мiнскi мiжнародны кiнафестываль "Лiстапад";

Мiжнародны фестываль анiмацыйных фiльмаў "Анiмаёўка";

Мiжнародны кiнатэлефорум экалагiчнага кiно "Экафiльм".

Арганiзацыi i ўстановы, зацiкаўленыя ва ўдзеле ў мерапрыемстве, будуць вырашаць пытаннi, звязаныя з удзелам у iм, непасрэдна з арганiзатарамi мерапрыемства.


Артыкул 7

Бакi будуць спрыяць развiццю непасрэдных кантактаў памiж тэатральнымi саюзамi, драматычнымi, лялечнымi i iншымi тэатрамi дзяржаў Бакоў шляхам аказання садзейнiчання ў арганiзацыi гастроляў i выступленняў тэатральных калектываў i асобных выканаўцаў, а таксама ўдзелу ў тэатральных фестывалях на парытэтных прынцыпах.

Украiнскi Бок iнфармуе Беларускi Бок аб такiх мiжнародных тэатральных фестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi Украiны:

Мiжнародны тэатральны фестываль "Залаты Леў";

Мiжнародны тэатральны фестываль "Славянскiя тэатральныя сустрэчы".

Беларускi Бок iнфармуе Украiнскi Бок аб такiх мiжнародных тэатральных фестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь:

Мiжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа";

Мiжнародны тэатральны фестываль "Славянскiя тэатральныя сустрэчы".

Арганiзацыi i ўстановы, зацiкаўленыя ва ўдзеле ў мерапрыемстве, будуць вырашаць пытаннi, звязаныя з удзелам у iм, непасрэдна з арганiзатарамi мерапрыемства.


Артыкул 8

Бакi будуць заахвочваць развiццё прамых кантактаў памiж Нацыянальным мастацкiм музеем Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальным гiстарычным музеем Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальным мастацкiм музеем Украiны, Нацыянальным музеем гiсторыi Украiны.

Бакi будуць аказваць садзейнiчанне абмену выстаўкамi, спецыялiстамi ў сферы музейнай справы, iнфармацыйнымi матэрыяламi.


Артыкул 9

Бакi будуць спрыяць усталяванню прамых кантактаў памiж вышэйшымi i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi культуры i мастацтваў Рэспублiкi Беларусь i Украiны, заахвочваючы абмен студэнтамi i выкладчыкамi з мэтай азнаямлення з асаблiвасцямi навучання i правядзення навуковых даследаванняў, а таксама будуць аказваць садзейнiчанне ажыццяўленню стажыровак для прафесарска-выкладчыцкага складу ў навучальных установах культуры i мастацтваў дзяржаў Бакоў.


Артыкул 10

Бакi будуць аказваць садзейнiчанне ўдзелу навуковых работнiкаў i спецыялiстаў у сферы культуры i мастацтва ў мiжнародных канферэнцыях, сiмпозiумах i семiнарах, якiя праводзяцца ў абедзвюх краiнах.


Артыкул 11

Бакi будуць заахвочваць развiццё прамога супрацоўнiцтва памiж Нацыянальнай бiблiятэкай Беларусi i Нацыянальнай бiблiятэкай Украiны iмя У.I.Вярнадскага.

Бакi будуць аказваць садзейнiчанне фармiраванню агульных iнфармацыйных рэсурсаў у галiне бiблiятэчнай справы.


Артыкул 12

Бакi будуць аказваць садзейнiчанне пашырэнню i актывiзацыi супрацоўнiцтва ў сферы культурнай спадчыны.

Формы супрацоўнiцтва будуць узгадняцца непасрэдна адпаведнымi ўстановамi Бакоў.


Артыкул 13

Бакi ў межах сваёй кампетэнцыi i ў адпаведнасцi з нормамi дзеючага мiжнароднага права i нацыянальнага заканадаўства дзяржаў Бакоў будуць прымаць меры для папярэджвання незаконнага ўвозу i вывазу культурных каштоўнасцей.


Артыкул 14

Бакi будуць садзейнiчаць сумеснаму ўдзелу ў двухбаковых i шматбаковых праектах знешнепалiтычнай iнiцыятывы Еўрапейскага саюза "Усходняе партнёрства".


Артыкул 15

Украiнскi Бок падтрымлiвае далучэнне Беларускага Боку да пiлотнага праекта "Рэабiлiтацыя культурнай спадчыны ў гiстарычных месцах" у рамках Рэгiянальнай праграмы Савета Еўропы "Кiеўская iнiцыятыва для дэмакратычнага развiцця праз культуру Азербайджана, Арменii, Грузii, Малдовы i Украiны" пад эгiдай Савета Еўропы i пры актыўнай падтрымцы Еўрапейскага саюза, разлiчанага на 2009 - 2013 гады.


Артыкул 16

Бакi дамовiлiся, што абмен дэлегацыямi, мастацкiмi калектывамi, асобнымi выканаўцамi i мастакамi ў рамках гэтай Праграмы будзе ажыццяўляцца на наступных умовах:

а) накiроўваючы Бок бярэ на сябе выдаткi, звязаныя з пераездам да месца правядзення мерапрыемства i ў зваротным напрамку (у тым лiку на перавоз багажу i рэквiзiтаў), страхаваннем асоб i абсталявання;

б) прымаючы Бок бярэ на сябе выдаткi, звязаныя з пражываннем, харчаваннем, i бязвыплатна прадастаўляе залы для правядзення мерапрыемства, а таксама забяспечвае ўнутраным транспартам у адпаведнасцi з праграмай яго правядзення;

в) усе дэталi правядзення абменных паездак мастацкiх калектываў, асобных выканаўцаў i мастакоў будуць узгадняцца дадаткова памiж непасрэднымi арганiзатарамi мерапрыемства;

г) умовы правядзення выставак будуць узгадняцца дадаткова асобнымi пратаколамi, якiя будуць падпiсвацца памiж непасрэднымi арганiзатарамi.


Артыкул 17


Рознагалоссi адносна тлумачэння цi прымянення палажэнняў гэтай Праграмы вырашаюцца шляхам кансультацый i перагавораў памiж Бакамi.


Артыкул 18


Па ўзаемнай згодзе Бакоў у гэту Праграму могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi, якiя афармляюцца асобнымi пратаколамi i складаюць яе неад'емную частку.


Артыкул 19

Гэта Праграма ўступае ў сiлу з даты яе падпiсання i дзейнiчае да 31 снежня 2013 года.


Здзейснена ў г. Мiнску 29 красавiка 2010 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым усе тэксты з'яўляюцца аўтэнтычнымi.


Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner