Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Праграма культурнага супрацоўнiцтва памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Лiтоўскай Рэспублiкi на 2010 - 2011 гады"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступила в силу 9 марта 2010 года.


Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры Лiтоўскай Рэспублiкi, у далейшым названыя "Бакi",

у адпаведнасцi з артыкулам 15 Дагавора аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Лiтоўскай Рэспублiкi ад 22 лiстапада 2001 года

склалi гэту Праграму.


Артыкул 1


У мэтах рэалiзацыi гэтай Праграмы Бакi будуць ажыццяўляць абмен дэлегацыямi сваiх прадстаўнiкоў i спецыялiстаў.

Склад дэлегацый, працягласць i праграмы вiзiтаў будуць узгадняцца Бакамi ў кожным канкрэтным выпадку дадаткова.


Артыкул 2


Ажыццяўленне супрацоўнiцтва ў галiне культуры будзе каардынавацца створанай Бакамi дзвюхбаковай рабочай групай. У склад гэтай рабочай групы будуць уваходзiць прадстаўнiкi зацiкаўленых арганiзацый абодвух Бакоў у роўнай колькасцi ад кожнага Боку. Дзейнасць рабочай групы будзе каардынавацца Бакамi.


Артыкул 3


Бакi пагадзiлiся правесцi Днi культуры Рэспублiкi Беларусь у Лiтоўскай Рэспублiцы i Днi культуры Лiтоўскай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь. Умовы i канкрэтныя тэрмiны правядзення Дзён культуры будуць узгоднены Бакамi дадаткова ў рабочым парадку.


Артыкул 4


Бакi будуць садзейнiчаць устанаўленню i развiццю прамых кантактаў у галiне музычнага мастацтва, у межах сваiх магчымасцей будуць спрыяць абмену салiстамi i калектывамi, садзейнiчаць арганiзацыi гастроляў i выступленняў музычных калектываў i асобных выканаўцаў другога Боку на тэрыторыi сваёй дзяржавы.

Беларускi Бок у межах сваiх магчымасцей будзе аказваць садзейнiчанне арганiзацыi гастроляў Лiтоўскага сiмфанiчнага аркестра i Лiтоўскага камернага аркестра ў г. Мiнску.

Лiтоўскi Бок у межах сваiх магчымасцей будзе аказваць садзейнiчанне арганiзацыi гастроляў Дзяржаўнага акадэмiчнага сiмфанiчнага аркестра Рэспублiкi Беларусь, ансамбля салiстаў "Класiк-Авангард", Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублiкi Беларусь у г. Вiльнюсе.


Артыкул 5


Бакi будуць спрыяць развiццю прамых кантактаў памiж тэатрамi абодвух Бакоў шляхам арганiзацыi гастроляў i выступленняў тэатральных калектываў i асобных выканаўцаў другога Боку.

Беларускi Бок у межах сваiх магчымасцей будзе аказваць садзейнiчанне арганiзацыi гастроляў Лiтоўскага нацыянальнага тэатра оперы i балета i Лiтоўскага нацыянальнага драматычнага тэатра ў Беларусi.

Лiтоўскi Бок у межах сваiх магчымасцей будзе аказваць садзейнiчанне арганiзацыi гастроляў Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Я. Купалы i Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Рэспублiкi Беларусь у Лiтве.


Артыкул 6


Бакi будуць спрыяць развiццю супрацоўнiцтва ў галiне кiнематаграфii, уключаючы сумесную беларуска-лiтоўскую кiнавытворчасць.

Бакi ў межах сваiх магчымасцей будуць садзейнiчаць правядзенню Дзён беларускага кiно ў Лiтоўскай Рэспублiцы i Дзён лiтоўскага кiно ў Рэспублiцы Беларусь.

Бакi ў межах сваiх магчымасцей будуць аказваць садзейнiчанне ўдзелу беларускiх кiнематаграфiстаў у мiжнародных кiнафестывалях, якiя праводзяцца ў Лiтоўскай Рэспублiцы, i лiтоўскiх кiнематаграфiстаў з прадстаўленнем фiльмаў у Мiнскiм мiжнародным кiнафестывалi "Лiстапад" (лiстапад, штогадова) i ў Мiжнародным фестывалi анiмацыйных фiльмаў "Анiмаёўка" (г. Магiлёў, верасень, штогадова).


Артыкул 7


Бакi будуць заахвочваць непасрэднае супрацоўнiцтва памiж Нацыянальным мастацкiм музеем Рэспублiкi Беларусь i Лiтоўскiм мастацкiм музеем.

Бакi ў межах сваiх магчымасцей будуць спрыяць супрацоўнiцтву музея Марка Шагала ў г. Вiцебску i Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Янкi Купалы з Лiтоўскiм музеем тэатра, музыкi i кiно, а таксама будуць аказваць садзейнiчанне арганiзацыi абмену выстаўкамi i адукацыйнымi праграмамi.


Артыкул 8


Бакi будуць спрыяць развiццю непасрэднага супрацоўнiцтва памiж Нацыянальнай бiблiятэкай Беларусi i Лiтоўскай нацыянальнай бiблiятэкай iмя Марцiнаса Мажвiдаса.


Артыкул 9


Бакi будуць садзейнiчаць улiку, даследаванням i ахове размешчаных на тэрыторыях дзяржаў аб'ектаў гiстарычнай i культурнай спадчыны, звязаных з агульнай гiсторыяй i культурай дзяржаў, у адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржаў Бакоў i абменьвацца iнфармацыяй у гэтай галiне.


Артыкул 10


Бакi ў межах сваiх магчымасцей будуць садзейнiчаць абмену дэлегацыямi спецыялiстаў з мэтай правядзення даследаванняў аб'ектаў нерухомай культурнай спадчыны, працы ў сховiшчах музеяў, бiблiятэк, архiваў па вывучэннi i зборы неабходнай iнфармацыi аб культурнай спадчыне дзяржаў Бакоў, а таксама абмену матэрыялам, сабраным падчас правядзення гэтых даследаванняў.


Артыкул 11


Усе дадатковыя пытаннi, якiя могуць узнiкнуць у перыяд дзеяння гэтай Праграмы, вырашаюцца па агульнай згодзе.

У гэту Праграму па ўзаемнай дамоўленасцi Бакоў могуць быць унесены змяненнi, якiя павiнны быць зроблены ў пiсьмовай форме.

Гэта Праграма ўступае ў сiлу з дня яе падпiсання i дзейнiчае да 31 снежня 2011 года.


Здзейснена ў горадзе Мiнску 9 сакавiка 2010 года ў двух экзэмплярах на беларускай, лiтоўскай i рускай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.


Указы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner