Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Французскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, адукацыi, навукi i тэхнiкi, сродкаў масавай iнфармацыi"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Урад Рэспублiкi Беларусь, з аднаго боку,

i

Урад Французскай Рэспублiкi, з другога боку,

якiя далей называюцца Бакамi,

у мэтах паглыблення i пашырэння рамак супрацоўнiцтва ў галiне культуры, адукацыi, навукi i тэхнiкi, сродкаў масавай iнфармацыi, а таксама вызначэння прынцыпаў i правiлаў супрацоўнiцтва,

захоўваючы мiжнародныя абавязацельствы абодвух Бакоў i прымаючы да ўвагi Пратакол аб кансультацыях i супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Французскай Рэспублiкi, падпiсаны ў Парыжы 8 красавiка 1992 года,

пацвярджаюць сваю гатоўнасць да ўстанаўлення дружалюбных двухбаковых адносiн, заснаваных на ўзаемнай павазе, раўнапраўi, даверы i захаваннi ўзаемных iнтарэсаў,

i дамовiлiся аб наступным:


Артыкул 1

Бакi дамовiлiся ўмацоўваць i пашыраць супрацоўнiцтва ў галiне культуры, адукацыi, навукi i тэхнiкi, сродкаў масавай iнфармацыi, а таксама падрыхтоўкi кадраў з мэтай садзейнiчання больш глыбокаму разуменню гiсторыi i культуры краiн-партнёраў.


Артыкул 2

Разумеючы важнасць ролi культурных цэнтраў у сферы распаўсюджвання культуры, адукацыi, мастацтва i мовы другой краiны, кожны з Бакоў дасць магчымасць стварэння такога роду ўстаноў другому Боку. З моманту прыняцця рашэння аб стварэннi культурнага цэнтра адным Бокам другi абавязваецца дзейнiчаць у гэтым напрамку i ў межах свайго заканадаўства распачынае ўсе захады, якiя садзейнiчаюць стварэнню спрыяльных умоў для адкрыцця i далейшага функцыянавання гэтага цэнтра.


Артыкул 3

Кожны з Бакоў у рамках сваёй сiстэмы адукацыi садзейнiчае пашырэнню вывучэння мовы i культуры другога Боку.


Артыкул 4

Бакi садзейнiчаюць умацаванню ўжо наладжанага супрацоўнiцтва памiж установамi, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй адукацыi, павышэнне квалiфiкацыi, а таксама вышэйшымi навучальнымi ўстановамi, навуковымi арганiзацыямi, культурнымi i мастацкiмi цэнтрамi.

З мэтамi рэалiзацыi гэтага супрацоўнiцтва i аказання падтрымкi пры падрыхтоўцы высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў на вытворчасцi i ў сферы кiравання кожны з Бакоў удзельнiчае ў арганiзацыi камандзiровак i стажыровак для выкладчыкаў, вучоных, экспертаў, артыстаў i мастакоў.

У рамках гэтага супрацоўнiцтва могуць быць таксама арганiзаваны сустрэчы, калёквiумы, семiнары на тэрыторыi як адной, так i другой краiны.


Артыкул 5

Бакi могуць прапанаваць праграмы двухбаковых абменаў навучэнцамi, студэнтамi, аспiрантамi, дактарантамi, выкладчыкамi навучальных устаноў, дзеячамi мастацтва.


Артыкул 6

Бакi падтрымлiваюць прамыя кантакты памiж вышэйшымi навучальнымi ўстановамi i навуковымi арганiзацыямi, якiя ў перспектыве могуць спрыяць заключэнню спецыяльных пагадненняў цi падрыхтоўцы сумесных рабочых праграм, у адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам, а таксама з улiкам мiжнародных абавязацельстваў Бакоў у галiне iнтэлектуальнай i прамысловай уласнасцi.


Артыкул 7

Бакi заахвочваюць арганiзацыю культурных, мастацкiх i навуковых выставак, правядзенне кангрэсаў, педагагiчных, лiтаратурных i навуковых калёквiумаў, а таксама абмен спецыялiстамi ў гэтых галiнах.

Бакi спрыяюць абмену навучэнцамi агульнаадукацыйных устаноў, студэнтамi i iншымi асобамi, якiя навучаюцца ў вышэйшых навучальных установах, шляхам арганiзацыi паездак, вiзiтаў, а таксама культурных i студэнцкiх мерапрыемстваў.


Артыкул 8

Бакi спрыяюць супрацоўнiцтву памiж музеямi, бiблiятэкамi, гiстарычнымi архiвамi, выдавецтвамi, а таксама абмену лiтаратурнымi творамi, кнiгамi, часопiсамi, публiкацыямi, навуковымi i лiтаратурнымi працамi, а таксама садзейнiчаюць перакладу твораў другога Боку. У гэтых мэтах кожны з Бакоў, у прыватнасцi, будзе ў рамках нацыянальнага заканадаўства садзейнiчаць распаўсюджванню на тэрыторыi яго краiны кнiжных i перыядычных друкаваных выданняў другога Боку.


Артыкул 9

Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне радыёвяшчальных i тэлевiзiйных сродкаў масавай iнфармацыi i кiнематографа шляхам абмену тэлевiзiйнымi фiльмамi i тэлерадыёпраграмамi ў сферы культуры, адукацыi, навукова-тэхнiчнай i iншых сферах, а таксама спрыяць усталяванню кантактаў памiж iнфармацыйнымi агенцтвамi, друкаванымi сродкамi масавай iнфармацыi.

Бакi будуць надаваць асаблiвую ўвагу падрыхтоўцы кадраў, абмену ў галiне новых тэхналогiй, падрыхтоўцы журналiстаў.


Артыкул 10

Улiчваючы важнасць гiстарычнай спадчыны кожнага з Бакоў, а таксама важнасць яе захавання i выкарыстання, Бакi прыкладаюць намаганнi для ўмацавання супрацоўнiцтва ў галiне абагачэння гiстарычнай спадчыны абедзвюх краiн.


Артыкул 11

Iмкнучыся абаранiць i захаваць навакольнае асяроддзе для будучых пакаленняў i ўсведамляючы важнасць агульнай прыроднай спадчыны, Бакi могуць у рамках дадзенага Пагаднення працягваць супрацоўнiцтва ў гэтай галiне.

Прыярытэтная ўвага надаецца беражлiвым адносiнам да навакольнага асяроддзя i бiялагiчнай разнастайнасцi.

Бакi прыкладаюць намаганнi да зблiжэння пазiцый на ўзроўнi рэгiянальных i мiжнародных арганiзацый, членамi якiх яны з'яўляюцца, абменьваюцца вопытам i спрыяюць наладжванню кантактаў памiж экспертамi ў галiне аховы навакольнага асяроддзя абедзвюх краiн.


Артыкул 12

Прадстаўнiкi ўпаўнаважаных структур у адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржаў Бакоў аказваюць садзейнiчанне ў атрыманнi вiз асобам, на якiх распаўсюджваецца гэта Пагадненне, у прыватнасцi студэнтам.


Артыкул 13

Усе спрэчкi, якiя ўзнiкаюць у сувязi з тлумачэннем цi выкананнем гэтага Пагаднення, вырашаюцца Бакамi шляхам перагавораў.


Артыкул 14

Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу ў апошнi дзень другога месяца з моманту паведамлення другiм Бокам аб завяршэннi ўнутраных працэдур ратыфiкацыi. Яно заключаецца тэрмiнам на пяць гадоў i аўтаматычна працягваецца на той жа тэрмiн, калi нi адзiн з Бакоў пiсьмова не паведамiць iншаму Боку аб сваiм намеры змянiць цi спынiць яго дзеянне не пазней чым за тры месяцы да заканчэння тэрмiну дзеяння Пагаднення.


Гэта Пагадненне падпiсана ў Парыжы 20 студзеня 2010 года у двух экзэмплярах, кожны на беларускай i французскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.


За Урад                                              За Урад
Рэспублiкi Беларусь                                  Французскай Рэспублiкi
           Подпiс                                               Подпiс

Кодексы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner