Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17.10.2009 N 1346 "Аб правядзеннi навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесцi з 20 снежня 2009 г. па 10 студзеня 2010 г. навагоднюю дабрачынную акцыю "Нашы дзецi" з удзелам рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкомаў, Мiнскага гарвыканкома i iншых мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.

2. Мiнiстэрству адукацыi:

да 11 снежня 2009 г. зацвердзiць пералiк рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiх аб'яднанняў, якiм прапанавана прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", i давесцi яго да ведама гэтых арганiзацый;

пры неабходнасцi па ўзгадненню з зацiкаўленымi ўносiць змяненнi ў названы пералiк.

3. Кiраўнiкам рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", наведаць дзiцячыя дамы, у тым лiку сямейнага тыпу, школы-iнтэрнаты, дзiцячыя вёскi (гарадкi), дамы-iнтэрнаты для дзяцей-iнвалiдаў з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, апякунскiя i прыёмныя сем'i, сем'i, якiя выхоўваюць дзяцей-iнвалiдаў, цэнтры карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi, дзiцячыя сацыяльныя прытулкi, дамы дзiцяцi, дзiцячыя бальнiцы з мэтай вiншавання дзяцей з Новым годам, Калядамi, уручэння iм падарункаў, аказання дапамогi ў вырашэннi ў адпаведнасцi з заканадаўствам iснуючых праблем.

Рэкамендаваць грамадскiм аб'яднанням i iншым юрыдычным асобам далучыцца да названай акцыi.

4. Правесцi ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" 24 снежня 2009 г. у г. Мiнску на базе дзяржаўнай установы "Палац Рэспублiкi" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дабрачыннае навагодняе свята з уручэннем падарункаў дзецям ва ўзросце 8 - 14 гадоў з лiку:

дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без бацькоўскай апекi, выхаванцаў дзiцячых iнтэрнатных устаноў, дзяцей-iнвалiдаў;

дзяцей з мнагадзетных i малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў;

дзяцей з сем'яў ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i фiнансавых расследаванняў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры выкананнi абавязкаў воiнскай службы (службовых абавязкаў), з сем'яў работнiкаў, што абслугоўвалi воiнскiя кантынгенты ў Афганiстане або iншых дзяржавах, на тэрыторыi якiх вялiся баявыя дзеяннi, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi ў перыяд вядзення баявых дзеянняў;

дзяцей, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

навучэнцаў, якiя ўзнагароджаны па вынiках раённых, абласных (мiнскай гарадской), рэспублiканскiх i мiжнародных алiмпiяд, творчых конкурсаў i спартыўных спаборнiцтваў;

навучэнцаў, якiя маюць поспехi ў грамадскай рабоце.

Устанавiць, што ў дабрачынным навагоднiм свяце ў г. Мiнску прымаюць удзел ад Брэсцкай, Вiцебскай, Гомельскай, Гродзенскай i Магiлёўскай абласцей па 100 дзяцей ад кожнай, ад Мiнскай вобласцi - 300 i г. Мiнска - 1570 дзяцей у адпаведнасцi са спiскамi, якiя ўзгадняюцца аблвыканкомамi i Мiнскiм гарвыканкомам.

Прыняць да ведама, што на дабрачыннае навагодняе свята прадугледжваецца ў якасцi рэзерву 30 падарункаў i 251 бiлет без падарунка для асоб, суправаджаючых групы дзяцей, а таксама прадстаўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i грамадскiх аб'яднанняў.

Рэкамендаваць аблвыканкомам i Мiнскаму гарвыканкому правесцi 26 - 30 снежня 2009 г. з удзелам кiраўнiцтва аблвыканкомаў i Мiнскага гарвыканкома аналагiчныя мерапрыемствы ў абласных цэнтрах i г. Мiнску, а таксама дабрачынныя навагоднiя святы для дзяцей ва ўсiх гарадах i раёнах краiны ў час школьных канiкулаў з удзелам кiраўнiцтва гарадоў i раёнаў.

5. Стварыць арганiзацыйны камiтэт па правядзенню 24 снежня 2009 г. у г. Мiнску дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей у складзе згодна з дадаткам.

Дадзенаму арганiзацыйнаму камiтэту вызначыць расходы на арганiзацыю i правядзенне свята.

6. Аблвыканкомам, Мiнскаму гарвыканкому забяспечыць дастаўку дзiцячых дэлегацый на дабрачыннае навагодняе свята i назад.

Мiнскаму гарвыканкому арганiзаваць пры неабходнасцi пражыванне, харчаванне i культурную праграму для дэлегацый абласцей.

7. Фiнансаванне расходаў на правядзенне навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" ажыццявiць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання на цэнтралiзаваныя мерапрыемствы, а таксама пазабюджэтных сродкаў i эканомii каштарыса расходаў.

Рэкамендаваць мясцовым выканаўчым i распарадчым органам ажыццяўляць фiнансаванне названага мерапрыемства за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, пазабюджэтных асiгнаванняў i сродкаў з iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам.


Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра

Рэспублiкi Беларусь У.Семашка


Дадатак
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
17.10.2009 N 1346


СКЛАД АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА ПА ПРАВЯДЗЕННЮ 24 СНЕЖНЯ 2009 Г. У Г. МIНСКУ ДАБРАЧЫННАГА НАВАГОДНЯГА СВЯТА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ


Патупчык              - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
Уладзiмiр Мiкалаевiч    (старшыня арганiзацыйнага камiтэта)

Латушка - Мiнiстр культуры (намеснiк старшынi арганiзацыйнага Павел Паўлавiч камiтэта)
Радзькоў - Мiнiстр адукацыi (намеснiк старшынi арганiзацыйнага Аляксандр Мiхайлавiч камiтэта)
Амарын - першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў Уладзiмiр Вiктаравiч
Ананiч - першы намеснiк Мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Станiславаўна
Волкаў - дырэктар дзяржаўнай установы "Палац Рэспублiкi" Пётр Андрэевiч Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Кавалёва - намеснiк Мiнiстра адукацыi Таццяна Мiкалаеўна
Крывадубскi - першы сакратар Цэнтральнага камiтэта грамадскага Юрый Уладзiмiравiч аб'яднання "Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi"
Полудзень - намеснiк Мiнiстра ўнутраных спраў - начальнiк Яўгенiй Яўгенавiч мiлiцыi грамадскай бяспекi
Мiкша - намеснiк Старшынi Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Аляксандр Сяргеевiч
Рылатка - першы намеснiк Мiнiстра культуры Уладзiмiр Пятровiч
Саламаха - першы намеснiк Старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай Аляксандр Пятровiч тэлерадыёкампанii
Салановiч - начальнiк упраўлення нагляду i прафiлактыкi Сяргей Адамавiч Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях
Калтовiч - першы намеснiк Мiнiстра гандлю Уладзiмiр Васiльевiч
Сiвалобава - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай сферы Алена Аляксандраўна Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Хандогiна - галоўны саветнiк аддзела адукацыi, спорту, па Юлiя Сяргееўна справах сям'i i моладзi ўпраўлення сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Цiцянкоў - намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкома Мiхаiл Сяргеевiч
Часнойць - першы намеснiк Мiнiстра аховы здароўя Роберт Аляксандравiч
Юшкевiч - намеснiк Мiнiстра лясной гаспадаркi Мiкалай Тарасавiч
Якжык - начальнiк упраўлення сацыяльнай i выхаваўчай работы Вiктар Вiктаравiч Мiнiстэрства адукацыi

Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner