Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальным банкам Польшчы"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступило в силу 8 октября 2009 года.


                                   Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
                                   пр-т Незалежнасцi, 20, 220008, г. Мiнск,
                                   у асобе намеснiка Старшынi Праўлення
                                   Нацыянальнага банка
                                   Рэспублiкi Беларусь
                                   Кадушкi Мiкалая Лук'янавiча
                                   i
                                   Нацыянальны банк Польшчы
                                   вул. Сьвентакшыска, 11/21, 00-919,
                                   г. Варшава,
                                   у асобе члена Праўлення
                                   Нацыянальнага банка Польшчы
                                   Здзiслава Сокала i Збiгнева Хацкубы

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальны банк Польшчы (далей - Бакi), разглядаючы супрацоўнiцтва ў галiне навучання банкаўскага персаналу як адзiн з найважнейшых фактараў павышэння эфектыўнасцi дзейнасцi абодвух банкаў i iмкнучыся забяспечыць далейшае развiццё i ўмацаванне прафесiйных кантактаў памiж спецыялiстамi Бакоў, выказалi жаданне падпiсаць дадзенае Пагадненне аб супрацоўнiцтве.

Бакi зыходзяць з таго, што сумесныя намаганнi па навучаннi персаналу будуць садзейнiчаць рашэнню задач па ўмацаваннi банкаўскiх сiстэм дзвюх краiн. У гэтых мэтах Бакi пагадзiлiся аб наступным:


Артыкул 1


1.1. Супрацоўнiцтва памiж Бакамi ажыццяўляецца ў наступных формах:

a) забеспячэнне магчымасцi ўдзелу спецыялiстаў у вучэбных мерапрыемствах, якiя праводзяцца Бакамi;

b) абмен iнфармацыяй i вопытам работы, арганiзацыя прафесiйнай стажыроўкi спецыялiстаў Бакоў;

c) правядзенне кансультацый па актуальных праблемах дзейнасцi цэнтральнага банка.

1.2. У выпадку, калi iнфармацыя закранае пытаннi нацыянальнай бяспекi, Бакi маюць права адмовiць у яе прадстаўленнi другому Боку, пiсьмова паведамiўшы аб адмове.


Артыкул 2

Для забеспячэння эфектыўнага супрацоўнiцтва Бакi абавязваюцца арганiзаваць абмен iнавацыйнымi тэхналогiямi ў галiне зместу i методыкi банкаўскай адукацыi, вучэбна-iнфармацыйнымi i метадычнымi матэрыяламi, публiкацыямi ў перыядычных выданнях Бакоў.


Артыкул 3

У мэтах рэалiзацыi дадзенага Пагаднення Бакi прымуць адпаведныя меры па распрацоўцы метадычных матэрыялаў па банкаўскай справе, арганiзацыi сумесных канферэнцый i кансультацый у форме круглых сталоў.


Артыкул 4


У перыяд правядзення вучэбных мерапрыемстваў Бок, якi прымае, у адпаведнасцi з заканадаўствам сваёй дзяржавы нясе выдаткi, звязаныя са знаходжаннем спецыялiстаў другога Боку, уключаючы аплату навучання, пражывання, харчавання, забеспячэнне транспартам на тэрыторыi сваёй дзяржавы.

Бок, якi накiроўвае, нясе транспартныя выдаткi па праездзе спецыялiстаў да месца правядзення мерапрыемстваў i назад.


Артыкул 5

5.1. Бакi вызначаюць структурныя адзiнкi i канкрэтных асоб, адказных за выкананне дадзенага Пагаднення. Такая iнфармацыя будзе перададзена ў пiсьмовай форме з указаннем кантактных тэлефонаў.

5.2. Бакi не прадбачаць асобых працэдур, звязаных з ажыццяўленнем гэтага Пагаднення. Бакi будуць кiравацца патрабаваннямi заканадаўства сваiх дзяржаў, улiчваючы пры гэтым патрабаваннi дзяржаўнай, службовай i банкаўскай тайны.

5.3. Кiраўнiкi структурных адзiнак Бакоў, адказныя за каардынацыю тэхнiчнага супрацоўнiцтва ў галiне навучання, штогод падводзяць вынiкi навучальнай праграмы, вызначаюць патрэбнасцi i план вучэбных мерапрыемстваў на наступны год.


Артыкул 6

6.1. Любыя змены i дапаўненнi дадзенага Пагаднення павiнны быць зроблены ў выглядзе дадаткаў, што з'яўляюцца iнтэгральнай часткай Пагаднення, i падпiсаны ўпаўнаважанымi прадстаўнiкамi Бакоў - у iншым выпадку змены i дапаўненнi будуць несапраўднымi.

6.2. У выпадку ўзнiкнення спрэчак i разыходжанняў пры тлумачэннi пастаноў дадзенага Пагаднення Бакi будуць вырашаць iх шляхам узаемных кансультацый i перамоў памiж прадстаўнiкамi Бакоў.


Артыкул 7

7.1. Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання i дзейнiчае на працягу пяцi гадоў.

7.2. Пагадненне можа быць скасавана ў пiсьмовай форме ў любы час з двухмесячным тэрмiнам папярэджання. Праекты, пачатыя перад папярэджаннем, тэрмiн рэалiзацыi якiх даўжэйшы за тэрмiн папярэджання, будуць рэалiзаваны да канца на ўмовах i прынцыпах дадзенага Пагаднення.

7.3. Дзеянне Пагаднення аўтаматычна працягваецца на адзiн год у форме дадаткаў, калi нi адзiн з Бакоў у пiсьмовай форме не паведамiць аб намеры яго скасаваць.


Артыкул 8

Здзейснена ў г. Мiнску 8 кастрычнiка 2009 года ў двух сапраўдных экзэмплярах на беларускай i польскай мовах, прычым абодва тэксты з'яўляюцца аўтэнтычнымi i маюць аднолькавую юрыдычную сiлу.


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner