Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 30.09.2009 N 194 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-клубная ўстанова (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi клубнай установы" i ўказанняў па яе запаўненнi"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2008 г. N 445 "О некоторых вопросах органов государственной статистики", Нацыянальны статыстычны камiтэт Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-клубная ўстанова (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi клубнай установы" гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год;

1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-клубная ўстанова (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi клубнай установы" гадавой перыядычнасцi i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год.

2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на клубныя ўстановы, якiя не ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

3. Прызнаць cтрацiўшымi сiлу:

пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 11 кастрычнiка 2007 г. N 271 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-клубная ўстанова (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi клубнай установы" i ўказанняў па яе запаўненнi";

пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 1 кастрычнiка 2008 г. N 211 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 11 кастрычнiка 2007 г. N 271".

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпiсання.


Старшыня У.I.Зiноўскi


                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     30.09.2009 N 194

---------------------------------------------------------------------------
¦                 ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ                 ¦
---------------------------------------------------------------------------

---------------------------------------------------------------------------
¦  Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi,  ¦
¦  несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi  ¦
¦  цягнуць прымяненне мер адмiнiстрацыйнай або крымiнальнай адказнасцi ў  ¦
¦        парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь         ¦
---------------------------------------------------------------------------

---------------------------------------------------------------------------
¦                               СПРАВАЗДАЧА                               ¦
¦                      аб дзейнасцi клубнай установы                      ¦
¦                               за 20__ год                               ¦
---------------------------------------------------------------------------

-----------------------------------+-------------- ------------------------
¦          Прадстаўляюць           ¦   Тэрмiн    ¦ ¦   Форма 1-клубная    ¦
¦                                  ¦прадстаўлення¦ ¦ўстанова (Мiнкультуры)¦
+----------------------------------+-------------+ +-----------+----------+
¦Клубныя ўстановы, якiя не         ¦ 10 студзеня ¦ ¦Код формы  ¦ 0629504  ¦
¦ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства ¦             ¦ ¦па ОКУД    ¦          ¦
¦культуры Рэспублiкi Беларусь:     ¦             ¦ ------------+-----------
¦  аддзелу культуры раённага       ¦             ¦
¦  (гарадскога) выканаўчага        ¦             ¦ ------------------------
¦  камiтэта;                       ¦             ¦ ¦       Гадавая        ¦
¦  сваёй вышэйстаячай арганiзацыi  ¦             ¦ ------------------------
¦  (копiю па яе патрабаваннi);     ¦             ¦
¦аддзелы культуры раённых          ¦ 20 студзеня ¦
¦(гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў -¦             ¦
¦зводныя статыстычныя даныя        ¦             ¦
¦(iнфармацыю)                      ¦             ¦
¦  упраўленню культуры абласнога,  ¦             ¦
¦  Мiнскага гарадскога выканаўчага ¦             ¦
¦  камiтэта;                       ¦             ¦
¦упраўленнi культуры абласных,     ¦ 30 студзеня ¦
¦Мiнскага гарадскога выканаўчых    ¦             ¦
¦камiтэтаў - зводныя статыстычныя  ¦             ¦
¦даныя (iнфармацыю)                ¦             ¦
¦  Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi¦             ¦
¦  Беларусь;                       ¦             ¦
¦Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi  ¦  20 лютага  ¦
¦Беларусь - зводныя статыстычныя   ¦             ¦
¦даныя (iнфармацыю) па сагласаванай¦             ¦
¦праграме                          ¦             ¦
¦  Нацыянальнаму статыстычнаму     ¦             ¦
¦  камiтэту Рэспублiкi Беларусь    ¦             ¦
-----------------------------------+--------------

---------------------------------------------------------------------------
¦Поўная назва юрыдычнай асобы ____________________________________________¦
¦Поўная назва адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы ________________¦
¦_________________________________________________________________________¦
¦Паштовы адрас (фактычны) ________________________________________________¦
¦_________________________________________________________________________¦
+-----------------+------------+-------------------------------+-----------
¦  Рэгiстрацыйны  ¦  Улiковы   ¦Код мясцовасцi, дзе знаходзiцца¦
¦нумар рэспандэнта¦   нумар    ¦       клубная установа:       ¦
¦ ў статыстычным  ¦плацельшчыка¦1 - горад i паселак гарадскога ¦
¦ рэгiстры (ОКПО) ¦   (УНП)    ¦             тыпу,             ¦
¦                 ¦            ¦  2 - сельскi населены пункт   ¦
+-----------------+------------+-------------------------------+
¦        1        ¦     2      ¦               3               ¦
+-----------------+------------+-------------------------------+
¦                 ¦            ¦                               ¦
------------------+------------+--------------------------------

                                 РАЗДЗЕЛ I
                 МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ ГОДА

------+----------+-------------+---------------------------------+-----------+-----------+----------
¦     ¦          ¦             ¦  З яе плошча памяшканняў, якiя  ¦           ¦ Колькасць ¦         ¦
¦     ¦          ¦   Плошча    +-----------+------------+--------+ Колькасць ¦памяшканняў¦         ¦
¦     ¦Колькасць ¦памяшканняў -¦прызначаны ¦            ¦        ¦пасадачных ¦для клубнай¦Колькасць¦
¦Нумар¦будынкаў -¦усяго, кв. м,¦для клубнай¦ патрабуюць ¦ маюць  ¦ месцаў у  ¦  работы   ¦фiлiялаў,¦
¦радка¦  усяго,  ¦   у цэлых   ¦  работы   ¦капiтальнага¦аварыйны¦глядзельных¦  (пакоi,  ¦ адзiнак ¦
¦     ¦ адзiнак  ¦   лiчбах    ¦  (пакоi,  ¦  рамонту   ¦  стан  ¦  залах,   ¦танцзалы i ¦         ¦
¦     ¦          ¦             ¦ танцзалы  ¦            ¦        ¦  адзiнак  ¦  iншыя),  ¦         ¦
¦     ¦          ¦             ¦ i iншыя)  ¦            ¦        ¦           ¦  адзiнак  ¦         ¦
+-----+----------+-------------+-----------+------------+--------+-----------+-----------+---------+
¦  А  ¦    1     ¦      2      ¦     3     ¦     4      ¦   5    ¦     6     ¦     7     ¦    8    ¦
+-----+----------+-------------+-----------+------------+--------+-----------+-----------+---------+
¦  1  ¦          ¦             ¦           ¦            ¦        ¦           ¦           ¦         ¦
------+----------+-------------+-----------+------------+--------+-----------+-----------+----------

                                РАЗДЗЕЛ II
            КЛУБНЫЯ ФАРМIРАВАННI, IХ УДЗЕЛЬНIКI. КЛУБНАЯ РАБОТА

------+---------------+-------+--------------+-------+--------------------------------------------------------
¦     ¦               ¦       ¦              ¦       ¦                    З граф з 1 па 4                    ¦
¦     ¦               ¦       ¦              ¦       +---------------------------+---------------------------+
¦     ¦               ¦ З iх  ¦  Колькасць   ¦       ¦  аматарскiя аб'яднаннi,   ¦                           ¦
¦     ¦   Колькасць   ¦  для  ¦ удзельнiкаў  ¦ З iх  ¦    клубы па iнтарэсах,    ¦ гурткi, курсы, майстэрнi  ¦
¦     ¦    клубных    ¦дзяцей ¦   клубных    ¦дзяцей ¦    таварыствы, суполкi    ¦                           ¦
¦Нумар¦фармiраванняў -¦ (сума ¦фармiраванняў,¦ (сума +--------------+------------+--------------+------------+
¦радка¦ усяго, адзiнак¦граф 6,¦ чалавек (сума¦граф 8,¦  колькасць   ¦  колькасць ¦   колькасць  ¦  колькасць ¦
¦     ¦ (сума граф 5, ¦10, 14,¦  граф 7, 11, ¦12, 16,¦фармiраванняў,¦удзельнiкаў,¦фармiраванняў,¦удзельнiкаў,¦
¦     ¦   9, 13, 17)  ¦  18)  ¦    15, 19)   ¦  20)  ¦   адзiнак    ¦   чалавек  ¦    адзiнак   ¦  чалавек   ¦
¦     ¦               ¦       ¦              ¦       +-----+--------+-----+------+-----+--------+-----+------+
¦     ¦               ¦       ¦              ¦       ¦усяго¦з iх для¦усяго¦ з iх ¦усяго¦з iх для¦усяго¦ з iх ¦
¦     ¦               ¦       ¦              ¦       ¦     ¦ дзяцей ¦     ¦дзяцей¦     ¦ дзяцей ¦     ¦дзяцей¦
+-----+---------------+-------+--------------+-------+-----+--------+-----+------+-----+--------+-----+------+
¦  А  ¦       1       ¦   2   ¦       3      ¦   4   ¦  5  ¦   6    ¦  7  ¦  8   ¦  9  ¦   10   ¦  11 ¦  12  ¦
+-----+---------------+-------+--------------+-------+-----+--------+-----+------+-----+--------+-----+------+
¦  2  ¦               ¦       ¦              ¦       ¦     ¦        ¦     ¦      ¦     ¦        ¦     ¦      ¦
------+---------------+-------+--------------+-------+-----+--------+-----+------+-----+--------+-----+-------

------+-------------------------------------------------------+---------------------------+-------------------------
¦     ¦                    З граф з 1 па 4                    ¦                           ¦                        ¦
¦     +---------------------------+---------------------------+   Платныя фармiраваннi    ¦ Калектывы з найменнем  ¦
¦     ¦    студыi, аматарскiя     ¦                           ¦       (з граф 1, 3)       ¦  "народны", "узорны"   ¦
¦     ¦    калектывы мастацкай    ¦iншыя клубныя фармiраваннi ¦                           ¦     (з граф 1, 3)      ¦
¦     ¦         творчасцi         ¦                           ¦                           ¦                        ¦
¦Нумар+--------------+------------+--------------+------------+--------------+------------+-----------+------------+
¦радка¦  колькасць   ¦ колькасць  ¦  колькасць   ¦ колькасць  ¦              ¦            ¦           ¦            ¦
¦     ¦фармiраванняў,¦удзельнiкаў,¦фармiраванняў,¦удзельнiкаў,¦              ¦            ¦           ¦            ¦
¦     ¦   адзiнак    ¦  чалавек   ¦   адзiнак    ¦  чалавек   ¦  колькасць   ¦ колькасць  ¦ колькасць ¦ колькасць  ¦
¦     +------+-------+-----+------+------+-------+-----+------+фармiраванняў,¦удзельнiкаў,¦калектываў,¦удзельнiкаў,¦
¦     ¦      ¦ з iх  ¦     ¦ з iх ¦      ¦ з iх  ¦     ¦ з iх ¦   адзiнак    ¦  чалавек   ¦  адзiнак  ¦  чалавек   ¦
¦     ¦усяго ¦  для  ¦усяго¦дзяцей¦усяго ¦  для  ¦усяго¦дзяцей¦              ¦            ¦           ¦            ¦
¦     ¦      ¦дзяцей ¦     ¦      ¦      ¦дзяцей ¦     ¦      ¦              ¦            ¦           ¦            ¦
+-----+------+-------+-----+------+------+-------+-----+------+--------------+------------+-----------+------------+
¦  А  ¦  13  ¦  14   ¦ 15  ¦  16  ¦  17  ¦  18   ¦ 19  ¦  20  ¦      21      ¦     22     ¦    23     ¦     24     ¦
+-----+------+-------+-----+------+------+-------+-----+------+--------------+------------+-----------+------------+
¦  2  ¦      ¦       ¦     ¦      ¦      ¦       ¦     ¦      ¦              ¦            ¦           ¦            ¦
------+------+-------+-----+------+------+-------+-----+------+--------------+------------+-----------+-------------

                                РАЗДЗЕЛ III
   ТЫПЫ СТУДЫЙ, АМАТАРСКIХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI, IХ УДЗЕЛЬНIКI

------+-------------------------+-------------------------+--------------------------
¦     ¦     Вакальна-харавыя    ¦     Харэаграфiчныя      ¦       Тэатральныя       ¦
¦     +------------+------------+------------+------------+------------+------------+
¦     ¦ колькасць  ¦  колькасць ¦ колькасць  ¦ колькасць  ¦ колькасць  ¦ колькасць  ¦
¦     ¦  студый,   ¦удзельнiкаў,¦  студый,   ¦удзельнiкаў,¦  студый,   ¦удзельнiкаў,¦
¦Нумар¦калектываў, ¦   чалавек  ¦калектываў, ¦  чалавек   ¦калектываў, ¦  чалавек   ¦
¦радка¦  адзiнак   ¦            ¦  адзiнак   ¦            ¦  адзiнак   ¦            ¦
¦     +-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+
¦     ¦     ¦ з iх ¦     ¦ з iх ¦     ¦ з iх ¦     ¦ з iх ¦     ¦ з iх ¦     ¦ з iх ¦
¦     ¦усяго¦ для  ¦усяго¦дзяцей¦усяго¦ для  ¦усяго¦дзяцей¦усяго¦ для  ¦усяго¦дзяцей¦
¦     ¦     ¦дзяцей¦     ¦      ¦     ¦дзяцей¦     ¦      ¦     ¦дзяцей¦     ¦      ¦
+-----+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+
¦  А  ¦  1  ¦  2   ¦  3  ¦  4   ¦  5  ¦  6   ¦  7  ¦  8   ¦  9  ¦  10  ¦ 11  ¦  12  ¦
+-----+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+
¦  3  ¦     ¦      ¦     ¦      ¦     ¦      ¦     ¦      ¦     ¦      ¦     ¦      ¦
------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+-------

------+-------------------------+-------------------------+--------------------------
¦     ¦        Музычна-         ¦ Дэкаратыўна-прыкладнога ¦          Iншыя          ¦
¦     ¦    iнструментальныя     ¦ i выяўленчага мастацтва ¦                         ¦
¦     +------------+------------+------------+------------+------------+------------+
¦     ¦ колькасць  ¦ колькасць  ¦ колькасць  ¦ колькасць  ¦ колькасць  ¦  колькасць ¦
¦Нумар¦  студый,   ¦удзельнiкаў,¦  студый,   ¦удзельнiкаў,¦  студый,   ¦удзельнiкаў,¦
¦радка¦калектываў, ¦  чалавек   ¦калектываў, ¦  чалавек   ¦калектываў, ¦   чалавек  ¦
¦     ¦  адзiнак   ¦            ¦  адзiнак   ¦            ¦  адзiнак   ¦            ¦
¦     +-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+
¦     ¦     ¦ з iх ¦     ¦ з iх ¦     ¦ з iх ¦     ¦ з iх ¦     ¦ з iх ¦     ¦ з iх ¦
¦     ¦усяго¦ для  ¦усяго¦дзяцей¦усяго¦ для  ¦усяго¦дзяцей¦усяго¦ для  ¦усяго¦дзяцей¦
¦     ¦     ¦дзяцей¦     ¦      ¦     ¦дзяцей¦     ¦      ¦     ¦дзяцей¦     ¦      ¦
+-----+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+
¦  А  ¦ 13  ¦  14  ¦ 15  ¦  16  ¦ 17  ¦  18  ¦ 19  ¦  20  ¦ 21  ¦  22  ¦ 23  ¦  24  ¦
+-----+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+
¦  3  ¦     ¦      ¦     ¦      ¦     ¦      ¦     ¦      ¦     ¦      ¦     ¦      ¦
------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+-------

                                РАЗДЗЕЛ IV
                       КУЛЬТУРНА-АСВЕТНIЦКАЯ РАБОТА

------+----------------+-------+--------------------------------------------------------------------------------------+---------+----------------
¦     ¦                ¦       ¦                               У тым лiку (з граф 1, 2)                               ¦         ¦               ¦
¦     ¦                ¦       +----------+-------+---------------+-------+------------+-------+--------------+-------+         ¦               ¦
¦     ¦                ¦       ¦канцэртаў,¦       ¦               ¦       ¦  выставак  ¦       ¦              ¦       ¦Колькасць¦   Колькасць   ¦
¦Нумар¦   Колькасць    ¦З iх на¦спектакляў¦       ¦тэатралiзаваных¦       ¦   твораў   ¦       ¦              ¦       ¦ формаў  ¦наведвальнiкаў ¦
¦радка¦мерапрыемстваў -¦платнай¦аматарскiх¦з iх на¦    святаў,    ¦з iх на¦  народнай  ¦з iх на¦    iншых     ¦з iх на¦ клубных ¦    платных    ¦
¦     ¦ усяго, адзiнак ¦аснове ¦калектываў¦платнай¦   абрадаў,    ¦платнай¦творчасцi i ¦платнай¦мерапрыемстваў¦платнай¦ паслуг, ¦мерапрыемстваў,¦
¦     ¦                ¦       ¦мастацкай ¦аснове ¦прадстаўленняў ¦аснове ¦дэкаратыўна-¦аснове ¦              ¦аснове ¦ адзiнак ¦    чалавек    ¦
¦     ¦                ¦       ¦творчасцi ¦       ¦               ¦       ¦прыкладнога ¦       ¦              ¦       ¦         ¦               ¦
¦     ¦                ¦       ¦          ¦       ¦               ¦       ¦ мастацтва  ¦       ¦              ¦       ¦         ¦               ¦
+-----+----------------+-------+----------+-------+---------------+-------+------------+-------+--------------+-------+---------+---------------+
¦  А  ¦       1        ¦   2   ¦    3     ¦   4   ¦       5       ¦   6   ¦     7      ¦   8   ¦      9       ¦  10   ¦   11    ¦      12       ¦
+-----+----------------+-------+----------+-------+---------------+-------+------------+-------+--------------+-------+---------+---------------+
¦  4  ¦                ¦       ¦          ¦       ¦               ¦       ¦            ¦       ¦              ¦       ¦         ¦               ¦
------+----------------+-------+----------+-------+---------------+-------+------------+-------+--------------+-------+---------+----------------

                                 РАЗДЗЕЛ V
                           ЗВЕСТКI АБ ПЕРСАНАЛЕ

(чалавек) ------+---------------------+---------------------------------------------- ¦ ¦ ¦ У тым лiку з адукацыяй ¦ ¦ ¦ +----------------------+----------------------+ ¦Нумар¦ Колькасць ¦ вышэйшай ¦ сярэдняй спецыяльнай ¦ ¦радка¦культурна-асветнiцкiх+-------+--------------+-------+--------------+ ¦ ¦ работнiкаў - усяго ¦ ¦ з iх па ¦ ¦ з iх па ¦ ¦ ¦ ¦ усяго ¦ культуры i ¦ усяго ¦ культуры i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ мастацтву ¦ ¦ мастацтву ¦ +-----+---------------------+-------+--------------+-------+--------------+ ¦ А ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ +-----+---------------------+-------+--------------+-------+--------------+ ¦ 5 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ------+---------------------+-------+--------------+-------+---------------

Кiраўнiк юрыдычнай асобы,
адасобленага падраздзялення
(неабходнае падкрэслiць)              ____________  _______________________
                                        (подпiс)     (iнiцыялы, прозвiшча)
Асоба, адказная за складанне
дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi         __________    ____________  _______________________
                         (пасада)       (подпiс)     (iнiцыялы, прозвiшча)

____________________________ "___" ____________________ 20__ г. (нумар кантактнага тэлефона) (дата складання дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi)

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     30.09.2009 N 194

УКАЗАННI ПА ЗАПАЎНЕННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-КЛУБНАЯ ЎСТАНОВА (МIНКУЛЬТУРЫ) "СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦI КЛУБНАЙ УСТАНОВЫ"


ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-клубная ўстанова (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi клубнай установы" (далей - справаздача) прадстаўляюць клубныя ўстановы, якiя не ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства культуры.

2. Клубная ўстанова - юрыдычная асоба цi адасобленае падраздзяленне юрыдычнай асобы - складае справаздачу самастойна.

3. Юрыдычная асоба, у склад якой уваходзiць клубная ўстанова ў якасцi структурнага падраздзялення, складае справаздачу i прадстаўляе яе ў аддзел культуры раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта па месцы знаходжання клубнай установы.

4. Клубная ўстанова, якая была часова закрыта па розных абставiнах (рамонт, выкарыстанне памяшкання пад iншыя мэты i гэтак далей), складае справаздачу за фактычна адпрацаваны час у справаздачным годзе.

5. Назва клубнай установы ўказваецца поўнасцю i павiнна дакладна адпавядаць назве, прынятай ва ўстаноўчых дакументах.


ГЛАВА 2 ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА I "МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ ГОДА"


6. У графе 1 раздзела I паказваецца колькасць будынкаў, у якiх размяшчаюцца асноўныя, дапаможныя, службовыя i iншыя памяшканнi, у тым лiку арандаваных, акрамя ўласных будынкаў, цалкам здадзеных у арэнду.

7. У графе 2 паказваецца агульная плошча памяшканняў будынкаў, якая ўключае сумарную плошчу ўсiх занятых клубнай установай памяшканняў (асноўных, службовых i дапаможных) як уласных, так i арэндаваных, незалежна ад таго, знаходзяцца яны па аднаму цi па некалькiх адрасах. Плошчы памяшканняў, якiя здаюцца ў арэнду, не паказваюцца. Звесткi аб памеры плошчы памяшканняў указваюцца на аснове тэхнiчнага пашпарта цi дагавору арэнды.

8. Даныя ў графах 4, 5 паказваюцца на падставе акта (заключэння) цi складзенага ва ўстаноўленым парадку iншага дакумента, якi характарызуе стан памяшканняў.

9. У графе 6 у тым выпадку, калi на час складання справаздачы месцы для гледачоў у зале яшчэ не падрыхтаваны, пад колькасцю пасадачных месцаў трэба разумець колькасць, на якую разлiчана зала па нормах (0,65 кв. м плошчы залы на 1 месца). Для разлiку колькасцi месцаў неабходна ўсю плошчу залы ў квадратных метрах, акрамя той, што занята сцэнай цi эстрадай, падзялiць на 0,65. У вынiку вызначыцца колькасць пасадачных месцаў па норме.

10. У графе 7 паказваецца колькасць памяшканняў для клубнай работы ва ўсiх будынках.


ГЛАВА 3 ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА II "КЛУБНЫЯ ФАРМIРАВАННI, IХ УДЗЕЛЬНIКI. КЛУБНАЯ РАБОТА"


11. У раздзеле II даныя ва ўсiх графах паказваюцца па стану на канец справаздачнага года на падставе дадзеных журналаў улiку работы клубнай установы.

12. У графе 1 паказваецца агульная колькасць клубных фармiраванняў (гурткi i калектывы народнай творчасцi, аматарскiя калектывы мастацкай творчасцi, аматарскiя аб'яднаннi, клубы па iнтарэсах, курсы, майстэрнi, студыi, суполкi, асацыяцыi, народныя музеi, грамадскiя фiлармонii, штатныя мастацкiя калектывы i iншыя), якiя дзейнiчалi ў справаздачным годзе. Паказваюцца таксама даныя аб фармiраваннях (студыi, курсы, майстэрнi i гэтак далей), якiя мелi зацверджаную кiраўнiцтвам клубнай установы праграму навучання i выконвалi яе на працягу года.

Прыклад 1. Паказваюцца як адно клубнае фармiраванне трохмесяцовыя курсы вязання, якiя ажыццяўлялi навучанне па самастойных наборах 3 разы за справаздачны год. Пры гэтым у графе 3 паказваецца агульная колькасць навучэнцаў.

Прыклад 2. Школа бальнага танца, якая арганiзавана клубнай установай i выконвала сваю праграму на працягу справаздачнага года (нават калi было некалькi набораў навучэнцаў за год), лiчыцца адным фармiраваннем. Улiк колькасцi удзельнiкаў такi ж, як у прыкладзе 1.


13. Даныя ў графах аб удзельнiках клубных фармiраванняў запаўняюцца наступным чынам. Калi адна асоба ўдзельнiчае ў некалькiх клубных фармiраваннях, яна лiчыцца ў колькасцi ўдзельнiкаў кожнага фармiравання.

14. Да iншых клубных фармiраванняў адносяцца, напрыклад, фармiраваннi спартыўна-аздараўленчага накiрунку: групы аэробiкi, аматараў бегу, культурыстаў i iншыя.

15. Запаўняючы гэты раздзел, трэба мець на ўвазе:

даныя графы 1 роўныя суме даных у графах 5, 9, 13, 17;

даныя графы 2 роўныя суме даных у графах 6, 10, 14, 18;

даныя графы 3 роўныя суме даных у графах 7, 11, 15, 19;

даныя графы 4 роўныя суме даных у графах 8, 12, 16, 20.


ГЛАВА 4 ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА III "ТЫПЫ СТУДЫЙ, АМАТАРСКIХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI, IХ УДЗЕЛЬНIКI"


16. У раздзеле III агульная колькасць студый, аматарскiх калектываў мастацкай творчасцi i iх удзельнiкаў, якiя паказаны ў графах 13 - 16 раздзела II, размяркоўваецца па тыпах.

17. Сума даных у графах 1, 5, 9, 13, 17, 21 раздзела III роўная даным графы 13 раздзела II.

18. Сума даных у графах 2, 6, 10, 14, 18, 22 раздзела III роўная даным графы 14 раздзела II.

19. Сума даных у графах 3, 7, 11, 15, 19, 23 раздзела III роўная даным графы 15 раздзела II.

20. Сума даных у графах 4, 8, 12, 16, 20, 24 раздзела III роўная даным графы 16 раздзела II.


ГЛАВА 5 ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА IV "КУЛЬТУРНА-АСВЕТНIЦКАЯ РАБОТА"


21. У графе 1 раздзела IV паказваюцца даныя аб ўсiх мерапрыемствах, якiя правяла клубная ўстанова за справаздачны год, а ў графе 2 - мерапрыемствах на платнай аснове.

22. У графе 11 паказваецца колькасць разнастайных мерапрыемстваў, якiя арганiзаваны i праведзены клубнай установай i адрознiваюцца адно ад другога формай правядзення.

Да такiх формаў адносяцца: лекцыя, лекторый, народнае цi навуковае чытанне, лекцыя-канцэрт, трыбуна грамадскай думкi, агляд (творчы, навуковы, палiтычны, эканамiчны), тэматычны дзень (мастацтва, навукi, тэхнiкi, сям'i, прафесii, арганiзацыi i гэтак далей), клубная сустрэча, тэматычны вечар, цыкл клубных вечароў, клубны кiрмаш, аукцыён, вiктарына, вечар-партрэт, вусны часопiс, вiдэагазета, альманах, клубны бюлетэнь, тэматычная дыскусiйная сустрэча "за круглым сталом", клубная размова, вечар-дыялог, свята, народнае гулянне, тэатралiзаванае прадстаўленне, карнавал, абрад, вечар адпачынку, клубныя вячоркi, агеньчыкi, танцавальны вечар, дзень калектыўнага адпачынку, дзень цi праграма сямейнага адпачынку, комплексная культурна-дасугавая праграма, баль, ранiшнiк, гульнятэка, конкурс, спаборнiцтва, канцэрт, спектакль, фестываль, выстаўка, кiнавечар, кiналекцыя, кiнавiктарына, тэматычная кiнапраграма, тэматычная праграма дыскатэкi цi дыскаклуба i гэтак далей.

23. Пры запаўненнi справаздачы трэба мець на ўвазе, што калi дыскатэка адносiцца нарматыўнымi дакументамi да аб'яднання або клуба па iнтарэсах, таварыства або суполкi, то даныя аб ёй паказваюцца ў графе 5 раздзела II. Калi такiх дакументаў няма, але працуе адзiн цi болей культурна-асветнiцкiх работнiкаў, тады даныя аб такой дыскатэцы паказваюцца ў графе 17 гэтага ж раздзела. У астатнiх выпадках дыскатэка адносiцца да iншых мерапрыемстваў i даныя аб ёй паказваюцца ў графе 9 раздзела IV.

24. Кожнае свята (абрад) народнага календара лiчыцца асобнай формай толькi пры наяўнасцi дакладна вызначаных назвы, адраса, асноўных удзельнiкаў, арыгiнальнага сцэнарыя i рабочага плана яго выканання. Пры гэтым названыя матэрыялы павiнны адпавядаць датам, канкрэтным асаблiвасцям i месцам правядзення свята (абрада) у справаздачным годзе.

25. Канцэрт, спектакль, выстава, гульнёва-забаўляльная праграма, танцавальны вечар i iншыя формы, якiя арганiчна складаюць праграму аднаго комплекснага мерапрыемства, не лiчацца самастойнымi формамi.

26. Пры запаўненнi раздзела IV трэба мець на ўвазе:

сума даных у графах 3, 5, 7, 9 роўная даным у графе 1;

сума даных у графах 4, 6, 8, 10 роўная даным у графе 2.


ГЛАВА 6 ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА V "ЗВЕСТКI АБ ПЕРСАНАЛЕ"


27. У графе 1 раздзела V паказваецца колькасць культурна-асветнiцкiх работнiкаў, якiя лiчацца ў штаце клубнай ўстановы на канец справаздачнага года, незалежна ад таго, працуюць яны поўны цi няпоўны працоўны дзень.

28. У графах 2 - 5 паказваюцца даныя аб адукацыi культурна-асветнiцкiх работнiкаў. У графе 2 паказваюцца даныя аб тых работнiках, якiя маюць дыплом аб вышэйшай адукацыi. Даныя аб асобах, якiя навучаюцца ў вышэйшых навучальных ўстановах i тых, якiя вучылiся, але не скончылi iх, паказваюцца па той адукацыi, якую яны атрымалi да паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. У графе 4 паказваюцца даныя аб тых работнiках, якiя маюць дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыi.

Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення справаздачы.


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner