Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi i Урадам Рэспублiкi Польшча аб стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Лiтоўскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Польшча"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Уступiла ў сiлу 25 кастрычнiка 2010 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь, Урад Лiтоўскай Рэспублiкi i Урад Рэспублiкi Польшча, якiя далей называюцца Бакамi,

зыходзячы з прынцыпаў павагi да суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi дзяржаў i недатыкальнасцi дзяржаўных гранiц,

прымаючы пад увагу неабходнасць вызначэння i абазначэння стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Лiтоўскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Польшча,

дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:


Артыкул 1

1. Стыкам дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Лiтоўскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Польшча (далей - стык гранiц) з'яўляецца пункт перасячэння лiнiй дзяржаўных гранiц, якiя ўсталяваны наступнымi дагаворамi:

Дагаворам памiж Саюзам Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i Рэспублiкай Польшча аб савецка-польскай дзяржаўнай гранiцы, якi быў падпiсаны 16 жнiўня 1945 года ў г. Маскве;

Дагаворам памiж Рэспублiкай Беларусь i Лiтоўскай Рэспублiкай аб беларуска-лiтоўскай дзяржаўнай гранiцы, якi быў падпiсаны 6 лютага 1995 года ў г. Вiльнюсе;

Дагаворам памiж Лiтоўскай Рэспублiкай i Рэспублiкай Польшча аб агульнай дзяржаўнай гранiцы, прававых адносiнах, што з ёй звязаны, а таксама аб супрацоўнiцтве i ўзаемадапамозе ў гэтай галiне, якi быў падпiсаны 5 сакавiка 1996 года ў г. Вiльнюсе.

2. Распалажэнне стыку гранiц паказана на Дэлiмiтацыйнай карце стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Лiтоўскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Польшча ў маштабе 1:10000, якая з'яўляецца неад'емнай часткай гэтага Пагаднення.


Артыкул 2

1. 3 мэтай абазначэння на мясцовасцi стыку гранiц Бакi ўсталёўваюць пагранiчны знак "Марыха" ("Mara", "Marycha") (далей - пагранiчны знак).

2. Пагранiчны знак складаецца з трох пагранiчных слупоў, што па адным размяшчаюцца на тэрыторыях дзяржавы кожнага з Бакоў.

3. Бакi ўтвараюць Сумесную беларуска-лiтоўска-польскую камiсiю (далей - Сумесная Камiсiя) з мэтай распрацоўкi праекта пагранiчнага знака, пазначэння стыку гранiц, геадэзiчнага вызначэння каардынатаў пункта стыку гранiц, а таксама пагранiчных слупоў, састаўлення Пратакола пагранiчнага знака i Дэмаркацыйнай карты стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Лiтоўскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Польшча.

Пратакол пагранiчнага знака, Дэмаркацыйная карта стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Лiтоўскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Польшча i Заключны пратакол Сумеснай Камiсii складаюцца ў шасцi экзэмплярах, кожны на беларускай, лiтоўскай i польскай мовах, якiя з'яўляюцца неад'емнай часткай дэмаркацыйных дакументаў дзяржаў Бакоў.

4. Выдаткi, звязаныя з выкананнем сумесных работ, названных у пункце 3 гэтага Артыкула, Бакi аплочваюць у роўных частках.


Артыкул 3

1. Кожны з Бакоў робiць неабходныя захады з мэтай падтрымання ў належным стане пагранiчнага слупа пагранiчнага знака, якi знаходзiцца на тэрыторыi яго дзяржавы, i недапушчэння яго перамяшчэння, псавання, знiкнення або знiшчэння, а таксама захады, скiраваныя на забеспячэнне бачнасцi памiж пагранiчнымi слупамi пагранiчнага знака.

2. Бакi будуць рабiць узгодненыя захады, якiя забяспечваюць нязменнасць палажэння рэчышча ракi Марыха ("Mara", "Marycha") ў раёне стыку гранiц.

3. У выпадку прыродных змяненняў рэчышча ракi Марыха ("Mara", "Marycha") стык гранiц не мяняе свайго палажэння да той пары, пакуль Бакi пасля аналiзу змяненняў не дамовяцца аб iншым.

4. У выпадку перамяшчэння, псавання, знiкнення альбо знiшчэння пагранiчнага слупа пагранiчнага знака дзеяннi Бакоў рэгулююцца адпаведнымi палажэннямi мiжнародных пагадненняў дзяржаў Бакоў.

5. У выпадку адсутнасцi магчымасцi аднавiць пагранiчны слуп пагранiчнага знака на былым месцы Бакi ўзгодняць яго новае месцазнаходжанне i саставяць адпаведныя дакументы ў шасцi экзэмплярах, кожны на беларускай, лiтоўскай i польскай мовах.


Артыкул 4

Пытаннi, якiя ўзнiкаюць памiж Бакамi i датычацца рэалiзацыi палажэнняў гэтага Пагаднення, будуць вырашацца шляхам перагавораў.


Артыкул 5

Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу ў дзень атрымання апошняга паведамлення, якое пацвярджае выкананне кожным з Бакоў неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.


Гэта Пагадненне падпiсана ў г. Вiльнюсе 16 верасня 2009 года ў трох экзэмплярах, кожны на беларускай, лiтоўскай i польскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.


Дадатак
да Пагаднення памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь,
Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi
i Урадам Рэспублiкi Польшча
аб стыку дзяржаўных гранiц
Рэспублiкi Беларусь, Лiтоўскай
Рэспублiкi i Рэспублiкi Польшча


ДЭЛIМIТАЦЫЙНАЯ КАРТА СТЫКУ ДЗЯРЖАЎНЫХ ГРАНIЦ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI I РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА


*****НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner