Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 24.08.2009 N 30 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2007 г. N 44"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


На падставе пункта 9 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2007 г. N 44 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i Палажэння аб фондава-закупачнай камiсii музея" наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1.1. у Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, зацверджанай гэтай пастановай:

1.1.1. пункт 10 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"10. У дадзенай Iнструкцыi прымяняюцца наступныя паняццi i iх вызначэннi:

навукова-метадычны (вучоны) савет - дарадчы орган музея, якi ствараецца для абмеркавання найбольш значных i актуальных праблем навукова-даследчай дзейнасцi музея. У склад навукова-метадычнага (вучонага) савета ўваходзяць спецыялiсты па ўсiх галiнах навуковых ведаў, прадстаўленых у музеi, як з лiку навуковых супрацоўнiкаў музея, так i iншых навукова-даследчых арганiзацый. Склад навукова-метадычнага (вучонага) савета зацвярджаецца кiраўнiком музея;

рэстаўрацыйны савет - рабочы орган музея, на разгляд якога выносяцца ўсе мерапрыемствы, звязаныя з праблемамi кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў. Рэстаўрацыйны савет зацвярджае гадавыя планы па рэстаўрацыi музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў, дае рэкамендацыi па методыцы iх кансервацыi i рэстаўрацыi, а таксама заключэнне аб выкананнi найбольш складаных работ па кансервацыi i рэстаўрацыi, аб якасцi гэтых работ. У склад рэстаўрацыйнага савета ўваходзяць супрацоўнiкi структурных падраздзяленняў музея, якiя займаюцца кансервацыяй i рэстаўрацыяй музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў, галоўны захавальнiк цi намеснiк кiраўнiка музея па навуковай рабоце (старшыня рэстаўрацыйнага савета). Склад рэстаўрацыйнага савета зацвярджаецца кiраўнiком музея;

профiль музея - катэгорыя класiфiкацыi музеяў, якая вызначае сувязь музейнай дзейнасцi з профiльнай дысцыплiнай, а менавiта з канкрэтнай галiной навукi, тэхнiкi, вытворчасцi, культуры, вiдам мастацтва (напрыклад, музеi гiстарычныя, лiтаратурныя, мастацкiя, комплексныя i iншыя);

тып музея - катэгорыя класiфiкацыi музеяў, якая вызначае iх размеркаванне ў залежнасцi ад грамадскага выкарыстання, асноўнага прызначэння (напрыклад, музеi-запаведнiкi, мемарыяльныя музеi, экамузеi i iншыя);

экспедыцыя музейная - мэтанакiраваная паездка групы музейных работнiкаў (адна з формаў навуковых камандзiровак музейных работнiкаў) для вывучэння пэўнай тэмы, прадугледжанай праграмай камплектавання музейных фондаў, i правядзення збiральнiцкай работы.";

1.1.2. у пункце 12 словы "вучоным саветам" замянiць словамi "навукова-метадычным (вучоным) саветам";

1.1.3. у пункце 18 пасля слоў "музейных калекцый" дапоўнiць словамi ", навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў", слова "вучонага" замянiць словамi "навукова-метадычнага (вучонага)";

1.1.4. пункт 20 пасля слоў "музейныя калекцыi" дапоўнiць словамi ", навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы";

1.1.5. пункт 22 пасля слоў "музейных калекцый" дапоўнiць словамi ", навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў";

1.1.6. у пункце 24 словы "(або) музейных калекцый" замянiць словамi "музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў";

1.1.7. пункт 25 пасля слоў "музейных калекцый" дапоўнiць словамi ", навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў";

1.1.8. пункт 27 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"27. Галоўны захавальнiк абавязаны забяспечыць:

арганiзацыю i кантроль за правядзеннем планавых i аператыўных зверак наяўнасцi музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў з улiковай дакументацыяй i афармленнем адпаведнай дакументацыi па iх вынiках;

распрацоўку бягучых i перспектыўных планаў улiкова-захавальнiцкай работы, працы па кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў, каардынацыю i кантроль за iх выкананнем, своечасовую распрацоўку ўнутрымузейных iнструкцый, якiя вызначаюць дакладны парадак работ па ўлiку, захоўваннi, кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў, адказнасць кожнага адказнага захавальнiка за адпаведны ўчастак улiкова-захавальнiцкай работы;

кантроль за працай загадчыкаў аддзелаў, адказных захавальнiкаў i iншых супрацоўнiкаў у галiне ўлiку, захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, iх упакоўкi для транспарцiроўкi.";

1.1.9. у пункце 28 слова "(або)" выключыць, пасля слова "паведамiць" дапоўнiць словамi "кiраўнiку музея, якi перадае дадзеную iнфармацыю";

1.1.10. у пункце 29 словы "скласцi дэфектны акт" замянiць словамi "забяспечыць складанне дэфектнага акту";

1.1.11. пункт 30, абзац другi пункта 31 пасля слоў "музейных калекцый" дапоўнiць словамi ", навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў";

1.1.12. з пункта 32 словы "малодшых навуковых, навуковых або старшых" выключыць;

1.1.13. пункт 34 пасля слоў "музейных калекцый" дапоўнiць словамi ", навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў";

1.1.14. у пункце 35:

з абзаца другога словы "музейных прадметаў" выключыць;

з абзаца трэцяга словы "музейных прадметаў" выключыць, пасля слоў "музейныя прадметы" дапоўнiць словамi ", навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы";

у абзацы дзевятым словы "адзiн раз у месяц" замянiць словамi "згодна з унутрымузейнай iнструкцыяй, але не радзей чым адзiн раз у 6 месяцаў";

абзац дзесяты пасля слова "фiксаваць" дапоўнiць словамi "пры наяўнасцi пашкоджанняў";

1.1.15. у пункце 36:

абзац другi пасля слоў "музейных калекцый" дапоўнiць словамi ", навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў";

з абзаца трэцяга слова ", абменнага" выключыць;

у абзацы чацвёртым слова "вучонага" замянiць словамi "навукова-метадычнага (вучонага)";

1.1.16. пункт 37 пасля слоў "музейных калекцый" дапоўнiць словамi ", навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў";

1.1.17. пункт 38 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"38. Структура фондаў музея застаецца нязменнай пры любых магчымых зменах iх складу i ўключае наступныя часткi:

асноўны фонд;

фонд навукова-дапаможных матэрыялаў;

фонд сыравiнных матэрыялаў.";

1.1.18. пункт 39 выключыць;

1.1.19. у пункце 40 словы "асноўнага, абменнага фондаў" замянiць словамi "асноўнага фонду";

1.1.20. з пункта 41 слова "фонду" выключыць;

1.1.21. пункты 45 - 49 выключыць;

1.1.22. з пункта 51 слова "(або)" выключыць;

1.1.23. у пункце 53 словы "фонд музейных прадметаў" замянiць словамi "асноўны фонд";

1.1.24. пункт 58 выключыць;

1.1.25. пункт 59 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"59. Музейныя прадметы i прадметы музейнага значэння, якiя прымаюцца на часовае захоўванне, фiксуюцца ў кнiзе ўлiку прадметаў часовага захоўвання па форме згодна з дадаткам 7.";

1.1.26. пункты 60 - 62 выключыць;

1.1.27. назву главы 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"АРГАНIЗАЦЫЯ АСНОЎНАГА ФОНДУ";

1.1.28. у пункце 63 словы "Фонд музейных прадметаў", "фонду музейных прадметаў" замянiць адпаведна словамi "Асноўны фонд", "асноўнага фонду";

1.1.29. у пункце 64 словы "фонду музейных прадметаў", "фонд музейных прадметаў" замянiць адпаведна словамi "асноўнага фонду", "асноўны фонд";

1.1.30. у частцы другой пункта 65 словы "фонду музейных прадметаў", "вучоным саветам" замянiць адпаведна словамi "асноўнага фонду", "навукова-метадычным (вучоным) саветам";

1.1.31. назву главы 7 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"УНУТРЫМУЗЕЙНЫ ЎЛIК МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ I СЫРАВIННЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ";

1.1.32. пункт 69 пасля слоў "музейныя калекцыi" дапоўнiць словамi ", навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы";

1.1.33. пункт 70 пасля слоў "музейныя калекцыi" дапоўнiць словамi ", навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы";

1.1.34. пункт 72 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"72. Улiковымi дакументамi музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў (далей - улiковыя дакументы) з'яўляюцца:

акт прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 1;

кнiга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўная iнвентарная кнiга), складзеная па форме згодна з дадаткам 3;

кнiга ўлiку фонду сыравiнных матэрыялаў, складзеная па форме згодна з дадаткам 5;

кнiга ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, складзеная па форме згодна з дадаткам 6;

кнiга ўлiку прадметаў часовага захоўвання, складзеная па форме згодна з дадаткам 7;

акт прыёму на пастаяннае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 9;

акт прыёму на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 11;

акт звароту з часовага захоўвання, складзены па форме згодна з дадаткам 15;

акт перадачы на пастаяннае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 18;

акт перадачы на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 19;

акт унутрымузейнай перадачы, складзены па форме згодна з дадаткам 20;

iнвентарная кнiга, складзеная па форме згодна з дадаткам 22;

журнал рэгiстрацыi актаў прыёму на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 23;

журнал рэгiстрацыi актаў прыёму на пастаяннае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 25;

журнал рэгiстрацыi актаў прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 26;

журнал рэгiстрацыi актаў звароту з часовага захоўвання, складзены па форме згодна з дадаткам 28;

журнал рэгiстрацыi актаў перадачы на пастаяннае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 30;

журнал рэгiстрацыi актаў перадачы на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 31;

журнал рэгiстрацыi актаў унутрымузейнай перадачы, складзены па форме згодна з дадаткам 32;

журнал рэгiстрацыi пратаколаў фондава-закупачнай камiсii, складзены па форме згодна з дадаткам 33;

акт на скасаванне старых iнвентарных кнiг, складзены па форме згодна з дадаткам 35;

акт зверкi наяўнасцi музейных прадметаў з улiковай дакументацыяй згодна з дадаткам 36.";

1.1.35. з часткi першай пункта 76 словы ", кнiзе ўлiку музейных прадметаў абменнага фонду" выключыць;

1.1.36. з назвы главы 8 словы ", У ЧАСОВАЕ КАРЫСТАННЕ" выключыць;

1.1.37. з пункта 77 словы "прадметаў музейнага значэння" выключыць;

1.1.38. у пунктах 78 - 80 словы "акт прыёму прадметаў музейнага значэння", "актамi прыёму прадметаў музейнага значэння", "акта прыёму прадметаў музейнага значэння" замянiць адпаведна словамi "акт прыёму", "актамi прыёму", "акта прыёму";

1.1.39. у пункце 81:

з частак першай i другой словы "прадметаў музейнага значэння" выключыць;

у частцы другой слова "фонду" замянiць словам "прадметаў";

1.1.40. пункты 82, 83 выключыць;

1.1.41. у пункце 84 словы "акта прыёму прадметаў", "актаў прыёму прадметаў музейнага значэння", "акты прыёму прадметаў музейнага значэння" замянiць адпаведна словамi "акта прыёму", "актаў прыёму", "акты прыёму", слова "(карыстанне)" выключыць;

1.1.42. з пункта 85 словы "прадметаў музейнага значэння" выключыць;

1.1.43. пункт 86 выключыць;

1.1.44. з пункта 87 словы "прадметаў музейнага значэння" выключыць;

1.1.45. з пунктаў 89 - 91 словы "музейных прадметаў" выключыць;

1.1.46. у пункце 93 словы "музейных прадметаў", ", кнiгу паступленняў музейных прадметаў абменнага фонду" выключыць;

1.1.47. з пункта 96 словы "i кнiзе паступленняў музейных прадметаў абменнага фонду (далей - КАФ)" выключыць;

1.1.48. з пункта 98 i часткi першай пункта 100 словы "цi КАФ" выключыць;

1.1.49. з пунктаў 100 - 103 словы "музейных прадметаў" выключыць;

1.1.50. главу 9 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"Глава 9 ПАРАДАК ВЯРТАННЯ ПРАДМЕТАЎ МУЗЕЙНАГА ЗНАЧЭННЯ, МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ З ЧАСОВАГА ЗАХОЎВАННЯ

104. У выпадку, калi ФЗК адмаўляецца ад набыцця прадмета музейнага значэння, ён вяртаецца ўладальнiку асабiста, аб чым складаецца акт звароту з часовага захоўвання. Адзiн экзэмпляр акта звароту з часовага захоўвання перадаецца ўладальнiку, а другi - застаецца ў музеi.

105. Акты звароту рэгiструюцца ў журнале рэгiстрацыi актаў звароту з часовага захоўвання.";

1.1.51. з часткi першай пункта 109 словы ", але не болей чым на два тыднi," выключыць;

1.1.52. з пункта 112 словы ", кнiга ўлiку музейных прадметаў абменнага фонду" выключыць;

1.1.53. з часткi першай пункта 113 словы "а таксама навукова-дапаможных матэрыялаў" выключыць;

1.1.54. у пункце 114:

з абзаца першага слова "(або)" выключыць;

з абзаца другога словы "музейных прадметаў i навукова-дапаможных матэрыялаў" выключыць;

1.1.55. пункт 118 пасля слоў "музейных калекцый" дапоўнiць словамi ", навукова-дапаможных матэрыялаў";

1.1.56. у пункце 119 слова "(або)" выключыць, пасля слоў "музейных калекцый" дапоўнiць словамi ", навукова-дапаможных матэрыялаў";

1.1.57. з пункта 122 слова "(або)" выключыць;

1.1.58. у назве главы 12 словы "ЗВАРОТНАГА ПРЫЁМУ" замянiць словам "ЗВАРОТУ";

1.1.59. у пункце 124 словы "актах зваротнага прыёму музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў, перададзеных на часовае захоўванне" замянiць словамi "актах звароту з часовага захоўвання";

1.1.60. пункт 125 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"125. Акты звароту з часовага захоўвання рэгiструюцца ў журнале рэгiстрацыi актаў звароту з часовага захоўвання.";

1.1.61. назву главы 13 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"ПАРАДАК ВЫКЛЮЧЭННЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ З МУЗЕЙНАГА ФОНДУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ";

1.1.62. з абзаца першага пункта 126 словы "i падлягаюць спiсанню з фонду музейных прадметаў музея" выключыць;

1.1.63. пункт 127 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"127. Для прыняцця рашэння аб выключэннi музейных прадметаў i музейных калекцый з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь музей або юрыдычная асоба, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, падае ў Мiнiстэрства культуры заяву, у якой пазначаны прычыны выключэння музейных прадметаў i музейных калекцый, прадугледжаныя ў пункце 126 дадзенай Iнструкцыi, адпаведную выпiску з пратакола фондава-закупачнай камiсii музея (для дзяржаўных музеяў), а таксама вопiс музейных прадметаў i музейных калекцый, што падлягаюць выключэнню. Пры разглядзе пытанняў аб выключэннi музейных прадметаў i музейных калекцый з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь пасяджэнне фондава-закупачнай камiсii музея адбываецца з абавязковым удзелам прадстаўнiка дзяржаўнага органа кiравання па падпарадкаваннi музея. Рашэнне аб выключэннi музейных прадметаў i музейных калекцый з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь прымае Мiнiстэрства культуры ў форме загада.";

1.1.64. з пункта 128 словы "для спiсання i" i "або КАФ" выключыць;

1.1.65. з пункта 129 слова "КАФ," выключыць;

1.1.66. у пункце 136 словы "музейных прадметаў i навукова-дапаможных матэрыялаў" выключыць, словы "згодна з дадаткамi 9, 10" замянiць словамi "згодна з дадаткам 9";

1.1.67. у пункце 139 словы "фонд музейных прадметаў", "асноўнага фонду музейных прадметаў" замянiць адпаведна словамi "асноўны фонд", "асноўнага фонду";

1.1.68. пункт 140 пасля слова "ўлiку" дапоўнiць словам "фонду";

1.1.69. у пункце 142 словы "Спiсанне матэрыялаў" замянiць словамi "Выключэнне прадметаў з";

1.1.70. назву главы 15 пасля слова "КАЛЕКЦЫЙ" дапоўнiць словамi ", НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ I СЫРАВIННЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ";

1.1.71. частку першую пункта 144 пасля слоў "музейных калекцый" дапоўнiць словамi ", навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў";

1.1.72. пункт 145 пасля слоў "музейных прадметаў" дапоўнiць словамi ", навукова-дапаможных матэрыялаў";

1.1.73. частку другую пункта 148 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Зверка наяўнасцi навукова-дапаможных матэрыялаў адбываецца ў адпаведнасцi з планам, зацверджаным кiраўнiком музея. Вынiкi зверкi фiксуюцца па актах, зацверджаных кiраўнiком музея.";

1.1.74. з пункта 152 слова ", КАФ" выключыць;

1.1.75. пункт 182 пасля слоў "музейных калекцый" дапоўнiць словамi ", навукова-дапаможных матэрыялаў";

1.1.76. пункт 190 дапоўнiць словамi "i складаецца спецыяльны акт, якi падпiсваецца камiсiяй з работнiкаў музея i зацвярджаецца кiраўнiком музея";

1.1.77. з пункта 194 словы "па спецыяльных разавых пропусках, якiя па заканчэннi наведвання застаюцца ў захавальнiка" выключыць;

1.1.78. пункт 195 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"195. Адказны навуковы супрацоўнiк вядзе журнал рэгiстрацыi наведвальнiкаў фондасховiшчаў.";

1.1.79. у пункце 196:

з часткi першай слова "(або)" выключыць;

частку другую пасля слова "крадзяжу" дапоўнiць словамi ", значнага пашкоджання";

1.1.80. назву главы 26 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"СУПРАЦЬПАЖАРНЫ РЭЖЫМ ЗАХОЎВАННЯ МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ";

1.1.81. назву главы 27 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"КОМПЛЕКСНАЕ ЗАХОЎВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ";

1.1.82. у дадатку 1:

з назвы дадатку словы "музейных прадметаў" выключыць;

словы "наступныя музейныя прадметы" i слова "частак" выключыць;

пасля слоў "музейных прадметаў" дапоўнiць словамi ", навукова-дапаможных, сыравiнных матэрыялаў";

1.1.83. у дадатку 3 слова "частак" выключыць, словы "Маса", "Цана" замянiць адпаведна словамi "Вага", "Кошт";

1.1.84. дадаткi 4, 8, 10, 12 - 14, 16, 17, 21, 24, 27, 29, 34, 37, 38 выключыць;

1.1.85. з дадатку 6 словы "па кнiзе ўлiку прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў" выключыць;

1.1.86. з дадатку 7 словы "фонду", "частак", словы "па кнiзе ўлiку прадметаў фонду часовага захоўвання" выключыць;

1.1.87. у дадатку 9:

назву дадатку выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"
                                 АКТ N __
                      прыёму на пастаяннае захоўванне
                                                     ";


пасля слова "адрас" дапоўнiць словамi "месца жыхарства для фiзiчнай асобы i назва юрыдычнай асобы, адрас юрыдычнай асобы, даверанасць ад юрыдычнай асобы";

слова "частак" выключыць;

словы "закупачная цана" замянiць словамi "закупачны кошт";

1.1.88. з дадатку 11 словы "прадметаў музейнага значэння", "(ад фiзiчнай асобы)", словы "частак", "фонду" выключыць;

1.1.89. у дадатку 15:

назву дадатку выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"
                                 АКТ N ___
                       звароту з часовага захоўвання
                                                    ";


слова "частак" выключыць;

1.1.90. у дадатку 18:

назву дадатку выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"
                                 АКТ N ___
                      выдачы на пастаяннае захоўванне
                                                     ";


слова "частак" выключыць;

1.1.91. у дадатку 19:

назву дадатку выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"
                                АКТ N ___
                      выдачы на часовае захоўванне
                                                  ";

слова "частак" выключыць;

1.1.92. з дадатку 20 слова "частак" выключыць;

1.1.93. з дадатку 22 словы "(нумар па iнвентарнай кнiзе)" выключыць;

1.1.94. у дадатку 23 словы "прадметаў музейнага значэння", "музейных прадметаў" выключыць;

1.1.95. у дадатку 25 словы "музейных прадметаў" выключыць, лiчбы "7", "8" замянiць адпаведна лiчбамi "6", "7";

1.1.96. з дадатку 26 словы "музейных прадметаў" выключыць;

1.1.97. у дадатку 28:

назву дадатку выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"
                                  ЖУРНАЛ
              рэгiстрацыi актаў звароту з часовага захоўвання
                                                             ";


слова "прадметаў" выключыць;

1.1.98. з дадаткаў 30, 31 словы "музейных прадметаў" выключыць;

1.1.99. з дадатку 32 слова "прадметаў" выключыць;

1.1.100. у дадатку 33 графу пятую выключыць, лiчбы "6", "7", "8" замянiць адпаведна лiчбамi "5", "6", "7";

1.1.101. з дадатку 36 словы "_______ прадметы(аў) падлягаюць пераводу ў абменны фонд. Складаецца спiс музейных прадметаў, якiя падлягаюць пераводу ў абменны фонд, згодна з дадаткам 3 да акта;" выключыць;

1.1.102. з дадатку 39 словы ", кнiзе ўлiку музейных прадметаў абменнага фонду" выключыць;

1.2. у Палажэннi аб фондава-закупачнай камiсii музея, зацверджаным гэтай пастановай:

1.2.1. у пункце 2:

у падпункце 2.4 словы "прапануемай цаны" замянiць словамi "прапануемага кошту";

з абзаца чацвёртага падпункта 2.6, падпункта 2.9 словы "цi абменны фонд" выключыць;

у падпункце 2.8 слова "спiсаннi" замянiць словамi "выключэннi з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь", словы "абменны фонд цi" выключыць;

1.2.2. у пункце 3 словы "i спiсаннi музейных прадметаў" замянiць словамi "i выключэннi музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь".

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.


Мiнiстр П.П.ЛАТУШКА


УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Брэсцкага абласнога       Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар                 А.М.Косiнец
12.08.2009                12.08.2009

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Гомельскага абласнога Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта А.С.Якабсон У.Я.Саўчанка 12.08.2009 12.08.2009
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Мiнскага абласнога Магiлёўскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта Л.Ф.Крупец П.М.Руднiк 12.08.2009 12.08.2009
УЗГОДНЕНА Выконваючы абавязкi старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта М.А.Ладуцька 11.08.2009

Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner