Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры i тэлерадыёвяшчання Туркменiстана аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступило в силу 18 июня 2009 года.


Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры i тэлерадыёвяшчання Туркменiстана, у далейшым названыя Бакамi,

упэўненыя, што культурнае супрацоўнiцтва садзейнiчае ўмацаванню ўзаемаразумення памiж народамi i развiццю дружалюбных адносiн,

кiруючыся iмкненнем развiваць i ўдасканальваць узаемавыгаднае супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва,

дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:


Артыкул 1


Бакi будуць iмкнуцца да стварэння спрыяльных умоў для двухбаковага супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва.


Артыкул 2

Бакi будуць садзейнiчаць устанаўленню i развiццю кантактаў у галiне музычнага мастацтва памiж канцэртнымi арганiзацыямi i творчымi саюзамi, абмену салiстамi i калектывамi, спрыяць узаемнаму ўдзелу ў мiжнародных конкурсах i фестывалях, якiя праводзяцца на терыторыi сваiх краiн.


Артыкул 3

Бакi будуць падтрымлiваць прамыя кантакты памiж драматычнымi, лялечнымi i iншымi тэатрамi абодвух Бакоў шляхам арганiзацыi гастроляў i выступленняў тэатральных калектываў i асобных выканаўцаў, а таксама ўдзелу ў тэатральных фестывалях.


Артыкул 4

Бакi будуць падтрымлiваць прамое супрацоўнiцтва памiж музеямi, галерэямi Беларусi i Туркменiстана, садзейнiчаць абмену спецыялiстамi ў галiне музейнай справы, а таксама абменьвацца даведачнымi матэрыяламi i iнфармацыяй аб навуковых канферэнцыях i семiнарах па пытаннях музейнай справы.

Бакi на ўзаемнай аснове будуць садзейнiчаць арганiзацыi музейных выставак i выставак сучаснага мастацтва. Умовы, час i месца правядзення выставак будуць вызначацца арганiзатарамi выстаўкi ў кожным канкрэтным выпадку.


Артыкул 5

Бакi будуць заахвочваць устанаўленне прамых сувязей памiж бiблiятэкамi дзвюх краiн, уключаючы абмен лiтаратурай, друкаванымi выданнямi i спецыялiстамi ў галiне бiблiятэчнай справы.

Бакi будуць садзейнiчаць удзелу спецыялiстаў у семiнарах i навукова-практычных канферэнцыях, абмену кнiжнымi выстаўкамi, метадычнымi i бiблiяграфiчнымi матэрыяламi.


Артыкул 6

Бакi будуць падтрымлiваць прамое супрацоўнiцтва ў галiне кiнавiдэамастацтва, уключаючы ўдзел у мiжнародных кiнафестывалях, абмен iнфармацыяй, рэкламнымi матэрыяламi, часопiсамi i iншымi публiкацыямi ў гэтай галiне.

Бакi будуць iмкнуцца да стварэння спрыяльных умоў для супрацоўнiцтва памiж арганiзацыямi кiнематаграфii Беларусi i Туркменiстана.


Артыкул 7

Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне адукацыi ў сферы культуры i мастацтва i садзейнiчаць устанаўленню прамых сувязей памiж навучальнымi ўстановамi ў гэтай галiне.

Бакi будуць садзейнiчаць удзелу студэнтаў i навучэнцаў навучальных устаноў у сферы культуры i мастацтва ў мiжнародных конкурсах i фестывалях, якiя праводзяцца ў абедзвюх краiнах.


Артыкул 8

Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне аховы i рэстаўрацыi аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны i садзейнiчаць абмену спецыялiстамi з мэтай азнаямлення з вопытам работы ў гэтай галiне.


Артыкул 9

Бакi будуць супрацоўнiчаць ў галiне народнай творчасцi, садзейнiчаць абмену спецыялiстамi ў гэтай галiне, а таксама на ўзаемнай аснове запрашаць фальклорныя калектывы для ўдзелу ў мiжнародных фальклорных фестывалях, якiя праводзяцца ў абедзвюх краiнах.


Артыкул 10

Бакi дамовiлiся, што культурны абмен у рамках гэтага Пагаднення будзе ажыццяўляцца згодна з адпаведнымi палажэннямi заканадаўства Бакоў i наступнымi ўмовамi.

Пры абмене дэлегацыямi, калектывамi i прадстаўнiкамi:

накiроўваючы Бок аплачвае выдаткi па праезду сваiх прадстаўнiкоў, транспарцiроўцы неабходнага вытворчага багажу ў абодва бакi;

прымаючы Бок аплачвае выдаткi па пражыванню i харчаванню, а таксама транспартныя выдаткi на тэрыторыi краiны прымаючага Боку ў адпаведнасцi з праграмай знаходжання.


Артыкул 11

Гэта Пагадненне не выключае магчымасцi арганiзацыi i правядзення iншых мерапрыемстваў, якiя адпавядаюць мэтам гэтага Пагаднення, па узаемнай дамоўленасцi Бакоў.


Артыкул 12

Па ўзаемнай згодзе Бакоў у гэта Пагадненне могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi ў пiсьмовай форме, якiя будуць з'яўляцца яго неад'емнай часткай.


Артыкул 13

Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з дня падпiсання i дзейнiчае на працягу пяцi гадоў. Яго дзеянне будзе аўтаматычна працягвацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi нi адзiн з Бакоў у пiсьмовай форме не паведамiць iншаму Боку за шэсць месяцаў да заканчэння дзеяння Пагаднення аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.


Здзейснена ў горадзе Ашгабаце 18 чэрвеня 2009 г. у двух экзэмплярах на беларускай, туркменскай i рускай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.


За Мiнiстэрства культуры                  За Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь                       i тэлерадыёвяшчання Туркменiстана
            Подпiс                                   Подпiс

Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner