Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 04.02.2009 N 64-ПСР4 "Об утверждении Положения о Почетной грамоте Национального собрания Республики Беларусь"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
Президиум Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь ПОСТАНОВЛЯЕТ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
Палажэнне аб Ганаровай грамаце Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;
Апiсанне Ганаровай граматы Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;
Апiсанне знака Ганаровай граматы Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.
2. Исключен.
3. Признать утратившими силу:
Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 12 октября 1998 года N 74-ПСР "Об утверждении Положения о Почетной грамоте Национального собрания Республики Беларусь и ее описания" (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., N 1, ст. 31);
Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 6 сентября 2004 года N 826-ПСР2 "О внесении дополнения и изменения в Положение о Почетной грамоте Национального собрания Республики Беларусь";
пункты 1 и 2 Постановления Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 26 декабря 2005 года N 207-ПСР3 "О некоторых вопросах награждения Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь".
4. Направить настоящее Постановление в Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь.
Председатель Совета Республики
Национального собрания
Республики Беларусь Б.Батура
ЗАЦВЕРДЖАНА ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Рашэнне
Прэзiдыума Савета Палаты
Савета Рэспублiкi прадстаўнiкоў
Нацыянальнага сходу Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
04.02.2009 N 64-ПСР4 25.02.2009 N 80-СП4
ПАЛАЖЭННЕ АБ ГАНАРОВАЙ ГРАМАЦЕ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1. Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь (далей - Ганаровая грамата) узнагароджваюцца грамадзяне i арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама грамадзяне замежных дзяржаў за заслугi ў развiццi заканадаўства, парламентарызму, мясцовага самакiравання, ва ўмацаваннi дэмакратыi, мiждзяржаўных i мiжпарламенцкiх сувязей, за дзейнасць па забеспячэнню правоў i свабод грамадзян, вялiкi ўклад у фармiраванне i рэалiзацыю сацыяльнай i эканамiчнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь.
2. Прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай ажыццяўляецца старшынямi палат Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, пастаяннымi камiсiямi палат Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, прэзiдыумамi абласных i Мiнскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi.
Грамадзяне замежных дзяржаў, акрамя тых, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, прадстаўляюцца да ўзнагароджання Ганаровай граматай па ўзгадненню з Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь.
Грамадзяне i арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама грамадзяне замежных дзяржаў могуць звяртацца з хадайнiцтвам аб узнагароджаннi Ганаровай граматай да службовых асоб i органаў, указаных у частцы першай гэтага пункта.
3. Прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай, iнiцыiраванае Старшынёй Палаты прадстаўнiкоў, пастаяннымi камiсiямi Палаты прадстаўнiкоў, Старшынёй Савета Рэспублiкi, пастаяннымi камiсiямi Савета Рэспублiкi, уносiцца на разгляд адпаведна Савета Палаты прадстаўнiкоў, Прэзiдыума Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.
Прэзiдыумы абласных i Мiнскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, абласныя i Мiнскi гарадскi выканаўчыя камiтэты ўносяць прадстаўленнi да ўзнагароджання Ганаровай граматай у Палату прадстаўнiкоў або ў Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.
4. Для разгляду пытання аб узнагароджаннi Ганаровай граматай прадстаўляюцца наступныя дакументы:
суправаджальнае пiсьмо;
рашэнне органа, указанага ў частцы першай пункта 2 гэтага Палажэння, аб прадстаўленнi да ўзнагароджання Ганаровай граматай;
прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь згодна з дадаткам 1 або дадаткам 2;
даведка-аб'ектыўка i характарыстыка (для грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь або грамадзянiна замежнай дзяржавы);
даведка аб асноўных паказчыках дзейнасцi, якiя з'явiлiся падставай для прадстаўлення да ўзнагароджання (для арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь).
Характарыстыка (для грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь або грамадзянiна замежнай дзяржавы) i даведка аб асноўных паказчыках дзейнасцi (для арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь) павiнны змяшчаць усебаковую i аб'ектыўную ацэнку заслуг адпаведнага суб'екта, што з'явiлiся падставай для прадстаўлення яго да ўзнагароджання Ганаровай граматай. У iх прыводзiцца падрабязнае апiсанне гэтых заслуг, а таксама раскрываецца ўклад грамадзянiна або арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь, грамадзянiна замежнай дзяржавы ў дасягненне атрыманых вынiкаў.
5. Пытанне аб узнагароджаннi Ганаровай граматай разглядаецца на чарговым пасяджэннi Савета Палаты прадстаўнiкоў, Прэзiдыума Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.
Рашэнне па дадзеным пытаннi афармляецца Рашэннем Савета Палаты прадстаўнiкоў, Пастановай Прэзiдыума Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, якое з копiямi дакументаў, указаных у частцы першай пункта 4 гэтага Палажэння, накiроўваецца адпаведна ў Савет Рэспублiкi, Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь на працягу пяцi дзён з дня яго прыняцця.
6. Узнагароджанне Ганаровай граматай праводзiцца па рашэнню Савета Палаты прадстаўнiкоў i Прэзiдыума Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.
Аб адхiленнi Саветам Палаты прадстаўнiкоў або Прэзiдыумам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прадстаўлення да ўзнагароджання Ганаровай граматай iнфармуюцца орган або службовая асоба, якiя яго ўнеслi.
7. Ганаровая грамата ўручаецца Старшынёй Палаты прадстаўнiкоў, Старшынёй Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважанай iмi асобай не пазней як праз месяц з дня прыняцця Саветам Палаты прадстаўнiкоў i Прэзiдыумам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь рашэнняў аб узнагароджаннi Ганаровай граматай.
8. Ганаровая грамата грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь, грамадзянiну замежнай дзяржавы ўручаецца асабiста ва ўрачыстай абстаноўцы, а арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь - на ўрачыстым сходзе калектыву.
Ганаровая грамата грамадзянiну замежнай дзяржавы, якi не пражывае пастаянна на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, можа накiроўвацца для ўручэння ў дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову Рэспублiкi Беларусь, размешчаныя на тэрыторыi дзяржавы, грамадзянiнам якой ён з'яўляецца або на тэрыторыi якой ён пастаянна пражывае.
Узнагароджанне Ганаровай граматай суправаджаецца грашовай узнагародай у памеры да дзесяцi базавых велiчынь або ўручэннем каштоўнага падарунка на гэту суму, за выключэннем узнагароджання арганiзацый Рэспублiкi Беларусь, якiм уручаецца толькi Ганаровая грамата. Грашовая ўзнагарода выплачваецца, а каштоўны падарунак набываецца за кошт сродкаў арганiзацый, у якiх працуюць грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, грамадзянiн замежнай дзяржавы, прадстаўленыя да ўзнагароджання Ганаровай граматай.
9. Паўторнае ўзнагароджанне Ганаровай граматай не дапускаецца.
10. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, грамадзянам замежных дзяржаў, узнагароджаным Ганаровай граматай, уручаецца знак Ганаровай граматы Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь устаноўленага ўзору.
Знак Ганаровай граматы носiцца на правым баку грудзей пасля дзяржаўных узнагарод, а пры iх адсутнасцi - на iх месцы.
11. Гэтае Палажэнне ўступае ў сiлу з дня яго зацвярджэння Саветам Палаты прадстаўнiкоў i Прэзiдыумам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.
Змяненнi i дапаўненнi, што ўносяцца ў гэтае Палажэнне, уступаюць у сiлу пасля iх зацвярджэння Саветам Палаты прадстаўнiкоў i Прэзiдыумам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.
Дадатак 1 да Палажэння аб Ганаровай грамаце Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
ПРАДСТАЎЛЕННЕ
да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь
1. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку __________________________________________
2. Пасада, месца працы, службы ____________________________________________
___________________________________________________________________________
3. Чысло, месяц i год нараджэння __________________________________________
4. Грамадзянства __________________________________________________________
5. Адукацыя _______________________________________________________________
6. Цi ўзнагароджваўся раней Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь i дата ўзнагароджання _________________________________
7. Месца жыхарства i тэлефон ______________________________________________
8. Працоўная дзейнасць ____________________________________________________
9. Заслугi, за якiя прадстаўляецца да ўзнагароджання Ганаровай граматай
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ___________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
Кандыдатура _______________________________________________________________
рэкамендавана _____________________________________________________________
(назва арганiзацыi, дата абмеркавання, N пратакола)
для прадстаўлення да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь.
Старшыня Палаты прадстаўнiкоў,
Старшыня Савета Рэспублiкi,
старшыня пастаяннай камiсii
Палаты прадстаўнiкоў,
старшыня пастаяннай камiсii
Савета Рэспублiкi
Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь,
старшыня мясцовага
Савета дэпутатаў,
старшыня выканкома ________________ ________________________
(подпiс) (прозвiшча, iнiцыялы)
"__" ______________ 20__ г.
М.П.
Дадатак 2 да Палажэння аб Ганаровай грамаце Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
ПРАДСТАЎЛЕННЕ
да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь
1. Назва арганiзацыi ______________________________________________________
2. Цi ўзнагароджвалася раней Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь i дата ўзнагароджання _________________________________
3. Месца знаходжання арганiзацыi i тэлефон ________________________________
___________________________________________________________________________
4. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку кiраўнiка ________________________________
___________________________________________________________________________
5. Заслугi, за якiя прадстаўляецца да ўзнагароджання Ганаровай граматай
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ___________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
Арганiзацыя _______________________________________________________________
рэкамендавана _____________________________________________________________
(назва арганiзацыi, дата абмеркавання, N пратакола)
для прадстаўлення да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь.
Старшыня Палаты прадстаўнiкоў,
Старшыня Савета Рэспублiкi,
старшыня пастаяннай камiсii
Палаты прадстаўнiкоў,
старшыня пастаяннай камiсii
Савета Рэспублiкi
Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь,
старшыня мясцовага
Савета дэпутатаў,
старшыня выканкома ________________ ________________________
(подпiс) (прозвiшча, iнiцыялы)
"__" ______________ 20__ г.
М.П.
ЗАЦВЕРДЖАНА ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Рашэнне
Прэзiдыума Савета Палаты
Савета Рэспублiкi прадстаўнiкоў
Нацыянальнага сходу Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
04.02.2009 N 64-ПСР4 25.02.2009 N 80-СП4
АПIСАННЕ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь (далей - Ганаровая грамата) уяўляе сабой глянцавы лiст белага колеру фарматам 280 x 440 мм, складзены ўдвая.
Вонкавы бок левай палавiны лiста без вiдарысаў i надпiсаў.
Унутраны бок лiста (левая i правая палавiны) змяшчае фонавы арнамент з вертыкальнай паласы залатога колеру памерам 20 x 270 мм.
На левай палавiне на адлегласцi 20 мм ад верхняга краю адлюстраваны Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь памерам 80 x 80 мм. На адлегласцi 50 мм ад нiжняй часткi вiдарыса Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь у чатыры радкi змешчаны словы "Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь", надрукаваныя лiтарамi залатога колеру вышынёй 6 мм. Адлегласць памiж радкамi - 15 мм.
На правай палавiне лiста на адлегласцi 23 мм ад верхняга краю ў два радкi змешчаны словы "Ганаровай граматай", надрукаваныя залатымi лiтарамi вышынёй 10 мм. Адлегласць памiж радкамi - 10 мм. На 14 мм нiжэй змешчаны ў два радкi словы "Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь", надрукаваныя залатымi лiтарамi вышынёй 5 мм. Адлегласць памiж радкамi - 7 мм. На 15 мм нiжэй - слова "узнагароджваецца" разрэджаным шрыфтам лiтарамi залатога колеру вышынёй 5 мм. На 25 мм нiжэй золатам абазначаны шэсць радкоў для тэксту аб узнагароджаннi. Адлегласць памiж першымi трыма радкамi - 17 мм, адлегласць памiж наступнымi - 10 мм. На адлегласцi 23 мм нiжэй апошняга радка для тэксту аб узнагароджаннi наступны тэкст размешчаны ў два слупкi, адлегласць памiж якiмi - 35 мм. З правага боку ў чатыры радкi змешчаны словы "Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь" лiтарамi вышынёй 2,5 мм. З левага боку ў чатыры радкi змешчаны словы "Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь" лiтарамi вышынёй 2,5 мм. Адлегласць памiж радкамi - 3 мм.
Адваротны бок правай палавiны лiста без вiдарысаў i надпiсаў.
Ганаровая грамата змешчана ў папку са штучнай скуры вiшнёвага колеру з падкладкай з белага шоўку. На падкладцы на 190 мм нiжэй верхняга яе краю гарызантальнай паласой выкананы цiсненнем арнамент шырынёй 55 мм. Памер папкi ў развароце - 287 x 460 мм.
На вонкавым баку папкi на адлегласцi 10 мм ад краю цiсненнем выканана рамка ў выглядзе арнаменту шырынёй 16 мм. Уверсе вонкавага боку папкi на адлегласцi 60 мм ад верхняга краю - цiсненне золатам Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь памерам 85 x 85 мм. На 60 мм нiжэй змешчаны словы "Ганаровая грамата", выкананыя цiсненнем золатам лiтарамi вышынёй 10 мм.
Ганаровая грамата мацуецца ў папцы пры дапамозе тасьмы, якая праходзiць па згiбу папкi.
ЗАЦВЕРДЖАНА ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Рашэнне
Прэзiдыума Савета Палаты
Савета Рэспублiкi прадстаўнiкоў
Нацыянальнага сходу Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
04.02.2009 N 64-ПСР4 25.02.2009 N 80-СП4
АПIСАННЕ ЗНАКА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Знак Ганаровай граматы Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь выкананы ў выглядзе медаля. Аснову знака складае круг дыяметрам 25 мм. На вонкавым баку (аверсе) на фоне прамянёў, што разыходзяцца, размешчана стылiзаваная выява Дома Урада, у цэнтральнай частцы якой знаходзiцца Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. У нiжняй частцы знака ёсць надпiс на беларускай мове "Ганаровая грамата". У правым нiжнiм вуглу размешчана лаўровая галiна.
На адваротным баку (рэверсе) у нiжняй частцы размешчаны герб Рэспублiкi Беларусь, пад гербам - надпiс на беларускай мове ў чатыры радкi "Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь". Круг абрамлены дзвюма лаўровымi галiнамi, перацягнутымi стужкай.
Усе надпiсы на знаку выпуклыя. Па акружнасцi аверса i рэверса знака ёсць выпуклы борцiк. У верхняй частцы знака ёсць суцэльнаштампаванае вушка для мацавання да калодкi. Знак вырабляецца з жоўтага металу з пазалотай.
Калодка мае прамавугольную форму памерам 25 x 15 мм. У нiжняй частцы калодкi ёсць суцэльнаштампаванае вушка са злучальным кольцам. З дапамогай злучальнага кольца знак мацуецца да калодкi. Калодка абцягнута муаравай стужкай чырвонага колеру шырынёй 15 мм, з левага боку якой праходзiць зялёная паласа шырынёй 5 мм. На адваротным баку калодкi ёсць мацаванне, выкананае ў выглядзе цангi з зацiскам.
Право Украины 2009 (Приказы) карта новых документов |