Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 11.12.2008 N 45 "Аб унясеннi змяненняў у некаторыя пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 г. N 294 "О документировании населения Республики Беларусь" i Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi змяненнi ў наступныя пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь:
1.1. у пункце 6 Iнструкцыi аб парадку падрыхтоўкi, падпiсання i рэгiстрацыi ахоўнага абавязацельства на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 29 жнiўня 2007 г. N 37 "Аб зацвярджэннi ўзораў улiковых дакументаў i iнструкцый аб парадку некаторых дзеянняў у дачыненнi да гiсторыка-культурных каштоўнасцей" :
у абзацы першым словы "адказнай асобе агульнаграмадзянскi пашпарт" замянiць словамi "дакумент, якi можа засведчыць асобу";
абзац чацвёрты выключыць;
1.2. у дадатках 9 - 13 i 15 - 17 да Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2007 г. N 44 , словы "пашпартныя даныя" замянiць словамi "даныя дакументаў, якiя могуць засведчыць асобу";
1.3. у Тыпавых правiлах карыстання бiблiятэкамi ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджаных пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 5 жнiўня 2008 г. N 28 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 199, 8/19321):
з пункта 14 словы "паспорт или иной" выключыць;
з пункта 16 словы "паспорта или иного" выключыць.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.
Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Брэсцкага абласнога Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар А.М.Косiнец
10.12.2008 10.12.2008
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Гомельскага абласнога Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
А.С.Якабсон У.Я.Саўчанка
10.12.2008 10.12.2008
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Мiнскага гарадскога Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
М.Я.Паўлаў Л.Ф.Крупец
10.12.2008 10.12.2008
УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк старшынi
Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта
У.В.Краўцоў
10.12.2008
Право Беларуси 2007 карта новых документов |