Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 03.10.2008 N 252 "Аб унясеннi змянення ў формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па статыстыцы адукацыi"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi па прадстаўленнi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь змяненне ў наступныя формы Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь:
1.1. страцiў сiлу;
1.2. у рэквiзiце "Адрасная частка i тэрмiн прадстаўлення" у графе "Прадстаўляюць рэспандэнты" у форме дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафесiйная падрыхтоўка (Мiнадукацыi) "Справаздача аб прафесiйнай падрыхтоўцы вучняў 10 - 11-х класаў дзённых агульнаадукацыйных устаноў", зацверджанай пастановай Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 25 жнiўня 2008 г. N 127 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафесiйная падрыхтоўка (Мiнадукацыi) "Справаздача аб прафесiйнай падрыхтоўцы вучняў 10 - 11-х класаў дзённых агульнаадукацыйных устаноў" i ўказанняў па яе запаўненнi", словы "Мiнiстэрству статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь" замянiць словамi "Нацыянальнаму статыстычнаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь";
1.3. страцiў сiлу;
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпiсання.
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
Право Беларуси 2009 карта новых документов |