Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 05.03.2008 N 9 "Аб рэспублiканскiм фестывалi фальклорнага мастацтва "Берагiня"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


На падставе Палажэння аб парадку арганiзацыi i правядзення фестываляў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, фiнансуемых з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 красавiка 2006 г. N 521, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Рэспублiканскiм фестывалi фальклорнага мастацтва "Берагiня".


Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК


УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Мiнiстр адукацыi          Старшыня
Рэспублiкi Беларусь       Брэсцкага абласнога
А.М.Радзькоў              выканаўчага камiтэта
05.12.2007                К.А.Сумар
                          14.12.2007

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Вiцебскага абласнога Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта У.П.Андрэйчанка А.С.Якабсон 20.11.2007 31.01.2008
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Гродзенскага абласнога Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта У.Я.Саўчанка Л.Ф.Крупец 28.02.2008 28.02.2008
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Мiнскага гарадскога Магiлёўскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта М.Я.Паўлаў Б.В.Батура 16.11.2007 28.02.2008
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Акцябрскага Старшыня раённага выканаўчага грамадскага аб'яднання камiтэта "Беларускi фонд культуры" Гомельскай вобласцi У.А.Гiлеп А.У.Максiменка 28.02.2008 28.02.2008

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               05.03.2008 N 9

ПАЛАЖЭННЕ АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ ФЕСТЫВАЛI ФАЛЬКЛОРНАГА МАСТАЦТВА "БЕРАГIНЯ"


1. Палажэнне аб Рэспублiканскiм фестывалi фальклорнага мастацтва "Берагiня" (далей - Палажэнне) устанаўлiвае парадак арганiзацыi, падрыхтоўкi i правядзення Рэспублiканскага фестывалю фальклорнага мастацтва "Берагiня" (далей - фестываль).

2. Фестываль праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Гомельскiм абласным выканаўчым камiтэтам, Акцябрскiм раённым выканаўчым камiтэтам Гомельскай вобласцi, грамадскiм аб'яднаннем "Беларускi фонд культуры" (далей - арганiзатары фестывалю).

3. Фестываль праводзiцца ў мэтах падтрымкi народнай творчасцi i народных промыслаў (рамёстваў), захавання рэгiянальнай i мясцовай традыцыйнай культуры, далучэння дзяцей i моладзi да розных вiдаў традыцыйнага мастацтва, арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва.

4. Фестываль мае статус рэспублiканскага i прадугледжвае ўдзел творчых дэлегацый ад усiх абласцей, г.Мiнска з магчымым запрашэннем замежных удзельнiкаў.

5. Перыядычнасць правядзення фестывалю - адзiн раз у два гады. Канкрэтныя тэрмiны яго правядзення вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

6. Месцам правядзення заключных мерапрыемстваў фестывалю з'яўляюцца ўстановы культуры i адукацыi, канцэртныя, сцэнiчныя i спецыяльна абсталяваныя пляцоўкi г.п. Акцябрскi i Акцябрскага раёна Гомельскай вобласцi, якiя адпавядаюць неабходным патрабаванням канцэртнай i выставачнай дзейнасцi i садзейнiчаюць вырашэнню мастацкiх задач фестывалю.

7. Кiраўнiцтва па падрыхтоўцы i правядзенню фестывалю ажыццяўляе арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей - аргкамiтэт).

Склад аргкамiтэта зацвярджаецца загадам Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь.

8. Аргкамiтэт:

8.1. уносiць на разгляд Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта, Акцябрскага раённага выканаўчага камiтэта Гомельскай вобласцi, грамадскага аб'яднання "Беларускi фонд культуры" прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю i вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў;

8.2. разглядае i зацвярджае:

склад рэжысёрска-пастановачнай групы фестывалю;

склад экспертнай камiсii заключных мерапрыемстваў фестывалю, якi фармiруецца з лiку вiдных дзеячоў у галiне культуры i мастацтва;

спiс удзельнiкаў фестывалю;

праграму правядзення фестывалю;

фестывальную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю;

8.3. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;

8.4. вырашае iншыя пытаннi, звязаныя з падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю.

9. Рэжысёрска-пастановачная група фестывалю:

9.1. уносiць на разгляд аргкамiтэта прапановы па стварэннi агульнай канцэпцыi правядзення фестывалю;

9.2. распрацоўвае сцэнарыi фестывальных мерапрыемстваў;

9.3. праводзiць рэжысёрска-пастановачныя i рэпетыцыйныя работы.

10. У фестывальных мерапрыемствах прымаюць удзел дзiцячыя i маладзёжныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi, танцавальныя пары (выканаўцы народных побытавых танцаў) i iндывiдуальныя выканаўцы па розных вiдах традыцыйнага мастацтва ва ўзросце да 28 гадоў.

11. Праграма фестывалю прадугледжвае конкурсныя i канцэртныя выступленнi фальклорных калектываў мастацкай творчасцi i асобных выканаўцаў па розных вiдах традыцыйнага мастацтва, тэатралiзаваныя дзеяннi i гульнёва-забаўляльныя мерапрыемствы, выставы работ выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, правядзенне тэарэтычна-практычных паседжанняў (канферэнцый, дыскусiй) па пытаннях аднаўлення, пераемнасцi, аховы i захавання фальклорных традыцый, дэманстрацыю iншых вiдаў i напрамкаў творчай дзейнасцi, якiя не супярэчаць мэтам i задачам фестывалю.

12. Фестываль праводзiцца ў некалькi этапаў:

першы этап - мясцовыя мерапрыемствы фестывалю, якiя праводзяцца ва ўстановах культуры i адукацыi;

другi этап - раённыя i гарадскiя мерапрыемствы фестывалю;

трэцi этап - абласныя, г.Мiнска мерапрыемствы фестывалю;

чацвёрты этап - заключныя мерапрыемствы фестывалю.

13. Першы i другi этапы фестывалю праводзяцца па рашэннi аддзелаў культуры раённых i гарадскiх выканаўчых камiтэтаў.

Трэцi этап фестывалю праводзiцца па рашэннi ўпраўленняў культуры абласных, Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў.

14. Першы этап фестывалю можа ўключаць у сябе:

фальклорныя i краязнаўчыя экспедыцыi;

даследаванне i вывучэнне гiсторыка-культурнай спадчыны свайго краю (абрадаў, звычаяў, харэаграфiчнага, музычнага народна-песеннага i народна-iнструментальнага мастацтваў, празаiчных жанраў, традыцыйных рамёстваў i iншага);

навучанне дзяцей i моладзi народным танцам, гульням, песням (абрадавым i прымеркаваным да абрадаў), iгры на народных музычных iнструментах, мастацтву ткацтва, традыцыйнай вышыўцы, салома-, лоза-, карункапляценню, пляценню паясоў, выразанню выцiнанкi, разьбе па дрэве, iншым вiдам традыцыйных народных рамёстваў, характэрным для пэўнай мясцовасцi;

аднаўленне этнiчных строяў (касцюмаў);

фальклорныя чытаннi;

фальклорныя танцавальныя i гульнёва-забаўляльныя вечарыны, ранiшнiкi i iншыя мерапрыемствы, якiя адпавядаюць мэтам фестывалю.

15. Другi этап фестывалю можа ўключаць у сябе:

раённыя i гарадскiя агляды фальклорных калектываў мастацкай творчасцi, святы народнай творчасцi;

раённыя i гарадскiя конкурсы выканаўцаў народных танцаў, песень, iнструментальнай музыкi, твораў народнай прозы;

раённыя i гарадскiя конкурсы на лепшы выраб, выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

раённыя i гарадскiя навукова-практычныя канферэнцыi па праблемах аднаўлення, аховы i захавання традыцыйнай культуры, этнавыхавання падрастаючага пакалення.

16. Трэцi этап фестывалю можа ўключаць у сябе:

абласныя, г.Мiнска агляды, святы народнай творчасцi;

абласныя, г.Мiнска конкурсы выканаўцаў народных танцаў, песень, iнструментальнай музыкi, твораў народнай прозы;

абласныя, г.Мiнска конкурсы на лепшы выраб, выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

абласныя, г.Мiнска навукова-практычныя канферэнцыi па праблемах аднаўлення, аховы i захавання традыцыйнай культуры, этнавыхавання падрастаючага пакалення.

17. Чацвёрты этап фестывалю - заключныя мерапрыемствы, у якiх удзельнiчаюць творчыя дэлегацыi ад кожнай вобласцi, г.Мiнска.

18. Для ўдзелу творчай дэлегацыi ў заключных мерапрыемствах фестывалю ўпраўленнямi культуры абласных, Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў дасылаюцца заяўкi згодна з дадзеным Палажэннем у тэрмiн, вызначаны аргкамiтэтам, на адрас аддзела культуры Акцябрскага раённага выканаўчага камiтэта Гомельскай вобласцi.

19. Агульная колькасць творчай дэлегацыi заключных мерапрыемстваў фестывалю ад кожнай вобласцi, г.Мiнска вызначаецца аргкамiтэтам фестывалю.

20. У склад творчай дэлегацыi заключных мерапрыемстваў фестывалю ад кожнай вобласцi, г.Мiнска могуць уваходзiць:

адзiн дзiцячы фальклорны калектыў мастацкай творчасцi;

адзiн маладзёжны фальклорны калектыў мастацкай творчасцi;

не больш за тры танцавальныя пары - выканаўцы народных побытавых танцаў (узроставыя групы: 5 - 6 класы, 7 - 8 класы, 9 - 11 класы, моладзь - асобы ад 18 да 28 гадоў);

не больш трох iндывiдуальных выканаўцаў па розных вiдах традыцыйнага мастацтва (узроставыя групы: 5 - 6 класы, 7 - 8 класы, 9 - 11 класы, моладзь - асобы ад 18 да 28 гадоў);

кiраўнiк дэлегацыi;

суправаджаючыя асобы.

Акцябрскi раён Гомельскай вобласцi мае права прадставiць на заключных мерапрыемстваў фестывалю па два дзiцячых фальклорных калектываў мастацкай творчасцi, маладзёжных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi, iндывiдуальных выканаўцаў па розных вiдах традыцыйнага мастацтва ў кожнай узроставай групе (5 - 6 класы, 7 - 8 класы, 9 - 11 класы, моладзь - асобы ад 18 да 28 гадоў), а таксама па дзве танцавальныя пары ў кожнай узроставай групе (5 - 6 класы, 7 - 8 класы, 9 - 11 класы, моладзь - асобы ад 18 да 28 гадоў).

21. Склад удзельнiкаў творчай дэлегацыi ў заключных мерапрыемствах фестывалю вызначаецца аргкамiтэтам пасля папярэдняга разгляду дасланых заявак на падставе дадзенага Палажэння i пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта.

22. Крытэрыi адбору ўдзельнiкаў заключных мерапрыемстваў фестывалю:

захаванасць у рэпертуары фальклорных калектываў мастацкай творчасцi мясцовых традыцый у розных жанравых праявах;

наяўнасць у дзiцячых i маладзёжных фальклорных калектывах мастацкай творчасцi сярод агульнага складу ўдзельнiкаў не менш за 45% хлопчыкаў i юнакоў;

наяўнасць акампанементу ў ансамблевым выкананнi на беларускiх народных iнструментах;

наяўнасць у фальклорных калектывах мастацкай творчасцi традыцыйных народных касцюмаў сваёй мясцовасцi.

23. Заяўка на ўдзел творчай дэлегацыi ў заключных мерапрыемствах фестывалю павiнна змяшчаць поўную назву калектыву мастацкай творчасцi, яго адрас, тэлефон, факс i колькасны склад дэлегацыi, у тым лiку мужчын i жанчын.

24. Да заяўкi дадаюцца:

поўны спiс удзельнiкаў дэлегацыi, у якiм указваюцца прозвiшча, iмя, iмя па бацьку кiраўнiка творчай дэлегацыi, кiраўнiкоў i ўдзельнiкаў фальклорных калектываў мастацкай творчасцi, танцавальных пар, iндывiдуальных выканаўцаў твораў па розных вiдах традыцыйнага мастацтва, суправаджаючых асоб;

поўны спiс конкурснай i канцэртнай праграмы з указаннем жанру, назвы кожнага твора (калi, дзе i ад каго запiсаны, назва вёскi, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, год нараджэння носьбiта мастацкай традыцыi, ад якога быў пераняты твор), часу гучання кожнага твора, прозвiшча i iмя выканаўцаў;

творчая iнфармацыя аб калектыве мастацкай творчасцi i яго кiраўнiку, танцавальных парах, iндывiдуальных выканаўцах твораў па розных вiдах традыцыйнага мастацтва;

запiсы конкурсных твораў у выкананнi калектыву мастацкай творчасцi на лiчбавых аўдыё- i вiдэаносьбiтах;

тры фотаздымкi памерам 10 x 15 см, якiя павiнны быць зроблены на фоне прыроды цi народнай архiтэктуры ў працэсе выканання твора калектывам мастацкай творчасцi ў нацыянальным касцюме;

анкеты танцавальных пар;

аналiтычная даведка аб правядзеннi фестывалю ў вобласцi, г.Мiнску.

25. Пералiчаныя ў пунктах 23 i 24 гэтага Палажэння дакументы рыхтуюцца на беларускай мове i дасылаюцца ў двух экзэмплярах - адзiн экзэмпляр у друкаваным выглядзе (фармат А4) i адзiн экзэмпляр у электронным выглядзе (тэкст - Microsoft Word, Times New Roman, 15, фотаздымкi - фармат jpg, jpeg, tiff, не менш за 800 x 600, вiдэа - фармат vob, mpeg, mpg, mp4, не менш за 640 x 480).

26. Конкурсныя выступленнi дзiцячых i маладзёжных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi, танцавальных пар i iндывiдуальных выканаўцаў па розных вiдах традыцыйнага мастацтва на заключных мерапрыемствах фестывалю ацэньвае экспертная камiсiя, якая вызначае лепшых выканаўцаў.

27. Патрабаваннi да конкурсных праграм удзельнiкаў заключных мерапрыемстваў фестывалю:

27.1. фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi прадстаўляюць праграмы, якiя скiраваны на змястоўнае раскрыццё мастацкiх традыцый сваёй мясцовасцi i ўключаюць адноўленыя i бытуючыя песнi каляндарнага (вясна, лета), сямейна-родавага (вяселле, хрэсьбiны) цыклаў, пазаабрадавыя песнi, народныя танцы (гуртавыя, парныя, сольныя), карагоды, гульнi, iнструментальную музыку, творы празаiчных жанраў i iншае;

27.2. выкананне твораў з iншых рэгiёнаў, а таксама твораў у аўтарскай апрацоўцы не дазваляецца;

27.3. выступленне ўдзельнiкаў фестывалю ажыццяўляецца пад акампанемент музычных iнструментальных ансамбляў традыцыйнага складу ў жывым гучаннi. Перавага аддаецца калектыву мастацкай творчасцi, у склад акампанiруючага музычнага iнструментальнага ансамбля якога разам з паўналетнiмi музыкамi ўваходзяць дзецi i моладзь;

27.4. касцюмы ўдзельнiкаў фестывалю павiнны ўяўляць сабой шматлiкiя варыянты арыгiналаў або копiй традыцыйных народных касцюмаў сваёй мясцовасцi:

для дзяўчат даўжыня спаднiц не павiнна быць вышэй за 15 сантыметраў ад падлогi, валасы заплятаюцца ў косы, упрыгожваюцца касiчкамi, чаравiкi цi туфлi на скураной падэшве, на невысокiх абцасах;

для хлопчыкаў i юнакоў абавязковым кампанентам касцюма з'яўляецца капялюш цi iншы галаўны ўбор мясцовай традыцыi, чобаты;

27.5. працягласць мастацкiх праграм:

да 10 хвiлiн - удзел у прэзентацыях-аглядах;

1,2 - 1,5 гадзiны - сольныя канцэрты.

28. Крытэрыямi ацэнкi конкурсных праграм удзельнiкаў заключных мерапрыемстваў фестывалю з'яўляюцца:

жанравая разнастайнасць;

захаванасць мясцовага мастацкага стылю;

адпаведнасць фальклорных твораў узросту выканаўцаў;

здольнасць да iмправiзацыi;

узровень выканальнiцкага майстэрства.

29. Працягласць канцэртных праграм удзельнiкаў заключных мерапрыемстваў фестывалю вызначае рэжысёрска-пастановачная група фестывалю.

30. Удзельнiкам заключных мерапрыемстваў фестывалю ўручаюцца спецыяльныя дыпломы, прызы i памятныя падарункi.

31. Па рашэннi аргкамiтэта ў якасцi гасцей могуць запрашацца замежныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi, лаўрэаты папярэднiх фестываляў "Берагiня", ансамблi народнай музыкi, iншыя прафесiйныя i непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi.

32. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner