Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 26.12.2007 N 52 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку правядзення рэспублiканскага конкурсу "Бiблiятэка - асяродак нацыянальнай культуры"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку правядзення рэспублiканскага конкурсу "Бiблiятэка - асяродак нацыянальнай культуры".


Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК


УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Брэсцкага абласнога       Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар                 В.П.Андрэйчанка
11.12.2007                13.12.2007

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Гомельскага Гродненскага абласнога абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта У.Я.Саўчанка А.С.Якабсон 13.12.2007 13.12.2007
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Мiнскага абласнога Магiлёўскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта Л.Ф.Крупец Б.В.Батура 12.12.2007 14.12.2007
УЗГОДНЕНА Старшыня Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта М.Я.Паўлаў 14.12.2007

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               26.12.2007 N 52


IНСТРУКЦЫЯ АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ РЭСПУБЛIКАНСКАГА КОНКУРСУ "БIБЛIЯТЭКА - АСЯРОДАК НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ"


1. Iнструкцыя аб парадку правядзення рэспублiканскага конкурсу "Бiблiятэка - асяродак нацыянальнай культуры" (далей - Iнструкцыя) распрацавана ў адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь" , у мэтах узмацнення ролi публiчных бiблiятэк у фармiраваннi нацыянальнай свядомасцi насельнiцтва, распаўсюджвання iдэi беларускасцi, прапаганды нацыянальнай спадчыны, гiсторыi, лiтаратуры, мовы, народнай культуры.

2. Сапраўдная Iнструкцыя рэгулюе адносiны, якiя ўзнiкаюць у працэсе падрыхтоўкi, арганiзацыi i правядзення рэспублiканскага конкурсу "Бiблiятэка - асяродак нацыянальнай культуры" (далей - конкурс).

3. Заснавальнiкам конкурсу з'яўляецца Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры).

4. Склад журы конкурсу зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.

5. Конкурс з'яўляецца адкрытым, праводзiцца штогод.

6. У конкурсе прымаюць удзел як бiблiятэкi, так i бiблiятэчныя работнiкi. Вылучэнне кандыдатаў для ўдзелу ў конкурсе праводзiцца бiблiятэкамi сумесна з упраўленнямi культуры абласных выканаўчых камiтэтаў i Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта (па адной сельскай i гарадской бiблiятэках) да 1 сакавiка.

7. Для ўдзелу ў конкурсе бiблiятэкi прадстаўляюць:

заяву, складзеную па вольнай форме;

аналiтычную даведку, у якой абавязкова ўказваюцца пазабюджэтны разлiковы рахунак, код, адрас, тэлефон бiблiятэкi, прозвiшча, iмя i iмя па бацьку кiраўнiка бiблiятэкi.

Аналiтычная даведка павiнна характарызаваць дзейнасць бiблiятэкi па:

папулярызацыi беларускай лiтаратуры, мовы, народных традыцый, святаў, абрадаў;

рабоце па ўзбагачэннi фондаў бiблiятэк нацыянальнымi дакументамi;

зборы i сiстэматызацыi этнаграфiчных, фальклорных, тапанiмiчных матэрыялаў рэгiёну, падрыхтоўцы нарысаў аб земляках, помнiках архiтэктуры i прыроды краю;

напiсаннi гiсторыi населенага пункту, бiблiятэкi (школы, арганiзацыi i гэтак далей);

ушанаваннi iмёнаў знакамiтых землякоў i лепшых прадстаўнiкоў нацыянальнай культуры;

рабоце з дзецьмi i моладдзю па патрыятыятычным выхаваннi, распаўсюджваннi экалагiчных ведаў i фармiраваннi экалагiчнай культуры насельнiцтва, па стварэннi аматарскiх аб'яднанняў i iншых напрамках;

матэрыялы, якiя адлюстроўваюць дзейнасць бiблiятэкi за апошнi год, у тым лiку стан фондаў бiблiятэкi (колькасць новых паступленняў дакументаў за апошнi год, колькасць спiсаных дакументаў).

8. Для ўдзелу ў конкурсе бiблiятэчных работнiкаў бiблiятэкi прадстаўляюць:

заяву, складзеную па вольнай форме;

пашыраную характарыстыку аб прафесiйнай дзейнасцi за апошнi год.

9. Дадаткова да матэрыялаў, указаных у пунктах 7 - 8 гэтай Iнструкцыi, могуць быць прадстаўлены на розных вiдах носьбiтаў:

матэрыялы бiблiятэк па прапагандзе нацыянальнай культуры (арыгiналы, копii сцэнарыяў, апiсанне мерапрыемстваў);

насценныя газеты, рукапiсныя часопiсы, фотаматэрыялы i iншыя абагульняючыя матэрыялы адвольнай формы;

фатаграфii iнтэр'еру бiблiятэк;

водгукi чытачоў;

водгукi абласных i рэспублiканскiх бiблiятэк;

публiкацыi аб бiблiятэках, змешчаныя ў сродках масавай iнфармацыi.

10. Конкурс праводзiцца ў наступных намiнацыях:

"За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем";

"За навацыi ў галiне бiблiятэчнай справы";

"За пошукавую i даследчую працу".

Для пераможцаў вызначаны па два прызавыя месцы ў кожнай з намiнацый: два першых (адна сельская i адна гарадская бiблiятэкi), два другiх (адна сельская i адна гарадская бiблiятэкi), два трэцiх (адна сельская i адна гарадская бiблiятэкi).

11. Заявы i конкурсныя матэрыялы дасылаюцца ў журы конкурсу да 15 сакавiка на адрас: 220114, г.Мiнск, праспект Незалежнасцi, 116, Нацыянальная бiблiятэка Беларусi, з паметкай "На конкурс".

12. Па вынiках пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамi i грашовымi прэмiямi.

13. Пераможцам конкурсу па асноўных намiнацыях прысуджаюцца грашовыя прэмii: дзве першых - 3 млн. рублёў, дзве другiх - 2,5 млн. рублёў, дзве трэцiх - 2 млн. рублёў.

За актыўны ўдзел у конкурсе прысуджаюцца заахвочвальныя прэмii па 500 тыс. рублёў.

14. Грашовыя прэмii выдаткоўваюцца Мiнiстэрствам культуры з цэнтралiзаваных сродкаў рэспублiканскага бюджэту, якiя прадугледжаны на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў.

15. Вынiкi конкурсу падводзяцца на пасяджэннi журы да 15 мая.

16. Па вынiках конкурсу выдаецца загад Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь. Вынiкi конкурсу друкуюцца ў сродках масавай iнфармацыi, у тым лiку ў прафесiйным друку, i адлюстроўваюцца на сайтах Мiнiстэрства культуры i Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi.


Право СССР

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner