Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пратакол аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Кiтайскай Народнай Рэспублiкi на 2007 - 2011 гады"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступил в силу 5 ноября 2007 года.


Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры Кiтайскай Народнай Рэспублiкi, названыя далей Бакамi,

засноўваючыся на Пагадненнi аб культурным супрацоўнiцтве памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi ад 25 лiстапада 1992 года,

кiруючыся iмкненнем да ўмацавання ўзаемаразумення i дружбы памiж народамi Рэспублiкi Беларусь i Кiтайскай Народнай Рэспублiкi, супрацоўнiцтва ў галiне культуры,

заключылi гэты Пратакол аб нiжэйпададзеным:


Артыкул 1

На працягу дзеяння гэтага Пратакола Бакi арганiзуюць i правядуць на ўзаемнай аснове адзiн раз пачаргова Днi культуры Рэспублiкi Беларусь у Кiтайскай Народнай Рэспублiцы i Днi культуры Кiтайскай Народнай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь.

Канкрэтныя тэрмiны правядзення Дзён культуры, парадак правядзення i ўмовы будуць узгадняцца Бакамi дадаткова.


Артыкул 2

Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне музейнай справы i выставачнай дзейнасцi, садзейнiчаць прамому супрацоўнiцтву памiж музеямi дзвюх краiн i абмену выстаўкамi сучаснага выяўленчага мастацтва i музейнымi выстаўкамi.

На працягу дзеяння гэтага Пратакола Бакi ажыццявяць абмен дэлегацыямi музейных работнiкаў у складзе да пяцi (5) чалавек тэрмiнам да пяцi (5) дзён з мэтай абмену вопытам.


Артыкул 3

Бакi на ўзаемнай аснове будуць запрашаць спецыялiстаў другой краiны для ўдзелу ў навуковых канферэнцыях i семiнарах у галiне культуры i мастацтва.


Артыкул 4

Бакi будуць садзейнiчаць удзелу музычных калектываў i выканаўцаў Беларусi i Кiтая ў музычных фестывалях i конкурсах, якiя праводзяцца на тэрыторыi дзвюх краiн, устанаўленню i развiццю кантактаў у галiне музычнага мастацтва памiж канцэртнымi арганiзацыямi i творчымi саюзамi.


Артыкул 5

Бакi будуць заахвочваць развiццё прамых сувязей памiж бiблiятэкамi дзвюх краiн, уключаючы абмен лiтаратурай, друкаванымi выданнямi i спецыялiстамi ў галiне бiблiятэчнай справы.


Артыкул 6

Бакi будуць садзейнiчаць супрацоўнiцтву ў галiне народнай творчасцi i заахвочваць развiццё прамых сувязей памiж аматарскiмi калектывамi абедзвюх краiн.


Артыкул 7

Бакi будуць спрыяць развiццю супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва на рэгiянальным узроўнi.


Артыкул 8

Бакi дамовiлiся, што культурны абмен у рамках гэтага Пратакола будзе ажыццяўляцца згодна з адпаведнымi палажэннямi заканадаўства дзяржаў Бакоў i наступнымi ўмовамi.

Пры абмене дэлегацыямi, калектывамi мастацкай творчасцi:

накiроўваючы Бок аплачвае мiжнародны праезд i перавозку рэквiзiту i багажу ў абодва бакi;

прымаючы Бок аплачвае выдаткi па пражыванню ў гасцiнiцы, харчаванне i транспарт на тэрыторыi сваёй краiны, забяспечвае культурную праграму, прадастаўляе паслугi перакладчыкаў;

прымаючы Бок бярэ на сябе выдаткi па перавозцы рэквiзiту на тэрыторыi сваёй краiны.

Пры абмене выстаўкамi:

накiроўваючы Бок аплачвае мiжнародную перавозку, забяспечвае рэкламнымi матэрыяламi i каталогамi;

прымаючы Бок забяспечвае мантаж i дэмантаж выстаўкi i захаванасць экспанатаў, перавозку па тэрыторыi сваёй краiны;

накiроўваючы Бок аплачвае мiжнародны праезд асоб, суправаджаючых выстаўку, членаў дэлегацыi, якiя прымаюць удзел у цырымонii адкрыцця;

прымаючы Бок бярэ на сябе выдаткi па пражыванню, харчаванню i транспарту на тэрыторыi сваёй краiны.

Iншыя ўмовы арганiзацыi i правядзення мерапрыемстваў, у тым лiку страхоўка экспанатаў, могуць быць агавораны Бакамi дадаткова ў кожным канкрэтным выпадку.


Артыкул 9

У выпадку дамоўленасцi памiж двума Бакамi могуць ажыццяўляцца iншыя культурныя мерапрыемствы, якiя адпавядаюць мэтам гэтага Пратакола.


Артыкул 10

Гэты Пратакол уступае ў сiлу з дня падпiсання i дзейнiчае да 31 снежня 2011 года.


Здзейснена ў горадзе Мiнску 5 лiстапада 2007 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i кiтайскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.


За Мiнiстэрства культуры                За Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь                     Кiтайскай Народнай Рэспублiкi
                      Подпiс                                      Подпiс

Законы Украины 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner