Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 01.11.2007 N 44 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i Палажэння аб фондава-закупачнай камiсii музея"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Главная страница

Стр. 4

| Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4

Указваецца асоба(ы) цi арганiзацыя(i), якiя карысталiся прадметам. Указваюцца прозвiшча, iмя, iмя па бацьку цi назва арганiзацыi, месца, мясцовасць, населены пункт, дзе прадмет выкарыстоўваўся. Запiс вядзецца ў вольнай форме.

6. Сувязi прадмета:

6.1. сувязi прадмета з месцам.

Змест: назва мясцовасцi, якая асацыiруецца з гiсторыяй прадмета.

     Прыклады: Вёска Неглюбка/Веткаўскi раён/Гомельская вобласць/
               Беларусь;
               Вязынка/Маладзечанскi раён/Мiнская вобласць;
               Берлiн/Германiя/Еўропа;
               Блiзкi Усход;

6.2. сувязi прадмета з часам (датай).

Змест: дата i (або) перыяд, якi асацыiруецца з гiсторыяй прадмета.

     Прыклады: 1410 (Грунвальдская бiтва);
               1939 - 1945 (Другая сусветная вайна);
               Рэфармацыя;

6.3. сувязi прадмета з асобай.

Змест: асоба, якая асацыiруецца з гiсторыяй прадмета цi яна згадана ў тэксце дакумента, надпiсах на прадметах, i iншае.

     Прыклады: Ефрасiння Полацкая;
               Францыск Скарына;
               Янка Купала;

6.4. сувязi прадмета з групай асоб.

Змест: фiксуецца назва сацыяльнай, этнiчнай, прафесiйнай i iншай групы насельнiцтва.

     Прыклады: паляне;
               унiяты;
               палякi;
               медыцынскiя работнiкi;
               партызаны;
               франтавiкi;
               вучнi;

6.5. сувязi прадмета з тэмай.

Змест: фiксуецца сувязь прадмета з тэмай даследавання музея.

7. Камплектаванне археалагiчных матэрыялаў:

7.1. мясцовасць, дзе праходзiлi раскопкi.

Змест: назва месца, рэгiёна i краiны, дзе праводзiлiся археалагiчныя раскопкi. Можа вызначацца назва мясцовасцi, населенага пункта. Рэгiянальныя назвы могуць быць адмiнiстратыўнымi, геаграфiчнымi, культуралагiчнымi цi гiстарычнымi;

7.2. дата камплектавання цi раскопак.

Змест: дата, калi прадмет быў знойдзены альбо калi помнiк быў раскапаны падчас археалагiчных раскопак.

     Прыклады: раскопкi 1999;
               даследаваннi 2000;
               1973/08/30;
               1962/07/30 - 1962/09/06;

7.3. назва месца / археалагiчнага помнiка.

Змест: унiкальная назва месца, дзе праводзiлiся археалагiчныя раскопкi цi праводзiлася збiральнiцкая дзейнасць.

     Прыклады: гарадзiшча "Замэчак";
               урочышча "Трахiмавы Кусты";

7.4. тып месца /археалагiчнага помнiка.

Змест: катэгорыя месца знаходкi прадмета.

     Прыклады: фартыфiкацыя;
               дзядзiнец;
               пасад;
               гарадзiшча;
               селiшча;
               стаянка;
               шахты;
               могiльнiк;

7.5. апiсанне асяроддзя.

Змест: iнфармацыя аб умовах месца знаходкi прадмета.

     Прыклады: забалочанае;
               апалены пласт;
               поплаў;
               тэраса;
               узвышша;

7.6. экспедыцыя.

Змест: назва экспедыцыi, якая знайшла прадмет.

Прыклад: экспедыцыя IГ НАНБ пад кiраўнiцтвам В.I.Шадыры;


7.7. метад раскопак.

     Прыклады: раскопкi;
               павярховыя зборы;
               шурфоўка;

7.8. палявы нумар паступлення.

Змест: iдэнтыфiкацыйны нумар, дадзены прадмету на месцы.

Прыклад: Асав-2 - 98// 25, р1 7/2.

Чытай: паселiшча "Асавец-2", раскопкi 1998 года, калекцыйны нумар 25, нумар раскопа (шурфа, траншэi) 1, квадрат 7, пласт 2.


8. Рух музейнага прадмета:

8.1. нумар акта перадачы музейных прадметаў на часовае (пастаяннае) захоўванне;

8.2. дата акта;

8.3. мэта перадачы;

8.4. тэрмiн перадачы;

8.5. адзнака аб вяртаннi;

8.6. захаванасць прадмета пры вяртаннi.

У палях дадзенага раздзела аўтаматычна фiксуецца iнфармацыя з актаў перадачы на часовае захоўванне i акта на спiсанне музейнага прадмета.

9. Даведачная iнфармацыя.

Змест: даведачная iнфармацыя, якая можа быць карысная для навуковага даследавання музейнага прадмета. Яна дапамагае знайсцi неабходную дакументацыю на дадзены музейны прадмет або любы iншы прадмет з музейнай калекцыi. Можа быць зроблена некалькi розных спасылак на ўлiкова-захавальнiцкую дакументацыю, напрыклад навуковыя пашпарты аналагiчных музейных прадметаў. Вельмi карысныя для навуковай апрацоўкi музейных прадметаў бiблiяграфiчныя даведкi, якiя складаюцца ў адпаведнасцi з iснуючымi правiламi, а таксама архiўныя дадзеныя. Рэкамендуюцца наступныя катэгорыi iнфармацыi:

9.1. бiблiяграфiя;

9.2. архiўныя крынiцы;

9.3. iншыя крынiцы.

10. Iнфармацыя аб запiсе:

10.1. прозвiшча, iмя, iмя па бацьку складальнiка запiсу.

Змест: iмя асобы, якая склала запiс аб музейным прадмеце. Гэтая iнфармацыя неабходна для забеспячэння аховы навуковых дадзеных, улiку i справаздачнасцi музея. Перашкаджае неправамоцнаму змяненню дакументаў.

Прыклад: Хвашчынскi Леанiд Аляксандравiч;


10.2. пасада складальнiка запiсу.

Прыклад: старшы навуковы супрацоўнiк;


10.3. дата запiсу.

Змест: без гэтай iнфармацыi немагчыма сцвярджаць, калi iнфармацыя аб прадмеце была складзена, а таксама ажыццяўляць iнвентарны кантроль i садзейнiчаць навуковаму даследаванню.

Прыклад: 1992/04/23.


11. Рэстаўрацыя i кансервацыя.

Змест: iнфармацыя складаецца з наступнага:

11.1. дата пачатку рэстаўрацыi (кансервацыi);

11.2. дата заканчэння рэстаўрацыi (кансервацыi);

11.3. прозвiшча, iмя, iмя па бацьку адказнага рэстаўратара;

11.4. месца правядзення рэстаўрацыi (кансервацыi);

11.5. апiсанне рэстаўрацыйных (кансервацыйных) работ.

     Прыклады па змесце: 11.1: 1988/02/15;
                        11.2: 1990/05/19;
                        11.3: Iваноў Iван Iванавiч;
                        11.4: ВА "Белспецрэстаўрацыя".
                        Рэстаўрацыйныя майстэрнi музея;
                        11.5: замацаванне каляровага пласта.
                        Аднаўленне страт каляровага пласта.
                        Дублiраванне палатна.

12. Дадатковыя палi.

Палi, якiя ствараюцца згодна з патрэбнасцямi музея.


Дадатак 42
да Iнструкцыi аб
парадку камплектавання
музейных фондаў,
унутрымузейнага ўлiку,
навуковай апрацоўкi i
захоўвання музейных
прадметаў i музейных
калекцый, уключаных
у Музейны фонд
Рэспублiкi Беларусь,
навукова-дапаможных i
сыравiнных матэрыялаў


НАВУКОВЫ ПАШПАРТ МУЗЕЙНАГА ПРАДМЕТА

РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ
НАЗВА ЗАСНАВАЛЬНIКА
НАЗВА МУЗЕЯ
АДРАС МУЗЕЯ

----------------
¦              ¦
¦              ¦
¦     Фота     ¦
¦              ¦
¦              ¦
----------------

-------------------------------+------------------------------------
¦1. НАЗВА ФОНДУ                ¦3. IДЭНТЫФIКАЦЫЙНЫЯ                ¦
¦                              ¦НУМАРЫ                             ¦
+------------------------------+-----------------------------------+
¦2. НАЗВА МУЗЕЙНАЙ КАЛЕКЦЫI    ¦4. КОЛЬКАСЦЬ ЧАСТАК                ¦
¦                              +-----------------------------------+
¦                              ¦5. ТАПАГРАФIЯ                      ¦
+------------------------------+-----------------------------------+
¦6. КРЫНIЦА                                                        ¦
¦ПАСТУПЛЕННЯ                                                       ¦
+-----------------+----------------------------+-------------------+
¦7. ДАТА          ¦8. СПОСАБ ПАСТУПЛЕННЯ       ¦9. ЦАНА ЗАКУПКI    ¦
¦ПАСТУПЛЕННЯ      ¦                            ¦                   ¦
+-----------------+----------------------------+-------------------+
¦10. ДАКУМЕНТЫ                                                     ¦
¦АКТ ПРЫЁМУ на пастаяннае захоўванне N _____ ад _________ ПРАТАКОЛ ¦
¦ФЗК N ______ ад _______                                           ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦11. ПРАДМЕТНАЕ IМЯ                                                ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦12. АГУЛЬНАЕ ПРАДМЕТНАЕ IМЯ                                       ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦13. ЛАКАЛЬНАЕ (МЯСЦОВАЕ) ПРАДМЕТНАЕ IМЯ                           ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦14. АЎТАРСКАЯ НАЗВА (ЗАГАЛОВАК)                                   ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦15. ПЕРАКЛАД НАЗВЫ З ЗАМЕЖНАЙ МОВЫ                                ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦16. МАТЭРЫЯЛ                                                      ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦17. ТЭХНIКА                                                       ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦18. ПАМЕРЫ, ВАГА                                                  ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦19. НАВУКОВАЕ АПIСАННЕ (АПIСАННЕ ЗНЕШНЯГА ВЫГЛЯДУ ПРАДМЕТА I      ¦
¦ГIСТОРЫЯ ПРАДМЕТА (ЛЕГЕНДА)                                       ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦20. ЗНАКI I НАДПIСЫ, КЛЕЙМЫ, ПЯЧАТКI                              ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦21. ВЫТВОРЧАСЦЬ (СТВАРЭННЕ) ПРАДМЕТА                              ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦22. БЫТАВАННЕ ПРАДМЕТА                                            ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦23. СУВЯЗI ПРАДМЕТА                                               ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦24. КАМПЛЕКТАВАННЕ                                                ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦25. КАНСЕРВАЦЫЯ I РЭСТАЎРАЦЫЯ                                     ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦26. СТАН ЗАХАВАНАСЦI                                              ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦27. ПЕРАДАЧА ПРАДМЕТА НА ЧАСОВАЕ ЗАХОЎВАННЕ                       ¦
¦Нумар, дата акта перадачы музейных прадметаў на часовае захоўванне¦
¦__________________________________________________________________¦
¦Атрымальнiк ______________________________________________________¦
+------------------------------------------------------------------+
¦28. СПIСАННЕ                                                      ¦
¦Нумар, дата акта спiсання                                         ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦29. ЭКСПАНАВАННЕ                                                  ¦
¦_______ год ___________________ назва выстаўкi ________________   ¦
¦арганiзацыя ____________________                                  ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦29. ПУБЛIКАЦЫЯ (БIБЛIЯГРАФIЯ)                                     ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦30. АРХIЎНЫЯ КРЫНIЦЫ                                              ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦31. IНШЫЯ КРЫНIЦЫ                                                 ¦
+-----------------------------------+------------------------------+
¦32. СТАРЫЯ АБАЗНАЧЭННI             ¦33. ДАТА ЗВЕРКI НАЯЎНАСЦI     ¦
+-----------------------------------+------------------------------+
¦34. СКЛАДАЛЬНIК ЗАПIСУ                                            ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦35. ДАТА ЗАПIСУ                                                   ¦
+------------------------------------------------------------------+
¦36. АДКАЗНЫ ЗАХАВАЛЬНIК                                           ¦
¦ПОДПIС ___________________________________________________________¦
+------------------------------------------------------------------+
¦37. ЗАЦВЕРДЗIЎ:                                                   ¦
¦ГАЛОЎНЫ ЗАХАВАЛЬНIК ________________________________________      ¦
¦ПОДПIС, ДАТА                                                      ¦
--------------------------------------------------------------------

Дадатак 43
да Iнструкцыi аб
парадку камплектавання
музейных фондаў,
унутрымузейнага ўлiку,
навуковай апрацоўкi i
захоўвання музейных
прадметаў i музейных
калекцый, уключаных
у Музейны фонд
Рэспублiкi Беларусь,
навукова-дапаможных i
сыравiнных матэрыялаў


     __________________________________________________________
                           (назва музея)

ЖУРНАЛ рэгiстрацыi наведвальнiкаў музея

----+----T--------+------+-----T-----------+--------+--------+------
¦N  ¦Дата¦Прозвiш-¦Месца ¦Тэма ¦Назва      ¦Подпiс  ¦Подпiс  ¦Ад-  ¦
¦п/п¦    ¦ча, iмя,¦працы,¦i    ¦матэрыялаў,¦асобы,  ¦асобы,  ¦знака¦
¦   ¦    ¦iмя па  ¦пасада¦мэта ¦колькасць, ¦якая    ¦якая    ¦аб   ¦
¦   ¦    ¦бацьку  ¦      ¦працы¦нумар па   ¦выдала  ¦прыняла ¦вяр- ¦
¦   ¦    ¦        ¦      ¦     ¦кнiзе      ¦музейныя¦музейныя¦таннi¦
¦   ¦    ¦        ¦      ¦     ¦паступлен- ¦прадметы¦прадметы¦     ¦
¦   ¦    ¦        ¦      ¦     ¦няў        ¦        ¦        ¦     ¦
¦   ¦    ¦        ¦      ¦     ¦музейных   ¦        ¦        ¦     ¦
¦   ¦    ¦        ¦      ¦     ¦прадметаў  ¦        ¦        ¦     ¦
¦   ¦    ¦        ¦      ¦     ¦асноўнага  ¦        ¦        ¦     ¦
¦   ¦    ¦        ¦      ¦     ¦фонду,     ¦        ¦        ¦     ¦
¦   ¦    ¦        ¦      ¦     ¦iнвентарны ¦        ¦        ¦     ¦
¦   ¦    ¦        ¦      ¦     ¦нумар      ¦        ¦        ¦     ¦
+---+----+--------+------+-----+-----------+--------+--------+-----+
¦ 1 ¦ 2  ¦   3    ¦  4   ¦  5  ¦     6     ¦   7    ¦   8    ¦  9  ¦
+---+----+--------+------+-----+-----------+--------+--------+-----+
¦   ¦    ¦        ¦      ¦     ¦           ¦        ¦        ¦     ¦
----+----+--------+------+-----+-----------+--------+--------+------

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               01.11.2007 N 44

ПАЛАЖЭННЕ АБ ФОНДАВА-ЗАКУПАЧНАЙ КАМIСII МУЗЕЯ


1. Фондава-закупачная камiсiя музея (далей - камiсiя) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам музея i ўтвараецца з мэтай арганiзацыi i правядзення работ па адборы, набыццi i залiчэннi прадметаў музейнага значэння ў музейны фонд, а таксама для вырашэння метадычных, арганiзацыйных i навукова-практычных пытанняў улiкова-захавальнiцкай дзейнасцi.

2. У кампетэнцыю камiсii ўваходзiць:

2.1. разгляд пытанняў аб уключэннi ў склад музейнага фонду прадметаў музейнага значэння;

2.2. разгляд i ацэнка якасцi суправаджальнай дакументацыi на прадметы музейнага значэння, якiя ўключаюцца ў склад музейнага фонду;

2.3. прыняцце рашэнняў аб аднясеннi музейных прадметаў да адпаведнага фонду цi музейнай калекцыi;

2.4. вызначэнне прапануемага кошту прадметаў музейнага значэння, якiя прадстаўляюцца на разгляд камiсii для закупкi. Пры неабходнасцi камiсiя атрымлiвае адпаведныя экспертныя заключэннi спецыялiстаў, а таксама карыстаецца мiжнароднай практыкай прыкладнай iх ацэнкi праз аўкцыёны, каталогi i iншыя крынiцы;

2.5. вызначэнне прыкладнага страхавога кошту музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, пры перадачы iх на часовае i пастаяннае захоўванне i ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;

2.6. аналiз якаснага стану наяўных музейных калекцый, у тым лiку:

вызначэнне адпаведнасцi статусу музейных прадметаў (музейных калекцый);

вызначэнне музейных прадметаў, якiя не адпавядаюць профiлю музея;

перавод навукова-дапаможных матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны;

унясенне змяненняў у навуковую атрыбуцыю музейных прадметаў;

перамяшчэнне музейных прадметаў i навукова-дапаможных матэрыялаў з адной калекцыi ў другую;

класiфiкацыя набытых музейных прадметаў i размяшчэнне iх па музейных калекцыях;

разгляд пытанняў аб змяненнi стану музейных прадметаў з нагоды iх недасканалага захоўвання. Камiсiя можа ўносiць прапановы па прыцягненнi вiнаватых да адказнасцi;

разгляд i зацвярджэнне вынiкаў навуковай iнвентарызацыi музейнага фонду;

разгляд i зацвярджэнне вынiкаў зверкi наяўнасцi музейных прадметаў (музейных калекцый) з улiковай дакументацыяй;

2.7. разгляд i вырашэнне пытанняў улiку музейных прадметаў i навукова-дапаможных матэрыялаў:

увядзенне ў навуковы ўжытак новых iнвентарных кнiг;

змяненне iдэнтыфiкацыйных нумароў музейных прадметаў;

удакладненне запiсаў аб колькасцi прадметаў у iнвентарных кнiгах;

выпраўленнi ва ўлiковай дакументацыi музея;

2.8. разгляд прапаноў i абгрунтаванняў аб выключэннi з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь музейных прадметаў з асноўнага фонду, iх пераводзе ў фонд навукова-дапаможных матэрыялаў i хадайнiцтве перад Мiнiстэрствам культуры па пытаннях выключэння гэтых музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь у выпадку наяўнасцi прычын, вызначаных заканадаўствам;

2.9. разгляд пытанняў аб пераводзе часткi навукова-дапаможных матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны;

2.10. разгляд i ўзгадненне лакальных нарматыўных актаў: унутрымузейных iнструкцый, палажэнняў аб захавальнiцкiх аддзелах, сектарах.

3. Камiсiя нясе адказнасць за прыняцце рашэння аб набыццi i выключэннi музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.

4. Камiсiя ствараецца загадам кiраўнiка музея або юрыдычнай асобы, у склад якой уваходзiць музей як структурнае падраздзяленне. У яе склад уваходзяць высокаквалiфiкаваныя навуковыя супрацоўнiкi i рэстаўратары.

5. Камiсiю ўзначальвае намеснiк кiраўнiка музея па навуковай рабоце, а ў выпадку яго адсутнасцi - галоўны захавальнiк.

6. Колькасны склад камiсii вызначаецца кiраўнiком музея. Да работы камiсii могуць прыцягвацца квалiфiкаваныя эксперты розных спецыялiзацый з iншых музейных i навуковых устаноў.

7. Сакратаром камiсii прызначаецца загадчык аддзела ўлiку фондаў, а ў выпадку яго адсутнасцi - адзiн з членаў камiсii.

8. Адказнасць за вядзенне i належнае ўтрыманне ўсiх дакументаў камiсii ўскладаецца на яе сакратара.

9. Пасяджэннi камiсii адбываюцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў 2 месяцы.

10. Камiсiя прымае рашэннi пры наяўнасцi не менш за 2/3 яе складу большасцю галасоў прысутных на пасяджэннi членаў камiсii. Рашэннi камiсii афармляюцца пратаколам. Пры спрэчных пытаннях да пратакола дадаюцца меркаваннi асобных членаў камiсii.

11. У пратаколе ўказваюцца прозвiшчы ўсiх прысутных членаў камiсii i запрошаных экспертаў.

12. Рашэннi камiсii фiксуюцца ў пратаколе па вынiках абмеркавання з адзнакай аднясення музейных прадметаў да адпаведнага фонду. У канцы пратакола робiцца падрабязны вынiковы запiс аб агульнай колькасцi прадметаў, якiя прымаюцца ў музейны фонд.

13. Пратакол падпiсваецца старшынёй, сакратаром, усiмi прысутнымi членамi камiсii, зацвярджаецца кiраўнiком музея i замацоўваецца пячаткай.

14. Пратаколы камiсii нумаруюцца i рэгiструюцца ў журнале ў адпаведнасцi з Iнструкцыяй аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2007 г. N 44.

Пратаколы камiсii захоўваюцца разам з улiковымi дакументамi музейных прадметаў.


| Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner