Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 11.10.2007 N 273 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-кiно (Мiнкультуры) "Справаздача аб рабоце арганiзацыi, якая займаецца дэманстрацыяй кiна-, вiдэафiльмаў" i ўказанняў па яе запаўненнi"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-кiно (Мiнкультуры) "Справаздача аб рабоце арганiзацыi, якая займаецца дэманстрацыяй кiна-, вiдэафiльмаў" <*> гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год;
1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-кiно (Мiнкультуры) "Справаздача аб рабоце арганiзацыi, якая займаецца дэманстрацыяй кiна-, вiдэафiльмаў" <*> i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год.
--------------------------------
<*> Не прыводзiцца.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя займаюцца дэманстрацыяй кiна-, вiдэафiльмаў.
3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 11 жнiўня 2005 г. N 104 "Аб дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi аб рабоце арганiзацый, якiя займаюцца дэманстрацыяй кiна-, вiдэафiльмаў".
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
Право Украины 2009 (Указы) карта новых документов |