Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 28.09.2007 N 261 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 3-сн "Справаздача аб астатках, паступленнi i расходзе сыравiны i матэрыялаў" i ўказанняў па яе запаўненнi"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 3-сн "Справаздача аб астатках, паступленнi i расходзе сыравiны i матэрыялаў" <*> гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 3-сн "Справаздача аб астатках, паступленнi i расходзе сыравiны i матэрыялаў" <*> i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год.
--------------------------------
<*> Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя расходуюць матэрыяльныя рэсурсы на ўсе патрэбы (акрамя тых, якiя прадстаўляюць дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-МП "Отчет о финансово-хозяйственной деятельности субъекта малого предпринимательства", зацверджаную пастановай Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 27 верасня 2007 г. N 224).
4. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 14 кастрычнiка 2003 г. N 137 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 3-сн "Справаздача аб астатках, паступленнi i расходзе сыравiны i матэрыялаў" i указанняў па яе запаўненню";
пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 31 кастрычнiка 2005 г. N 175 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 14 кастрычнiка 2003 г. N 137".
5. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе падпiсання.
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
Право Беларуси 2007 карта новых документов |