Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Конституционного Суда Республики Беларусь от 28.08.2007 N П-218/2007 "Аб вырабе бланкаў для цэнтралiзаванага тэсцiравання на беларускай мове"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь паступiў зварот па пытанню адсутнасцi бланкаў для цэнтралiзаванага тэсцiравання на беларускай мове.

Прааналiзаваўшы нормы Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, законаў Рэспублiкi Беларусь "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь", "Аб адукацыi", Палажэння аб парадку арганiзацыi i правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 чэрвеня 2006 г. N 714, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.

Парадак арганiзацыi, падрыхтоўкi i правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання, парадак узаемадзеяння i функцыi юрыдычных асоб, правы i абавязкi асоб, якiя ўдзельнiчаюць у цэнтралiзаваным тэсцiраваннi, вызначаны Палажэннем аб парадку арганiзацыi i правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 чэрвеня 2006 г. N 714 (далей - Палажэнне).

У адпаведнасцi з пунктам 12 Палажэння для ўдзелу ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi абiтурыент падае заяву па форме згодна з дадаткам 6. Замежныя грамадзяне i грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя пастаянна пражываюць за мяжой, маюць права накiроўваць заяву па пошце, запоўнiўшы яе па форме згодна з дадаткам 7. Бланкi ўказаных заяў вырабляюцца толькi на рускай мове.

Бланкi для запiсу адказаў абiтурыента на тэставыя заданнi (узор распрацаваны Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь сумесна з Рэспублiканскiм iнстытутам кантролю ведаў) вырабляюцца таксама на рускай мове. Пры гэтым абiтурыенты, якiя праходзяць цэнтралiзаванае тэсцiраванне на беларускай мове, запаўняюць бланк адказаў: месца рэгiстрацыi (частка А) - на рускай мове; месца адказаў (частка Б) - на беларускай мове (запаўненне гэтай часткi бланка адказаў мае на ўвазе не толькi ўказанне аднаго з варыянтаў адказа, але i выкладанне кapoткix адказаў на заданнi без варыянтаў адказу).

Адзначаючы, што сфармiраваная на падставе Палажэння практыка вырабу бланкаў заяў на ўдзел у цэнтралiзаваным тэсцiраваннi i бланкаў для запiсу адказаў абiтурыента на тэставыя заданнi толькi на рускай мове не ўплывае на вынiкi тэсцiравання абiтурыентаў, якiя карыстаюцца беларускай мовай, лiчым неабходным звярнуць увагу на наступнае.

Дзяржаўнымi мовамi ў Рэспублiцы Беларусь з'яўляюцца беларуская i руская мовы (артыкул 17 Канстытуцыi). У артыкуле 2 Закона "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь" (далей - Закон) указана, што Рэспублiка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развiццё i функцыянаванне беларускай i рускай моў ва ўcix сферах грамадскага жыцця. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права звяртацца ў дзяржаўныя органы, органы мясцовага кiравання i самакiравання, на прадпрыемствы, ва ўстановы, арганiзацыi i грамадскiя аб'яднаннi на беларускай, рускай або iншай прымальнай для бакоў мове (артыкул 3 Закона).

У адпаведнасцi з артыкулам 5 Закона дзяржаўныя органы, органы мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемствы, установы, арганiзацыi i грамадскiя аб'яднаннi павiнны прымаць i разглядаць дакументы, якiя падаюцца грамадзянамi на беларускай, рускай мовах.

Згодна з часткай першай артыкула 5 Закона "Аб адукацыi" асноўнымi мовамi навучання i выхавання ва ўстановах адукацыi Рэспублiкi Беларусь з'яуляюцца беларуская i руская. Дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару мовы навучання i выхавання i стварае адпаведныя ўмовы для рэалiзацыi гэтага права. Пры гэтым навучанню на беларускай мове, выданню лiтаратуры, падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў на беларускай мове аказваецца дзяржаўная падтрымка.

Прававую пазiцыю аб неабходнасцi дзяржаўнай падтрымкi выкарыстання беларускай мовы ва ўcix сферах грамадскiх адносiн Канстытуцыйны Суд выклаў у рашэннi ад 4 снежня 2003 г. "Аб выкарыстаннi беларускай i рускай моў у сферы абслугоўвання, абарачэння банкаўскiх пластыкавых картак i ў сiстэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання", прапанаваўшы разгледзець пытанне аб унясеннi ў Закон "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь" i iншыя акты заканадаўства змяненняў i дапаўненняў, здольных забяспечыць фактычную роўнасць дзяржаўных моў.

На падставе выкладзенага лiчым, што змест Палажэння i сфармiраваная на яго аснове практыка вырабу бланкаў дакументаў, якiя выкарыстоўваюцца ў працэсе цэнтралiзаванага тэсцiравання, не ў поўнай меры адпавядаюць нормам указаных вышэй заканадаўчых актаў.

У сувязi з выкладзеным Канстытуцыйны Суд прапануе Савету Miнiстраў Рэспублiкi Беларусь разгледзець пытанне аб унясеннi ў Палажэнне аб парадку арганiзацыi i правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання, зацверджанае пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 чэрвеня 2006 г. N 714, змяненняў i дапаўненняў, якiя забяспечаць магчымасць карыстання грамадзянамi ў роўнай меры на ўcix этапах правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання дзяржаўнымi мовамi - як рускай, так i беларускай.

Уносiцца ў парадку часткi восьмай артыкула 22 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў.

Прынята на пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда 28 жнiўня 2007 г.


Старшыня P.A.ВАСIЛЕВIЧ


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner