Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 28.08.2007 N 135 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" i ўказанняў па яе запаўненнi"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" <*> перыядычнасцю прадстаўлення адзiн раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы па стане на 20 верасня 2007 г.;
1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" <*> i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы па стане на 20 верасня 2007 г.
--------------------------------
<*> Не прыводзiцца.
2. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, i iх фiлiялы, другiя ўстановы, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi.
3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 13 чэрвеня 2005 г. N 50 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi", указанняў па яе запаўненню i таблiцы 2-прафтэх "Зводная справаздача аб дзейнасцi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi".
Першы намеснiк Мiнiстра Г.I.ГАСЮК
Право Беларуси 2007 карта новых документов |