Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 28.06.2007 N 104 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ВНУ (размеркаванне) "Справаздача аб накiраваннi на работу i працаўладкаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў" i ўказанняў па яе запаўненнi"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ВНУ (размеркаванне) "Справаздача аб накiраваннi на работу i працаўладкаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў" <*> перыядычнасцю прадстаўлення адзiн раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за перыяд з 1 лiстапада 2006 г. па 31 кастрычнiка 2007 г.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ВНУ (размеркаванне) "Справаздача аб накiраваннi на работу i працаўладкаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў" <*> i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за перыяд з 1 лiстапада 2006 г. па 31 кастрычнiка 2007 г.
--------------------------------
<*> Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на дзяржаўныя ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, i iх фiлiялы.
4. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 26 мая 2003 г. N 59 "Аб зацвярджэннi форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ССНУ (размеркаванне) "Звесткi аб накiраваннi на работу выпускнiкоў, закончыўшых сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы па дзённай форме навучання", 1-ВНУ (размеркаванне) "Звесткi аб накiраваннi на работу выпускнiкоў, закончыўшых вышэйшыя навучальныя ўстановы па дзённай форме навучання" i ўказанняў па iх запаўненню".
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
Право Беларуси 2009 карта новых документов |