Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 10.04.2007 N 13 "Аб рэспублiканскiм фестывалi сямейнай творчасцi "Жывiце ў радасцi"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку арганiзацыi i правядзення фестываляў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, фiнансуемых з рэспублiканскага i (цi) мясцовых бюджэтаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 красавiка 2006 г. N 521, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесцi з 25 па 28 мая 2007 г. у г.Слонiме III рэспублiканскi фестываль сямейнай творчасцi "Жывiце ў радасцi".

2. Зацвердзiць:

прыкладзенае Палажэнне аб рэспублiканскiм фестывалi сямейнай творчасцi "Жывiце ў радасцi";

склад арганiзацыйнага камiтэта III рэспублiканскага фестывалю сямейнай творчасцi "Жывiце ў радасцi" згодна з дадаткам да дадзенай пастановы.


Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК


УЗГОДНЕНА

Старшыня Гродзенскага

абласнога выканаўчага

камiтэта

У.Я.Саўчанка

10.04.2007


Дадатак
да пастановы
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
10.04.2007 N 13


СКЛАД АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА III РЭСПУБЛIКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ СЯМЕЙНАЙ ТВОРЧАСЦI "ЖЫВIЦЕ Ў РАДАСЦI"


Гедройц               - намеснiк Мiнiстра культуры Рэспублiкi
Валерый Карлавiч        Беларусь, старшыня

Цярэнiн - намеснiк старшынi Слонiмскага Анатоль Мiкалаевiч райвыканкома, сустаршыня
Чэрнiк - начальнiк упраўлення ўстаноў культуры i Васiль Мечыслававiч народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, намеснiк старшынi
Лойка - начальнiк упраўлення культуры Аляксандр Часлававiч Гродзенскага аблвыканкома, намеснiк старшынi
Раманюк - загадчык аддзела культуры Слонiмскага Святлана Антонаўна райвыканкома, дырэктар фестывалю
Адамчык - дырэктар Слонiмскага раённага Дома Мiкалай Аляксандравiч культуры
Галабурда - галоўны спецыялiст упраўлення ўстаноў Iван Iванавiч культуры i народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
Грыгаран - выконваючы абавязкi дырэктара дзяржаўнай Таццяна Уладзiмiраўна установы культуры "Гродзенскi абласны метадычны цэнтр народнай творчасцi"
Лебедзь - вядучы спецыялiст упраўлення культуры Людмiла Iосiфаўна Гродзенскага аблвыканкома
Скрыпко - старшы навуковы супрацоўнiк лабараторыi Iгар Пятровiч аматарскай творчасцi ўстановы адукацыi "Беларускi дзяржаўны iнстытут праблем культуры"

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               10.04.2007 N 13

ПАЛАЖЭННЕ АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ ФЕСТЫВАЛI СЯМЕЙНАЙ ТВОРЧАСЦI "ЖЫВIЦЕ Ў РАДАСЦI"


1. Дадзенае Палажэнне ўстанаўлiвае агульны парадак арганiзацыi, падрыхтоўкi i правядзення рэспублiканскага фестывалю сямейнай творчасцi "Жывiце ў радасцi" (далей - фестываль).

2. Фестываль праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, упраўленнем культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта, Слонiмскiм раённым выканаўчым камiтэтам (далей - арганiзатары фестывалю).

3. Фестываль праводзiцца ў мэтах павышэння сацыяльнага статусу, ролi i значнасцi сям'i ў грамадстве, далейшага развiцця i папулярызацыi традыцый аматарскай мастацкай творчасцi, арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва i ставiць сваiмi асноўнымi задачамi вызначэнне агульначалавечых каштоўнасцей сям'i, прапаганду здаровага ладу жыцця, павышэнне мастацкага ўзроўню i выканальнiцкага майстэрства сямейных калектываў мастацкай творчасцi, узбагачэнне iх рэпертуару, распаўсюджванне новых формаў сямейнага побыту, пераемнасцi нацыянальных сямейных традыцый i абрадаў.

4. Фестываль мае статус рэспублiканскага i прадугледжвае ўдзел творчых дэлегацый усiх (цi большасцi) абласцей i г.Мiнска з магчымым запрашэннем замежных удзельнiкаў.

5. Перыядычнасць правядзення фестывалю - адзiн раз у два гады. Канкрэтныя тэрмiны яго правядзення вызначаюцца арганiзатарамi фестывалю.

6. Месцам правядзення фестывалю з'яўляюцца ўстановы культуры, канцэртныя, сцэнiчныя i спецыяльна абсталяваныя пляцоўкi г.Слонiма i Слонiмскага раёна, якiя адпавядаюць неабходным патрабаванням канцэртнай i выставачнай дзейнасцi i садзейнiчаюць вырашэнню мастацкiх задач фестывалю.

7. Кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю ажыццяўляе арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей - аргкамiтэт), якi фармiруецца з прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў (са згоды iх кiраўнiкоў) i зацiкаўленых арганiзацый, якiя прымаюць удзел у правядзеннi фестывалю.

8. Аргкамiтэт:

8.1. уносiць на разгляд Мiнiстэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, умовах правядзення фестывалю i вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў;

8.2. разглядае i зацвярджае:

склад рэжысёрска-пастановачнай групы;

склад журы фестывалю, якое фармiруецца з лiку вiдных дзеячаў культуры i мастацтва;

спiс удзельнiкаў фестывалю;

праграму правядзення фестывалю;

фестывальную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю;

8.3. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;

8.4. вырашае iншыя пытаннi, звязаныя з падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю.

9. Рэжысёрска-пастановачная група:

9.1. уносiць на разгляд аргкамiтэта прапановы па стварэннi агульнай канцэпцыi правядзення фестывалю;

9.2. распрацоўвае сцэнарыi фестывальных мерапрыемстваў;

9.3. праводзiць рэжысёрска-пастановачныя i рэпетыцыйныя работы.

10. Праграма фестывалю прадугледжвае канцэртныя выступленнi сямейных аматарскiх калектываў мастацкай творчасцi, тэатралiзаваныя дзеяннi i арганiзаваныя масавыя гульнi, конкурсныя выступленнi сямейных калектываў мастацкай творчасцi, выставы работ выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, правядзенне тэарэтычна-практычных пасяджэнняў па пытаннях развiцця аматарскага мастацтва i сямейнай творчасцi, дэманстрацыю iншых вiдаў i напрамкаў творчай дзейнасцi, якiя не супярэчаць мэтам i задачам фестывалю.

11. Да ўдзелу ў фестывалi запрашаюцца сямейныя аматарскiя калектывы мастацкай творчасцi незалежна ад узросту ўдзельнiкаў.

12. Упраўленнi культуры абласных, Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў вызначаюць для ўдзелу ў фестывалi сямейныя аматарскiя калектывы мастацкай творчасцi i фармiруюць творчую дэлегацыю вобласцi, г.Мiнска.

13. Крытэрыямi для адбору сямейных аматарскiх калектываў мастацкай творчасцi ў якасцi ўдзельнiкаў фестывалю з'яўляюцца:

самабытнасць;

сцэнiчная культура;

наяўнасць аўтарскiх твораў, традыцыйных касцюмаў, арыгiнальных музычных iнструментаў.

14. Колькасны склад творчай дэлегацыi не павiнен перавышаць 20 чалавек (у тым лiку з вадзiцелямi транспартных сродкаў).

15. Заяўкi на ўдзел у фестывалi дасылаюцца ўпраўленнямi культуры абласных, Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў у тэрмiн, вызначаны аргкамiтэтам, на адрас установы адукацыi "Беларускi дзяржаўны iнстытут праблем культуры".

16. Заяўка змяшчае поўную назву сямейнага аматарскага калектыву мастацкай творчасцi (з указаннем адраса, тэлефона, факса) i колькасны склад дэлегацыi (з вадзiцелямi транспартных сродкаў), у тым лiку мужчын, жанчын.

17. Да заяўкi дадаюцца:

поўны спiс удзельнiкаў дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, iмя, iмя па бацьку кiраўнiка творчай дэлегацыi, кiраўнiка калектыву мастацкай творчасцi, удзельнiкаў калектыву мастацкай творчасцi, суправаджаючых асоб);

поўны спiс конкурснай i канцэртнай праграмы (з указаннем часу гучання кожнага твора);

творчая iнфармацыя аб калектыве мастацкай творчасцi i яго кiраўнiку;

каляровае фота калектыву мастацкай творчасцi не менш за 10 x 15 см;

аўдыё- i вiдэазапiсы канцэртных выступленняў калектыву мастацкай творчасцi на лiчбавых носьбiтах (пры iх наяўнасцi).

18. Склад удзельнiкаў фестывалю вызначаецца аргкамiтэтам пасля папярэдняга разгляду дасланых заявак на падставе дадзенага Палажэння.

19. Згода на ўдзел у фестывалi пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта да ўдзелу ў фестывальных мерапрыемствах.

20. Удзельнiкi фестывалю прымаюць удзел ва ўсiх фестывальных мерапрыемствах.

21. Працягласць канцэртных выступленняў вызначае рэжысёрска-пастановачная група фестывалю.

22. У рамках фестывалю праводзiцца конкурс сямейных калектываў мастацкай творчасцi па наступных намiнацыях:

харавое мастацтва;

iнструментальнае мастацтва;

харэаграфiчнае мастацтва;

тэатральнае мастацтва;

дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

23. Конкурсныя выступленнi сямейных калектываў мастацкай творчасцi аб'ядноўваюцца ў адзiную конкурсную праграму дэлегацыi вобласцi (г.Мiнска), якая не павiнна перавышаць 20 хвiлiн.

24. Экспазiцыi дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва размяшчаюцца на адпаведных пляцоўках з разлiку прадастаўлення 3 - 4 кв.м кожнай дэлегацыi.

25. Конкурсныя выступленнi аматарскiх сямейных калектываў мастацкай творчасцi, выставы дэкаратыўна-прыкладнога i выяўленчага мастацтва ацэньвае журы фестывалю.

26. Выступленнi калектываў ацэньваюцца па наступных крытэрыях:

выканальнiцкае майстэрства;

раскрыццё музычна-вобразнага зместу i рэжысура конкурснай праграмы;

сцэнiчная культура;

наяўнасць у конкурснай праграме твораў беларускай тэматыкi;

арыгiнальнасць i захаванне традыцый народнага мастацтва.

27. Па вынiках конкурсных выступленняў журы фестывалю вызначае лаўрэата i дыпламантаў у кожнай намiнацыi конкурсу сямейных калектываў мастацкай творчасцi.

28. Удзельнiкам фестывалю - сямейным аматарскiм калектывам мастацкай творчасцi ўручаюцца спецыяльныя дыпломы, памятныя падарункi.

29. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення мерапрыемстваў фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў арганiзатараў фестывалю ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

30. Выдаткi па знаходжаннi творчых дэлегацый на фестывалi ў час яго правядзення (харчаванне, пражыванне, экскурсiйнае абслугоўванне) ажыццяўляюцца за кошт арганiзатараў, транспартныя выдаткi - за кошт накiроўваючых арганiзацый.


Указы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner