Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 12.01.2007 N 6 "Аб Мiжнародным фестывалi Праваслаўных Песнапенняў"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку арганiзацыi i правядзення фестываляў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, фiнансуемых з рэспублiканскага i (цi) мясцовых бюджэтаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 красавiка 2006 г. N 521, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесцi з 15 па 22 красавiка 2007 г. у г.Мiнску IX Мiжнародны фестываль Праваслаўных Песнапенняў.

2. Зацвердзiць:

прыкладзенае Палажэнне аб Мiжнародным фестывалi Праваслаўных Песнапенняў;

склад арганiзацыйнага камiтэта IX Мiжнароднага фестывалю Праваслаўных Песнапенняў згодна з дадаткам да дадзенай пастановы.


Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК


УЗГОДНЕНА                      УЗГОДНЕНА
Старшыня МГА "Грамадства       Упаўнаважаны
падтрымкi хрысцiянскай         па справах рэлiгiй i
культуры "Добротолюбие"        нацыянальнасцей
Л.А.Густова-Рунцо              Л.П.Гуляка
07.12.2006                     07.12.2006

УЗГОДНЕНА Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi 21.12.2006

Дадатак
да пастановы
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
12.01.2007 N 6


СКЛАД АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА IX МIЖНАРОДНАГА ФЕСТЫВАЛЮ ПРАВАСЛАЎНЫХ ПЕСНАПЕННЯЎ


Мiтрапалiт             -  старшыня аргкамiтэта (з яго згоды)
Мiнскi i Слуцкi
Фiларэт
Патрыяршы Экзарх
усяе Беларусi

Матвейчук - Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь, Уладзiмiр Фёдаравiч сустаршыня
Гуляка - Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i Леанiд Паўлавiч нацыянальнасцей, сустаршыня (з яго згоды)
Радзькоў - Мiнiстр адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Аляксандр Мiхайлавiч сустаршыня (з яго згоды)
Русакевiч - Мiнiстр iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Уладзiмiр Васiльевiч сустаршыня (з яго згоды)
Паўлаў - старшыня Мiнскага гарадскога выканаўчага Мiхаiл Якаўлевiч камiтэта, сустаршыня (з яго згоды)
Грозаў - выканаўчы дырэктар выдавецтва Уладзiмiр Усеваладавiч Беларускага Экзархата, намеснiк старшынi (з яго згоды)
Бутрым - начальнiк упраўлення сацыяльнай i Георгiй Аляксеевiч выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (з яго згоды)
Гарбар - генеральны дырэктар установы "Беларуская Аляксандр Валянцiнавiч дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга фiлармонiя"
Густова - старшыня мiжнароднага грамадскага Ларыса Аляксандраўна аб'яднання "Грамадства падтрымкi хрысцiянскай культуры "Добротолюбие", кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта культуры i мастацтваў, аўтар праекта i мастацкi кiраўнiк фестывалю (з яе згоды)
Рунцо - выкладчык Беларускага дзяржаўнага Дзмiтрый Уладзiмiравiч унiверсiтэта, член мiжнароднага грамадскага аб'яднання "Грамадства падтрымкi хрысцiянскай культуры "Добротолюбие", выканаўчы дырэктар фестывалю (з яго згоды)
Цiхановiч - народны артыст Беларусi (з яго згоды) Аляксандр Рыгоравiч
Чэрнiк - начальнiк упраўлення ўстаноў культуры i Васiлiй Мечыслававiч народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               12.01.2007 N 6

ПАЛАЖЭННЕ АБ МIЖНАРОДНЫМ ФЕСТЫВАЛI ПРАВАСЛАЎНЫХ ПЕСНАПЕННЯЎ


1. Дадзенае Палажэнне ўстанаўлiвае агульны парадак арганiзацыi, падрыхтоўкi i правядзення Мiжнароднага фестывалю Праваслаўных Песнапенняў (далей - фестываль).

2. Фестываль праводзiцца Беларускiм Экзархатам, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, Упаўнаважаным па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей, Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнскiм гарадскiм выканаўчым камiтэтам, мiжнародным грамадскiм аб'яднаннем "Грамадства падтрымкi хрысцiянскай культуры "Добротолюбие" (далей - заснавальнiкi).

3. Фестываль праводзiцца ў мэтах духоўнага асветнiцтва, папулярызацыi духоўнай спадчыны i сучаснай творчасцi ў галiне праваслаўнай культуры, развiцця i ўмацавання мiжнародных культурных сувязей на падставе фундаментальных духоўных каштоўнасцей.

4. Фестываль мае статус мiжнароднага i прадугледжвае ўдзел творчых дэлегацый не менш чым з пяцi замежных краiн.

5. Перыядычнасць правядзення фестывалю - адзiн раз у два гады. Канкрэтныя тэрмiны яго правядзення вызначаюцца заснавальнiкамi.

6. Месцам правядзення фестывалю з'яўляюцца арганiзацыi культуры, праваслаўныя храмы, канцэртныя, сцэнiчныя i спецыяльна абсталяваныя пляцоўкi г.Мiнска i iншых населеных пунктаў, якiя адпавядаюць неабходным патрабаванням канцэртнай i выставачнай дзейнасцi i садзейнiчаюць вырашэнню мастацкiх задач фестывалю.

7. Кiраўнiцтва па падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю ажыццяўляе арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей - аргкамiтэт), якi фармiруецца з прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў (са згоды iх кiраўнiкоў) i зацiкаўленых арганiзацый, якiя прымаюць удзел у правядзеннi фестывалю.

8. Аргкамiтэт:

8.1. уносiць на разгляд заснавальнiкаў прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, умовах правядзення конкурсу i вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў;

8.2. разглядае i зацвярджае:

склад рэжысёрска-пастановачнай групы;

склад журы, якi фармiруецца з дзеячаў культуры i мастацтва, святароў;

спiс удзельнiкаў фестывалю;

праграму правядзення фестывалю;

фестывальную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю;

8.3. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;

8.4. вырашае iншыя пытаннi, звязаныя з падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю.

9. Дырэкцыя фестывалю ажыццяўляе яго непасрэдную падрыхтоўку i правядзенне.

Абавязкi дырэкцыi фестывалю выконвае мiжнароднае грамадскае аб'яднанне "Грамадства падтрымкi хрысцiянскай культуры "Добротолюбие".

10. Рэжысёрска-пастановачная група:

10.1. уносiць на разгляд аргкамiтэта прапановы па стварэннi агульнай канцэпцыi правядзення фестывалю;

10.2. распрацоўвае сцэнарыi фестывальных мерапрыемстваў;

10.3. праводзiць сумесна з дырэкцыяй фестывалю рэжысёрска-пастановачныя i рэпетыцыйныя работы.

11. Праграма фестывалю прадугледжвае правядзенне канцэртных выступленняў калектываў мастацкай творчасцi, вечарыны духоўнай паэзii i аўтарскай песнi, выстаў мастацкай творчасцi, якiя не абмяжоўваюцца перыядам правядзення фестывалю, конкурсу харавых прафесiйных i непрафесiйных (аматарскiх) калектываў (ансамбляў) мастацкай творчасцi, канферэнцыi i майстар-класы, дэманстрацыю iншых вiдаў i напрамкаў творчай дзейнасцi, якiя не супярэчаць мэтам i задачам фестывалю.

12. У фестывальных мерапрыемствах прымаюць удзел прафесiйныя i непрафесiйныя (аматарскiя) свецкiя харавыя калектывы, царкоўныя i прыходскiя хары з розных рэгiёнаў Рэспублiкi Беларусь i замежных краiн.

13. Колькасны склад хора не павiнен перавышаць 30 чалавек, вакальнага ансамбля - 16 чалавек. Колькасць асоб, якiя суправаджаюць творчую дэлегацыю, у тым лiку з вадзiцелямi транспартных сродкаў, не павiнна перавышаць 5 чалавек.

14. Склад удзельнiкаў фестывалю вызначаецца аргкамiтэтам пасля папярэдняга разгляду членамi аргкамiтэта i журы конкурса фестывалю дасланых заявак на ўдзел у фестывалi, аформленых па ўстаноўленаму аргкамiтэтам узору.

15. Заяўкi на ўдзел у фестывалi дасылаюцца ў тэрмiн, вызначаны аргкамiтэтам, але не пазней чым за два месяцы да пачатку фестывальных мерапрыемстваў на адрас Беларускага Экзархата.

16. Заяўка змяшчае поўную назву калектыва (з указаннем адраса, тэлефона, факса) i колькасны склад дэлегацыi (у тым лiку мужчын, жанчын).

17. Да заяўкi дадаюцца:

поўны спiс удзельнiкаў дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, iмя, iмя па бацьку кiраўнiка творчай дэлегацыi, кiраўнiка калектыву мастацкай творчасцi, удзельнiкаў калектыву мастацкай творчасцi, суправаджаючых асоб);

поўны спiс конкурснай i канцэртнай праграмы (з указаннем часу гучання кожнага твора);

творчая iнфармацыя аб калектыве мастацкай творчасцi i яго кiраўнiку (дырыжоры);

фота калектыву мастацкай творчасцi (каляровае не менш 10 x 15 см);

копii партытур выконваемых конкурсных твораў i iх запiсы ў выкананнi калектыву на лiчбавых аўдыё- i вiдэаносьбiтах.

18. Згода на ўдзел у фестывалi пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта да ўдзелу ў фестывальных мерапрыемствах.

19. Калектывы-ўдзельнiкi фестывалю прымаюць удзел:

ва ўсiх фестывальных мерапрыемствах згодна з дадзеным Палажэннем;

у канцэртных выступленнях, месца якiх вызначае аргкамiтэт;

пераможцы конкурсу - у заключным канцэрце фестывалю i ў складзе зводнага хора ўдзельнiкаў фестывалю.

20. Працягласць канцэртных выступленняў вызначае рэжысёрска-пастаноўчая група фестывалю.

21. У рамках фестывалю праводзiцца конкурс царкоўных i свецкiх хароў (вакальных ансамбляў) у наступных катэгорыях па дзвюх узроставых групах:

дзiцячыя хары нядзельных рэлiгiйных школ;

дзiцячыя хары агульнаадукацыйных i музычных школ;

аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi, якiя захоўваюць традыцыi старадаўнiх праваслаўных спеваў;

дарослыя царкоўна-прыходскiя хары сельскiх i гарпасялковых населеных пунктаў;

дарослыя царкоўна-прыходскiя хары гарадскiх населеных пунктаў;

дарослыя свецкiя аматарскiя хары i хары спецыяльных музычных навучальных устаноў;

прафесiйныя харавыя калектывы мастацкай творчасцi.

22. Час конкурснага выступлення - да 20 хвiлiн.

23. Да конкурсных выступленняў удзельнiкаў фестывалю прад'яўляюцца наступныя патрабаваннi:

23.1. харавыя калектывы выконваюць песнапеннi на кананiчныя тэксты Праваслаўнай Царквы. Для калектываў, якiя бяруць удзел у конкурсе, абавязкова выкананне песнапення знаменнага, цi пуцявога, цi дэмественнага, цi кiеўскага, цi балгарскага, цi грэчаскага распева (не ў гарманiзацыi) i абiходнага песнапення. Акрамя гэтага, для свецкiх калектываў абавязкова выкананне песнапення сучаснага аўтара;

23.2. абiходнае песнапенне выконваецца "па тэксце", гэта значыць па тыпе падобна на глас цi на абiходную мелодыю;

23.3. выкананне песнапенняў "Херувiмская песнь" i "Мiласць мiра" не дапускаецца;

23.4. пажадана выкананне песнапення, прысвечанага беларускiм святым.

24. Конкурснае выступленне ацэньвае журы Мiжнароднага фестывалю Праваслаўных Песнапенняў.

25. Крытэрыем ацэнкi конкурснай праграмы ў спалучэннi з агульнамузыкальнымi патрабаваннямi з'яўляецца ўзровень валодання калектывамi царкоўна-богаслужэбным стылем спеваў:

пастраенне формы выканання песнапення (уключаючы акцэнты, дынамiку, цэзуры);

абмежаванне ў выкананнi знешняй эфектнасцi i заўзятасцi эмоцый;

змястоўна-вобразнае асмысленне прыналежнасцi песнапення да пэўнага гласу (пры iх наяўнасцi);

выбар песнапення сучаснага аўтара павiнен грунтавацца на дачыненнi гэтага песнапення богаслужэбна-пеўчым традыцыям i духу царкоўных спеваў.

26. Па вынiках рашэння журы ў кожнай намiнацыi вызначаецца дыпламант i лаўрэат конкурсу. Па рашэннi журы ўдзельнiкi конкурсу узнагароджваюцца спецыяльнымi дыпломамi.

27. Па рашэннi аргкамiтэта з асобнымi запрошанымi калектывамi i iндывiдуальнымi выканаўцамi пры неабходнасцi заключаюцца дагаворы, якiя прадугледжваюць iншыя ўмовы ўдзелу ў фестывалi, не вызначаныя дадзеным Палажэннем.

28. Для ўдзельнiкаў фестывалю засноўваюцца заахвочваннi, рашэнне аб узнагароджаннi якiмi прымаецца аргкамiтэтам.

29. Фiнансаванне выдаткаў па ўтрыманнi ўдзельнiкаў фестывалю ў час яго правядзення (харчаванне, пражыванне, экскурсiйнае абслугоўванне i iншае) ажыццяўляецца за кошт сродкаў фестывалю ў адпаведнасцi з зацверджаным каштарысам.


Право Украины 2009 (Постановления)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner