Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 05.12.2006 N 110 "Аб зацвярджэннi палажэння аб класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, у якiх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй школы"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з пунктам 2 артыкула 13 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года "Об общем среднем образовании" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць Палажэнне аб класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, у якiх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй школы, якое дадаецца.

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 31 снежня 1999 г. N 796 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб агульнаадукацыйных школах (класах) з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi" ;

пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 16 жнiўня 2000 г. N 36 "Аб зацвярджэннi прыкладных палажэнняў аб гiмназii, агульнаадукацыйным лiцэi, гiмназiчных класах" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 86, 8/3957).


Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ



УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Мiнiстр фiнансаў            Мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь         працы i сацыяльнай абароны
М.П.Корбут                  Рэспублiкi Беларусь
01.12.2006                  У.М.Патупчык
                            01.12.2006

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Мiнiстр эканомiкi Старшыня Рэспублiкi Беларусь Вiцебскага абласнога М.П.Зайчанка выканаўчага камiтэта 04.12.2006 У.П.Андрэйчанка 01.12.2006
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Гродзенскага абласнога Магiлёўскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта У.Я.Саўчанка Б.В.Батура 04.12.2006 04.12.2006
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Першы намеснiк старшынi Старшыня Мiнскага абласнога Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта Л.Ф.Крупец М.Я.Паўлаў 04.12.2006 04.12.2006
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Гомельскага абласнога Брэсцкага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта А.С.Якабсон К.А.Сумар 04.12.2006 04.12.2006

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               05.12.2006 N 110

ПАЛАЖЭННЕ АБ КЛАСАХ, У ЯКIХ ВЫВУЧЭННЕ АСОБНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАЎ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА НА ПАВЫШАНЫМ I (АБО) ПАГЛЫБЛЕНЫМ УЗРОЎНЯХ


Утратило силу. - Постановление Минобразования от 07.10.2008 N 98.


                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               05.12.2006 N 110

ПАЛАЖЭННЕ АБ КЛАСАХ, У ЯКIХ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА ВЫВУЧЭННЕ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАЎ МАСТАЦКА-ЭСТЭТЫЧНАЙ НАКIРАВАНАСЦI


Утратило силу. - Постановление Минобразования от 07.10.2008 N 98.


                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               05.12.2006 N 110

ПАЛАЖЭННЕ АБ КЛАСАХ, У ЯКIХ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА ПРОФIЛЬНАЕ НАВУЧАННЕ


Утратило силу. - Постановление Минобразования от 07.10.2008 N 98.


                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               05.12.2006 N 110

ПАЛАЖЭННЕ АБ КЛАСАХ, У ЯКIХ НАВУЧАННЕ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА ПА ВУЧЭБНЫХ ПЛАНАХ ГIМНАЗIЙ (ГIМНАЗIЧНЫХ КЛАСАХ)


Утратило силу. - Постановление Минобразования от 07.10.2008 N 98.


                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               05.12.2006 N 110

ПАЛАЖЭННЕ АБ КЛАСАХ, У ЯКIХ НАВУЧАННЕ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА ПА ВУЧЭБНЫХ ПЛАНАХ ЛIЦЭЯЎ (ЛIЦЭЙСКIХ КЛАСАХ)


Утратило силу. - Постановление Минобразования от 07.10.2008 N 98.


                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               05.12.2006 N 110

ПАЛАЖЭННЕ АБ КЛАСАХ, ВУЧЭБНА-КАНСУЛЬТАЦЫЙНЫХ ПУНКТАХ, У ЯКIХ НАВУЧАННЕ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА ПА ВУЧЭБНЫХ ПЛАНАХ ВЯЧЭРНЯЙ ШКОЛЫ


Глава 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1. Палажэнне аб класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, у якiх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй школы (далей - Палажэнне), распрацавана ў адпаведнасцi з артыкулам 13 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года "Об общем среднем образовании" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 108, 2/1238) i вызначае:

парадак стварэння класаў, вучэбна-кансультацыйных пунктаў, у якiх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй школы (далей - вячэрнiя класы, вучэбна-кансультацыйныя пункты);

парадак прыёму ў агульнаадукацыйныя ўстановы для навучання ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах;

патрабаваннi да арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах;

патрабаваннi да кадравага, фiнансавага i матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння функцыянавання вячэрнiх класаў, вучэбна-кансультацыйных пунктаў.

2. Вячэрнiя класы, вучэбна-кансультацыйныя пункты ствараюцца пры адсутнасцi магчымасцi адкрыцця вячэрняй школы.

3. Вячэрнiя X - XII (XIII) класы могуць стварацца ў наступных агульнаадукацыйных установах:

вучэбна-педагагiчных комплексах: яслi-сад - сярэдняя школа, дзiцячы сад - сярэдняя школа;

сярэднiх школах;

спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-iнтэрнатах).

4. Вучэбна-кансультацыйны пункт ствараецца ў структуры вячэрняй школы.

Пры адной вячэрняй школе могуць быць адкрыты некалькi вучэбна-кансультацыйных пунктаў.

Вучэбна-кансультацыйны пункт размяшчаецца па-за месцам распалажэння вячэрняй школы i функцыянуе ў складзе X - XII (XIII) класаў.

5. Рашэнне аб адкрыццi вячэрнiх класаў у агульнаадукацыйных установах, азначаных у пункце 3 гэтага Палажэння, вучэбна-кансультацыйных пунктаў у вячэрнiх школах прымаюць абласныя выканаўчыя камiтэты, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт на падставе вывучэння прапаноў аддзелаў (упраўленняў) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.

6. Па рашэннi заснавальнiка агульнаадукацыйнай установы, вячэрняй школы можа ажыццяўляцца прафесiйная падрыхтоўка вучняў вячэрнiх класаў, а таксама вучняў, якiя навучаюцца ў вучэбна-кансультацыйных пунктах вячэрняй школы.

7. Вячэрнiя класы, вучэбна-кансультацыйныя пункты агульнаадукацыйных устаноў функцыянуюць у адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Об общем среднем образовании", iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, гэтым Палажэннем, статутам агульнаадукацыйнай установы.


Глава 2 ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫЯ ЎСТАНОВЫ ДЛЯ НАВУЧАННЯ Ў ВЯЧЭРНIХ КЛАСАХ, ВУЧЭБНА-КАНСУЛЬТАЦЫЙНЫХ ПУНКТАХ


8. У агульнаадукацыйныя ўстановы для навучання ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах прымаюцца асобы, якiя атрымалi агульную базавую адукацыю.

Магчымасць навучання ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў не абмяжоўваецца ўзростам грамадзян.

9. Прыём асоб у агульнаадукацыйныя ўстановы для навучання ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым для адпаведных тыпаў агульнаадукацыйных устаноў палажэннем аб агульнанаадукацыйнай установе, палажэннем аб спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (школе-iнтэрнаце), зацвярджаемымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.


Глава 3 АРГАНIЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ


10. Навучанне i выхаванне ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюцца па вочнай (дзённай i вячэрняй) i завочнай формах атрымання агульнай сярэдняй адукацыi.

11. Рашэнне аб навучаннi i выхаваннi ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў па завочнай форме атрымання агульнай сярэдняй адукацыi прымаецца кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы з улiкам пажаданняў асоб.

12. Арганiзацыя адукацыйнага працэсу ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляецца па вучэбных планах, якiя распрацоўваюцца агульнаадукацыйнымi установамi на падставе тыпавога вучэбнага плана вячэрняй школы, зацверджанага ў парадку, якi вызначаецца заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

13. Напаўняльнасць вячэрнiх класаў, вучэбна-кансультацыйных пунктаў складае не больш за 20 вучняў.

Часть исключена. - Постановление Минобразования от 07.10.2008 N 98.

14. Вучням, якiя спалучаюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў з працоўнай дзейнасцю, прадастаўляюцца гарантыi, якiя ўстаноўлены працоўным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

15. Атэстацыя вучняў вячэрнiх класаў, вучэбных-кансультацыйных пунктаў агульнаадукацыйных устаноў, перавод iх у наступны клас, арганiзацыя выпускных экзаменаў i iх выпуск з агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюцца на агульных падставах.


Глава 4 КАДРАВАЕ, ФIНАНСАВАЕ I МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ВЯЧЭРНIХ КЛАСАЎ, ВУЧЭБНА-КАНСУЛЬТАЦЫЙНЫХ ПУНКТАЎ


16. Навучанне i выхаванне ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах ажыццяўляюць педагагiчныя работнiкi агульнаадукацыйных устаноў, у структуры якiх функцыянуюць вячэрнiя класы, вучэбна-кансультацыйныя пункты.

Квалiфiкацыйныя патрабаваннi да педагагiчных работнiкаў вызначаюцца квалiфiкацыйнымi характарыстыкамi, зацверджанымi ў парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

17. Працоўныя адносiны педагагiчных работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў, якiя ажыццяўляюць навучанне i выхаванне вучняў у вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, рэгулююцца працоўным дагаворам (кантрактам) у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

18. Фiнансаванне дзейнасцi вячэрнiх класаў, вучэбна-кансультацыйных пунктаў у агульнаадукацыйнай установе забяспечваецца яе кiраўнiком у межах сродкаў, якiя выдзяляюцца з рэспублiканскага або мясцовага бюджэта на функцыянаванне агульнаадукацыйнай установы.

19. Вучэбна-кансультацыйныя пункты вячэрнiх школ размяшчаюцца ў памяшканнях, якiя адпавядаюць патрабаванням санiтарных нормаў, правiлаў, гiгiенiчных нарматываў, з вучэбным абсталяваннем, мэбляй, iнвентаром, iншымi сродкамi навучання, неабходнымi для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ў адпаведнасцi з тыпавым вучэбным планам для вячэрняй школы.

20. Вучэбна-кансультацыйныя пункты вячэрнiх школ могуць размяшчацца ў памяшканнях iншых агульнаадукацыйных устаноў.

Рашэнне аб размяшчэннi вучэбна-кансультацыйнага пункта вячэрняй школы ў памяшканнях iншай агульнаадукацыйнай установы прымаецца сумесна заснавальнiкам вячэрняй школы i заснавальнiкам агульнаадукацыйнай установы, у памяшканнях якой размяшчаецца вучэбна-кансультацыйны пункт.


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner