Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23.09.2006 N 1254 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 кастрычнiка 2002 г. N 1423"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 12 чэрвеня 2006 года "О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам образования" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 кастрычнiка 2002 г. N 1423 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб размеркаваннi выпускнiкоў, якiя вучацца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах адукацыi, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" наступныя змяненнi i дапаўненнi:
1.1. у назве, пункце 1 словы "выпускнiкоў, якiя вучацца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах адукацыi, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" замянiць словамi "выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў";
1.2. у Палажэннi аб размеркаваннi выпускнiкоў, якiя вучацца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах адукацыi, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджаным гэтай пастановай:
1.2.1. у назве, пунктах 1, 3, 4 словы "выпускнiкоў, якiя вучацца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах адукацыi, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i словы "выпускнiкоў, якiя вучацца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах адукацыi" замянiць словамi "выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў";
1.2.2. пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"2. Палажэнне з'яўляецца абавязковым для выканання рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, арганiзацыямi, установамi, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi (далей - установы адукацыi) незалежна ад iх падпарадкаванасцi, а таксама для выпускнiкоў, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў.";
1.2.3. частку першую пункта 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"5. Выпускнiкi, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў i накiраваны на работу па размеркаванню, лiчацца маладымi рабочымi (служачымi), маладымi спецыялiстамi (далей - маладыя спецыялiсты), абавязаны адпрацаваць па размеркаванню адзiн год - пасля атрымання прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, два гады - пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi. Указаны тэрмiн работы пачынаецца з дня заключэння працоўнага дагавора памiж маладым спецыялiстам i наймальнiкам.";
1.2.4. у частцы першай пункта 6, частцы трэцяй пункта 7, пункце 21 словы "мiнiстэрствы, iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання" замянiць словамi "рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, падпарадкаваныя Ураду Рэспублiкi Беларусь" у адпаведным склоне;
1.2.5. у пункце 9:
у частцы першай словы "мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання" замянiць словамi "рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь";
пасля часткi першай дапоўнiць пункт часткай наступнага зместу:
"Арганiзацыi, якiя не маюць магчымасцi працаўладкаваць па размеркаванню заяўленых раней выпускнiкоў, павiнны паведамiць аб гэтым ва ўстанову адукацыi не пазней чым за два месяцы да пачатку работы камiсii па персанальнаму размеркаванню.";
часткi другую i трэцюю лiчыць адпаведна часткамi трэцяй i чацвёртай;
1.2.6. пункт 11 дапоўнiць часткамi чацвёртай i пятай наступнага зместу:
"Правам першачарговага размеркавання карыстаюцца выпускнiкi, якiя маюць нагрудныя знакi "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў" i "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi".
Выпускнiкi, якiя атрымалi сярэднюю спецыяльную i вышэйшую адукацыю за кошт уласных сродкаў, па iх згодзе накiроўваюцца на работу ўстановай адукацыi на месцы, што засталiся пасля размеркавання выпускнiкоў, якiя атрымалi сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў.";
1.2.7. пункт 13 выключыць;
1.2.8. у пункце 19:
у частцы другой словы "мiнiстэрствы, iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання" замянiць словамi "установы адукацыi";
частку трэцюю выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Пры ўзнiкненнi абставiн, указаных у пунктах 15 - 18 дадзенага Палажэння, установы адукацыi маюць права вырашаць пытаннi пераразмеркавання або выдаваць даведку аб самастойным працаўладкаваннi выпускнiкам на працягу аднаго года пасля атрымання прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, двух гадоў - пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi.";
дапоўнiць пункт часткай чацвертай наступнага зместу:
"Установа адукацыi выдае даведку аб самастойным працаўладкаваннi маладым спецыялiстам, якiя не адпрацавалi ўстаноўлены тэрмiн па размеркаванню i вярнулi сродкi, затрачаныя на iх падрыхтоўку з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, у адпаведны бюджэт.";
1.2.9. пункт 20 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу:
"Пасведчанне аб накiраваннi на работу i даведка аб самастойным працаўладкаваннi з'яўляюцца бланкамi строгага ўлiку.";
1.2.10. пункт 22 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"22. Маладым спецыялiстам па заканчэннi вучобы ва ўстанове адукацыi даецца адпачынак працягласцю ў адзiн каляндарны месяц незалежна ад таго, калi ў iх былi апошнiя канiкулы.
Маладым спецыялiстам, якiя атрымалi сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю, выплачваецца грашовая дапамога ў памеры месячнай стыпендыi, назначанай iм у апошнiм семестры, тым, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю, - з разлiку тарыфнай стаўкi па прысвоенай iм квалiфiкацыi (разраду, класу, катэгорыi) або адпаведнага акладу.
Выплата грашовай дапамогi, адзначанай у частцы другой дадзенага пункта, ажыццяўляецца наймальнiкам у месячны тэрмiн пасля заключэння працоўнага дагавора з маладым спецыялiстам у поўным памеры незалежна ад колькасцi выкарыстаных iм дзён адпачынку.
Маладым спецыялiстам, якiя атрымалi сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю па педагагiчных спецыяльнасцях, выплачваецца грашовая дапамога за 45 каляндарных дзён за кошт бюджэтных сродкаў установай адукацыi з разлiку месячнай стыпендыi, назначанай iм у апошнiм семестры.
У выпадку, калi маладыя спецыялiсты не атрымлiвалi стыпендыi ў апошнiм перад выпускам семестры, iм выплачваецца адпаведная грашовая дапамога з разлiку сацыяльнай стыпендыi, устаноўленай на дату выпуску.";
1.2.11. пункт 26 выключыць;
1.2.12. пункт 27 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"27. Наймальнiку незалежна ад формы ўласнасцi забараняецца прымаць на работу выпускнiкоў без пасведчання аб накiраваннi на работу або даведкi аб самастойным працаўладкаваннi на працягу аднаго года пасля атрымання прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, двух гадоў - пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi.
Наймальнiк павiнен у трохдзённы тэрмiн пiсьмова паведамiць ва ўстанову адукацыi аб прыёме на работу або звальненнi маладога спецыялiста на працягу аднаго года пасля атрымання iм прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, двух гадоў - пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi.";
1.2.13. пункт 28 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"28. Звальненне маладых спецыялiстаў або перавод iх на работу, якая не звязана з атрыманай спецыяльнасцю, квалiфiкацыяй, да заканчэння абавязковага тэрмiну работы па размеркаванню забараняецца, за выключэннем звальнення па iнiцыятыве наймальнiка за парушэннi працоўнай дысцыплiны i ў выпадках, прадугледжаных у пунктах 1 (у адносiнах да лiквiдацыi арганiзацыi), 2 i 6 артыкула 42, пунктах 1 - 4 артыкула 44 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.
Наймальнiк, якi адмаўляе ў прыёме на работу маладому спецыялiсту, абавязаны ў адпаведнасцi з часткай другой артыкула 16 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь па яго запатрабаванню паведамiць аб матывах адмовы ў трохдзённы тэрмiн. Малады спецыялiст, якi атрымаў адмову наймальнiка ў прыёме на работу, павiнен звярнуцца ва ўстанову адукацыi за новым накiраваннем на работу. Пры адсутнасцi заяўленых месцаў для працаўладкавання ўстанова адукацыi выдае выпускнiку даведку аб самастойным працаўладкаваннi.
Малады спецыялiст на працягу аднаго года пасля атрымання iм прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, двух гадоў - пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi павiнен у трохдзённы тэрмiн пiсьмова паведамiць ва ўстанову адукацыi аб прыёме на работу або звальненнi.";
1.3. у дадатаку да гэтага Палажэння:
1.3.1. у грыфе "Дадатак" словы "выпускнiкоў, якiя вучацца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах адукацыi, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" замянiць словамi "выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў";
1.3.2. форму 2 пасля радка
"па спецыяльнасцi __________________________________________________"
дапоўнiць радком
"за кошт сродкаў ___________________________________________________";
1.3.3. у форме 3:
пасля радка
"па спецыяльнасцi __________________________________________________"
дапоўнiць радком
"за кошт сродкаў ___________________________________________________";
словы "выпускнiкоў, якiя вучацца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах адукацыi, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" замянiць словамi "выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў".
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля афiцыйнага апублiкавання.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
Право Беларуси 2009 карта новых документов |