Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19.08.2006 N 1063 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 2003 г. N 285"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў Статут дзяржаўнай установы "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi", зацверджаны пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 2003 г. N 285 , змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi (прыкладаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 лiпеня 2006 г.


Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI


                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Савета Мiнiстраў
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               20.02.2003 N 285
                                               (у рэдакцыi пастановы
                                               Савета Мiнiстраў
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               19.08.2006 N 1063)

СТАТУТ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ "НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БIБЛIЯТЭКА БЕЛАРУСI"


Глава 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" (далей - бiблiятэка) - галоўная унiверсальная навуковая бiблiятэка дзяржавы, носьбiт агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, скарбнiца культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяцi, рэспублiканскi iнфармацыйны i сацыякультурны цэнтр.

2. Бiблiятэка з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае адасобленую маёмасць, самастойны баланс, рахункi ў банках, у тым лiку валютныя, круглую пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i сваiм найменнем, штампы, бланкi, уласную сiмволiку.

3. Бiблiятэка з'яўляецца дзяржаўнай, нацыянальнай, унiверсальнай, публiчнай бiблiятэкай.

4. У сваёй дзейнасцi бiблiятэка кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, рэкамендацыямi ЮНЕСКА для нацыянальных бiблiятэк, мiжнароднымi дагаворамi, заключанымi Рэспублiкай Беларусь, дадзеным Статутам.

5. Бiблiятэка падпарадкоўваецца Мiнiстэрству культуры.

6. Поўнае найменне бiблiятэкi:

на беларускай мове - дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi";

на рускай мове - государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси";

скарочанае найменне бiблiятэкi:

на беларускай мове - Нацыянальная бiблiятэка Беларусi;

на рускай мове - Национальная библиотека Беларуси.

7. Бiблiятэка з'яўляецца:

агульнадзяржаўным сховiшчам нацыянальнага дакумента i беларусiкi, а таксама замежных дакументаў, якiя маюць навуковую, культурную i мастацкую каштоўнасць;

дэпазiтарыем матэрыялаў ААН i ЮНЕСКА;

мiжгалiновым дэпазiтарыем Рэспублiкi Беларусь;

цэнтрам рэспублiканскага дакументаабмену;

каардынацыйным i метадычным цэнтрам рэспублiканскага значэння;

нацыянальным цэнтрам мiжбiблiятэчнага абанемента;

цэнтрам карпаратыўнай каталагiзацыi;

рэспублiканскiм цэнтрам аўтаматызаванай iнфармацыйна-бiблiятэчнай сiстэмы;

навукова-даследчай установай па бiблiятэказнаўству, бiблiяграфазнаўству, кнiгазнаўству.

8. Бiблiятэка мае права:

самастойна вызначаць змест i формы сваёй дзейнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам, мэтамi, задачамi i функцыямi, зацверджанымi дадзеным Статутам;

ажыццяўляць у адпаведнасцi з заканадаўствам i дадзеным Статутам прадпрымальнiцкую дзейнасць, у тым лiку аказваць платныя паслугi, пералiк якiх зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры;

адкрываць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, рахункi ў банках, у тым лiку валютныя;

вызначаць крынiцы камплектавання iнфармацыйных рэсурсаў i бiблiятэчных фондаў;

фармiраваць абменныя бiблiятэчныя фонды для ажыццяўлення ўнутрырэспублiканскага i мiжнароднага дакументаабмену;

выключаць i рэалiзоўваць дакументы з бiблiятэчных фондаў у адпаведнасцi з заканадаўствам;

вызначаць умовы ўзаемадзеяння памiж удзельнiкамi сiстэмы карпаратыўнай каталагiзацыi;

зацвярджаць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры Правiлы карыстання бiблiятэкай;

прымаць меры па кампенсацыi ўрону, нанесенага карыстальнiкамi бiблiятэкi, у адпаведнасцi з заканадаўствам;

вызначаць умовы выкарыстання iнфармацыйных рэсурсаў на аснове дагавораў з юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi;

часова вывозiць дакументы з бiблiятэчных фондаў за межы краiны ў адпаведнасцi з заканадаўствам;

удзельнiчаць на конкурснай цi iншай аснове ў рэалiзацыi дзяржаўных праграм развiцця бiблiятэчнай справы;

узаемадзейнiчаць з бiблiятэкамi i iншымi ўстановамi замежных краiн, у тым лiку заключаць дагаворы аб супрацоўнiцтве, уваходзiць ва ўстаноўленым парадку ў мiжнародныя бiблiятэчна-iнфармацыйныя арганiзацыi, удзельнiчаць у рэалiзацыi мiжнародных i iншых праграм у галiне бiблiятэчнай справы;

выкарыстоўваць у рэкламных цi iншых мэтах уласнае найменне, сiмволiку, выявы свайго будынка, рэпрадукцыi культурных каштоўнасцей, якiя захоўваюцца ў фондах бiблiятэкi, а таксама даваць такое права iншым юрыдычным i фiзiчным асобам у адпаведнасцi з заканадаўствам;

страхаваць сваю маёмасць;

засноўваць сродкi масавай iнфармацыi.

9. Бiблiятэка можа ад свайго iмя набываць маёмасныя i асабiстыя немаёмасныя правы, у тым лiку на аб'екты iнтэлектуальнай уласнасцi, i несцi абавязацельствы, быць iстцом цi адказчыкам у судзе.

10. Бiблiятэка нясе адказнасць па сваiх абавязацельствах у адпаведнасцi з заканадаўствам.

11. Бiблiятэка забяспечвае грамадзянам раўнапраўны доступ да iнфармацыйных рэсурсаў.

12. Карыстанне бiблiятэкай бясплатнае, апрача дадатковых вiдаў паслуг, пералiк якiх зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.

13. Фонд бiблiятэкi як асаблiва каштоўны аб'ект гiсторыка-культурнай спадчыны знаходзiцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам на асобым рэжыме аховы.

14. Дзейнасць бiблiятэкi накiравана на садзейнiчанне духоўнаму, культурнаму, сацыяльнаму i эканамiчнаму развiццю народа краiны.

15. Iнфармацыйныя рэсурсы бiблiятэкi з'яўляюцца агульнадаступнымi. Абмежаваннi па iх выкарыстанню вызначаюцца толькi ў мэтах аховы асаблiва рэдкiх i каштоўных дакументаў, а таксама ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам. Iнфармацыя аб наяўнасцi ў бiблiятэцы дакументаў абмежаванага карыстання з'яўляецца агульнадаступнай.

16. Месцазнаходжанне бiблiятэкi: г.Мiнск, праспект Незалежнасцi, 116.


Глава 2 МЭТА, ЗАДАЧЫ, ФУНКЦЫI I ВIДЫ ДЗЕЙНАСЦI БIБЛIЯТЭКI


17. Асноўнай мэтай дзейнасцi бiблiятэкi з'яўляецца задавальненне унiверсальных iнфармацыйных i сацыякультурных патрэбнасцей грамадства.

18. Асноўныя задачы бiблiятэкi:

фармiраванне грамадска значных iнфармацыйных рэсурсаў;

забеспячэнне доступу ўсiх грамадзян Рэспублiкi Беларусь да нацыянальных i сусветных iнфармацыйных рэсурсаў, а таксама доступу грамадзян iншых краiн да iнфармацыi аб Беларусi, яе дасягненнях у розных галiнах дзейнасцi;

iнфармацыйнае забеспячэнне iнавацыйнай дзейнасцi, папулярызацыя дасягненняў у галiне iнавацыйнай дзейнасцi рэспублiкi;

навукова-даследчая дзейнаць у галiне бiблiятэказнаўства, бiблiяграфазнаўства, кнiгазнаўства;

каардынацыя дзейнасцi бiблiятэк i iнфармацыйных арганiзацый па фармiраванню адзiнай iнфармацыйнай прасторы.

19. У адпаведнасцi з асноўнымi задачамi бiблiятэка як галоўная унiверсальная навуковая бiблiятэка краiны, рэспублiканскi iнфармацыйны i сацыякультурны цэнтр выконвае наступныя функцыi:

фармiруе, зберагае, пастаянна захоўвае i прадастаўляе карыстальнiкам найбольш поўны збор айчынных дакументаў i беларусiкi, навукова значных замежных дакументаў;

набывае ў першачарговым парадку бiблiятэчныя зборы ў вядомых пiсьменнiкаў, дзеячаў культуры i навукi, а таксама ў букiнiстычных кнiгарнях i на аўкцыёнах;

фармiруе фонды на ўсiх вiдах носьбiтаў iнфармацыi шляхам атрымання абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў, якiя выдаюцца ў Рэспублiцы Беларусь, закупкi дакументаў, дакументаабмену (у тым лiку мiжнароднага) i iншых паступленняў дакументаў у адпаведнасцi з заканадаўствам;

стварае спецыялiзаваныя калекцыi (iнкунабулы, кiрылiца, беларускiя старадрукi, рускi грамадзянскi друк, заходнееўрапейскiя выданнi XVI стагоддзя, беларусiка, выяўленчыя i аўдыёвiзуальныя дакументы i iншыя);

ажыццяўляе навуковую апрацоўку дакументаў, стварае даведачна-бiблiяграфiчны апарат на фонды бiблiятэкi, раскрывае iх з дапамогай электроннага каталога i сiстэмы каталогаў на розных носьбiтах, баз i банкаў даных;

забяспечвае ў каардынацыi з iншымi бiблiятэкамi Рэспублiкi Беларусь функцыянiраванне сiстэмы карпаратыўнай каталагiзацыi, вядзенне нацыянальнага зводнага электроннага каталога;

генерыруе ўласныя iнфармацыйныя рэсурсы;

фармiруе банк даных рэспублiканскiх i сусветных электронных iнфармацыйных рэсурсаў;

забяспечвае iнфармацыйную i праграмную падтрымку карпаратыўнага iнтэрнет-партала;

забяспечвае каардынацыю дзейнасцi бiблiятэк i iнфармацыйных арганiзацый рэспублiкi па фармiраванню i выкарыстанню нацыянальных iнфармацыйных рэсурсаў;

арганiзоўвае бiблiятэчнае абслугоўванне карыстальнiкаў праз сiстэму чытальных залаў, мiжбiблiятэчны i мiжнародны абанементы ў адпаведнасцi з Правiламi карыстання бiблiятэкай;

арганiзоўвае доступ карыстальнiкаў да айчынных i замежных iнфармацыйных рэсурсаў з дапамогай сродкаў тэлекамунiкацыйнай сувязi;

арганiзоўвае iнфармацыйнае забеспячэнне дзяржаўных органаў, навуковых i iншых арганiзацый;

арганiзоўвае iнфармацыйнае забеспячэнне iнавацыйнай дзейнасцi вядучых галiн прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь;

задавальняе i фармiруе сацыякультурныя патрэбнасцi розных катэгорый карыстальнiкаў;

забяспечвае правядзенне выставачных, культурна-асветнiцкiх i адукацыйных мерапрыемстваў;

арганiзоўвае правядзенне навуковых даследаванняў у галiне бiблiятэказнаўства, бiблiяграфазнаўства, кнiгазнаўства, iнфармацыйных тэхналогiй;

удзельнiчае ў распрацоўцы i рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне бiблiятэчнай справы;

распрацоўвае i рэалiзуе навуковыя i культурныя праекты, у тым лiку па стварэнню адзiных iнфармацыйных сетак, стандартызацыi ў галiне бiблiятэчнай справы i iншых сумежных галiнах;

ажыццяўляе выдавецкую i палiграфiчную дзейнасць у галiне бiблiятэчнай справы, бiблiяграфii, кнiгазнаўства i сумежных навук;

ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне дзейнасцi бiблiятэк i iншых iнфармацыйных устаноў краiны па ўкараненню новых iнфармацыйных тэхналогiй;

супрацоўнiчае з Беларускай бiблiятэчнай асацыяцыяй, прымае ўдзел у рабоце мiжнародных бiблiятэчных арганiзацый;

супрацоўнiчае з бiблiятэкамi i iншымi арганiзацыямi Рэспублiкi Беларусь i замежных краiн у арганiзацыi дакументаабмену, мiжбiблiятэчнага абанемента, мiжнароднага мiжбiблiятэчнага абанемента, кнiжных выставак, сумесных даследаванняў, двухбаковых семiнараў, нарад экспертаў, стажыровак спецыялiстаў i iншых;

ажыццяўляе ўзаемадзеянне з ААН, ЮНЕСКА, iншымi мiжнароднымi арганiзацыямi;

выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

20. У адпаведнасцi з вызначанымi функцыямi бiблiятэка ажыццяўляе наступныя вiды дзейнасцi згодна з Агульнадзяржаўным класiфiкатарам вiдаў эканамiчнай дзейнасцi:

выдавецкая дзейнасць (код 221);

выданне кнiг (код 2211);

выданне часопiсаў i перыядычных публiкацый (код 2213);

выданне гуказапiсаў (код 2214);

палiграфiчная дзейнасць i прадастаўленне паслуг у гэтай галiне (код 222);

брашуровачна-пераплётная i аддзелачная дзейнасць (код 2223);

выраб друкарскiх форм (код 2224);

iншая палiграфiчная дзейнасць (код 2225);

капiраванне запiсаных матэрыялаў (код 223);

капiраванне гуказапiсаў (код 22310);

капiраванне вiдэазапiсаў (код 2232);

капiраванне праграмных сродкаў (код 2233);

устаноўка i наладка электронна-вылiчальных машын i iншага абсталявання для апрацоўкi iнфармацыi (код 30029);

неспецыялiзаваны аптовы гандаль непрадуктовымi таварамi (код 51709);

рознiчны гандаль кнiгамi, газетамi, пiсьмовымi прыладамi (код 52470);

турысцкая дзейнасць (код 6330);

здача ўнаём асабiстай нерухомай маёмасцi (код 70200);

пракат спартыўнага iнвентару (код 7140);

дзейнасць, якая звязана з вылiчальнай тэхнiкай (код 72);

кансультаванне па апаратных сродках i вылiчальнай тэхнiцы (код 721);

распрацоўка праграмнага забеспячэння i кансультаванне ў гэтай галiне (код 722);

апрацоўка даных (код 723);

дзейнасць, якая звязана з базамi даных (код 724);

даследаваннi i распрацоўкi ў галiне грамадскiх i гуманiтарных навук (код 732);

рэкламная дзейнасць (код 74400);

дзейнасць у галiне статыстыкi i сацыялогii (код 75117);

мiжнародная дзейнасць (код 7521);

iншая дзейнасць для дарослых i iншая дзейнасць, якая не ўключана ў iншыя групоўкi (код 80424);

дзейнасць па арганiзацыi адпачынку i забаў, культуры i спорту (код 92);

дзейнасць канцэртных i тэатральных залаў i iншых устаноў культуры (код 9232);

дзейнасць iншых аб'ектаў культуры (код 92322);

iншая дзейнасць у галiне культуры (код 925);

дзейнасць бiблiятэк i архiваў (код 9251);

дзейнасць музеяў (92521);

паслугi фiльма- i фанатэк (код 92511);

iншая дзейнасць па арганiзацыi адпачынку i забаў, не ўключаная ў iншыя групоўкi (92720);

дзейнасць бiблiятэк (код 92512);

дзейнасць архiваў (код 92513);

фiзкультурна-аздараўленчая дзейнасць (код 93040).

21. У выпадку, калi асобныя вiды дзейнасцi падлягаюць лiцэнзаванню ў адпаведнасцi з заканадаўствам, бiблiятэка мае права ажыццяўляць такую дзейнасць пасля атрымання адпаведных лiцэнзiй.


Глава 3 МАЁМАСЦЬ БIБЛIЯТЭКI


22. Маёмасць бiблiятэкi складаюць асноўныя сродкi, у тым лiку будынак i збудаваннi, абсталяванне i iншыя матэрыяльныя каштоўнасцi, кошт якiх утрымлiваецца ў самастойным балансе бiблiятэкi.

Маёмасць з'яўляецца рэспублiканскай уласнасцю i належыць бiблiятэцы на правах аператыўнага кiравання.

23. Бiблiятэка фiнансуецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.

Дадатковае фiнансаванне бiблiятэкi можа ажыццяўляцца за кошт грашовых сродкаў фiзiчных i юрыдычных асоб, у тым лiку замежных, а таксама грашовых сродкаў, атрыманых ад бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi, аказання платных паслуг i iншай прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якая неабходна для выканання мэт, прадугледжаных дадзеным Статутам, адпавядае гэтым мэтам i прадмету дзейнасцi некамерцыйных арганiзацый, i з iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Памер грашовых сродкаў, што паступаюць з дадатковых крынiц фiнансавання, не абмяжоўваецца. Дадзеныя грашовыя сродкi не могуць быць зняты з выкарыстання на канец бюджэтнага года, не ўлiчваюцца пры вызначэннi аб'ёмаў бюджэтнага фiнансавання на наступны год i павiнны накiроўвацца на ажыццяўленне статутнай дзейнасцi бiблiятэкi.

24. Бiблiятэка можа ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносiць даход. Атрыманыя ад такой дзейнасцi даходы i набытая за iх кошт маёмасць паступаюць у самастойнае распараджэнне бiблiятэкi i выкарыстоўваюцца ва ўстаноўленым парадку.

25. Бiблiятэка можа адчужаць цi iншым чынам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю i маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых ёй па каштарысу, у адпаведнасцi з заканадаўствам.

26. Бiблiятэка не выступае гарантам або паручыцелем перад банкамi - крэдыторамi юрыдычных асоб недзяржаўных форм уласнасцi i фiзiчных асоб па выкананню гэтымi асобамi сваiх абавязацельстваў па вяртанню атрыманых сродкаў, акрамя крэдытаў, што выдаюцца на будаўнiцтва жылых памяшканняў у памеры, прадугледжаным заканадаўствам.


Глава 4 КIРАЎНIЦТВА БIБЛIЯТЭКАЙ


27. Кiраўнiцтва дзейнасцю бiблiятэкi ажыццяўляе дырэктар. Дырэктар назначаецца на пасаду i вызваляецца ад яе Мiнiстрам культуры. З дырэктарам бiблiятэкi заключаецца кантракт.

28. Дырэктар бiблiятэкi:

арганiзуе работу бiблiятэкi i нясе поўную адказнасць за выкананне пастаўленых перад ёю задач i планавых заданняў, узначальвае вучоны савет бiблiятэкi;

забяспечвае стварэнне ўмоў для зберажэння маёмасцi, эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў бiблiятэкi для вырашэння вытворчых задач i сацыяльнага развiцця калектыву;

прымае на работу i звальняе з работы работнiкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам;

вызначае колькасць, зацвярджае структуру i штатны расклад работнiкаў бiблiятэкi ў межах фонду аплаты працы;

зацвярджае склад вучонага савета бiблiятэкi, саветаў i камiсiй пры намеснiках дырэктара, вызначае парадак i напрамкi iх дзейнасцi;

выдае загады i распараджэннi, абавязковыя для ўсiх работнiкаў бiблiятэкi;

распараджаецца фiнансавымi i матэрыяльнымi сродкамi бiблiятэкi ў адпаведнасцi з заканадаўствам;

забяспечвае падачу справаздачы органам дзяржаўнай статыстыкi ў адпаведнасцi з заканадаўствам;

дзейнiчае ад iмя бiблiятэкi, прадстаўляе яе ў арганiзацыях Рэспублiкi Беларусь i за яе межамi;

заключае дагаворы ад iмя бiблiятэкi;

адкрывае ў банках разлiковы, валютны i iншыя рахункi;

прымяняе да работнiкаў бiблiятэкi меры заахвочвання i накладае дысцыплiнарныя спагнаннi ў адпаведнасцi з заканадаўствам;

прымае меры, накiраваныя на развiццё i ўдасканальванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы бiблiятэкi, комплексу iнфармацыйна-тэхналагiчных сiстэм, выкананне правiлаў тэхнiкi бяспекi i супрацьпажарных мерапрыемстваў;

рэгулярна (не менш чым адзiн раз у год) трымае справаздачу перад Мiнiстэрствам культуры, а таксама прадстаўляе яму неабходную iнфармацыю аб дзейнасцi бiблiятэкi;

нясе адказнасць за вынiкi работы бiблiятэкi, выкананне патрабаванняў дадзенага Статута, абавязацельстваў перад Мiнiстэрствам культуры i працоўным калектывам;

хадайнiчае аб прыёме бiблiятэкi i ўдзеле яе ў рабоце мiжнародных бiблiятэчных арганiзацый;

размяркоўвае абавязкi памiж намеснiкамi дырэктара.

29. Калегiяльныя органы кiравання:

дырэкцыя, якая дзейнiчае пры дырэктары для аператыўнага кiравання бiблiятэкай i арганiзацыi яе работы;

вучоны савет, якi дзейнiчае пры дырэктары для вызначэння i каардынацыi асноўных напрамкаў навуковай дзейнасцi бiблiятэкi;

саветы i камiсii пры намеснiках дырэктара бiблiятэкi па асноўных напрамках дзейнасцi, якiя яны курыруюць.


Глава 5 РАБОТНIКI БIБЛIЯТЭКI


30. Працоўныя адносiны з работнiкамi бiблiятэкi, уключаючы пытаннi найму i звальнення, рэжыму працы i адпачынку, умоў працы, гарантый i кампенсацый, рэгулююцца праз працоўныя дагаворы (кантракты) у адпаведнасцi з заканадаўствам.

31. Работнiкi бiблiятэкi вырашаюць:

пытаннi заключэння з наймальнiкам калектыўнага дагавора, разглядаюць яго праект i ўпаўнаважваюць свайго прадстаўнiка падпiсаць яго ад iмя работнiкаў бiблiятэкi;

iншыя пытаннi самакiравання работнiкаў бiблiятэкi ў межах сваёй кампетэнцыi, устаноўленай заканадаўствам i дадзеным Статутам.


Глава 6 РЭАРГАНIЗАЦЫЯ I ЛIКВIДАЦЫЯ БIБЛIЯТЭКI


32. Бiблiятэка не можа быць перапрафiлявана.

33. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя бiблiятэкi ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.


Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner