Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 26.07.2006 N 72 "Аб унясеннi дапаўненняў ў Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi выпускных экзаменаў i выпуску вучняў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
У адпаведнасцi з часткай чацвёртай артыкула 14 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года "Об образовании" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi выпускных экзаменаў i выпуску вучняў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, зацверджаныя загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25 кастрычнiка 1999 г. N 642, у рэдакцыi пастановы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2002 г. N 49 наступныя дапаўненнi:
дапоўнiць пунктам 76 наступнага зместу:
"76. Асобам, якiя не закончылi навучанне на ўзроўнях агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыi або не прайшлi вынiковую атэстацыю за ўзровень агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама асобам, якiя прайшлi поўны курс навучання на ўзроўнях агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыi ў неакрэдытаванай установе адукацыi, выдаецца на бланку ўстановы адукацыi ўстаноўленага ўзору даведка аб праходжаннi курса навучання на ўзроўнях (ступенях) агульнай сярэдняй адукацыi па форме згодна з дадаткам.";
дапоўнiць дадаткам наступнага зместу:
"Дадатак да Правiлаў атэстацыi, пераводу, арганiзацыi выпускных экзаменаў i выпуску вучняў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi
Вуглавы штамп установы адукацыi
ДАВЕДКА
аб праходжаннi курса навучання на ўзроўнях (ступенях)
агульнай сярэдняй адукацыi
Гэтая даведка выдадзена _______________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
_____ года нараджэння, у тым, што з "__" ___________________ ____ г.
ён (яна) навучаўся(лася) у _________________________________________
(назва ўстановы адукацыi)
i ў _______ годзе скончыў(ла) ______________________________________
(колькасць класаў, поўны курс)
Кiраўнiк установы адукацыi ____________ _______________________
(подпiс) (iнiцiялы, прозвiшча)
М.П.
Выдадзена "___" ________ ____ г.
Рэгiстрацыйны нумар ____________".
Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ
Право Беларуси 2009 карта новых документов |