Указ Президента Республики Беларусь от 25.07.2006 N 467 "Аб унясеннi змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2005 г. N 512"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
1. У назве, пункце 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2005 г. N 512 "Аб зацвярджэннi пералiку матэрыяльных i гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, уключаных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, якiя вызваляюцца ад абкладання падаткам на нерухомасць" i назве пералiку матэрыяльных i гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, уключаных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, якiя вызваляюцца ад абкладання падаткам на нерухомасць, зацверджанага гэтым Указам, словы "матэрыяльных i гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь" замянiць словамi "матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей".
2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Указам.
3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
Право Беларуси 2009 карта новых документов |