Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 25.08.2005 N 114 "Аб дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па фiзiчнай культуры i спорту"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-фк "Справаздача па фiзiчнай культуры i спорту" <*> гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2005 год;
1.2. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 2-фк "Зводная справаздача па фiзiчнай культуры i спорту" <*> гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2005 год.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-фк "Справаздача па фiзiчнай культуры i спорту" <*> i ўвесцi iх у дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2005 год.
--------------------------------
<*> Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаныя ў пункце 1 дадзенай пастановы:
3.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-фк "Справаздача па фiзiчнай культуры i спорту" на арганiзацыi, у якiх дзейнiчаюць калектывы фiзiчнай культуры; фiзкультурна-спартыўныя клубы; клубы па вiду (вiдах) спорту; фiзкультурна-аздараўленчыя, спартыўныя цэнтры (камбiнаты, комплексы); грамадскiя аб'яднаннi фiзкультурна-аздараўленчага i спартыўнага напрамку; спецыялiзаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы; установы адукацыi; iншыя арганiзацыi, у якiх працуюць работнiкi фiзiчнай культуры i спорту;
3.2. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 2-фк "Зводная справаздача па фiзiчнай культуры i спорту" на аддзелы (упраўленнi) фiзiчнай культуры, спорту i турызму раенных (гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў.
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
Кодексы России 2009 карта новых документов |