Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 13.06.2005 N 50 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi", указанняў па яе запаўненню i таблiцы 2-прафтэх "Зводная справаздача аб дзейнасцi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" <*> перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак 2005/06 навучальнага года;
1.2. таблiцу 2-прафтэх "Зводная справаздача аб дзейнасцi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" <*> перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак 2005/06 навучальнага года.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" <*> i ўвесцi iх ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак 2005/06 навучальнага года.
------------------------------
<*> Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаныя ў пункце 1 дадзенай пастановы:
3.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" - на ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, i iх фiлiялы;
3.2. таблiцу 2-прафтэх "Зводная справаздача аб дзейнасцi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" - на ўпраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.
4. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 30 чэрвеня 2003 г. N 65 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача ўстановы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi", указанняў па яе запаўненнi i таблiцы 2-прафтэх "Зводная справаздача аб дзейнасцi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi".
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
Право Украины 2009 (Приказы) карта новых документов |