Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 14.02.2005 N 11 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня 2003 года "О профессионально-техническом образовании" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, зацверджаныя пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 4 лютага 2003 г. N 3а , наступныя змяненнi i дапаўненнi:
пункт 1 дапоўнiць словамi ", iх падпарадкавання i формаў навучання";
пункт 2 дапоўнiць часткай наступнага зместу:
"У навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi маюць права паступаць асобы, якiя маюць агульную базавую або агульную сярэднюю адукацыю, а таксама асобы, якiя дасягнулi шаснаццацiгадовага ўзросту i не маюць агульнай базавай адукацыi.";
пункт 3 дапоўнiць словамi ", якiя штогод вызначаюцца рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца дзяржаўныя навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi, з улiкам патрабаванняў рынку працы, у тым лiку заключаных дагавораў на падрыхтоўку рабочых (служачых), балансу размеркавання школьнай моладзi для далейшага навучання i працаўладкавання, а таксама з улiкам максiмальнай колькасцi навучэнцаў, прадугледжанай спецыяльным дазволам (лiцэнзiяй) на адукацыйную дзейнасць, i да 1 красавiка даводзяцца да ведама зацiкаўленых";
у частцы першай падпункта 10.2 пункта 10 пасля слоў "з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi" дапоўнiць словамi ", а таксама ва ўсе навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi, у якiх ажыццяўляецца навучанне асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю пасля заканчэння першага аддзялення дапаможной школы,";
пасля пункта 10 дапоўнiць пунктам 10-1 наступнага зместу:
"10-1. На вячэрнюю форму навучання (на ўсе вучэбныя спецыяльнасцi (прафесii), акрамя сельскагаспадарчага профiлю):
прыём дакументаў - з 15 чэрвеня па 22 жнiўня, уступныя iспыты i залiчэнне - з 1 па 26 жнiўня;
на вучэбныя спецыяльнасцi (прафесii) сельскагаспадарчага профiлю:
прыём дакументаў - з 1 кастрычнiка па 30 лiстапада, уступныя iспыты i залiчэнне - з 1 лiстапада па 10 снежня.
Уступныя iспыты на вячэрнюю форму навучання праводзяцца ў некалькi тэрмiнаў, якiя вызначаюцца прыёмнымi камiсiямi навучальных устаноў прафтэхадукацыi.";
у пункце 11:
абзац трэцi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"дакумент аб адукацыi (арыгiнал);";
у абзацы чацвёртым словы "086/У" замянiць словамi ", вызначанай Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь";
у пункце 12:
у частцы шостай лiчбы "(0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10)" выключыць;
дапоўнiць часткай наступнага зместу:
"Форма правядзення ўступных iспытаў для асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якiя па медыцынскiх паказаннях могуць навучацца ў навучальных установах прафтэхадукацыi, вызначаецца з улiкам характару парушэнняў указаных асоб.";
пункт 22 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"22. Паступаючыя, якiя не прайшлi па конкурсе (у выпадку яго ўзнiкнення) на выбраную iмi вучэбную спецыяльнасць (прафесiю), маюць права атрымаць прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю па iншай вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii), а па выбранай вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) - у iншай навучальнай установе прафтэхадукацыi, дзе ёсць месцы для навучання па дадзенай вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii). У першую чаргу залiчваюцца паступаючыя дадзенай навучальнай установы прафтэхадукацыi, якiя станоўча здалi тыя ж уступныя iспыты, але не прайшлi па конкурсе на iншую вучэбную спецыяльнасць (прафесiю), а потым - паступаючыя iншых навучальных устаноў прафтэхадукацыi, якiя станоўча здалi адпаведныя ўступныя iспыты.
Залiчэнне паступаючых з iншых навучальных устаноў прафтэхадукацыi праводзiцца на падставе даведкi аб здадзеных уступных iспытах i адзнаках па кожным прадмеце згодна з дадаткам 9.".
Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ
Право Беларуси 2009 карта новых документов |