Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 14.05.2004 N 33 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб прыёмнай камiсii ўстановы, якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыi"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года "Об образовании" ў рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць Палажэнне аб прыёмнай камiсii ўстановы, якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыi, што дадаецца.

2. Прызнаць страцiўшым сiлу Палажэнне аб прыёмнай камiсii вышэйшай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 снежня 2001 г. N 65 .


Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ


                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               14.05.2004 N 33

ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРЫЁМНАЙ КАМIСII ЎСТАНОВЫ, ЯКАЯ ЗАБЯСПЕЧВАЕ АТРЫМАННЕ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI


1. Дадзенае Палажэнне рэгулюе парадак работы прыёмнай камiсii ўстановы, якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыi (далей - ВНУ), па арганiзацыi падрыхтоўкi i правядзення ўступных iспытаў i залiчэння абiтурыентаў у студэнты ВНУ.

2. Прыёмная камiсiя ВНУ (далей - прыёмная камiсiя) арганiзуецца з мэтай правядзення ўступных iспытаў у ВНУ i фармiравання на конкурснай аснове кантынгенту студэнтаў дзённай, вячэрняй i завочнай формаў навучання.

3. Тэрмiн паўнамоцтваў прыёмнай камiсii складае адзiн год, яе дзейнасць завяршаецца аналiзам i абагульненнем вынiкаў прыёму, якiя разглядаюцца на савеце ВНУ, саветах факультэтаў i пасяджэннях кафедраў.

Рэктар ВНУ ў месячны тэрмiн пасля заканчэння ўступных iспытаў у форме пiсьмовай справаздачы накiроўвае ў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь вынiкаў прыёму, аналiз якасцi ведаў абiтурыентаў па предметах, а таксама прапановы па ўдасканаленню прыёму.

4. Састаў прыёмнай камiсii да 1 студзеня вызначаецца i зацвярджаецца загадам рэктара ВНУ, якi з'яўляецца старшынёй прыёмнай камiсii.

У састаў прыёмнай камiсii ўключаюцца: па пасадзе прарэктары па вучэбнай рабоце (прызначаюцца намеснiкамi старшынi прыёмнай камiсii); дэканы факультэтаў, на якiя ажыццяўляецца прыём абiтурыентаў; адказны сакратар прыёмнай камiсii i яго намеснiкi; члены камiсii з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу.

5. Для разгляду апеляцый на тэрмiн правядзення ўступных iспытаў загадам старшынi прыёмнай камiсii ствараецца апеляцыйная камiсiя i назначаецца яе старшыня.

6. Саставы прадметных экзаменацыйных камiсiй i апеляцыйнай камiсii за выключэннем членаў, якiя ўваходзяць у ix па пасадзе, абнаўляюцца штогод не менш чым на адну чвэрць. Адказны сакратар прыёмнай камiсii, яго намеснiкi, старшынi прадметных экзаменацыйных камiсiй уключаюцца ў састаў камiсii не больш трох гадоў запар.

7. Для правядзення ўступных iспытаў за тры месяцы да ix пачатку з лiку выкладчыкаў ВНУ i пры неабходнасцi педагагiчных работнiкаў iншых устаноў адукацыi ствараюцца прадметныя экзаменацыйныя камiсii i апеляцыйная камiсiя, саставы якiх зацвярджаюцца загадам рэктара ВНУ i ў сваёй дзейнасцi падпарадкоўваюцца старшынi прыёмнай камiсii.

8. Асабовы састаў, парадак працы прыёмнай камiсii i прадметных экзаменацыйных камiсiй могуць быць зменены ў выпадках i ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Iншыя пытаннi па правядзеннi ўступных iспытаў вырашаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

9. Рашэннi прыёмнай камiсii прымаюцца большасцю галасоў пры наяўнасцi не менш за дзве трэцiх саставу i афармляюцца пратаколам, якi падпiсваецца старшынёй i адказным сакратаром.

10. Да работы па арганiзацыi падрыхтоўкi i правядзення ўступных iспытаў i залiчэння абiтурыентаў у студэнты ВНУ не дапускаюцца асобы, якiя займаюцца прыватным рэпетытарствам.

11. Размеркаванне абавязкаў старшынь прадметных экзаменацыйных камiсiй, адказнага сакратара, яго намеснiкаў зацвярджаецца старшынёй прыёмнай камiсii.

Аплата працы членаў прыёмнай камiсii, прадметных экзаменацыйных камiсiй i iншых катэгорый работнiкаў, якiя заняты ў рабоце па прыёму абiтурыентаў, ажыццяўляецца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

12. Прыёмная камiсiя ў перыяд правядзення ўступных iспытаў:

12.1. арганiзуе работу па прафесiйнай арыентацыi моладзi, ажыццяўляе iнфармацыйнае i метадычнае забеспячэнне ўступных iспытаў у ВНУ;

12.2. ажыццяўляе да пачатку ўступных iспытаў у тэрмiны, вызначаныя ВНУ, разнастайныя формы вучэбна-метадычнай падрыхтоўкi абiтурыентаў, у тым лiку курсы, кансультацыi;

12.3. арганiзуе прыём дакументаў ад абiтурыентаў, ix рэгiстрацыю i захоўванне, перапiску па пытаннях прыёму;

12.4. пры неабходнасцi арганiзуе медыцынскi агляд абiтурыентаў i дае папярэднiя прафесiйна-арыентаваныя рэкамендацыi;

12.5. прымае рашэннi аб допуску абiтурыентаў да здачы ўступных iспытаў, ix правядзеннi;

12.6. ажыццяўляе фармiраванне прадметных экзаменацыйных камiсiй, апеляцыйнай камiсii, кантроль за ix дзейнасцю;

12.7. вызначае формы ўступных iспытаў i кантроль за ix правядзеннем у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

12.8. прымае рашэннi аб конкурсным адборы, залiчэннi абiтурыентаў у студэнты ВНУ;

12.9. разглядае апеляцыi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi дадзенага Палажэння;

12.10. выконвае iншыя функцыi, прадугледжаныя парадкам прыёму ў ВНУ.

13. Заява i дакументы, якiя абiтурыент падае ў адпаведнасцi з правiламi прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, рэгiструюцца ў журнале рэгiстрацыi дакументаў, а абiтурыенту выдаецца распiска аб прыёме дакументаў.

14. Расклад уступных iспытаў зацвярджае старшыня прыёмнай камiсii не пазней за тыдзень да пачатку ix правядзення. Iнтэрвалы памiж уступнымi iспытамi, як правiла, складаюць не менш за два днi.

15. Адказны сакратар прыёмнай камiсii выдае экзаменацыйны лiст абiтурыентам, дапушчаным да ўступных iспытаў.

16. Для абiтурыентаў напярэдаднi ўступных iспытаў праводзяцца кансультацыi па зместу вучэбных праграм прадметаў уступных iспытаў, парадку правядзення ўступных iспытаў i залiчэння абiтурыентаў у студэнты ВНУ.

17. Уступныя iспыты праводзяцца ў форме тэстаў цi iншых формах (па рашэнню ВНУ) у адпаведнасцi з правiламi прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi. Тэставыя i iншыя экзаменацыйныя заданнi распрацоўваюцца ў ВНУ прадметнымi экзаменацыйнымi камiсiямi па вучэбных праграмах уступных iспытаў, зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Тэставыя i iншыя экзаменацыйныя заданнi зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камiсii за месяц да пачатку ўступных iспытаў, ix колькасць, вызначаная прыёмнай камiсiяй, не можа быць менш за тры.

18. Колькасць экзаменацыйных бiлетаў вызначаецца старшынёй прыёмнай камiсii i павiнна быць большай за колькасць абiтурыентаў у групе.

У экзаменацыйныя бiлеты ўключаюцца, як правiла, два-тры пытаннi, у тым лiку, пры неабходнасцi адна-дзве задачы або прыклады. Пытаннi экзаменацыйных бiлетаў павiнны ахоплiваць усю вучэбную праграму прадметаў уступных iспытаў.

19. Тэставыя i iншыя экзаменацыйныя заданнi да выдачы ix экзаменатарам знаходзяцца ў сейфе адказнага сакратара прыёмнай камiсii i падлягаюць строгаму ўлiку.

20. Старшыня прыёмнай камiсii (або па яго даручэнню намеснiк старшынi цi адказны сакратар прыёмнай камiсii) перад пачаткам уступных iспытаў выдае старшыням прадметных экзаменацыйных камiсiй неабходную колькасць варыянтаў тэставых заданняў (камплектаў экзаменацыйных бiлетаў) i прызначае адказных за ўступны iспыт.

21. Колькасны састаў груп абiтурыентаў, але не менш за 25 чалавек у групе, для здачы ўступных iспытаў у ВНУ вызначае прыёмная камiсiя.

Колькасны састаў груп (падгруп) для правядзення ўступных iспытаў па предметах мастацтва, музыкi, фiзiчнай культуры вызначае прыёмная камiсiя ВНУ.

22. Вусныя ўступныя iспыты ў кожнага абiтурыента прымае экзаменацыйная камiсiя ў складзе двух экзаменатараў. Колькасць экзаменатараў па прыёме ўступных iспытаў па предметах мастацтва, культуры, музыкi, фiзiчнай культуры i iншых па спецыяльнасцi павiнна складаць не менш за тры.

23. Прыёмная камiсiя вызначае колькасны састаў экзаменатараў у аўдыторыi. Прысутнасць на ўступных iспытах пабочных асоб не дазваляецца.

24. Абiтурыент у аўдыторыi, дзе праводзяцца ў адпаведнасцi з раскладам уступныя iспыты па прадмету, прад'яўляе экзаменатару пашпарт (iншы дакумент, якi яго замяняе) i экзаменацыйны лiст, якiя служаць пропускам на ўступныя iспыты. Абiтурыент, якi спазнiўся цi не з'явiўся на ўступныя iспыты па ўважлiвай прычыне, дапускаецца да яго здачы па рашэнню старшынi цi адказнага сакратара прыёмнай камiсii ў тэрмiны, якiя абмежаваны раскладам уступных iспытаў адпаведнай формы атрымання адукацыi.

25. Адначасова ў аўдыторыi пры правядзеннi вусных уступных iспытаў павiнна знаходзцiца не больш за шэсць абiтурыентаў. Падрыхтоўка да адказу не павiнна перавышаць больш за 90 хвiлiн. На вусныя iспыты на аднаго абiтурыента адводзiцца не больш за 15 хвiлiн.

Калi абiтурыенты з першай групы ў складзе пяцi чалавек, якiя дапушчаны ў аўдыторыю, не вызначаюцца, каму адказваць першым, то праз 90 хвiлiн з пачатку атрымання задання экзаменатары маюць права выклiкаць для адказу любога абiтурыента з гэтага складу.

26. Парадак выдачы тэставых i iншых экзаменацыйных заданняў i рэкамендацый па ix выкананню даводзiцца да ведама абiтурыентаў у аўдыторыi.

Прыёмная камiсiя стварае неабходныя ўмовы i аказвае метадычную падтрымку ў правядзеннi ўступных iспытаў для абiтурыентаў з парушэннямi слыху, парушэннямi зроку i парушэннямi апорна-рухальнага апарату пры адсутнасцi ў ix медыцынскiх супрацьпаказанняў па выбранай спецыяльнасцi. Прыёмная камiсiя мае права выбiраць вызначаныя правiламi прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, формы прыёму ўступных iспытаў для абiтурыентаў гэтай катэгорыi.

27. На правядзенне тэсцiравання ў залежнасцi ад вучэбнага предмета адводзiцца 100 - 180 хвiлiн. Час на падрыхтоўку да адказу на ўступных iспытах па предметах мастацтва, культуры, музыкi, фiзiчнай культуры i iншых па спецыяльнасцi вызначае прыёмная камiсiя ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

На правядзенне пiсьмовага ўступнага iспыту прадугледжваецца чатыры гадзiны (240 хвiлiн) без перапынку.

28. Шыфроўку тэставых i iншых экзаменацыйных заданняў праводзiць адказны сакратар прыёмнай камiсii ў прысутнасцi старшынi прыёмнай камiсii. Пасля шыфроўкi тытульныя лiсты захоўваюцца ў сейфе адказнага сакратара.

29. Праверка тэставых цi iншых экзаменацыйных заданняў праводзiцца членамi экзаменацыйнай камiсii ў памяшканнi ВНУ.

Тэставыя цi iншыя экзаменацыйныя заданнi пры правядзеннi пiсьмовых работ правяраюцца пад шыфрам без указання прозвiшча абiтурыента.

На праверку пiсьмовых экзаменацыйных работ адводзiцца: чатыры дыктанты - адна гадзiна (акадэмiчная), тры сачыненнi - адна гадзiна (акадэмiчная), тры работы па матэматыцы, фiзiцы - адна гадзiна (акадэмiчная).

30. Пры падрыхтоўцы да вусных уступных iспытаў абiтурыент абавязкова робiць запiсы ў лiсце вуснага адказу са штампам ВНУ, а экзаменатары адзначаюць правiльнасць i паўнату адказаў на пытаннi экзаменацыйнага бiлета i дадатковыя пытаннi, якiя запiсваюцца ў лiст вуснага адказу экзаменатарам. Дадатковыя пытаннi павiнны насiць удакладняючы характар i не выходзiць за межы вучэбнай праграмы.

31. Па вынiках уступных iспытаў адзнака абiтурыентам выстаўляецца экзаменатарамi лiчбай i пропiсам у экзаменацыйнай ведамасцi i экзаменацыйным лiсце абiтурыента i завяраецца ix подпiсам. Пры атрыманнi адзнакi 0, 1, 2 балы экзаменацыйны лiст застаецца ў экзаменатара, якi перадае яго адказнаму сакратару прыёмнай камiсii.

Абiтурыент павiнен здаць экзаменацыйны лiст пасля заканчэння ўступных iспытаў у прыёмную камiсiю.

32. У выпадках, калi абiтурыенты парушылi патрабаваннi экзаменацыйнай камiсii ў час правядзення ўступных iспытаў, пры выкананнi тэставых цi iншых экзаменацыйных заданняў, ix заданнi не ацэньваюцца i абiтурыенты да далейшых iспытаў не дапускаюцца. Выпадкi зафiксаваных парушэнняў старшыня экзаменацыйнай камiсii i экзаменатары афармляюць актам, якi падпiсваецца экзаменатарамi i старшынёй прадметнай экзаменацыйнай камiсii i перадаецца адказнаму сакратару прыёмнай камiсii. Пераздача ўступных iспытаў не дазваляецца. Абiтурыенты, якiя не паспелi выканаць у вызначаны для завяршэння час тэставыя цi iншыя экзаменацыйныя заданнi, аддаюць ix экзаменатарам незакончанымi.

33. Правераныя тэставыя i iншыя экзаменацыйныя заданнi з адзнакамi i подпiсамi экзаменатараў у дзень правядзення ўступных iспытаў перадаюцца старшынёй прадметнай экзаменацыйнай камiсii адказнаму сакратару прыёмнай камiсii, якi нясе адказнасць за ix захаванне.

34. Абiтурыент мае права ў перыяд уступных iспытаў асабiста азнаёмiцца са сваiмi выкананымi заданнямi (тэстамi, лiстамi вуснага адказу i г.д.) незалежна ад атрыманай адзнакi.

35. Абiтурыент мае права падаць пiсьмовую апеляцыйную заяву аб памылковасцi, на яго погляд, адзнакi, выстаўленай на ўступных iспытах (далей - апеляцыя).

Пры разглядзе апеляцыi, якая не з'яўляецца пераэкзаменоўкай, правяраецца толькi правiльнасць атрыманай адзнакi.

36. Парадак падачы i разгляду апеляцый вызначае прыёмная камiсiя i знаёмiць з iм абiтурыентаў да пачатку ўступных iспытаў, аб чым абiтурыент пацвярджае cвaiм подпiсам. Апеляцыi па пытаннях атрыманай адзнакi падаюцца абiтурыентам адказнаму сакратару на iмя старшынi прыёмнай камiсii i рэгiструюцца ў дзень абвяшчэння адзнакi, але не пазней наступнага дня пасля ўступных iспытаў, а для пiсьмовых iспытаў - не пазней наступнага дня пасля ix правядзення. Разгляд апеляцыi праводзiцца не пазней наступнага дня пасля яе падачы ў прысутнасцi абiтурыента i экзаменатараў, якiя непасрэдна прымалi дадзеныя ўступныя iспыты. Пры разглядзе апеляцый абiтурыентаў дадатковае ix апытванне не дапускаецца.

Усе выпадкi змянення выстаўленых экзаменатарамi адзнак суправаджаюцца пiсьмовым абгрунтаваннем апеляцыйнай камiсii, тлумачэннем экзаменатара i зацвярджаюцца рашэннем прыёмнай камiсii.

37. Абiтурыент мае права прысутнiчаць пры разглядзе апеляцыi. Абiтурыент, якi прэтэндуе на перагляд адзнакi, атрыманай на ўступных iспытах, павiнен мець пры сабе дакумент, якi пацвярджае яго асобу.

3 непаўналетнiмi абiтурыентамi (да 18 гадоў) пры разглядзе апеляцыi мае права прысутнiчаць яго законны прадстаўнiк, акрамя непаўналетнiх, прызнаных у адпаведнасцi з заканадаўствам поўнасцю правадзейнымi да дасягнення паўналецця.

38. Пасля разгляду апеляцыi выносiцца рашэнне апеляцыйнай камiсii аб адзнацы па тэставых цi iншых экзаменацыйных заданнях (як у выпадку яе павышэння, так i знiжэння).

Пры неабходнасцi змянення адзнакi складаецца пратакол рашэння апеляцыйнай камiсii, у адпаведнасцi з якiм уносяцца змяненнi адзнакi ў тэставыя цi iншыя экзаменацыйныя заданнi абiтурыента i экзаменацыйны лiст.

39. Пры ўзнiкненнi рознагалоссяў памiж членамi апеляцыйнай камiсii па прычыне выстаўленай адзнакi яна зацвярджаецца большасцю галасоў. 3 аформленым пратаколам рашэння апеляцыйнай камiсii абiтурыент знаёмiцца пад роспiс.

40. Выкананыя тэставыя i iншыя экзаменацыйныя заданнi абiтурыентаў, якiя залiчаны ў ВНУ, захоўваюцца ў ix асабовых справах.

Выкананыя тэставыя i iншыя экзаменацыйныя заданнi абiтурыентаў, якiя атрымалi адзнакi 0, 1, 2 балы цi не прайшлi па конкурсе, захоўваюцца ў ВНУ у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

41. Абiтурыенты, не залiчаныя ў ВНУ, атрымлiваюць свае дакументы ў прыёмнай камiсii пасля здачы экзаменацыйнага лiста.

42. Залiчэнне абiтурыентаў у склад студэнтаў шляхам конкурснага адбору ажыццяўляецца публiчна на адкрытым пасяджэннi прыёмнай камiсii. Рашэнне прыёмнай камiсii аб залiчэннi ў склад студэнтаў афармляецца пратаколам, у якiм указваюцца падставы для залiчэння. На падставе пратакола рашэння прыёмнай камiсii рэктарам ВНУ зацвярджаецца загад аб залiчэннi абiтурыентаў у склад студэнтаў.

43. Рашэннi прыёмнай камiсii могут быць прыпынены цi адменены ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

44. Прыёмная камiсiя выдае на падставе зваротаў абiтурыентаў, якiя не прайшлi па конкурсе, даведкi аб здадзеных уступных iспытах.


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner