Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 12.03.2004 N 5 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Экспертным савеце па кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Экспертным савеце па кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
Першы намеснiк Мiнiстра У.П.РЫЛАТКА
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
12.03.2004 N 5
ПАЛАЖЭННЕ АБ ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ ПА КIНЕМАТАГРАФII МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1. Экспертны савет па кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Савет) з'яўляецца дарадчым фармiраваннем.
2. У сваёй дзейнасцi Савет кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь, рашэннямi Урада Рэспублiкi Беларусь, а таксама дадзеным Палажэннем аб Экспертным савеце па кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
3. Асноўнай задачай Савета з'яўляецца падтрымка нацыянальнай кiнематаграфii праз механiзм сацыяльна-творчага заказу на стварэнне высокамастацкай кiнавiдэапрадукцыi (далей - заказ).
4. Заказчыкам на выкананне заказу з'яўляецца Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
5. Заказ заклiканы садзейнiчаць стварэнню твораў як на сродкi рэспублiканскага бюджэту, так i на пазабюджэтныя сродкi, арганiзацыi сумеснага фiнансавання пастановак з замежнымi партнёрамi. У абавязковым парадку ўлiчваюцца ўмовы пагаднення з партнёрамi.
6. Савет абмяркоўвае прапановы, робiць адбор праектаў, якiя прадстаўлены на атрыманне заказу, i выносiць свае рэкамендацыi адносна магчымасцi вытворчасцi i заключэння дагавора.
Савет аказвае метадычную дапамогу здымачным групам на ўсiх этапах стварэння кiнавiдэапрадукцыi па дзяржзаказе.
7. У склад Савета ўваходзяць прадстаўнiкi iгравога, дакументальнага, мультыплiкацыйнага кiно, мастацтвазнаўцы, арганiзатары кiнавiдэавытворчасцi i кiнавiдэапракату, прадстаўнiкi Праўлення Беларускага саюза кiнематаграфiстаў.
Савет мае права прыцягваць да работы квалiфiкаваных кансультантаў з правам дарадчага голасу.
8. Персанальны склад Савета ў колькасцi да 10 асоб на чале са старшынёй i яго намеснiкамi зацвярджаецца загадам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (тэрмiнам на тры гады).
9. Савет мае сакратара, якi вядзе памiж пасяджэннямi арганiзацыйную работу, пратаколы пасяджэнняў, рыхтуе заключэннi Савета.
10. У прыняццi рашэння Савета не можа ўдзельнiчаць асоба, якая прама цi ўскосна зацiкаўлена ў вынiках размеркавання заказу.
Право Беларуси 2009 карта новых документов |