Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24.12.2003 N 1679 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў, якiя вучацца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах адукацыi, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня 2003 года "Аб прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў, якiя вучацца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах адукацыi, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджанае пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 кастрычнiка 2002 г. N 1423 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 119, 5/11320), наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1.1. пункт 1 дапоўнiць словамi ", Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 76, 2/965).";

1.2. пункт 4 пасля слова "спецыялiстах" дапоўнiць словамi ", рабочых (служачых)";

1.3. у частцы трэцяй пункта 7:

пасля слоў "дзяржаўнага кiравання," дапоўнiць словамi "мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, грамадскiх арганiзацый (аб'яднанняў), у тым лiку";

слова "(рабочых)" замянiць словамi "рабочых (служачых)";

1.4. у пункце 8 словы ", якiя заключаны ўстановамi адукацыi з арганiзацыямi" выключыць;

1.5. у пункце 8, частцы першай пункта 9 слова "(рабочых)" замянiць словамi ", рабочых (служачых)";

1.6. у пункце 9:

частку першую пасля слоў "дзяржаўнага кiравання," дапоўнiць словамi "мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў,";

пасля часткi першай дапоўнiць часткай другой наступнага зместу:

"Арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць цi забяспечваюць вытворчае навучанне навучэнцаў устаноў, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, маюць пераважнае права на забеспячэнне iх патрэбнасцi ў рабочых (служачых). Рашэнне аб першачарговым забеспячэннi патрэбнасцi ў рабочых (служачых) названых арганiзацый прымаецца органамi самакiравання (саветам, папячыцельскiм саветам) установы, што забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, з улiкам заключаных дагавораў аб падрыхтоўцы рабочых (служачых).";

частку другую лiчыць часткай трэцяй;

1.7. у пункце 22:

частку чацвёртую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Выпускнiкам дзяржаўных устаноў, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, дзённай формы навучання, накiраваным на працу ў адпаведнасцi з размеркаваннем, па заканчэннi навучання даецца адпачынак працягласцю ў адзiн каляндарны месяц з выплатай грашовай дапамогi за кошт сродкаў арганiзацыi, прымаючай выпускнiка на працу, з разлiку тарыфнай стаўкi па прысвоенай выпускнiку квалiфiкацыi (разраду, класу, катэгорыi) або адпаведнага акладу.";

частку пятую выключыць;

часткi шостую - восьмую лiчыць адпаведна часткамi пятай - сёмай;

1.8. у пункце 28:

пасля часткi другой дапоўнiць часткай наступнага зместу:

"Парадак разлiку расходаў i вяртання сродкаў за навучанне ва ўстановах адукацыi, што належаць звароту ў бюджэт, з якога ажыццяўлялася фiнансаванне навучання, вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў.";

часткi трэцюю - пятую лiчыць адпаведна часткамi чацвёртай - шостай;

частку пятую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"З маладымi спецыялiстамi (выпускнiкамi ўстаноў, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi), якiя паступiлi ва ўстановы адукацыi на дзённую форму навучання для атрымання адукацыi больш высокага ўзроўню, а таксама з маладымi спецыялiстамi, якiя закончылi ўстановы, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi (выпускнiкамi вышэйшых медыцынскiх устаноў - пасля заканчэння стажыроўкi), i паступiлi на дзённую форму навучання ў аспiрантуру (ардынатуру), працоўны дагавор можа быць скасаваны па жаданню работнiка ў парадку i на падставах, вызначаных у частцы чацвёртай артыкула 40 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь пры прадстаўленнi адпаведных дакументаў аб паступленнi.".

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе афiцыйнага апублiкавання.


Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI


Указы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner