Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 14.10.2003 N 144 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 22 верасня 2000 г. N 72"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. N 547 "Вопросы Министерства статистики и анализа Республики Беларусь", i ў сувязi з прыняццем пастановы Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 14 кастрычнiка 2003 г., N 143 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 26-сг "Справаздача аб стане пушной зверагадоўлi" i ўказанняў па яе запаўненню", Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 22 верасня 2000 г. N 72 "Аб зацвярджэннi форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па сельскай гаспадарцы" наступныя змяненнi:
1.1. абзац чацвёрты пункта 1 выключыць;
1.2. пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Распаўсюдзiць дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 9-сг "Справаздача аб выкарыстаннi мiнеральных удабрэнняў i арганiчных угнаенняў пад ураджай" - на калгасы, саўгасы, мiжгасы i iншыя юрыдычныя асобы, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць, уключаючы падсобныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, створаныя на базе калгасаў, саўгасаў (акрамя сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак).".
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з моманту падпiсання.
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
Право России 2007 карта новых документов |