Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 28.05.2003 N 39 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб экстэрнаце ў агульнаадукацыйных установах"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года "Аб адукацыi" (у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года) (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., N 33, ст. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 37, 2/844) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць Палажэнне аб экстэрнаце ў агульнаадукацыйных установах (дадаецца).
Мiнiстр П.I.БРЫГАДЗIН
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк Намеснiк Мiнiстра працы
Мiнiстра фiнансаў i сацыяльнай абароны
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж В.I.Паўлаў
30.04.2003 25.04.2003
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
28.05.2003 N 39
ПАЛАЖЭННЕ АБ ЭКСТЭРНАЦЕ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОВАХ
Глава 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Палажэнне аб экстэрнаце ў агульнаадукацыйных установах распрацавана ў адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 35 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года "Об общем среднем образовании" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 108, 2/1238) i вызначае асаблiвасцi атрымання адукацыi самастойна з атэстацыяй у парадку экстэрната.
2. У гэтым Палажэннi выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх вызначэннi:
экстэрн - асоба, якая не мае агульнай базавай або агульнай сэрэдняй адукацыi, не навучаецца ў агульнаадукацыйных установах, установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, самастойна засвоiла вучэбныя праграмы i праходзiць вынiковую атэстацыю за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi;
экстэрнат - працэдура праходжання вынiковай атэстацыi ў мэтах вызначэння адпаведнасцi вынiкаў самастойнай вучэбнай дзейнасцi экстэрнаў патрабаванням адукацыйных стандартаў i вучэбных праграм за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi.
3. Вынiковая атэстацыя складаецца з экзаменаў, у тым лiку выпускных экзаменаў, i праводзiцца ў вуснай, пiсьмовай i практычнай формах.
4. Права здаваць экзамены за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi маюць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, не атрымалi агульную базавую або агульную сярэднюю адукацыю i не займаюцца ў агульнаадукацыйных установах, установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
5. Праходжанне экстэрнам вынiковай атэстацыi не абмяжоўваецца яго ўзростам.
Глава 2 АРГАНIЗАЦЫЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ВЫНIКОВАЙ АТЭСТАЦЫI
6. Экзамены для экстэрнаў праводзяцца за ўзровень агульнай базавай або за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi.
Да здачы экзаменаў за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi дапускаюцца экстэрны, якiя прадставiлi даведку аб навучаннi ў агульнаадукацыйных установах на ўзроўнях (ступенях) агульнай сярэдняй адукацыi, але не атрымалi агульную базавую або агульную сярэднюю адукацыю цi даведку з устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, але не здалi экзамены за перыяд навучання на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi.
У выпадку, калi экстэрн навучаўся самастойна, ён указвае аб гэтым у сваёй заяве.
7. Экстэрну, якi здае экзамены за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi, неабходна да 20 красавiка, у асобных выпадках не пазней чым да 1 мая (прызыў на ваенную службу цi вяртанне з яе, выезд за мяжу, службовая камандзiроўка, па стану здароўя i iнш.), падаць заяву ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб здачы ў бягучым годзе экзаменаў за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама прадставiць даведку аб месцы жыхарства, дакумент аб адукацыi ў арыгiнале (пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi).
Асобы, якiя навучалiся ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыi, але не атрымалi агульнай сярэдняй адукацыi ў час навучання ў гэтых установах, прадстаўляюць даведку аб паспяховасцi, даведку аб навучаннi (акадэмiчную даведку).
8. Здача экзаменаў праводзiцца ў агульнаадукацыйнай установе па месцы жыхарства экстэрнаў, якая вызначана аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа.
9. Аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа накiроўвае ў агульнаадукацыйную ўстанову, якая вызначана для прыёму экзаменаў у парадку экстэрната, зацверджаны спiс экстэрнаў, iх заявы i прадстаўленыя дакументы. Кiраўнiк агульнаадукацыйнай установы выдае загад аб допуску экстэрнаў да экзаменаў.
10. Экстэрны здаюць экзамены за ўзровень агульнай базавай адукацыi - па вучэбных прадметах, якiя ўключаюцца ў пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi; за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi - па вучэбных прадметах, якiя ўключаюцца ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.
Вынiковая атэстацыя па вучэбных прадметах "Фiзiчная культура i здароўе", "Працоўнае навучанне", "Чарчэнне", "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" праводзiцца па жаданнi экстэрна. Калi па гэтых вучэбных прадметах ён не атэставаны, то ў пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi або атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыi робiцца запiс: "не вывучаў(ла)".
11. Канкрэтныя даты выпускных экзаменаў па вучэбных прадметах, якiя праводзяцца ў пiсьмовай форме, устанаўлiваюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь i даводзяцца да ведама экстэрнаў праз сродкi масавай iнфармацыi, экзамены па астатнiх вучэбных прадметах праводзяцца ў маi - чэрвенi (тэрмiны вызначаюцца агульнаадукацыйнай установай).
У асобных выпадках (прызыў на ваенную службу цi вяртанне з яе, выезд за мяжу, службовая камандзiроўка, па стану здароўя i iншых) вынiковая атэстацыя экстэрнаў за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi можа праводзiцца з дазволу Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь у iншыя тэрмiны.
12. Для правядзення экзаменаў агульнаадукацыйная ўстанова стварае экзаменацыйныя камiсii па кожным вучэбным прадмеце. Iх склад зацвярджаецца кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы не пазней чым за тыдзень да пачатку экзаменаў.
13. Здача экзаменаў у парадку экстэрната ажыццяўляецца па вучэбных прадметах на базавым узроўнi вывучэння прадмета, праграмы па якiх зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Часть исключена. - Постановление Минобразования от 30.09.2008 N 90.
14. Экзамены за ўзровень агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi праводзяцца па тэкстах, якiя змешчаны ў зборнiках экзаменацыйных матэрыялаў па адпаведных вучэбных прадметах i бiлетах, якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Практычныя заданнi, якiя прадугледжваюцца бiлетамi, распрацоўваюцца педагагiчнымi работнiкамi агульнаадукацыйнай установы i зацвярджаюцца кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы не пазней чым за тыдзень да пачатку экзаменаў.
У выпадку, калi экстэрн здае экзамены ў iншыя тэрмiны, выкарыстоўваюцца тэксты, падрыхтаваныя ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.
15. Экстэрн мае права карыстацца падручнiкамi, вучэбнымi дапаможнiкамi i iншай лiтаратурай з бiблiятэчнага фонду, а таксама вучэбным абсталяваннем для падрыхтоўкi да экзаменаў. Агульнаадукацыйная ўстанова павiнна арганiзаваць для яго кансультацыi па вучэбных прадметах.
16. Экстэрны, якiя прадставiлi даведку аб навучаннi на ўзроўнях (ступенях) агульнай сярэдняй адукацыi i асабовую картку вучня, здаюць экзамены па тых вучэбных прадметах, па якiх яны не атэставаны, мелi адзнаку "0", не здавалi выпускныя экзамены.
17. Экстэрны, якiя навучалiся ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, але не атрымалi дакумент аб адпаведнай адукацыi, вызваляюцца ад экзаменаў, выпускных экзаменаў за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi пры наяўнасцi даведкi аб паспяховасцi, даведкi аб навучаннi (акадэмiчнай даведкi) са станоўчымi адзнакамi па вучэбных прадметах агульнаадукацыйнага кампанента, у тым лiку са станоўчымi экзаменацыйнымi адзнакамi па тых вучэбных прадметах, па якiх праводзяцца выпускныя экзамены за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi.
18. Экстэрны, якiя захварэлi ў час здачы экзаменаў i выздаравелi да iх заканчэння, прадстаўляюць медыцынскую даведку, на аснове якой iм дазваляецца завяршыць здачу экзаменаў да 10 лiпеня бягучага года. У выпадку працягу хваробы яны могуць здаваць выпускныя экзамены ў жнiўнi бягучага каляндарнага года або ў наступны год.
Экстэрны, якiя не з'явiлiся на экзамены без уважлiвых прычын, да наступных экзаменаў у бягучым годзе не дапускаюцца.
19. Экстэрну, якi па ўважлiвых прычынах не здаў адзiн цi некалькi экзаменаў па вучэбных прадметах за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi, выдаецца даведка, у якой указваецца, калi i па якiх вучэбных прадметах праводзiлася вынiковая атэстацыя, якiя адзнакi атрымаў экстэрн па кожным вучэбным прадмеце. Даведка падпiсваецца кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы, яго намеснiкам па асноўнай дзейнасцi i не менш чым двума педагагiчнымi работнiкамi, якiя прымалi экзамены. Экстэрн мае права завяршыць здачу экзаменаў у наступны год.
20. Вынiкi здачы экстэрнамi экзаменаў па вучэбных прадметах за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi фiксуюцца ў пратаколе экзаменаў з паметкай "экстэрнат", якi падпiсваецца старшынёй i членамi экзаменацыйнай камiсii.
Кiраўнiк агульнаадукацыйнай установы выдае загад аб выдачы iм адпаведна пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыi або атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыi.
Выдача дакументаў аб агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi фiксуецца ў кнiзе выдачы дакументаў аб адукацыi.
21. Кнiга выдачы дакументаў аб адукацыi, зацверджаны спiс экстэрнаў, iх заявы i прадстаўленыя дакументы, пратаколы правядзення экзаменаў, пiсьмовыя экзаменацыйныя работы захоўваюцца ў агульнаадукацыйнай установе ў адпаведнасцi з устаноўленым парадкам.
Глава 3 ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
22. Здача экстэрнамi экзаменаў па вучэбных прадметах у межах вучэбнага плана агульнаадукацыйнай установы ажыццяўляецца бясплатна.
23. Аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа плануе фiнансавыя сродкi на аплату працы педагагiчных работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў, якiя прадугледжаны для прыёму экзаменаў экстэрнам.
24. Для правядзення экзаменаў за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi фармiруюцца класы напаўняльнасцю ад аднаго да 25 вучняў.
25. На правядзенне экзаменаў па вучэбных прадметах, якiя праводзяцца ў пiсьмовай форме, адводзiцца:
за ўзровень агульнай базавай адукацыi:
4 астранамiчныя гадзiны - па вучэбнаму прадмету "Матэматыка";
1 астранамiчная гадзiна - дыктант, 4 астранамiчныя гадзiны - пераказ па вучэбных прадметах "Беларуская мова" i "Руская мова";
за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi:
5 астранамiчных гадзiн - па вучэбнаму прадмету "Матэматыка";
1 астранамiчная гадзiна - дыктант, 4 астранамiчныя гадзiны - водгук, 4 астранамiчныя гадзiны - пераказ па вучэбных прадметах "Беларуская мова" i "Руская мова".
На праверку пiсьмовых работ адводзiцца па 15 мiнут на кожную пiсьмовую работу экстэрна за ўзровень агульнай базавай адукацыi i па 20 мiнут на кожную пiсьмовую работу экстэрна за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi.
26. На правядзенне экзаменаў у вуснай форме па кожным вучэбным прадмеце за ўзровень агульнай базавай або за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi адводзiцца па 20 мiнут на аднаго экстэрна. За вiды работ, якiя прадугледжаны пры правядзеннi экзаменаў у агульнаадукацыйнай установе, праводзiцца пагадзiнная аплата па стаўках для педагагiчных работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў.
Право Беларуси 2007 карта новых документов |