"Пагадненне аб супрацоўнiцтве па праекту iнтэграцыi нафтаправодаў "Дружба" i "Адрыя"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
Урад Рэспублiкi Беларусь, Урад Рэспублiкi Харватыя, Урад Венгерскай Рэспублiкi, Урад Расiйскай Федэрацыi, Урад Славацкай Рэспублiкi i Урад Украiны, якiя надалей называюцца Бакамi,
кiруючыся сусветнай тэндэнцыяй развiцця iнтэграцыйных працэсаў, iмкнучыся развiваць добрасуседскiя адносiны, жадаючы развiваць i ўмацоўваць мiжнароднае супрацоўнiцтва, iмкнучыся асвоiць надзейны i эфектыўны маршрут транспарцiроўкi нафты, якая здабываецца на тэрыторыi Расiйскай Федэрацыi, а таксама транзiтнай нафты iншых краiн на сусветныя рынкi i павысiць узровень выкарыстання iснуючых нафтаправодных магутнасцей,
а таксама адзначаючы, што ўсе Бакi падпiсалi Дагавор да Энергетычнай Хартыi,
пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Мэтай гэтага Пагаднення з'яўляецца супрацоўнiцтва Бакоў па рэалiзацыi праекта iнтэграцыi нафтаправодаў "Дружба" i "Адрыя" для транспарцiроўкi дадатковых аб'ёмаў нафты (да 15 млн. тон у год) на сусветныя рынкi па трубаправодных сiстэмах Расiйскай Федэрацыi, Украiны, Рэспублiкi Беларусь, Венгерскай Рэспублiкi, Славацкай Рэспублiкi i Рэспублiкi Харватыя з перавалкай праз порт Амiшаль (Рэспублiка Харватыя).
Артыкул 2
Пад нафтаправодам "Дружба" ў дадзеным Пагадненнi маецца на ўвазе нафтаправод ад гранiцы Расiйскай Федэрацыi, якi праходзiць па тэрыторыях Рэспублiкi Беларусь, Украiны, Славацкай Рэспублiкi, Венгерскай Рэспублiкi (да Сазхаломбаты).
Пад нафтаправодам "Адрыя" ў дадзеным Пагадненнi маецца на ўвазе нафтаправод "Адрыя" ад Сазхаломбаты (Венгерская Рэспублiка) да венгерска-харвацкай гранiцы i нафтаправод "ЯНАФ" ад венгерска-харвацкай гранiцы да партовага тэрмiнала ў Амiшале.
Пад дадатковымi аб'ёмамi нафты маюцца на ўвазе аб'ёмы звыш iснуючых абавязацельстваў i квот, якiя транспартуюцца ў транзiтным рэжыме праз тэрыторыi Бакоў выключна ў мэтах перавалкi праз партовы тэрмiнал у Амiшале.
Пад iснуючымi абавязацельствамi разумеюцца дагаворныя абавязацельствы на момант падпiсання дадзенага Пагаднення, якiя ўключаюць у тым лiку пастаўкi:
- расiйскай нафты i транзiтнай нафты на нафтаперапрацоўчыя заводы, размешчаныя на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, Венгерскай Рэспублiкi, Славацкай Рэспублiкi, Чэшскай Рэспублiкi, Рэспублiкi Польшча, Германii i Украiны;
- нафты на харвацкiя нафтаперапрацоўчыя заводы i нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы ў Боснii i Герцагавiне, Саюзнай Рэспублiцы Югаславiя з партовага тэрмiнала ў Амiшале па iснуючай у Рэспублiцы Харватыя нафтаправоднай сiстэме.
Харвацкi Бок захавае магчымасць заключэння Пагаднення па выкарыстанню партовага тэрмiнала ў Амiшале для паставак нафты па дзейнiчаючай у Рэспублiцы Харватыя нафтаправоднай сiстэме ў Венгерскую Рэспублiку i Славацкую Рэспублiку, улiчваючы пры гэтым iснуючыя дагаворныя абавязацельствы.
Артыкул 3
У мэтах выканання гэтага Пагаднення кожны з Бакоў:
абавязваецца забяспечваць свабоду транзiту дадатковых аб'ёмаў нафты праз тэрыторыю адпаведнай транзiтнай дзяржавы;
прызнае, што на ўсёй даўжынi транзiтнага маршруту права ўласнасцi на дадатковы аб'ём транспартуемай нафты належыць пастаўшчыкам гэтай нафты;
гарантуе ўключэнне ў графiкi транспарцiроўкi дадатковых аб'ёмаў (да 15 млн. тон у год) расiйскай нафты i транзiтнай нафты па ўзгодненых заяўках пастаўшчыкоў;
пагадзiўся не рабiць крокаў, якiя супярэчаць дадзенаму Пагадненню, могуць выклiкаць абмежаваннi або стаць перашкодай для рэалiзацыi праекта iнтэграцыi нафтаправодаў "Дружба" i "Адрыя";
абавязваецца забяспечваць мытны кантроль за транзiтам дадатковых аб'ёмаў нафты ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам адпаведнай транзiтнай дзяржавы такiм чынам, каб не ствараць перашкоды для рэалiзацыi праекта iнтэграцыi нафтаправода.
Расiйскi Бок прадугледзiць складанне асобнага графiка транспарцiроўкi нафты ў напрамку порта Амiшаль на падставе прынцыпу роўнадаступнасцi для нафтавых кампанiй, якiя зацiкаўлены ў пастаўках нафты па дадзенаму напрамку i падпiсалi доўгатэрмiновыя абавязацельствы з кампанiяй ААТ "АК "Транснафта" аб гарантыях паставак нафты.
Бакi гарантуюць, што рэалiзацыя праекта па iнтэграцыi нафтаправодаў "Дружба" i "Адрыя" не прывядзе да дыскрымiнацыi пастаўшчыкоў нафты, якiя транспартуюць нафту iншымi маршрутамi па тэрыторыях дзяржаў Бакоў.
Артыкул 4
Для мэт выканання дадзенага Пагаднення ўпаўнаважанымi арганiзацыямi Бакоў з'яўляюцца:
з Беларускага Боку - РУП "Гомельтранснафта "Дружба";
з Харвацкага Боку - АТ "ЯНАФ";
з Венгерскага Боку - АТ "МОЛ";
з Расiйскага Боку - ААТ "АК "Транснафта";
са Славацкага Боку - АТ "Транспетрол";
з Украiнскага Боку - ААТ "Укртранснафта".
Упаўнаважаныя арганiзацыi Бакоў сумесна будуць ажыццяўляць планаванне i арганiзацыю вырашэння ўсiх пытанняў рэалiзацыi праекта iнтэграцыi нафтаправодаў "Дружба" i "Адрыя".
У выпадку спынення дзейнасцi якой-небудзь з упаўнаважаных арганiзацый Бакi па ўзаемнай згодзе шляхам заключэння асобнага пратакола ўзгадняюць новыя ўпаўнаважаныя арганiзацыi, адказныя за выкананне гэтага Пагаднення.
Артыкул 5
У мэтах рэалiзацыi гэтага Пагаднення Бакi акажуць садзейнiчанне ўпаўнаважаным арганiзацыям:
у рэалiзацыi ўзаемаўзгодненых праграм, праектаў i работ, неабходных для забеспячэння транспарцiроўкi дадатковых аб'ёмаў нафты праз тэрыторыю Расiйскай Федэрацыi, Рэспублiкi Беларусь, Украiны, Славацкай Рэспублiкi, Венгерскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Харватыя да партовага тэрмiнала ў Амiшале;
у ажыццяўленнi праекта i паэтапнага развiцця сiстэмы магiстральных нафтаправодаў, якая дазваляе адгружаць праз партовы тэрмiнал "ЯНАФ" у Амiшале 5, 10 i 15 млн. тон у год ва ўзгодненыя i прымальныя для ўсiх Бакоў тэрмiны з выкарыстаннем на пачатковым этапе iснуючых свабодных магутнасцей;
ва ўстанаўленнi на ўвесь дадатковы аб'ём нафты па ўсяму маршруту транспарцiроўкi ад беларуска-ўкраiнскай гранiцы да партовага тэрмiнала ў Амiшале адзiнага транзiтнага транспартнага тарыфу, канкурэнтаздольнага ў адносiнах да тарыфу на альтэрнатыўных маршрутах транспарцiроўкi нафты ў Мiжземнаморскi рэгiён, у памеры на першым этапе (5 млн. тон у год) 0,64 долара ЗША за 100 тона-кiламетраў;
у распрацоўцы ўзгодненых прынцыпаў iнвесцiравання i тарыфнай палiтыкi пры павелiчэннi аб'ёмаў транзiту нафты звыш 5 млн. тон у год;
у вызначэннi канкурэнтаздольнага тарыфу перавалкi нафты ў партовым тэрмiнале ў Амiшале i падпiсаннi гарантыйных абавязацельстваў аб аб'ёмах транспарцiроўкi, транзiту i перавалкi памiж транспартнымi кампанiямi i кампанiямi - пастаўшчыкамi нафты, якiя забяспечваюць рэалiзацыю дадзенага Пагаднення.
Артыкул 6
Спрэчкi памiж Бакамi ў сувязi з прымяненнем i тлумачэннем палажэнняў дадзенага Пагаднення належаць урэгуляванню шляхам перагавораў i кансультацый. У выпадку, калi перагаворы не прывядуць да ўрэгулявання спрэчак, яны падлягаюць вырашэнню ў адпаведнасцi з iснуючай мiжнароднай практыкай.
Па ўзаемнай згодзе Бакоў у дадзенае Пагадненне могуць уносiцца змяненнi i дапаўненнi, якiя будуць афармляцца асобным Пратаколам.
Артыкул 7
У выпадку ўзнiкнення форс-мажорных абставiн, якiя робяць немагчымым выкананне абавязацельстваў па дадзенаму Пагадненню, Бакi:
неадкладна паведамяць усiм удзельнiкам Пагаднення аб узнiкшай сiтуацыi;
прымуць усе залежныя ад iх меры ў мэтах мiнiмiзацыi ўрону;
разгледзяць узнiкшае становiшча ў мэтах распрацоўкi i адабрэння ўзаемапрымальнага рашэння па мiнiмiзацыi негатыўных вынiкаў гэтых абставiн.
Артыкул 8
Дэпазiтарыем гэтага Пагаднення з'яўляецца Урад Венгерскай Рэспублiкi.
Артыкул 9
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты атрымання Дэпазiтарыем апошняга пiсьмовага паведамлення Бакоў аб выкананнi iмi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.
Артыкул 10
Гэта Пагадненне заключаецца тэрмiнам на дзесяць гадоў i будзе аўтаматычна прадоўжвацца на наступныя дзесяцiгадовыя перыяды, калi Бакi не прымуць iншага рашэння.
Кожны з Бакоў можа выйсцi з дадзенага Пагаднення, накiраваўшы пiсьмовае паведамленне Дэпазiтарыю аб сваiм намеры выйсцi з Пагаднення не пазней чым за 12 месяцаў да свайго выхаду.
Здзейснена ў г.Заграбе (Рэспублiка Харватыя) 16 снежня 2002 года ў адным экзэмпляры ў арыгiнале на беларускай, харвацкай, венгерскай, рускай, славацкай, украiнскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. Для мэт тлумачэння выкарыстоўваецца тэкст на англiйскай мове. Дэпазiтарый накiруе кожнаму з Бакоў завераную копiю Пагаднення.
За Урад Расiйскай Федэрацыi За Урад Славацкай Рэспублiкi
Подпiс Подпiс
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Венгерскай Рэспублiкi
Подпiс Подпiс
За Урад Украiны За Урад Рэспублiкi Харватыя
Подпiс Подпiс
ЗАЯВЛЕНИЕ КАБИНЕТА МИНИСТРОВ УКРАИНЫ ОТНОСИТЕЛЬНО СОГЛАШЕНИЯ О СОТРУДНИЧЕСТВЕ ПО РЕАЛИЗАЦИИ ПРОЕКТА ИНТЕГРАЦИИ НЕФТЕПРОВОДОВ "ДРУЖБА" И "АДРИЯ"
1. Кабинет Министров Украины толкует часть 5 статьи 5 Соглашения таким образом, что экспортеры нефти, которые будут использовать систему нефтепроводов "Дружба" и "Адрия", гарантируют Сторонам привлечение необходимых инвестиций за счет контрактов по поставкам нефти с целью их реконструкции, модернизации и обслуживания, а также увеличения их пропускной способности в соответствии с параграфом 3 статьи 5 Соглашения на 10 - 15 миллионов тонн. В то же время, транспортный тариф при увеличении объемов транспортирования нефти системами нефтепроводов "Дружба" и "Адрия" будет определяться для дополнительных объемов нефти по кредитной задолженности.
2. Правительство Украины понимает, что для целей должной реализации части 3 статьи 2 Соглашения будет создан механизм контроля дополнительных объемов нефти, которые предполагается транспортировать системами нефтепроводов "Дружба" и "Адрия" для перегрузки в порту Омишал.
За Кабинет Министров Украины Ю.А.БОЙКО
Указы России 2009 карта новых документов |