Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 01.11.2002 N 49 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь, зацверджаныя загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25 кастрычнiка 1999 г. N 642"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 г. "Аб адукацыi" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., N 33, ст. 598) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь, зацверджаныя загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25 кастрычнiка 1999 г. N 642 "Аб зацвярджэннi Правiл атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь" , змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы iх у новай рэдакцыi:
"ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
25.10.1999 N 642
(у рэдакцыi пастановы
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
01.11.2002 N 49)
ПРАВIЛЫ АТЭСТАЦЫI, ПЕРАВОДУ, АРГАНIЗАЦЫI ВЫПУСКНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ I ВЫПУСКУ ВУЧНЯЎ УСТАНОЎ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI
Глава 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi выпускных экзаменаў i выпуску вучняў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi (далей - Правiлы), распрацаваны ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 г. "Аб адукацыi" i рэгулююць парадак атэстацыi, пераводу, арганiзацыi выпускных экзаменаў i выпуску вучняў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi.
2. Патрабаваннi дадзеных Правiлаў абавязковыя для выканання ўстановамi, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнымi агульнаадукацыйнымi школамi (школамi-iнтэрнатамi) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця незалежна ад iх падпарадкавання i формы ўласнасцi.
Глава 2 ПАРАДАК АТЭСТАЦЫI I ПЕРАВОДУ ВУЧНЯЎ
3. Узровень засваення вучнямi вучэбных праграм i iх выхаванасцi ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, вызначаецца шляхам правядзення бягучай, прамежкавай i вынiковай атэстацыi.
Атэстацыя - вызначэнне ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу (ведаў) вучнем па адпаведнай тэме вучэбнага прадмета або за адпаведны тэрмiн навучання.
Атэстацыя вучня можа ажыццяўляцца ў вуснай, пiсьмовай i практычнай формах. Па вынiках атэстацыi вучням выстаўляюцца адзнакi ў балах.
Бягучая атэстацыя вучня ажыццяўляецца шляхам вызначэння ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу па прадмеце з выстаўленнем адпаведных адзнак на ўроках, практычных i самастойных занятках на працягу чвэрцi, трыместра або паўгоддзя.
Прамежкавая атэстацыя - гэта вызначэнне ўзроўню засваення вучнем вучэбнага матэрыялу па прадмеце з выстаўленнем адпаведных адзнак за чвэрць, трыместр або паўгоддзе з улiкам вынiкаў бягучай атэстацыi.
Вынiковая атэстацыя - гэта вызначэнне ўзроўню засваення вучнем вучэбнага матэрыялу па прадмеце з выстаўленнем адпаведнай адзнакi за год з улiкам вынiкаў прамежкавай атэстацыi, а таксама падагульняючай адзнакi па вучэбным прадмеце з улiкам гадавой i экзаменацыйнай адзнак.
Бягучую атэстацыю вучняў на ўроках, самастойных i практычных занятках, прамежкавую атэстацыю за чвэрць, трыместр або паўгоддзе i вынiковую атэстацыю вучняў за год ажыццяўляюць настаўнiкi, якiя выкладаюць адпаведныя прадметы.
Вынiковую атэстацыю вучняў па тых прадметах, якiя выносяцца на выпускныя экзамены, ажыццяўляюць экзаменацыйныя камiсii. Яны выстаўляюць падагульняючыя адзнакi па вучэбных прадметах на падставе гадавых i экзаменацыйных адзнак.
Ацэнка вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў ажыццяўляецца па 10-бальнай шкале адзнак:
моўная характарыстыка адзнакi: адзнака ў балах:
нездавальняюча "0"
амаль здавальняюча "1"
амаль здавальняюча "2"
здавальняюча "3"
вельмi здавальняюча "4"
амаль добра "5"
добра "6"
вельмi добра "7"
амаль выдатна "8"
выдатна "9"
вельмi выдатна "10"
Станоўчымi адзнакамi з'яўляюцца "1", "2", "3", "4", "5", "6", "7", "8", "9", "10" балаў, нездавальняючай адзнакай - "0" балаў.
Атэстацыя па кожным вучэбным прадмеце ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з нормамi ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў, якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
4. Вучнi падрыхтоўчых i першых класаў пераводзяцца ў наступны клас на падставе вуснай якаснай ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi.
Вучнi II - VIII(IX) i X(XI) <*> класаў, якiя маюць станоўчыя гадавыя адзнакi, пераводзяцца ў наступны клас.
-------------------------------
<*> У дужках выкарыстоўваецца нумарацыя класаў спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класаў i класаў iнтэграванага навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама выпускных класаў навучальна-педагагiчных комплексаў i вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школ.
На перавод вучняў у наступныя класы не ўплывае вызваленне iх па стане здароўя ад урокаў тэхналогii, працоўнага навучання i фiзiчнай культуры, праходжання вучэбна-палявых збораў.
5. Вучнi II - VIII(IX) i X(XI) класаў, якiя атрымалi гадавыя нездавальняючыя адзнакi па адным-двух вучэбных прадметах або не атэставаны ў вынiку пропуску заняткаў па хваробе цi ў сувязi з пераездам на новае месцажыхарства, трагiчнымi выпадкамi ў сям'i i iншымi ўважлiвымi прычынамi, а таксама вучнi, якiя атрымалi вучэбнае заданне на лета i па ўважлiвых прычынах не з'явiлiся на паўторную атэстацыю ў жнiўнi, па рашэннi педагагiчнага савета ўстановы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, са спецыяльнымi класамi i класамi iнтэграванага навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, могуць быць пераведзены ў наступны клас умоўна з далейшым лiквiдаваннем прабелаў у ведах ва ўстаноўленыя педагагiчным саветам тэрмiны (не больш як месяц).
З вучнямi, якiя ўмоўна пераведзены ў наступны клас, за кошт гадзiн школьнага кампанента вучэбнага плана праводзяцца дадатковыя заняткi. Формы гэтай работы вызначаюцца настаўнiкам, вынiкi яе падводзяцца шляхам правядзення кантрольных работ або вуснага апытання вучняў, пасля чаго педагагiчны савет прымае канчатковае рашэнне аб пераводзе вучняў у наступны клас або паўторным iх навучаннi ў папярэднiм класе.
Умоўны перавод не распаўсюджваецца на вучняў, якiя не атэставаны з-за пропуску вучэбных заняткаў без уважлiвых прычын або маюць гадавыя нездавальняючыя адзнакi па прадметах з-за сiстэматычнай непаспяховасцi на працягу навучальнага года.
Вучнi, якiя ўмоўна пераведзены ў наступны клас, у справаздачы на пачатак навучальнага года ўлiчваюцца ў складзе таго класа, у якi яны ўмоўна пераведзены.
6. Вучнi пераводных класаў спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класаў i класаў iнтэграванага навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, што атрымалi тры i больш нездавальняючыя гадавыя адзнакi па вучэбных прадметах, па ўзгадненнi з цэнтрам карэкцыйна-развiццёвага навучання i рэабiлiтацыi пераводзяцца ў наступны клас пры ўмове навучання па iндывiдуальных праграмах, зацверджаных педагагiчным саветам.
7. Вучнi ўсiх класаў, акрамя выпускных, устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класаў i класаў iнтэграванага навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама вучнi, што навучаюцца ў сям'i, па iндывiдуальных вучэбных планах, у тым лiку дома з прычыны хваробы, пераводзяцца ў наступны клас на падставе гадавых адзнак. Змест, формы i тэрмiны правядзення бягучай i прамежкавай (за чвэрць, трыместр або паўгоддзе) атэстацыi гэтых вучняў, акрамя дзяцей, якiя навучаюцца ў сям'i, вызначаюцца педагагiчным саветам установы. Змест, форма i тэрмiны атэстацыi дзяцей, якiя навучаюцца ў сям'i, за чвэрць (трыместр або паўгоддзе) цi за год таксама ўстанаўлiваюцца педагагiчным саветам.
8. Пры наяўнасцi неспрыяльных медыцынскiх паказчыкаў непаспяваючыя вучнi I - II класаў па рэкамендацыi педагагiчнага савета ўстановы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, i са згоды iх бацькоў, iншых законных прадстаўнiкоў могуць накiроўвацца ў цэнтры карэкцыйна-развiццёвага навучання i рэабiлiтацыi для вырашэння пытання аб выбары ўстановы, у якой яны змогуць працягваць навучанне.
На падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развiццёвага навучання i рэабiлiтацыi i са згоды бацькоў, iншых законных прадстаўнiкоў аддзелы (упраўленнi) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў прымаюць рашэнне аб пераводзе вучня ў спецыяльную агульнаадукацыйную школу (школу-iнтэрнат) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльны клас або клас iнтэграванага навучання.
9. У выпадку нязгоды вучня або яго бацькоў, iншых законных прадстаўнiкоў з гадавой адзнакай па адным-двух вучэбных прадметах вучню даецца права на аснове пiсьмовай заявы на iмя дырэктара ўстановы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, а таксама ўстановы са спецыяльнымi класамi i класамi iнтэграванага навучання здаць экзамены па адпаведных вучэбных прадметах экспертнай камiсii, ствараемай дырэктарам установы:
у пераводных класах - на працягу аднаго-двух тыдняў пасля заканчэння навучальнага года;
у выпускных класах - да пачатку экзаменаў.
Калi ўстанова не змагла вырашыць канфлiктную сiтуацыю, загадам аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа ствараецца камiсiя ў складзе работнiка аддзела (упраўлення) адукацыi (старшыня), прадстаўнiка адмiнiстрацыi ўстановы, у якой узнiкла канфлiктная сiтуацыя, аднаго з настаўнiкаў - спецыялiстаў па дадзеным вучэбным прадмеце з iншай установы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, або спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. Рашэнне камiсii аб вынiках вучэбнай дзейнасцi вучня афармляецца пратаколам, адзнака заносiцца ў класны журнал.
10. У II - XI(XII) класах вучням выстаўляюцца прамежкавыя (за чвэрць, трыместр або паўгоддзе) i гадавыя адзнакi па паводзiнах (прыкладна, здавальняюча, нездавальняюча).
Глава 3 УМОВЫ, ПРЫ ЯКIХ ВУЧНI ЗАСТАЮЦЦА НА ДРУГI ГОД НАВУЧАННЯ
11. Вучнi II - X(XI) класаў (акрамя спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класаў i класаў iнтэграванага навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi), што атрымалi тры i больш нездавальняючыя гадавыя адзнакi па вучэбных прадметах, а таксама вучнi, якiя не атэставаны па трох i больш вучэбных прадметах, застаюцца на другi год навучання.
12. Вучнi IX(X) класаў, якiя атрымалi тры нездавальняючыя адзнакi, што складаюцца з гадавых i экзаменацыйных, застаюцца на другi год навучання.
Вучнi, якiя не з'явiлiся на выпускныя экзамены па трох вучэбных прадметах без уважлiвых прычын, таксама застаюцца на другi год навучання.
13. Вучнi IX(X) класаў, якiя атрымалi на выпускных экзаменах адну - дзве нездавальняючыя адзнакi або не атэставаны цi не дапушчаны да выпускных экзаменаў па адным-двух прадметах, а таксама вучнi, якiя не з'явiлiся на адзiн - два выпускныя экзамены без уважлiвых прычын, здаюць выпускныя экзамены з 21 па 26 жнiўня.
Калi вучань зноў атрымаў нездавальняючую адзнаку хаця б па адным вучэбным прадмеце або не з'явiўся на выпускныя экзамены ў вызначаны тэрмiн без уважлiвых прычын, ён застаецца на другi год навучання.
14. Вучнi падрыхтоўчых, I - XI(XII) класаў, якiя прапусцiлi па хваробе звыш 45 вучэбных дзён цi не займалiся ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (школе-iнтэрнаце) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класах i класах iнтэграванага навучання ва ўстанове, што забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, па прычыне пераезду на новае месцажыхарства, могуць быць пакiнуты на другi год навучання ў тым жа класе па заяве бацькоў, iншых законных прадстаўнiкоў i рашэннi педагагiчнага савета ўстановы.
15. Рашэнне педагагiчнага савета ўстановы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, а таксама ўстановы са спецыяльнымi класамi i класамi iнтэграванага навучання аб пераводзе, допуску вучняў да выпускных экзаменаў або паўторным навучаннi ў тым жа класе, аб перанясеннi пераводу або выпуску на пэўны тэрмiн даводзiцца да ведама вучняў i iх бацькоў, iншых законных прадстаўнiкоў у трохдзённы тэрмiн.
Глава 4 УМОВЫ ДОПУСКУ ВУЧНЯЎ ДА ВЫПУСКНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ I ПАРАДАК IХ ПРАВЯДЗЕННЯ
16. Ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, выпускныя экзамены праводзяцца ў IX класах за ўзровень агульнай базавай адукацыi (за курс агульнаадукацыйнай базавай школы) i ў XI(XII) класах - за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi (за курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы).
У спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-iнтэрнатах) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класах i класах iнтэграванага навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, выпускныя экзамены праводзяцца ў IX(X) класах за курс агульнаадукацыйнай базавай школы i ў XI(XII) класах - за курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы.
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь штогод у вераснi абвяшчае пералiк вучэбных прадметаў, па якiх у бягучым навучальным годзе праводзяцца абавязковыя выпускныя экзамены, а таксама форму iх правядзення.
Вучнi XI(XII) класаў па жаданнi могуць праходзiць цэнтралiзаванае тэсцiраванне, парадак i тэрмiны правядзення якога вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Патрабаваннi да ўзроўню засваення вучнем вучэбнага матэрыялу, што прад'яўляюцца на выпускных экзаменах i пры цэнтралiзаваным тэсцiраваннi, вызначаюцца вучэбнымi праграмамi.
Адзнакi па вынiках цэнтралiзаванага тэсцiравання па адным або некалькiх вучэбных прадметах могуць на падставе заяў вучняў i копiй сертыфiкатаў залiчвацца экзаменацыйнымi камiсiямi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, а таксама ўстаноў са спецыяльнымi класамi i класамi iнтэграванага навучання ў якасцi адзнак за выпускныя экзамены па адпаведных вучэбных прадметах i ўлiчваюцца пры выстаўленнi падагульняючых адзнак. У гэтым выпадку выпускны экзамен па адпаведным вучэбным прадмеце (прадметах) вучнi не здаюць.
17. Да выпускных экзаменаў за курс агульнаадукацыйнай базавай школы дапускаюцца вучнi IX(X) класаў, якiя маюць станоўчыя гадавыя адзнакi па ўсiх вучэбных прадметах, а таксама вучнi, што маюць не больш за дзве нездавальняючыя гадавыя адзнакi па прадметах вучэбнага плана або не атэставаны больш чым па двух вучэбных прадметах.
18. Вучнi IX(X), XI(XII) класаў, якiя маюць нездавальняючыя гадавыя адзнакi па вучэбных прадметах, што ўключаны ў лiк экзаменацыйных, або не атэставаны па iх, да здачы выпускных экзаменаў па гэтых вучэбных прадметах не дапускаюцца.
19. Вучням XI(XII) класаў, якiя маюць нездавальняючую гадавую адзнаку цi атрымалi яе на выпускных экзаменах або не атэставаны па адным вучэбным прадмеце без уважлiвых прычын, даецца магчымасць здаць экзамен па гэтым прадмеце ў жнiўнi. Калi вучань не з'явiўся на экзамен або пры здачы зноў атрымаў нездавальняючую адзнаку, яму даецца даведка, у якой выстаўляюцца гадавыя i падагульняючыя адзнакi па ўсiх вучэбных прадметах, што ўносяцца ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi. Гэты вучань мае права здаваць выпускны экзамен па прадмеце ў наступныя гады ва ўстанове, у якой ён навучаўся, i атрымаць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.
20. Вучнi XI(XII) класаў, якiя маюць гадавыя нездавальняючыя адзнакi або не атэставаны па двух i больш вучэбных прадметах без уважлiвых прычын, да выпускных экзаменаў не дапускаюцца. Iм даецца даведка з указаннем гадавых адзнак за X(XI) - XI(XII) класы. Гэтыя вучнi маюць права здаваць экзамены за курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы ў наступныя гады ў парадку экстэрнату.
21. Вучнi IX(X) i XI(XII) класаў, якiя навучаюцца ў сям'i, па iндывiдуальных вучэбных планах, здаюць выпускныя экзамены разам з класам у тэрмiны, што ўстаноўлены для ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.
22. Выпускныя экзамены ў IX i XI(XII) класах устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, IX(X) i XI(XII) класах спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класах i класах iнтэграванага навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, праводзяцца ў чэрвенi, у тэрмiны, вызначаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Тэрмiны правядзення ў IX(X) i XI(XII) класах выпускных экзаменаў па прафiлюючых дысцыплiнах ва ўстановах эстэтычнага i iншых кiрункаў вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Вучнi акрамя абавязковых выпускных экзаменаў здаюць дадатковыя выпускныя экзамены па прафiлюючых дысцыплiнах (не больш як два).
Паўторныя выпускныя экзамены праводзяцца з 21 па 26 жнiўня бягучага каляндарнага года.
Тэрмiны правядзення пiсьмовых выпускных экзаменаў вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, вусных экзаменаў - установамi, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнымi агульнаадукацыйнымi школамi (школамi-iнтэрнатамi) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.
23. У асобных выпадках (аздараўленне, лячэнне, пераезд на новае месцажыхарства i iншае) установа, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-iнтэрнат) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, па заяве бацькоў, iншых законных прадстаўнiкоў з дазволу аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа можа праводзiць выпускныя экзамены i вырашаць пытанне аб выпуску вучняў у тэрмiн з 20 мая па 10 лiпеня бягучага каляндарнага года.
У гэтых выпадках для пiсьмовых выпускных экзаменаў у IX(X) i XI(XII) класах па заявах аддзелаў (упраўленняў) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў выкарыстоўваюцца тэксты, падрыхтаваныя ўпраўлен |