Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14.10.2002 N 1423 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб размеркаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў (прыкладаецца).

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавiка 1997 г. N 276 "Аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў" (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997 г., N 10, ст. 360);

пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 1998 г. N 1992 "Аб унясеннi дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавiка 1997 г. N 276" (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1999 г., N 1, ст. 15);

пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1999 г. N 652 "Аб унясеннi дапаўнення ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавiка 1997 г. N 276" (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1999 г., N 13, ст. 373; Национальный реестр правовых

актов Республики Беларусь, 1999 г., N 38, 5/753);

пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 кастрычнiка 2000 г. N 1573 "Аб унясеннi дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавiка 1997 г. N 276" (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 2000 г., N 29, ст. 822; Национальный реестр

правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 99, 5/4267).


Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра

Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI


                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 14.10.2002 N 1423

ПАЛАЖЭННЕ АБ РАЗМЕРКАВАННI ВЫПУСКНIКОЎ УСТАНОЎ АДУКАЦЫI, ЯКIЯ АТРЫМАЛI ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНУЮ, СЯРЭДНЮЮ СПЕЦЫЯЛЬНУЮ АБО ВЫШЭЙШУЮ АДУКАЦЫЮ Ў ДЗЁННАЙ ФОРМЕ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫI ЗА КОШТ СРОДКАЎ РЭСПУБЛIКАНСКАГА I (АБО) МЯСЦОВЫХ БЮДЖЭТАЎ


Глава 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1. Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў (у далейшым - Палажэнне), распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., N 33, арт. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 37, 2/844), Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 76, 2/965).

2. Палажэнне з'яўляецца абавязковым для выканання рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, арганiзацыямi, установамi, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi (далей - установы адукацыi) незалежна ад iх падпарадкаванасцi, а таксама для выпускнiкоў, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў.

3. Палажэнне прадугледжвае парадак персанальнага размеркавання (у далейшым - размеркаванне) выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў.

4. Размеркаванне выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў (у далейшым - выпускнiкi), ажыццяўляецца для задавальнення патрэбнасцi ў спецыялiстах, рабочых (служачых) розных галiн гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь, а таксама для павышэння сацыяльнай абароны выпускнiкоў.

5. Выпускнiкi, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў i накiраваны на работу па размеркаванню, лiчацца маладымi рабочымi (служачымi), маладымi спецыялiстамi (далей - маладыя спецыялiсты), абавязаны адпрацаваць па размеркаванню адзiн год - пасля атрымання прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, два гады - пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi. Указаны тэрмiн работы пачынаецца з дня заключэння працоўнага дагавора памiж маладым спецыялiстам i наймальнiкам.

Час службы ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых войсках i воiнскiх фармiраваннях Рэспублiкi Беларусь пасля заканчэння ўстановы адукацыi залiчваецца ў тэрмiн абавязковай работы маладога спецыялiста па накiраванню.

6. Кантроль за арганiзацыяй працаўладкавання выпускнiкоў, правiльнасцю выдачы дакументаў ажыццяўляюць адпаведныя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, падпарадкаваныя Ураду Рэспублiкi Беларусь, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi ўстановы адукацыi.

Калi малады спецыялiст не працаўладкаваўся пасля заканчэння ўстановы адукацыi па размеркаванню ў сувязi са службай ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых войсках i воiнскiх фармiраваннях Рэспублiкi Беларусь, але мае намер працаваць па месцы накiравання пасля заканчэння службы, ён павiнен пiсьмова паведамiць аб гэтым наймальнiку.


Глава 2 ПАРАДАК РАЗМЕРКАВАННЯ ВЫПУСКНIКОЎ


7. Размеркаванне выпускнiкоў праводзiцца камiсiяй па персанальнаму размеркаванню (у далейшым - камiсii) не пазней чым за два месяцы да заканчэння выпускнiкамi ўстаноў адукацыi. Склад камiсii зацвярджаецца кiраўнiком (рэктарам, дырэктарам) установы адукацыi.

Ва ўстановах адукацыi, у якiх колькасць выпускнiкоў перавышае 500 чалавек, дапускаецца стварэнне некалькiх камiсiй.

У рабоце камiсiй могуць прымаць удзел прадстаўнiкi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, грамадскiх арганiзацый (аб'яднанняў), у тым лiку прафсаюзаў, арганiзацый, зацiкаўленых у спецыялiстах, рабочых (служачых) пэўнага профiлю, органаў дзяржаўнай службы занятасцi.

8. Кiраўнiкi ўстаноў адукацыi абавязаны да пачатку работы камiсii арганiзаваць работу па азнаямленню выпускнiкоў з дадзеным Палажэннем, месцамi i планамi размеркавання, дагаворамi аб падрыхтоўцы спецыялiстаў, рабочых (служачых), заяўкамi на спецыялiстаў, рабочых (служачых), з парадкам работы камiсiй.

9. Выпускнiкi размяркоўваюцца на работу згодна з заяўкамi арганiзацый, адпаведных рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, дагаворамi аб падрыхтоўцы спецыялiстаў, рабочых (служачых).

Арганiзацыi, якiя не маюць магчымасцi працаўладкаваць па размеркаванню заяўленых раней выпускнiкоў, павiнны паведамiць аб гэтым ва ўстанову адукацыi не пазней чым за два месяцы да пачатку работы камiсii па персанальнаму размеркаванню.

Арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць цi забяспечваюць вытворчае навучанне навучэнцаў устаноў, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, маюць пераважнае права на забеспячэнне iх патрэбнасцi ў рабочых (служачых). Рашэнне аб першачарговым забеспячэннi патрэбнасцi ў рабочых (служачых) названых арганiзацый прымаецца органамi самакiравання (саветам, папячыцельскiм саветам) установы, што забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, з улiкам заключаных дагавораў аб падрыхтоўцы рабочых (служачых).

Парадак работы камiсiй, чарговасць размеркавання выпускнiкоў вызначаецца ўстановай адукацыi.

10. Выпускнiкi, якiя атрымалi сярэднюю спецыяльную адукацыю, з iх згоды могуць накiроўвацца на работу ў якасцi рабочых у адпаведнасцi з разрадам i квалiфiкацыяй, устаноўленымi iм па вынiках практыкi.

11. Камiсiя вядзе пратакол пасяджэння i ведамасць персанальнага размеркавання выпускнiкоў згодна з дадаткам (форма 1).

Камiсiя знаёмiцца з данымi выпускнiка: вынiкамi паспяховасцi, дакументамi аб стане здароўя, удзеле ў навукова-даследчай, грамадскай рабоце, заслухоўвае i абмяркоўвае рэкамендацыi ўстановы адукацыi аб найбольш мэтазгодным накiраваннi яго на работу, асабiстыя пажаданнi выпускнiка аб яго будучай рабоце, улiчвае сямейнае становiшча.

Работу выпускнiку ад iмя камiсii прапаноўвае яе старшыня.

Правам першачарговага размеркавання карыстаюцца выпускнiкi, якiя маюць нагрудныя знакi "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў" i "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi".

Выпускнiкi, якiя атрымалi сярэднюю спецыяльную i вышэйшую адукацыю за кошт уласных сродкаў, па iх згодзе накiроўваюцца на работу ўстановай адукацыi на месцы, што засталiся пасля размеркавання выпускнiкоў, якiя атрымалi сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў.

12. Накiраванне выпускнiкоў на работу ажыццяўляецца ўстановай адукацыi шляхам выдачы пасведчання аб накiраваннi на работу згодна з дадаткам (форма 2).

13. Исключен. - Постановление Совмина от 23.09.2006 N 1254.

14. Рашэнне аб накiраваннi на работу прымаецца, як правiла, у прысутнасцi выпускнiка.

Рашэнне аб накiраваннi на работу выпускнiка, якi не з'явiўся на пасяджэнне камiсii, прымаецца ў яго адсутнасць. Пры размеркаваннi могуць улiчвацца раней выказаныя пажаданнi выпускнiка.

Камiсiя прымае рашэнне адкрытым галасаваннем большасцю галасоў. Пры аднолькавай колькасцi галасоў рашэнне прымае старшыня камiсii.

15. Выпускнiкам, якiя маюць iнвалiднасць першай цi другой групы або з'яўляюцца дзецьмi-iнвалiдамi ва ўзросце да 18 гадоў, работа прадастаўляецца з улiкам стану iх здароўя па месцы пастаяннага жыхарства бацькоў, мужа (жонкi) або з iх згоды ў адно з наяўных месцаў працаўладкавання.

Выпускнiкам, якiя маюць аднаго з бацькоў цi мужа (жонку) iнвалiда I цi II групы, работа прадастаўляецца з улiкам iх просьбы, па магчымасцi, па месцы пастаяннага жыхарства бацькоў, мужа (жонкi).

16. Выпускнiку - мужу (жонцы) асобы, выбранай на выбарную пасаду ў дзяржаўныя органы, а таксама асобы з лiку ваеннаслужачых Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войск i воiнскiх фармiраванняў Рэспублiкi Беларусь, супрацоўнiкаў Службы бяспекi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекi, фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю, мытных органаў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, пракурорскiх работнiкаў работа, па магчымасцi, прадастаўляецца па месцы праходжання iх службы.

На выпускнiка - мужа (жонку) ваеннаслужачага тэрмiновай службы, а таксама курсанта ваенных вучылiшчаў дзеянне часткi першай дадзенага пункта Палажэння не распаўсюджваецца.

17. Выпускнiкам (мужу i жонцы), якiя заканчваюць установу адукацыi адначасова, работа прадастаўляецца ў арганiзацыях, размешчаных у адным населеным пункце.

Калi адзiн з выпускнiкоў - муж (жонка) размеркаваны раней, то другому выпускнiку - жонцы (мужу) работа, па магчымасцi, прадастаўляецца ў тым жа населеным пункце.

18. Выпускнiкам - цяжарным жанчынам, мацi цi бацьку, якiя маюць дзiця ва ўзросце да 3 гадоў на момант заканчэння ўстановы адукацыi, работа прадастаўляецца па iх просьбе па месцы пастаяннага жыхарства сям'i.

19. Калi камiсiя не можа прадаставiць работу выпускнiку ў сувязi з адсутнасцю месцаў працаўладкавання па атрыманай спецыяльнасцi i квалiфiкацыi, а таксама ў адпаведнасцi з пунктамi 15 - 18 дадзенага Палажэння, яму прадастаўляецца магчымасць самастойнага працаўладкавання з выдачай даведкi аб самастойным працаўладкаваннi згодна з дадаткам (форма 3).

Па просьбе асоб, вызначаных часткай першай дадзенага пункта Палажэння, i са згоды прымаючых iх арганiзацый установы адукацыi маюць права аформiць iм накiраванне на работу шляхам выдачы пасведчання аб накiраваннi на работу.

Пры ўзнiкненнi абставiн, указаных у пунктах 15 - 18 дадзенага Палажэння, установы адукацыi маюць права вырашаць пытаннi пераразмеркавання або выдаваць даведку аб самастойным працаўладкаваннi выпускнiкам на працягу аднаго года пасля атрымання прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, двух гадоў - пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi.

Установа адукацыi выдае даведку аб самастойным працаўладкаваннi маладым спецыялiстам, якiя не адпрацавалi ўстаноўлены тэрмiн па размеркаванню i вярнулi сродкi, затрачаныя на iх падрыхтоўку з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, у адпаведны бюджэт.

20. Выдача пасведчанняў аб накiраваннi на работу або даведак аб самастойным працаўладкаваннi выпускнiкам ажыццяўляецца ўстановай адукацыi не пазней чым за 5 дзён пасля заканчэння iмi вучобы.

Пасведчанне аб накiраваннi на работу i даведка аб самастойным працаўладкаваннi з'яўляюцца бланкамi строгага ўлiку.


Глава 3 ГАРАНТЫI I КАМПЕНСАЦЫI


21. Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, падпарадкаваныя Ураду Рэспублiкi Беларусь, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, кiраўнiкi арганiзацый абавязаны забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне маладых спецыялiстаў у адпаведнасцi са спецыяльнасцю i квалiфiкацыяй, атрыманымi iмi ва ўстанове адукацыi, павышэнне iх тэарэтычнага i прафесiйнага ўзроўню, прымяненне эфектыўных сiстэм стымулявання творчай iнiцыятывы спецыялiстаў, стварыць для iх неабходныя жыллёвыя i бытавыя ўмовы.

22. Маладым спецыялiстам па заканчэннi вучобы ва ўстанове адукацыi даецца адпачынак працягласцю ў адзiн каляндарны месяц незалежна ад таго, калi ў iх былi апошнiя канiкулы.

Маладым спецыялiстам, якiя атрымалi сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю, выплачваецца грашовая дапамога ў памеры месячнай стыпендыi, назначанай iм у апошнiм семестры, тым, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю, - з разлiку тарыфнай стаўкi па прысвоенай iм квалiфiкацыi (разраду, класу, катэгорыi) або адпаведнага акладу.

Выплата грашовай дапамогi, адзначанай у частцы другой дадзенага пункта, ажыццяўляецца наймальнiкам у месячны тэрмiн пасля заключэння працоўнага дагавора з маладым спецыялiстам у поўным памеры незалежна ад колькасцi выкарыстаных iм дзён адпачынку.

Маладым спецыялiстам, якiя атрымалi сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю па педагагiчных спецыяльнасцях, выплачваецца грашовая дапамога за 45 каляндарных дзён за кошт бюджэтных сродкаў установай адукацыi з разлiку месячнай стыпендыi, назначанай iм у апошнiм семестры.

У выпадку, калi маладыя спецыялiсты не атрымлiвалi стыпендыi ў апошнiм перад выпускам семестры, iм выплачваецца адпаведная грашовая дапамога з разлiку сацыяльнай стыпендыi, устаноўленай на дату выпуску.

23. Выпускнiкам устаноў адукацыi, якiя атрымалi магчымасць самастойнага працаўладкавання, грашовая дапамога не выплачваецца.

24. Выпускнiкам, накiраваным пасля заканчэння ўстановы адукацыi на работу ў iншую мясцовасць, гарантуюцца выплаты, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

25. Маладым спецыялiстам, якiя прыбылi на працу па персанальнаму размеркаванню, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, а таксама арганiзацыi пры недастатковасцi ўласнага жыллёвага фонду могуць выдзяляць сродкi з мэтай кампенсацыi затрат на наём жыллёвых памяшканняў у грамадзян.

26. Исключен. - Постановление Совмина от 23.09.2006 N 1254.

27. Наймальнiку незалежна ад формы ўласнасцi забараняецца прымаць на работу выпускнiкоў без пасведчання аб накiраваннi на работу або даведкi аб самастойным працаўладкаваннi на працягу аднаго года пасля атрымання прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, двух гадоў - пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi.

Наймальнiк павiнен у трохдзённы тэрмiн пiсьмова паведамiць ва ўстанову адукацыi аб прыёме на работу або звальненнi маладога спецыялiста на працягу аднаго года пасля атрымання iм прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, двух гадоў - пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi.

28. Звальненне маладых спецыялiстаў або перавод iх на работу, якая не звязана з атрыманай спецыяльнасцю, квалiфiкацыяй, да заканчэння абавязковага тэрмiну работы па размеркаванню забараняецца, за выключэннем звальнення па iнiцыятыве наймальнiка за парушэннi працоўнай дысцыплiны i ў выпадках, прадугледжаных у пунктах 1 (у адносiнах да лiквiдацыi арганiзацыi), 2 i 6 артыкула 42, пунктах 1 - 4 артыкула 44 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.

Наймальнiк, якi адмаўляе ў прыёме на работу маладому спецыялiсту, абавязаны ў адпаведнасцi з часткай другой артыкула 16 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь па яго запатрабаванню паведамiць аб матывах адмовы ў трохдзённы тэрмiн. Малады спецыялiст, якi атрымаў адмову наймальнiка ў прыёме на работу, павiнен звярнуцца ва ўстанову адукацыi за новым накiраваннем на работу. Пры адсутнасцi заяўленых месцаў для працаўладкавання ўстанова адукацыi выдае выпускнiку даведку аб самастойным працаўладкаваннi.

Малады спецыялiст на працягу аднаго года пасля атрымання iм прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, двух гадоў - пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi павiнен у трохдзённы тэрмiн пiсьмова паведамiць ва ўстанову адукацыi аб прыёме на работу або звальненнi.

29. На маладых спецыялiстаў, якiя накiраваны на работу ў арганiзацыi, што размешчаны ў зонах радыяцыйнага забруджання, распаўсюджваюцца iльготы i кампенсацыi, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Глава 4 ДАКУМЕНТЫ ЎЛIКУ РАЗМЕРКАВАННЯ I ПРАЦАЎЛАДКАВАННЯ ВЫПУСКНIКОЎ


30. Асноўнымi дакументамi ўлiку размеркавання i працаўладкавання выпускнiкоў устаноў адукацыi з'яўляюцца:

пратаколы пасяджэнняў камiсii па персанальнаму размеркаванню выпускнiкоў;

ведамасць персанальнага размеркавання выпускнiкоў;

пасведчанне аб накiраваннi на работу;

паведамленне да пасведчання аб накiраваннi на работу;

пацвярджэнне прыбыцця да пасведчання аб накiраваннi на работу;

даведка аб самастойным працаўладкаваннi;

пацвярджэнне прыбыцця да даведкi аб самастойным працаўладкаваннi;

кнiга ўлiку выдачы пасведчанняў аб накiраваннi на работу;

кнiга ўлiку выдачы даведак аб самастойным працаўладкаваннi;

кнiга ўлiку пацвярджэнняў аб прыёме на работу;

справаздача аб размеркаваннi i працаўладкаваннi выпускнiкоў.

31. Справаздачу аб размеркаваннi i працаўладкаваннi выпускнiкоў установы адукацыi прадстаўляюць:

абласным (Мiнскаму гарадскому) упраўленням статыстыкi;

сваёй вышэйстаячай арганiзацыi;

Мiнiстэрству адукацыi.


Дадатак
да Палажэння аб размеркаваннi
выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя
атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную,
сярэднюю спецыяльную або вышэйшую
адукацыю ў дзённай форме атрымання
адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага
i (або) мясцовых бюджэтаў


Форма 1


     Разлiковы рахунак   вышэйшай   установы   адукацыi    (сярэдняй
спецыяльнай  установы  адукацыi,  прафесiянальна-тэхнiчнай  установы
адукацыi) N ___________________________
     Галоўны бухгалтар  __________
                         (подпiс)

ВЕДАМАСЦЬ персанальнага размеркавання выпускнiкоў, якiя закончылi _______________________________________________________ (назва ўстановы адукацыi)
у __________________ 200_ г. (месяц)

----+--------+---T------+------+------+-------+----------------+-------+--------
¦ N ¦Прозвiш-¦Пол¦Год   ¦Сямей-¦Адрас ¦Спе-   ¦ На якую работу ¦Прада- ¦Подпiс ¦
¦п/п¦ча, iмя,¦   ¦нарад-¦нае   ¦паста-¦цыяль- ¦ накiроўваецца  ¦стаўля-¦спецыя-¦
¦   ¦iмя па  ¦   ¦жэння ¦стано-¦яннага¦насць, +-----+------+---+ецца   ¦лiста  ¦
¦   ¦бацьку  ¦   ¦      ¦вiшча ¦месца ¦спецыя-¦назва¦назва ¦па-¦права  ¦       ¦
¦   ¦        ¦   ¦      ¦      ¦жыхар-¦лiза-  ¦мiнi-¦ўста- ¦са-¦сама-  ¦       ¦
¦   ¦        ¦   ¦      ¦      ¦ства  ¦цыя,   ¦стэр-¦новы  ¦да ¦стойна-¦       ¦
¦   ¦        ¦   ¦      ¦      ¦(адрас¦прафе- ¦ства ¦(арга-¦   ¦га     ¦       ¦
¦   ¦        ¦   ¦      ¦      ¦баць- ¦сiя,   ¦(ве- ¦нiза- ¦   ¦праца- ¦       ¦
¦   ¦        ¦   ¦      ¦      ¦коў)  ¦квалi- ¦дам- ¦цыi)  ¦   ¦ўладка-¦       ¦
¦   ¦        ¦   ¦      ¦      ¦      ¦фiкацыя¦ства)¦      ¦   ¦вання  ¦       ¦
¦   ¦        ¦   ¦      ¦      ¦      ¦выпуск-¦     ¦      ¦   ¦       ¦       ¦
¦   ¦        ¦   ¦      ¦      ¦      ¦нiка   ¦     ¦      ¦   ¦       ¦       ¦
+---+--------+---+------+------+------+-------+-----+------+---+-------+-------+
¦ 1 ¦   2    ¦ 3 ¦  4   ¦  5   ¦  6   ¦   7   ¦  8  ¦  9   ¦10 ¦   11  ¦  12   ¦
+---+--------+---+------+------+------+-------+-----+------+---+-------+-------+
¦   ¦        ¦   ¦      ¦      ¦      ¦       ¦     ¦      ¦   ¦       ¦       ¦
----+--------+---+------+------+------+-------+-----+------+---+-------+--------

Старшыня камiсii


Намеснiк старшынi


Члены камiсii


Форма 2


Назва ўстановы адукацыi ____________________________________________
____________________________________________________________________

ПАСВЕДЧАННЕ аб накiраваннi на работу N ____________
____________________________________________________________________ (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку поўнасцю)
закончыў(ла) у ______________ 200_ г. ____________________________________________________________________ (назва ўстановы адукацыi поўнасцю) па спецыяльнасцi ___________________________________________________ ____________________________________________________________________ за кошт сродкаў ____________________________________________________ накiроўваецца ў распараджэнне ______________________________________ ____________________________________________________________________ для работы на пасадзе ______________________________________________ з месячным акладам згодна са штатным раскладам _____________________ ____________________________________________________________________ Забяспечыць жылплошчай у адпаведнасцi з заканадаўствам _____________ ____________________________________________________________________
Тэрмiн прыбыцця "__" ______________ 200_ г.
Рэктар (дырэктар) ____________ установы адукацыi (подпiс) М.П.
"__" _______________ 200_ г.
Выдадзены: 1. Аванс на праезд у суме __________________________________________ 2. Дапамога за адпачынак у памеры стыпендыi за месяц
____________________________________________________________________
Галоўны бухгалтар ____________ установы адукацыi (подпiс) М.П.
ПАЦВЯРДЖЭННЕ прыбыцця да пасведчання аб накiраваннi на работу <*> N _______
____________________________________________________________________ (назва i адрас установы, арганiзацыi)
паведамляем, што гр-н(ка) __________________________________________ (прозвiшча, iмя, ____________________________________________________________________ iмя па бацьку поўнасцю) закончыў(ла) _______________________________________________________ (назва ўстановы адукацыi) прыбыў(ла) на месца работы "__" ________ 200_ г. i назначаны(а) на пасаду ___________________________________________ з месячным акладам ____________________________________________ руб. Забяспечаны(а) жылплошчай __________________________________________ ____________________________________________________________________ (вiд прадастаўленай жылплошчы)
Кiраўнiк установы адукацыi (арганiзацыi) __________ (подпiс) Начальнiк аддзела кадраў __________ (подпiс) М.П.
"__" ___________ 200_ г. ------------------------------- <*> Належыць звароту ў запоўненым выглядзе ва ўстанову адукацыi ў пяцiдзённы тэрмiн з дня прыбыцця маладога спецыялiста да месца работы.
Назва ўстановы адукацыi ____________________________________________
____________________________________________________________________
ПАВЕДАМЛЕННЕ да пасведчання аб накiраваннi на работу N _______
____________________________________________________________________ (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку поўнасцю)
закончыў(ла) у _____________ 200_ г.
____________________________________________________________________ (назва ўстановы адукацыi поўнасцю) па спецыяльнасцi ___________________________________________________ ____________________________________________________________________ за кошт сродкаў ____________________________________________________ накiроўваецца ў распараджэнне ______________________________________ ____________________________________________________________________ (назва i адрас установы, арганiзацыi) для работы на пасадзе ______________________________________________ ____________________________________________________________________ з месячным акладам згодна са штатным раскладам _____________________ ____________________________________________________________________ Забяспечыць жылплошчай у адпаведнасцi з заканадаўствам _____________
____________________________________________________________________
Тэрмiн прыбыцця "__" ___________ 200_ г.
Начальнiк аддзела кадраў ____________ (подпiс) М.П.
"__" ___________ 200_ г.

Форма 3


___________________________
 (назва ўстановы адукацыi)

ДАВЕДКА аб самастойным працаўладкаваннi N _______
____________________________________________________________________ (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку) закончыў(ла) у _________________ 200_ г. ____________________________________________________________________ (назва ўстановы адукацыi) ____________________________________________________________________ па спецыяльнасцi____________________________________________________ ____________________________________________________________________ за кошт сродкаў ____________________________________________________ Даецца магчымасць самастойнага працаўладкавання на работу згодна з пунктам _______ Палажэння аб размеркаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi прафесiянальна - тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў.
Рэктар (дырэктар) установы адукацыi ____________ (подпiс) М.П.
"__" _____________ 200_ г.
___________________________ (назва ўстановы адукацыi)
ПАЦВЯРДЖЭННЕ прыбыцця да даведкi аб самастойным працаўладкаваннi <*> N ______
____________________________________________________________________ (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку) ____________________________________________________________________ закончыў(ла) у _________________ 200_ г. ____________________________________________________________________ (назва ўстановы адукацыi) прыняты(а) на работу "__" ________________ 200_ г. i назначаны(а) на пасаду ___________________________________________ (назва арганiзацыi, ____________________________________________________________________ установы) Забяспечаны(а) жылплошчай __________________________________________ (вiд прадастаўленай жылплошчы)
Начальнiк аддзела кадраў __________ (подпiс) М.П.
"__" ____________ 200_ г. ------------------------------- <*> Належыць звароту ў запоўненым выглядзе ва ўстанову адукацыi ў пяцiдзённы тэрмiн з дня прыбыцця спецыялiста да месца працы.

Кодексы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner