Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 25.09.2002 N 1314 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1998 г. N 1590"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1998 г. N 1590 "Аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N 29, арт. 758) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1.1. назву пастановы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры";

1.2. пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1. Устанавiць, што ў склад Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры ўваходзiць 12 чалавек. Гэты склад з'яўляецца пастаянным i дзейнiчае на ўвесь час працы Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры";

1.3. у пункце 2:

у абзацы другiм словы "пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" выключыць;

абзац трэцi прызнаць страцiўшым сiлу;

1.4. пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"4. Ускласцi арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне работы Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры - на Мiнiстэрства культуры";

1.5. унесцi ў Статут Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры, зацверджаны названай пастановай, наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1.5.1. назву Статута выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Статут Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры";

1.5.2. у пункце 1 словы "пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" выключыць;

1.5.3. часткi другую i трэцюю пункта 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"У склад Навукова-метадычнай рады ўваходзяць намеснiк дырэктара дэпартамента па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры, а таксама спецыялiст названага дэпартамента - вучоны сакратар Навукова-метадычнай рады па пасадзе.

Старшынёй Навукова-метадычнай рады з'яўляецца дырэктар дэпартамента па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры";

1.5.4. у падпункце 5.1 пункта 5 словы "(у тым лiку i помнiкам гiсторыi i культуры, прынятым ва ўстаноўленым парадку пад ахову дзяржавы да 1 студзеня 1993 г.)" выключыць;

1.5.5. у абзацы сёмым падпункта 5.2 пункта 5 i пункце 6 словы "старшынёй Камiтэта па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры" замянiць словамi "дырэктарам дэпартамента па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры";

1.5.6. у частцы другой пункта 7 словы "адзiн з членаў Навукова-метадычнай рады, якi назначаецца для гэтага старшынёй у кожным асобным выпадку" замянiць словамi "намеснiк старшынi Навукова-метадычнай рады";

1.5.7. у пункце 10 лiчбу "7" замянiць лiчбай "8";

1.5.8. абзац другi часткi першай пункта 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"у дачыненнi да пытанняў, абумоўленых у падпункце 5.1 i абзацы чацвёртым падпункта 5.2 пункта 5 дадзенага Статута, калi за рашэнне прагаласавала не менш за 7 членаў Навукова-метадычнай рады".

2. Зацвердзiць склад Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры (прыкладаецца).


Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI


                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 25.09.2002 N 1314

СКЛАД БЕЛАРУСКАЙ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ ПА ПЫТАННЯХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ


Абламскi            - дырэктар дэпартамента па ахове
Васiль Яўгенавiч      гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
                      Мiнiстэрства культуры (старшыня
                      Навукова-метадычнай рады)

Чарняўскi - намеснiк дырэктара дэпартамента па ахове Iгар Мяфодзiевiч гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры (намеснiк старшынi Навукова-метадычнай рады)
Мiхайлава - галоўны спецыялiст дэпартамента па ахове Вольга Фёдараўна гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры (вучоны сакратар Навукова-метадычнай рады)
Адамовiч - вядучы мастацтвазнавец праектнага Святлана Пiлiпаўна рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Праектрэстаўрацыя"
Бакаеў - начальнiк аддзела рэстаўрацыi i рэканструкцыi Уладзiмiр Iльiч помнiкаў архiтэктуры i культуры праектнага камунальнага унiтарнага прадпрыемства "Мiнскпраект"
Варфаламеева - старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута Тамара Барысаўна мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, кандыдат мастацтвазнаўства
Высоцкая - загадчык аддзела старажытнабеларускага Надзея Фёдараўна мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублiкi Беларусь, доктар мастацтвазнаўства, прафесар
Вяргей - старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi Валянцiна Сяргееўна Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, кандыдат гiстарычных навук
Жураўлёў - намеснiк начальнiка Галоўнага ўпраўлення Iван Сяргеевiч дзяржаўнай пазаведамаснай экспертызы пры Мiнiстэрстве архiтэктуры i будаўнiцтва
Лакотка - намеснiк дырэктара па навуковай рабоце Аляксандр Iванавiч Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, доктар архiтэктуры, доктар гiстарычных навук, член-карэспандэнт Беларускай акадэмii архiтэктуры
Мартынаў - начальнiк упраўлення добраўпарадкавання i Аляксей Iгаравiч гарадскога дызайну Камiтэта архiтэктуры, горадабудаўнiцтва i землеўпарадкавання Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, галоўны мастак г.Мiнска
Саўчанка - намеснiк старшынi прэзiдыума рэспублiканскага Галiна Аляксееўна савета грамадскага аб'яднання "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнiкаў гiсторыi i культуры"

Кодексы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner