Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 26.12.2001 N 64 "Аб зацвярджэннi Правiлаў прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь i Палажэння аб прыёмнай камiсii сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь", Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Утратил силу. - Постановление Минобразования от 28.10.2004 N 59.

2. Зацвердзiць Палажэнне аб прыёмнай камiсii сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь, якое дадаецца.

3. Лiчыць страцiўшым сiлу пункт 3 загада Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 18 студзеня 2000 г. N 20 "Аб зацвярджэннi Правiлаў прыёму ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь" i пункт 1 пастановы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 5 лютага 2001 г. N 6 "Аб зацвярджэннi Правiлаў прыёму ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь" .


Мiнiстр П.I.БРЫГАДЗIН


                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               26.12.2001 N 64

ПРАВIЛЫ ПРЫЁМУ ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫI


Утратили силу. - Постановление Минобразования от 28.10.2004 N 59.


                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               26.12.2001 N 64

ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРЫЁМНАЙ КАМIСII ЎСТАНОВЫ, ЯКАЯ ЗАБЯСПЕЧВАЕ АТРЫМАННЕ СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


1. Прыёмная камiсiя ўстановы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей - прыёмная камiсiя) ствараецца штогод для фармiравання кантынгенту навучэнца усiх форм навучання з лiку найбольш падрыхтаванай i прафесiянальна арыентаванай моладзi.

2. У сваёй рабоце прыёмная камiсiя кiруецца Правiламi прыёму ў установы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi Рэспублiкi Беларусь i iншымi актамi заканадаўства, якiя рэгулююць пытаннi прыёму.

3. На прыёмную камiсiю ўскладваецца:

3.1. устанаўленне па ўзгадненнi з органам кiравання дадатковых патрабаванняў па прыёму з улiкам профiлю падрыхтоўкi спецыялiстаў;

правядзенне работы па прафесiянальнай арыентацыi моладзi, выданне i распаўсюджванне розных iнфармацыйных матэрыялаў, якiя характарызуюць профiль установы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, падрыхтоўка бланкаў неабходнай улiковай дакументацыi;

3.2. арганiзацыя падрыхтоўчых курсаў i перадэкзаменацыйных кансультацый па прадметах, якiя выносяцца на ўступныя экзамены;

3.3. прыём дакументаў, iх афармленне i захоўванне, перапiска па пытаннях прыёму;

допуск паступаючых да здачы ўступных экзаменаў, правядзенне конкурснага адбору i вынясенне рашэння аб залiчэннi ў лiк навучэнцаў;

3.4. арганiзацыя пры неабходнасцi медыцынскага агляду паступаючых у мэтах удакладнення стану iх здароўя з улiкам характару навучання ў установе, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi i вытворчай работы па дадзенай спецыяльнасцi;

3.5. фармiраванне экзаменацыйных камiсiй i арганiзацыя кантролю за iх дзейнасцю;

3.6. аналiз i абагульненне вынiкаў прыёму, падрыхтоўка прапаноў для разгляду на савеце установы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi.

4. Састаў прыёмнай камiсii, правы i абавязкi яе членаў вызначае i зацвярджае дырэктар установы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, якi з'яўляецца старшынёй прыёмнай камiсii i нясе адказнасць за выкананне нарматыўных дакументаў па арганiзацыi прыёму ў установы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi.

З лiку найбольш вопытных i квалiфiкаваных работнiкаў установы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi на ўвесь перыяд арганiзацыi прыёму назначаецца адказны сакратар прыёмнай камiсii, перыяд змены якога не павiнен перавышаць 3 гады.

5. У тэрытарыяльных структурных падраздзяленнях навучальнай установы пры неабходнасцi для прыёму дакументаў арганiзоўваюцца адборачныя камiсii, якiя працуюць пад непасрэдным кiраўнiцтвам прыёмнай камiсii навучальнай установы.

Прыёмная камiсiя можа прыняць рашэнне аб прыёме ўступных экзаменаў у тэрытарыяльных структурных падраздзяленнях выязной камiсiяй навучальнай установы.

6. Загад аб зацвярджэннi саставу прыёмнай i адборачнай камiсiй выдаецца дырэктарам установы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi не пазней снежня штогод.

7. Рашэннi прыёмнай камiсii прымаюцца простай большасцю галасоў пры наяўнасцi не менш за 2/3 яе саставу. Работа прыёмнай камiсii афармляецца пратаколам, якi падпiсваецца старшынёй i адказным сакратаром прыёмнай камiсii.

8. Склад экзаменацыйных камiсiй i iх кiраўнiкi зацвярджаюцца загадам дырэктара з лiку квалiфiкаваных спецыялiстаў адпаведанага профiлю дадзенай установы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi або iншых устаноў адукацыi.

Забараняецца прыцягваць да работы ў экзаменацыйных камiсiях асоб, якiя працавалi ў такiх камiсiях у дадзенай установе, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi два папярэднiя гады.

9. Дакументы паступаючых рэгiструюцца ў журнале ўстаноўленай формы. Паступаючым выдаецца распiска ўстаноўленай формы аб прыёме дакументаў.

10. Не больш чым за тыднёвы тэрмiн з дня рэгiстрацыi дакументаў прыёмная камiсiя паведамляе аб допуску паступаючых да ўступных экзаменаў.

Дапушчаным да ўступных экзаменаў выдаецца ў дзень здачы экзамену экзаменацыйны лiст устаноўленага ўзору.

11. Расклад уступных экзаменаў зацвярджаецца дырэктарам установы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi. Прозвiшчы экзаменатараў у раскладзе не ўказваюцца. Для кожнай групы ў дзень праводзiцца толькi адзiн экзамен - вусны або пiсьмовы.

Па аднаму i таму ж прадмету спачатку праводзiцца пiсьмовы экзамен, а затым вусны. У гэтым выпадку пiсьмовыя работы экзаменатар павiнен праверыць да пачатку вуснага экзамену. Iнтэрвалы памiж экзаменамi складаюць, як правiла, не менш чым два днi.

12. Уступныя экзамены праводзяцца па экзаменацыйных бiлетах i заданнях, якiя распрацоўваюцца квалiфiкаванымi спецыялiстамi адпаведнага профiлю дадзенай установы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, iншых устаноў адукацыi ў адпаведнасцi з праграмамi ўступных экзаменаў, зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, а для экзаменаў па спецыяльнасцi - у адпаведнасцi з праграмамi, зацверджанымi органам кiравання, i штогод зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камiсii.

Колькасць бiлетаў павiнна быць не меншай, чым колькасць экзаменуемых у групе, а колькасцi камплектаў вызначае старшыня прыёмнай камiсii.

У экзаменацыйныя бiлеты ўключаюцца 2 - 3 пытаннi, у тым лiку пры неабходнасцi 1 - 2 практычныя заданнi. Бiлеты павiнны ахоплiваць усю праграму ўступных экзаменаў па дадзенаму прадмету з улiкам як тэарэтычнага, так i практычнага яе раздзелаў.

13. Тэксты дыктантаў, пераказаў i тэм сачыненняў устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з дзеючымi нормамi, якiя вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

14. Экзаменацыйныя групы для здачы ўступных экзаменаў фармiруюцца, як правiла, па 25 - 30 чалавек. Для зручнасцi пры правядзеннi вусных экзаменаў група можа разбiвацца на падгрупы для здачы экзаменаў адна пасля другой у адзiн i той жа дзень.

15. Прысутнасць на ўступных экзаменах пабочных асоб без дазволу старшынi прыёмнай камiсii або яго намеснiка не дапускаецца.

16. Вусныя экзамены ў кожнага паступаючага прымаюцца двума экзаменатарамi, пiсьмовыя - адным, а экзамен па спецыяльнасцi - не меней чым трыма экзаменатарамi.

17. Вынiкi ўступных экзаменаў вызначаюцца адзнакамi (баламi) згодна з дзеючымi нормамi ацэнкi ведаў абiтурыентаў.

Экзаменацыйная адзнака (бал) ставiцца лiчбай i ў дужках пропiссю ў экзаменацыйную работу, экзаменацыйную ведамасць, экзаменацыйны лiст паступаючага i пацвярджаецца подпiсам экзаменатара.

18. Пiсьмовыя экзаменацыйныя работы (у тым лiку чарнавiк), а таксама запiсы пры падрыхтоўцы да адказу на вусным экзамене выконваюцца на лiстах са штампам установы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi i здаюцца экзаменатару.

Лiсты са штампам установы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi да выдачы iх экзаменатарам знаходзяцца ў адказнага сакратара прыёмнай камiсii i падлягаюць строгаму ўлiку. Правераныя работы, а таксама лiсты для вуснага адказу пасля экзамену перадаюцца экзаменатарам адказнаму сакратару на захаванне.

19. Пiсьмовыя экзамены праводзяцца пад шыфрам без указання прозвiшча паступаючага ў парадку, якi ўстанаўлiвае ўстанова, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi. Шыфроўку пiсьмовых работ праводзiць старшыня або адказны сакратар прыёмнай камiсii. Кiраўнiк адпаведнай экзаменацыйнай камiсii дадаткова правярае пiсьмовыя работы, якiя ацэнены экзаменатарам на 0, 1, 2 балы i 9, 10 балаў, а таксама выбарачна 3-5% астатнiх работ i правiльнасць адзнакi засведчвае сваiм подпiсам.

20. Асобы, якiя не паспелi выканаць поўнасцю экзаменацыйныя работы, здаюць iх незакончанымi.

21. Праверка пiсьмовых работ праводзiцца толькi ў памяшканнi установы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi членамi экзаменацыйнай камiсii.

22. Выпадкi далейшага змянення выстаўленых экзаменатарамi адзнак засведчваюцца подпiсам кiраўнiка адпаведнай экзаменацыйнай камiсii з пiсьмовым абгрунтаваннем i зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камiсii.

23. Пiсьмовыя работы асоб, якiя залiчаны ў установу, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, захоўваюцца ў iх асабовых справах.

Пiсьмовыя работы i лiсты вусных адказаў асоб, якiя атрымалi нездавальняючыя адзнакi i не прайшлi па конкурсу, знiшчаюцца па сканчэннi шасцi месяцаў пасля пачатку навучальнага года.

24. На правядзенне ўступных экзаменаў прадугледжваюцца наступныя нормы часу (у акадэмiчных гадзiнах).

На правядзенне пiсьмовага экзамену ў навучальнай групе:

па мове i лiтаратуры - 4 гадзiны (сачыненне), 2 гадзiны (пераказ), 1 гадзiна (дыктант);

па матэматыцы - 3 гадзiны.

На праверку пiсьмовых экзаменацыйных работ:

4 дыктанты - 1 гадзiна;

2 сачыненнi - 1 гадзiна;

3 пераказы - 1 гадзiна; 5 работ па матэматыцы ў групах на базе базавай школы - 1 гадзiна;

3 работы па матэматыцы ў групах на базе сярэдняй школы - 1 гадзiна.

Нормы часу на правядзенне i праверку пiсьмовых работ па iншых прадметах вызначае ўстанова, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi па ўзгадненнi з органам кiравання.

На вусны экзамен адводзiцца не больш за 1/3 акадэмiчнай гадзiны (15 мiнут) на кожнага навучэнца.

Правядзенне перадэкзаменацыйных кансультацый плануецца з разлiку 1 гадзiна на адну группу абiтурыентаў (не менш за 25 чалавек). Час правядзення кансультацый вызначаецца прыёмнай камiсiяй у адпаведнасцi з раскладам уступных экзаменаў.

25. Исключен. - Постановление Минобразования от 23.12.2003 N 75.

26. Пераздача ўступных экзаменаў не дапускаецца. Атрымаўшыя адзнакi 0, 1, 2 балы, а таксама тыя, хто не з'явiўся без уважлiвых прычын на экзамен, да далейшых экзаменаў не дапускаюцца.

27. Кожны абiтурыент мае права асабiста азнаёмiцца са сваёй пiсьмовай работай незалежна ад атрыманай адзнакi.

Апеляцыя паступаючых у выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай павiнна падавацца адказанаму сакратару на iмя дырэктара ў дзень правядзення вуснага экзамену або ў дзень аб'яўлення адзнакi па пiсьмовым экзамене.

Пры разглядзе апеляцыi дадатковае апытанне не дапускаецца.

Вынiкi разгляду апеляцыi паведамляюцца паступаючаму не пазней чым на наступны дзень пасля яе падачы.

Парадак падачы i разгляду апеляцыi павiнен быць даведзены да ведама тых, хто паступае, да пачатку ўступных экзаменаў.

28. Рашэнне прыёмнай камiсii аб залiчэннi ў састаў навучэнцаў афармляецца пратаколам, у якiм указваюцца падставы залiчэння: без экзаменаў, па мэтавым прыёме, па вынiках аднаго экзамену, па-за конкурсам, па конкурсу, пры аднолькавай агульнай колькасцi балаў, а таксама прычыны адказу ў прыёме.

На падставе рашэння прыёмнай камiсii дырэктар установы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, выдае загад аб залiчэннi ў састаў навучэнцаў.

Спiскi залiчаных вывешваюцца для агульнага ведама.

Асобам, якiя залiчаны, а таксама не залiчаны ў састаў навучэнцаў, накiроўваюцца паведамленнi ўстаноўленай формы.

Асобам, якiя не прайшлi па конкурсу, выдаюцца па iх просьбе даведкi ўстаноўленай формы аб здадзеных экзаменах для ўдзелу ў конкурсе ў iншых установах, якая забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi.


Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner