Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 05.12.2001 N 16 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парку культуры i адпачынку ў Рэспублiцы Беларусь"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парку культуры i адпачынку ў Рэспублiцы Беларусь.


Мiнiстр Л.П.ГУЛЯКА


                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               05.12.2001 N 16

ПАЛАЖЭННЕ АБ ПАРКУ КУЛЬТУРЫ I АДПАЧЫНКУ Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ


Глава 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1. Палажэнне аб парку культуры i адпачынку ў Рэспублiцы Беларусь (далей - Палажэнне) распаўсюджваецца на паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, аб'яднаннi паркаў, стацыянарныя i перасоўныя комплексы атракцыёнаў i гульнёвых аўтаматаў (далей - парк), падпарадкаваныя Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь, якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове гаспадарчага разлiку i маюць самастойны баланс.


Глава 2 ГАЛОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ I ПРЫНЦЫПЫ ДЗЕЙНАСЦI ПАРКУ


2. Арганiзацыя сацыяльна значных форм культурнай дзейнасцi грамадзян, стварэнне ўмоў для адпачынку i забаў у вольны час дзяцей i дарослых, распаўсюджванне прыродазнаўча-навуковых ведаў, экалагiчнае выхаванне насельнiцтва.

3. Парк ажыццяўляе сваю дзейнасць як на наяўнай тэрыторыi i матэрыяльна-тэхнiчнай базе, так i на пляцоўках, стадыёнах, iншых парках, садах i скверах, жылых мiкрараёнах, ва ўстановах i арганiзацыях, базах адпачынку i iншых.

Каардынуе дзейнасць прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў грамадскага харчавання, гандлю, камунальнай гаспадаркi, добраўпарадкавання, азелянення i iншых, якiя знаходзяцца на тэрыторыi парку.

Парк плануе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з галоўнымi задачамi парку, сацыяльна-творчымi заказамi вышэйстаячых арганiзацый, iншых устаноў i прадпрыемстваў.

Правядзенне мерапрыемстваў цi iншая дзейнасць, якая можа выклiкаць экалагiчныя, сацыяльныя вынiкi, закранаючыя iнтарэсы насельнiцтва тэрыторыi, узгадняецца з адпаведным мясцовым выканаўчым органам.

4. Дзейнасць парку будуецца на прынцыпах навуковага, сiстэмнага, дыферэнцыраванага падыхода да культурна-масавай, фiзкультурна-аздараўленчай работы, арганiзацыi вольнага часу i культурнага абслугоўвання насельнiцтва.

Кiруючыся планавымi паказчыкамi, эканамiчнымi нарматывамi, парк самастойна заключае дагаворы, распрацоўвае, а вышэйстаячая арганiзацыя зацвярджае планы работы.

5. Парк дзейнiчае на прынцыпах гаспадарчага разлiку i самафiнансавання, таксама на частковым бюджэтным фiнансаваннi.

Даход парку паступае ў поўнае яго распараджэнне i разам са сродкамi на аплату працы ўтварае гаспадарчы даход калектыву, якi з'яўляецца крынiцай жыццядзейнасцi парку.

6. Вышэйстаячая ўстанова не адказвае па абавязках парку, а парк не адказвае па абавязках вышэйстаячай установы, а таксама iншых прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi парку.

7. Парк ажыццяўляе права валодання i карыстання знаходзячымiся ў яго веданнi будынкамi, збудаваннямi, маёмасцю i права карыстання адведзенай яму зямлёй у межах, устаноўленых законам, у адпаведнасцi з мэтамi i задачамi парку.

8. Парк павiнен мець генеральны план развiцця, зацверджаны адпаведным мясцовым выканаўчым органам, у якiм вызначаны межы яго тэрыторыi i перспектывы развiцця. Планаванне, добраўпарадкаванне, будаўнiцтва, устаноўка атракцыёнаў i iншае ажыццяўляецца толькi ў адпаведнасцi з генеральным планам.

Мясцовыя выканаўчыя органы садзейнiчаюць развiццю i эфектыўнай дзейнасцi парку, перадачы для яго патрэб памяшканняў, iншых аб'ектаў.

Парк у сваёй дзейнасцi кiруецца Законамi Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 г. N 832-XII "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 48, 2/759), ад 14 снежня 1990 г. N 462-XII "Аб прадпрыемствах у Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 3, арт.13; Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 19, арт.302; 1993 г., N 8, арт.49; N 24, арт.296; 1994 г., N 3, арт.24; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., N 34, арт.696; 1998 г., N 2, арт.7; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 48, 2/759), iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Парк мае права самастойна накiроўваць сваю дзейнасць на выкананне той цi iншай асобнай задачы, зыходзячы з канкрэтных умоў i магчымасцей, пры мэтазгоднасцi можа ўскласцi на сябе дадатковую сацыяльна значную задачу, выкарыстоўваць любыя вiды, формы i метады культурна-асветнай, тэатральна-вiдовiшчнай, творча-вытворчай, фiзкультурна-аздараўленчай, гаспадарчай, камерцыйнай i iншай дзейнасцi, якiя не забаронены заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь i адпавядаюць грамадскiм iнтарэсам i мэтам, прадугледжаным у статуце парку, згодна з яго генеральным планам развiцця.

9. Для ажыццяўлення сваёй дзейнасцi парк:

9.1. фармiруе сучасную матэрыяльна-тэхнiчную базу, будуе i адчыняе зялёныя i эстрадныя тэатры, танцавальна-канцэртныя i спартыўныя залы, летнiя эстрады i цыркi, выставачныя залы, гульнёвыя пляцоўкi i павiльёны, планетарыi, бiблiятэкi, бiльярдныя, цэнтры вольнага часу, вiдэатэкi, iгратэкi, дыскатэкi, салоны, цiры, стадыёны i спартыўныя пляцоўкi, каткi, лыжныя i лодачныя станцыi, "трасы здароўя", экалагiчныя i прагулачныя сцяжынкi, плавацельныя басейны, салярыi, базы пракату культурна-бытавога i спартыўнага iнвентару, аўтадромы, конна-спартыўныя базы, магазiны, кiёскi, кафэ i iншыя аб'екты культурна-масавага i фiзкультурна-аздараўленчага прызначэння ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

9.2. набывае атракцыёны i iгравыя аўтаматы, стацыянарныя i перасоўныя атракцыённыя комплексы;

9.3. стварае абсталяваную i добраўпарадкаваную базу для работы сярод дзяцей i падлеткаў (дзiцячы гарадок цi сектар);

9.4. арганiзуе ў раёне, горадзе, iншых населеных пунктах фiлiялы, базы пракату атракцыёнаў, iгравых аўтаматаў, культурна-бытавога i спартыўнага iнвентару;

9.5. для абслугоўвання наведвальнiкаў можа арганiзоўваць духавыя i эстрадныя аркестры, ансамблi, iншыя калектывы мастацкай i тэхнiчнай творчасцi, клубы па iнтарэсах, а таксама ствараць платныя курсы i гурткi (музычныя, харэаграфiчныя, спартыўныя i iншыя);

9.6. стварае цэнтры вольнага часу, мастацкiя калектывы i аб'яднаннi;

9.7. арганiзуе i праводзiць святы, карнавалы, народныя гуляннi, абрады, конкурсы, вечары адпачынку, фестывалi i агляды, выстаўкi, экскурсii, канцэрты прафесiйных i самадзейных мастацкiх калектываў, спартыўныя спаборнiцтвы, iншыя мерапрыемствы;

9.8. у адпаведнасцi са сваiмi задачамi, аб'ёмам дзейнасцi, з пашырэннем платных паслуг насельнiцтву, пры наяўнасцi матэрыяльна-тэхнiчнай базы i квалiфiкаваных кадраў можа ствараць на поўным гаспадарчым разлiку рамонтныя i вытворча-будаўнiчыя цэхi, мастацка-дэкаратыўныя, пiратэхнiчныя i iншыя майстэрнi;

9.9. выдае iнфармацыйна-рэкламныя матэрыялы аб сваёй дзейнасцi(афiшы, праспекты, плакаты, буклеты, iншую друкаваную прадукцыю);

9.10. стварае свае аранжарэi, пiтомнiкi, лабараторыi, вопытныя станцыi i iншае;

9.11. стварае экспазiцыi, стацыянарныя i перасоўныя заалагiчныя выставы, станцыi юных натуралiстаў;

9.12. пры наяўнасцi на тэрыторыi парка ўнiкальных прыродных аб'ектаў, помнiкаў культуры i ансамбляў можа ствараць гiсторыка-культурныя запаведнiкi i музеi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

10. Духавыя i эстрадныя аркестры, ансамблi i дыскатэкi, цэнтры вольнага часу, перасоўныя атракцыёны i комплексы, iншыя калектывы могуць выступаць, даваць платныя спектаклi, канцэрты i прадстаўленнi як у сваiм парку, так i ў iншых установах i арганiзацыях. Пры гэтым касавыя аперацыi могуць ажыццяўляцца як па безнаяўнаму, так i за наяўны разлiк.


Глава 3 МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА I СРОДКI ПАРКУ


11. Матэрыяльна-тэхнiчную базу i сродкi парку (яго лясныя ўгоддзi, аранжарэi, збудаваннi, абсталяванне, тэхнiчныя сродкi, iнвентар, атракцыённая тэхнiка, iгравыя аўтаматы, аўтатранспарт i iншае) складаюць асноўныя фонды i абаротныя сродкi, а таксама iншыя матэрыяльныя каштоўнасцi i фiнансавыя рэсурсы.

Парк у адносiнах да замацаванай за iм маёмасцi ажыццяўляе ў межах, устаноўленых заканадаўствам, у адпаведнасцi з мэтамi сваёй дзейнасцi, заданнямi ўласнiка i назначэннем маёмасцi права ўладання, выкарыстання i распараджэння ёю.

Парк абавязаны пастаянна забяспечваць развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы i эфектыўнае яе выкарыстанне.

12. Парк мае права:

перадаваць iншым паркам, прадпрыемствам i ўстановам, прадаваць, абменьваць, здаваць у арэнду, прадастаўляць бясплатна ў часовае выкарыстанне збудаваннi, абсталяванне, тэхнiчныя, транспартныя, сцэнiчна-пастановачныя сродкi, атракцыёны, iгравыя аўтаматы, рэквiзiт, касцюмы, iнвентар, музычныя iнструменты, iншыя матэрыяльныя каштоўнасцi, замацаваныя за iм, толькi з дазволу ўладальнiка, а таксама спiсваць iх з балансу, калi абсталяванне зношана цi выпрацавала свой рэсурс.

Астатняй маёмасцю, якая належыць парку, ён можа распараджацца самастойна, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам i ўласнiкам маёмасцi.

13. Усе аб'екты культурна-спартыўнага накiравання, якiя знаходзяцца на тэрыторыi парку i належаць другiм ведамствам, арганiзацыям i ўстановам, па ўзгадненню зацiкаўленых бакоў могуць перадавацца ў веданне дырэкцыi парку.


Глава 4 ПАРАДАК СТВАРЭННЯ ПАРКУ


14. Стварэнне, рэарганiзацыя i лiквiдацыя паркаў рэгулююцца Законам Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 г. N 832-XII "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Парк лiчыцца створаным i набывае правы юрыдычнай асобы з моманту яго дзяржаўнай рэгiстрацыi. Для дзяржаўнай рэгiстрацыi парку ў выканаўчы камiтэт адпаведнага Савета дэпутатаў прадстаўляецца рашэнне аб яго стварэннi, статут i iншыя неабходныя дакументы.

Статут распрацоўваецца iндывiдуальна для кожнага парку i павiнен змяшчаць:

указанне на ўласнiка маёмасцi парку i землекарыстальнiка;

найменне парку;

форму ўласнасцi;

местазнаходжанне;

мэты дзейнасцi;

прадмет дзейнасцi;

правы i абавязкi парку;

пералiк органаў кiравання i iх кампетэнцыю;

парадак утварэння маёмасцi парку i ўмовы распараджэння гэтай

маёмасцю;

найбольш адметныя прынцыпы арганiзацыi творча-вытворчай i фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi;

парадак размеркавання прыбытку (даходу);

умовы рэарганiзацыi i лiквiдацыi.

У статут могуць уключацца iншыя палажэннi, якiя не супярэчаць заканадаўству i звязаны з асаблiвасцямi дзейнасцi парку.

Па рашэнню вышэйстаячага органа кiравання ў межах аднаго раёна цi горада пры наяўнасцi некалькiх паркаў можа стварацца аб'яднанне паркаў, на якое можа быць ускладзена цэнтралiзаванае выкананне асобных творчых, гаспадарчых i iншых функцый.

Паркi, якiя ўваходзяць у склад аб'яднання, захоўваюць сваю самастойнасць i правы юрыдычнай асобы.

Парк ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове i ў адпаведнасцi з патрабаваннямi сапраўднага Палажэння, iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Дзяржаўныя органы i ўстановы культуры нясуць адказнасць за выкананне Палажэння i iншых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь.


Глава 5 КIРАВАННЕ ПАРКАМ


15. Да выключнай кампетэнцыi ўласнiка ў кiраваннi паркам адносяцца:

пытаннi стварэння унiтарнага прадпрыемства, яго рэарганiзацыi i лiквiдацыi;

зацвярджэнне статута, а таксама змяненняў i дапаўненняў да яго;

устанаўленне памеру ўстаноўчага фонду, парадак яго фармiравання ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

найм i вызваленне ад пасады дырэктара;

вызначэнне мэт дзейнасцi парку;

ажыццяўленне кантролю за выкарыстаннем па назначэнню i захаваннем маёмасцi парку;

15.1. дырэктар парку:

забяспечвае выкананне планаў дзейнасцi парку;

наймае i звальняе работнiкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

прадстаўляе парк без даверанасцi ў адносiнах з дзяржаўнымi органамi Рэспублiкi Беларусь, юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi;

распараджаецца нерухомай маёмасцю i iншымi асноўнымi фондамi са згоды ўласнiка;

заключае дамовы ад iмя парку;

адчыняе ў банках разлiковыя рахункi;

у адпаведнасцi з правiламi ўнутранага працоўнага распарадку прымае меры заахвочвання i дысцыплiнарнага спагнання да работнiкаў парку;

выдае загады i ўказаннi, абавязковыя для ўсiх работнiкаў парку;

зацвярджае штатны расклад парку;

вызначае ўмовы аплаты працы работнiкаў парку, кiраўнiкоў яго фiлiялаў;

зацвярджае нарматывы размеркавання прыбытку;

вызначае аб'ём i характар iнфармацыi (даных), складаючай камерцыйную тайну парку ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

рэгулярна (не радзей аднаго разу ў год) робiць справаздачу перад уласнiкам iнфармацыi аб дзейнасцi парку;

15.2. дырэктар самастойна вырашае ўсе пытаннi дзейнасцi парку, нясе адказнасць за яго стан, за выключэннем пытанняў, аднесеных да кампетэнцыi i паўнамоцтваў уласнiка, у адпаведнасцi з заканадаўствам;

15.3. дырэктар нясе адказнасць за вынiкi дзейнасцi парку, выкананне патрабаванняў статута, выкананне абавязкаў перад уласнiкам. Адказнасць дырэктара перад уласнiкам вызначаецца ў кантракце;

15.4. дзейнасць дырэктара парку правяраецца з дапамогай аўдытарскай арганiзацыi (аўдытара) цi асобы, празначаемых уласнiкам, у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

15.5. намеснiкi дырэктара парку, галоўны iнжынер, кiраўнiкi структурных падпарадкаванняў назначаюцца на пасаду i вызваляюцца з яе дырэктарам парку па ўзгадненню з уласнiкам.


Глава 6 КАЛЕКТЫЎ РАБОТНIКАЎ ПАРКУ


16. Працоўныя ўзаемаадносiны з работнiкамi парку рэгулююцца ўмовамi, змешчанымi ў працоўных кантрактах i працоўным заканадаўстве Рэспублiкi Беларусь:

16.1. заработная плата (працоўныя даходы) работнiкаў парку вызначаецца iх асабiстым працоўным укладам з улiкам канчатковых вынiкаў работы, рэгулюецца падаткамi i максiмальнымi памерамi не абмяжоўваецца;

16.2. парк гарантуе работнiкам мiнiмальны памер заработнай платы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

16.3. парк у сваёй дзейнасцi забяспечвае законныя правы i iнтарэсы работнiкаў працоўнага калектыву.


Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner