Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Дагавор аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Лiтоўскай Рэспублiкi"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступил в силу 22 ноября 2001 года.


Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры Лiтоўскай Рэспублiкi, у далейшым названыя "Бакi",

упэўненыя ў тым, што культурнае супрацоўнiцтва садзейнiчае ўмацаванню ўзаемаразумення памiж народамi i развiццю добрасуседскiх адносiн,

кiруючыся iмкненнем развiваць i ўдасканальваць узаемавыгаднае супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва,

пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:


Артыкул 1

Бакi будуць ажыццяўляць абмен мастацкiмi калектывамi для ўдзелу ў мiжнародных фестывалях, iншых важных культурных мерапрыемствах, якiя арганiзуюцца на тэрыторыi сваiх краiн.

Бакi дамовiлiся, што рэпертуар i праграма выступленняў гэтых калектываў будуць узгадняцца на ўзаемнай аснове ў рабочым парадку.

Бакi будуць штогадова запрашаць спецыялiстаў у галiне культуры i мастацтва з мэтай узгаднення ўмоў арганiзацыi абмену гэтымi калектывамi.


Артыкул 2

Бакi на ўзаемнай аснове будуць арганiзоўваць музейныя выстаўкi i выстаўкi сучаснага мастацтва.

Умовы, час i месца правядзення выставак Бакi будуць вызначаць у рабочым парадку.


Артыкул 3

На працягу дзеяння гэтага Дагавора Бакi па запрашэнню прымаючага Боку будуць абменьвацца дэлегацыямi спецыялiстаў у галiне культуры i мастацтва з мэтай развiцця i ўдасканальвання супрацоўнiцтва у галiне культуры. Склад дэлегацый, а таксама тэрмiны вiзiтаў будуць вызначацца Бакамi ў рабочым парадку.

Агульны штогадовы лiмiт абменаў - 120 дзён для кожнага з Бакоў.


Артыкул 4

Бакi ў межах сваiх магчымасцей будуць аказваць садзейнiчанне правядзенню мерапрыемстваў па прапагандзе беларускай музычнай творчасцi i драматургii ў Лiтоўскай Рэспублiцы i лiтоўскай музычнай творчасцi i драматургii ў Рэспублiцы Беларусь.


Артыкул 5

Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб канферэнцыях i семiнарах у галiне культуры i мастацтва, якiя арганiзуюцца ў Рэспублiцы Беларусь i Лiтоўскай Рэспублiцы.


Артыкул 6

Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне аховы культурнай спадчыны.


Артыкул 7

Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне аховы праў iнтэлектуальнай уласнасцi, аўтарскiх праў i сумежных з iмi праў, а таксама праводзiць абмен iнфармацыяй, спецыялiстамi i групамi экспертаў.


Артыкул 8

Бакi будуць спрыяць абмену ў галiне аматарскага мастацтва, ажыццяўляць абмен спецыялiстамi ў галiне народнай творчасцi, а таксама на ўзаемнай аснове запрашаць фальклорныя ансамблi для ўдзелу ў мiжнародных фальклорных фестывалях, якiя арганiзуюцца ў абедзвюх краiнах.


Артыкул 9

Бакi будуць заахвочваць непасрэднае супрацоўнiцтва памiж зацiкаўленымi музеямi i бiблiятэкамi.


Артыкул 10

Бакi будуць ствараць спрыяльныя ўмовы для захавання i развiцця нацыянальнай самабытнасцi i культуры беларусаў, якiя пражываюць на тэрыторыi Лiтоўскай Рэспублiкi, i лiтоўцаў, якiя пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 11

Бакi будуць iмкнуцца да стварэння спрыяльных умоў для супрацоўнiцтва памiж беларускiмi i лiтоўскiмi кiнапрадзюсерамi, кiнадыстрыб'ютарамi, кiнематаграфiчнымi ўстановамi i арганiзацыямi, а таксама садзейнiчаць узаемнаму ўдзелу ў кiнафестывалях, якiя арганiзуюцца ў абедзвюх краiнах.

Бакi будуць спрыяць арганiзацыi кiнамерапрыемстваў у абедзвюх краiнах на камерцыйнай i некамерцыйнай аснове.


Артыкул 12

Бакi выказваюць зацiкаўленасць у далейшым развiццi прамога супрацоўнiцтва памiж адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнымi адзiнкамi абедзвюх дзяржаў, цэнтрамi культуры i мастацтва, музеямi i ўстановамi культуры на падставе прамых дагавораў, якiя вызначаюць формы супрацоўнiцтва i культурнага абмену, а таксама ўмовы фiнансавання.


Артыкул 13

Культурнае супрацоўнiцтва памiж Бакамi будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з наступнымi прынцыпамi.

1. Пры абмене дэлегацыямi, калектывамi i прадстаўнiкамi:

накiроўваючы Бок аплачвае выдаткi па праезду сваiх удзельнiкаў, транспарцiроўцы вытворчага багажу i фiльмаў у абодва бакi, а таксама па магчымасцi ганарары выканаўцам;

прымаючы Бок аплачвае выдаткi па пражыванню i харчаванню (альбо па жаданню прымаючага Боку выплачвае сутачныя ў адпаведнасцi з нормамi, iснуючымi ў краiне прымаючага Боку), транспартныя выдаткi на тэрыторыi прымаючай краiны i паслугi перакладчыка;

у кожным канкрэтным выпадку ўмовы абмену будуць агаворвацца дадаткова.

2. Пры арганiзацыi музейных выставак, а таксама выставак сучаснага мастацтва:

Бакi дамовiлiся, што ўмовы i прынцыпы арганiзацыi выставак будуць вызначацца пратаколам памiж непасрэднымi арганiзатарамi выставак у кожным канкрэтным выпадку.


Артыкул 14

Бакi будуць хадайнiчаць перад мiнiстэрствамi замежных спраў сваiх краiн аб выдачы бясплатных вiз удзельнiкам афiцыйных дэлегацый, творчых калектываў, прадстаўнiкоў устаноў культуры, якiя накiроўваюцца для арганiзацыi, падрыхтоўкi i правядзення ўзгодненых мерапрыемстваў па запрашэнню мiнiстэрстваў культуры Бакоў.


Артыкул 15

З мэтай выканання палажэнняў гэтага Дагавора Бакi дамовiлiся кожныя два гады заключаць праграмы супрацоўнiцтва.


Артыкул 16

Гэты Дагавор набывае сiлу з дня падпiсання i дзейнiчае на працягу пяцi гадоў. Яго дзеянне будзе аўтаматычна працягвацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi нi адзiн з Бакоў у пiсьмовай форме не паведамiць другому Боку за шэсць месяцаў да заканчэння дзеяння Дагавора аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.

Па ўзаемнай згодзе Бакi могуць унесцi ў гэты Дагавор змяненнi i дапаўненнi, якiя набываюць сiлу ў тым жа парадку, што i Дагавор.


Здзейснена ў горадзе Мiнску 22 лiстапада 2001 года ў двух экзэмплярах на беларускай i лiтоўскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.


За Мiнiстэрства культуры                           За Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь                                Лiтоўскай Рэспублiкi
             Подпiс                                           Подпiс

Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner