Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Малдова"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступило в силу 28 августа 2001 года.


Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Малдова, якiя далей называюцца Бакамi,

грунтуючыся на ўзаемным iмкненнi пашыраць i паглыбляць раўнапраўнае супрацоўнiцтва, умацоўваць традыцыйна дружалюбныя адносiны памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Малдова,

зыходзячы з разумення, што супрацоўнiцтва ў галiне культуры прызвана спрыяць развiццю дружбы i ўзаемаразумення памiж народамi,

пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:


Артыкул 1

Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Малдова, у тым лiку iнiцыятыўныя прапановы ўстаноў культуры i мастацкiх калектываў, накiраваныя на распаўсюджванне i прапаганду культуры, гiсторыi i нацыянальных традыцый Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Малдова.


Артыкул 2

Бакi пагадзiлiся арганiзаваць i правесцi Днi культуры Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Малдова i Днi культуры Рэспублiкi Малдова ў Рэспублiцы Беларусь.

Тэрмiны i ўмовы правядзення Дзён культуры будуць агаворвацца Бакамi ў кожным выпадку дадаткова.


Артыкул 3

Бакi будуць спрыяць развiццю непасрэдных кантактаў памiж тэатральнымi саюзамi, драматычнымi, лялечнымi i iншымi тэатрамi Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Малдова.

Бакi будуць садзейнiчаць удзелу драматычных тэатраў другога Боку ў тэатральных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi сваiх краiн.

Беларускi Бок iнфармуе Малдаўскi Бок аб наступных мiжнародных тэатральных фестывалях, што праводзяцца на Беларусi:

"Славянскiя тэатральныя сустрэчы" (г. Гомель, 1 раз у 2 гады);

Мiжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" (г. Брэст, 1 раз у 2 гады);

Мiжнародны фестываль лялечных тэатраў (г. Мiнск, 1 раз у 4 гады);

Мiжнародны фестываль монаспектакляў "Я" (г. Мiнск, 1 раз у 3 гады);

Мiжнародны тэатральны фестываль "Класiка i авангард" (г. Мiнск, 1 раз у 2 гады);

Малдаўскi Бок запросiць тэатры з Рэспублiкi Беларусь прыняць удзел у наступных тэатральных фестывалях, што праводзяцца ў Рэспублiцы Малдова:

Мiжнародны фестываль тэатра "Еўджэн Iанеска" (г. Кiшынэў, 1 раз у 2 гады);

Мiжнародны фестываль лялечных тэатраў (г. Кiшынэў, 1 раз у 4 гады).


Артыкул 4


Бакi будуць садзейнiчаць удзелу музычных калектываў i выканаўцаў Беларусi i Малдовы ў музычных фестывалях i конкурсах, што праводзяцца на тэрыторыi кожнай з краiн, устанаўленню i развiццю кантактаў у галiне музычнага мастацтва памiж канцэртнымi арганiзацыямi i творчымi саюзамi.

Беларускi Бок iнфармуе Малдаўскi Бок аб наступных мiжнародных музычных фестывалях, конкурсах i iншых мерапрыемствах, што праводзяцца на Беларусi:

Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" (г. Вiцебск, штогод);

Мiжнародны музычны фестываль "Мiнская вясна" (г. Мiнск, штогод);

Мiжнародны фестываль музычнага мастацтва "Беларуская музычная восень" (г. Мiнск, штогод);

Мiжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер" (г. Магiлёў, штогод);

Мiжнародны музычны фестываль iмя I. Салярцiнскага (г. Вiцебск, штогод).

Малдаўскi Бок запросiць артыстаў з Рэспублiкi Беларусь прыняць удзел у наступных мiжнародных фестывалях, што праводзяцца ў Рэспублiцы Малдова:

Штогадовы фестываль оперных i балетных зорак "Запрашае Марыя Бiешу" (г. Кiшынэў, верасень);

Штогадовы музычны фестываль "Мэрцiшор" (г. Кiшынэў, 1 - 10 сакавiка);

Штогадовы фестываль "Днi Новай Музыкi" (г. Кiшынэў, чэрвень).


Артыкул 5

Бакi будуць спрыяць усталяванню прамых кантактаў памiж вышэйшымi i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi культуры i мастацтва абедзвюх краiн i спрыяць абмену студэнтамi вышэйшых i навучэнцамi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў па творчых, навучальных i навуковых напрамках.

Бакi будуць ствараць умовы для павышэння квалiфiкацыi i творчых стажыровак выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў на базе вядучых тэатральна-вiдовiшчных прадпрыемстваў i вышэйшых навучальных i навуковых устаноў культуры i мастацтва абедзвюх краiн.

Бакi будуць садзейнiчаць удзелу студэнтаў i навучэнцаў сваiх вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў культуры i мастацтва ў конкурсах i фестывалях, што праводзяцца для маладых выканаўцаў на тэрыторыi краiны другога Боку.


Артыкул 6

Бакi будуць супрацоўнiчаць ў галiне музейнай справы i выставачнай дзейнасцi.

Бакi будуць садзейнiчаць наладжванню непасрэднага супрацоўнiцтва памiж музеямi Беларусi i Малдовы, якiя будуць узаемна iнфармаваць адзiн аднаго аб навуковых канферэнцыях, семiнарах, сiмпозiумах па пытаннях музейнай справы.

Бакi на працягу дзеяння гэтага Пагаднення будуць спрыяць абмену выстаўкамi сучаснага выяўленчага, народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i музейнымi выстаўкамi.

Бакi будуць абменьвацца актамi заканадаўства абедзвюх краiн па пытаннях арганiзацыi i вядзення музейнай справы.


Артыкул 7

Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне кiнематаграфii i акажуць садзеянне ў арганiзацыi i правядзеннi Дзён кiно Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Малдова i Дзён кiно Рэспублiкi Малдова ў Рэспублiцы Беларусь.

Тэрмiны, умовы i месца правядзення Дзён кiно будуць агаворвацца Бакамi ў кожным выпадку дадаткова.

Беларускi Бок iнфармуе Малдаўскi Бок аб наступных кiнафестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Беларусi:

кiнафестываль краiн СНД i Балтыi "Лiстапад" (г. Мiнск, штогод);

фестываль анiмацыйных фiльмаў "Анiмаёўка" (г. Магiлёў, штогод);


Артыкул 8

Бакi будуць садзейнiчаць далейшаму развiццю творчых сувязей памiж Нацыянальнай бiблiятэкай Беларусi i Нацыянальнай бiблiятэкай Рэспублiкi Малдова.

Бакi будуць спрыяць абмену кнiжнымi выстаўкамi, электроннымi базамi дадзеных, метадычнымi i бiблiяграфiчнымi матэрыяламi, артыкуламi для публiкацый у перыядычных выданнях абодвух Бакоў, а таксама ўдзелу спецыялiстаў другога Боку ў семiнарах, навукова-практычных канферэнцыях i сiмпозiумах, што праводзяцца на тэрыторыi сваiх краiн.


Артыкул 9

Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва па пытаннях зберажэння, аховы i рэстаўрацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей i спрыяць абмену спецыялiстамi з мэтай азнаямлення з вопытам работы ў названай галiне.


Артыкул 10

У рамках сваёй кампетэнцыi Бакi будуць забяспечваць меры па папярэджванню незаконнага ўвозу i вывазу культурных каштоўнасцей з тэрыторый сваiх дзяржаў на тэрыторыю iншай дзяржавы.


Артыкул 11

Бакi будуць працягваць супрацоўнiцтва ў галiне народнай творчасцi i садзейнiчаць усталяванню прамых сувязяў памiж самадзейнымi калектывамi i дамамi народнай творчасцi абедзвюх краiн.

Беларускi Бок iнфармуе Малдаўскi Бок аб наступных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Беларусi:

Мiжнародны фестываль народнай музыкi "Звiняць цымбалы i гармонiк" (г. Паставы Вiцебскай вобласцi, 1 раз у 2 гады);

Мiжнародны фестываль юных талентаў "Зямля пад белымi крыламi" (г. Мазыр Гомельскай вобласцi, 1 раз у 2 гады);

Мiжнародны фестываль харэаграфiчнага мастацтва "Сожскi карагод" (г. Гомель, 1 раз у 2 гады);

Усебеларускi фестываль народнага гумару "Аўцюкi" (Калiнкавiцкi раён Гомельскай вобласцi, 1 раз у 2 гады).


Артыкул 12

Бакi дамовiлiся, што культурны абмен памiж iмi будзе ажыццяўляцца на наступных умовах:

а) пры абмене творчымi калектывамi, дэлегацыямi i асобнымi прадстаўнiкамi:

накiроўваючы Бок аплачвае выдаткi на праезд калектываў, дэлегацый i асобных прадстаўнiкоў, правоз вытворчага багажу ў абодва бакi;

прымаючы Бок забяспечвае пражыванне i харчаванне (або сутачныя) ў адпаведнасцi з зацверджанымi ў сваёй краiне нормамi, транспарт на тэрыторыi сваёй краiны згодна з праграмай знаходжання;

б) пры абмене выстаўкамi з музейных фондаў i выстаўкамi сучаснага мастацтва ўмовы, тэрмiны, характар i месца экспанавання будуць агаворвацца Бакамi ў кожным асобным выпадку дадаткова.


Артыкул 13

Гэта Пагадненне не выключае магчымасцi арганiзацыi i правядзення iншых мерапрыемстваў па ўзаемнай дамоўленасцi абодвух Бакоў.


Артыкул 14

З моманту падпiсання гэтага Пагаднення Бакi пагадзiлiся прызнаць страцiўшым сiлу Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам культуры i друку Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Малдова ад 11 верасня 1995 года.


Артыкул 15

Гэта Пагадненне заключаецца тэрмiнам на тры гады. Пасля гэтага яго дзеянне аўтаматычна працягваецца на наступныя трохгадовыя тэрмiны, калi нi адзiн з Бакоў у пiсьмовай форме не заявiць аб сваiм намеры скасаваць яго дзеянне не пазней чым за шэсць месяцаў да сканчэння тэрмiну яго дзеяння.


Артыкул 16

Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту яго падпiсання.


Здзейснена ў г. Мiнску 28 жнiўня 2001 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i малдаўскай мовах, прычым абодва тэксты з'яўляюцца аўтэнтычнымi i маюць аднолькавую сiлу.


За Мiнiстэрства культуры                           За Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь                                Рэспублiкi Малдова
            Подпiс                                            Подпiс

Указы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner